Вікіпэдыя:Праект:Правілы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Дапамога · Суполка · Ацэньваньне · Узнагароды · Праекты · Парталы · Запыты
Праект:Правілы

Люба вітаем на Вікіпраекце «Правілы»!

Праект уяўляе з сябе пляцоўку, прызначаную для працы над правіламі й рэкамэндацыямі беларускай Вікіпэдыі. Гэта ўключае ў сябе стварэньне новых, а таксама сыстэматызацыю ўжо існуючых правілаў і рэкамэндацый. Вынікі гэтай працы закранаюць усіх удзельнікаў Вікіпэдыі, таму важна, каб яна была ўзгодненая паміж усімі ўдзельнікамі праекту, а таксама ўлічвала меркаваньні як мага большай колькасьці зацікаўленых.

Зьмест

[рэдагаваць] Асноўныя задачы

  • Сыстэматызацыя і структураваньне правіл і рэкамэндацый.
  • Аналіз правіл на працаздольнасьць, адпаведнасьць здароваму сэнсу і заканадаўству.
  • Ліквідацыя супярэчнасьцяў паміж лякальнымі і фундамэнтальнымі правіламі.

[рэдагаваць] Фундамэнтальныя правілы

Калі стваралася Вікіпэдыя, яе фундатарамі былі закладзеныя асноўныя правілы, якія не падлягаюць абмеркаваньню. Арыгінал гэтых правілаў знаходзіцца на meta:Founding principles. Пераклад жа іх наступны:


« Некаторыя асаблівасьці праектаў фундацыі Вікімэдыя вызначаны самім фондам і не падлягаюць абмеркаваньню. Часта тыя, хто прынцыпова нязгодны зь імі, вымушаныя пакінуць праект. У ліку гэтых прынцыпаў:
  1. Нэўтральны пункт гледжаньня як аснова прадстаўленьня інфармацыі.
  2. Магчымасьць рэдагаваньня артыкулаў без рэгістрацыі.
  3. «Вікі-працэс» зьяўляецца вызначаючым у пытаньнях, зьвязаных з кантэнтам (за выключэньнем выпадкаў, якія прыводзяцца ў пункце 5).
  4. Свабоднае ліцэнзаваньне, на практыцы - GFDL, CC-BY-SA ці CC-BY.
  5. Рада Павераных валодае неабмежаванай уладай па любых пытаньнях. Па дамоўленасьці Джымі Уэйлз валодае выключнымі правамі на некаторыя з праектаў.

Некаторыя з вікі-праектаў, не прыналежныя да фундацыі Вікімэдыя, значна адрозьніваюцца ў сваіх прынцыпах. Напрыклад, h2g2 і некаторыя іншыя маюць рэдакцыйныя рады, якія рэцэнзуюць артыкулы. Праект Фрэда Бодэра Wikinfo выкарыстоўвае прыязны падыход, а не нэўтральны, як у Вікіпэдыі. Праект Лары Сэнгера Citizendium адрозьніваецца тым, што для рэдагаваньня артыкулаў там трэба быць зарэгістраваным удзельнікам.

»

[рэдагаваць] Беларускія правілы

Ніжэй падаецца сьпіс правілаў і рэкамэндацыяў беларускай Вікіпэдыі (ужо прынятых, па якім ідзе галасаваньне, ці якія знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі). Зялёным колерам пазначаная квінтэсэнцыя асноватворных прынцыпаў, якія яшчэ завуцца слупамі Вікіпэдыі. Гэтыя прынцыпы не падлягаюць абмеркаваньню ці аспрэчваньню. Блакітным — правілы, якія дэталёва тлумачаць гэтыя прынцыпы.

Правіла Абрэвіятура Статус у be-x-old Статус у en Статус у ru Зьвязаныя правілы
Пяць слупоў ВП:5С квінтэсэнцыя правілаў квінтэсэнцыя правілаў квінтэсэнцыя правілаў ВП:ЧНЗВ ВП:НПГ ВП:АП ВП:В ВП:ІУП
Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя ВП:ЧНЗВ накід правіла правіла ВП:5С
Нэўтральны пункт гледжаньня ВП:НПГ правіла правіла правіла ВП:5С
Аўтарскія правы ВП:АП правіла правіла правіла ВП:5С
Ветлівасьць ВП:ВЕТ распрацоўка правіла правіла ВП:5С
Ігнаруйце ўсе правілы ВП:ІУП накід правіла правіла ВП:5С
Крытэры добрасумленнага выкарыстаньня ВП:КДВ правіла правіла правіла  ?
Катэгарызацыя артыкулаў пра асобы абмеркаваньне рэкамэндацыя  ?
Крыніцы, вартыя даверу абмеркаваньне рэкамэндацыя рэкамэндацыя Спасылкі на крыніцы

[рэдагаваць] Што зрабіць

Зраблю на Commons, потым сюды скапіюю. Wizardist г 14:30, 3 чэрвеня 2010 (UTC)

[рэдагаваць] Мэтадалёгія

Стварэньне правілаў і рэкамэндацый, таксама як і ўнясеньне зьменаў у іх адбываецца наступным чынам:

  1. Адзін ці група сталых удзельнікаў фіксуюць свой пазытыўны вопыт стварэньня ці рэдагаваньня артыкулаў у пэўным дакумэнце, па якім дасягаецца кансэнсус сярод астатніх удзельнікаў.
  2. Удзельнік ці, зноў жа, група ўдзельнікаў прапануе ўнесьці зьмену ў існую практыку рэдагаваньня і спрабуе знайсьці кансэнсус у рэалізацыі гэтай зьмены сярод астатніх удзельнікаў, прапануючы суполцы дакумэнт, у якім зафіксаваная сутнасьць зьмены.
  3. Джымі Ўэйлз, Рада Павераных ці распрацоўшчыкі робяць заявы (задакумэнтаваныя і абавязковыя для падпарадкаваньня), якія тычацца прынамсі аўтарскіх правоў, прававых аспэктаў, загрузкі сэрвэраў.

Фактычна, першы з гэтых варыянтаў і зьяўляецца асноўнай крыніцай правілаў і рэкамэндацый. Іншымі словамі, трэба спачатку папрацаваць у нейкім кірунку, сутыкнуцца з праблемай, з рознымі падыходамі, паспрачацца, дасягнуць кансэнсусу і толькі тады прапаноўваць правіла. У гэтым выпадку яно аказваецца «адшліфаваным» і звычайна «праходзіць». Калі ж правіла гіпатэтычнае, то верагоднасьць дасягнуць па ім кансэнсусу не вялікая.

Перад тым, як нейкая добрая і сталая практыка стварэньня і рэдагаваньня матэрыялаў афармляецца ў выглядзе афіцыйнага правіла ці рэкамэндацыі, яна праходзіць стадыю прапановы — гэта праект правіла ці рэкамэндацыі, па якім кансэнсус яшчэ не дасягнуты, ці які яшчэ абмяркоўваецца.

Адхіленыя прапановы — тыя прапановы правілаў, па якіх цягам разумнага часу пагадненьне так і не было дасягнутае. Каб прапанова была адхіленая не абавязкова, каб яна была безумоўна адхіленая пераважнай бальшынёй удзельнікаў. Калі меркаваньні ўдзельнікаў нэўтральныя ці кансэнсус незразумелы і не назіраецца прагрэс, тады гэта таксама зьяўляецца падставай адхіліць прапанову. Невялікая дапрацоўка праекту прапановы наўрад ці здольная зьмяніць сытуацыю кардынальна і ў гэтым выпадку рэкамэндуецца перапрацаваць прапанову поўнасьцю, верагодна падышоўшы да яе зь іншага боку.

[рэдагаваць] Шаблёны

{{Правіла}} :


{{Плянуемае правіла}} :


{{Рэкамэндацыя}} :


{{Плянуемая рэкамэндацыя}} :


{{Адхіленая прапанова}} :


{{Сьцісла}} :

[рэдагаваць] Удзельнікі

Асабістыя прылады

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты