Вікіпэдыя:Праект:Ці ведаеце вы/Архіў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гэта архіў рубрыкі «Ці ведаеце вы» за 2012 год. Глядзіце падрабязнасьці на старонцы Вікіпэдыя:Праект:Ці ведаеце вы.
Сьпіс архіваў:
15—21 студзеня
З новых артыкулаў (15-21 студзеня 2012 году)
- …у чый гонар назваў сына Васіль Шашалевіч?
- …з чым, паводле газэты «Правда», атаясамліваліся пакуты герояў п’есы «Апраметная»?
- …якія шляхецкія роды жылі ў Хальчы, а якія ў Добасьне (на выяве)?
- …што цікавага можна было пабачыць у парку ў Багуслаўцах?
- …што прадала Яўгенія Пфляўмбаўм, каб паехаць за асуджаным на два гады мужам у Сыбір?
- …творчасьцю якога гурта натхняліся піянэры аднаго з наймзрачнейшых стыляў гэві-мэталу?
22—28 студзеня
З новых артыкулаў (22—28 студзеня 2012 году)
- …чаму ў паэме «Нікому» Тамаш стаў забойцам сваёй жонкі?
- …чым адрозьніваецца Майкл Оўэн (на выяве) сярод гульцоў зборнай Ангельшчыны?
- …які ўнёсак у беларускую лексыкаграфію зрабіў Мікалай Касьпяровіч?
- …у гонар якога здарэньня паставілі помнік у вёсцы Семянча II?
- …якую ролю ў жыцьці Янкі Купалы адыграла вёска Бараўцы?
- …што ўнікальнага знаходзіцца ў Бабінцы?
- …што здарылася ў Шапілаве ў 1923 годзе?
- …хто нарадзіўся ў Грачухах?
29 студзеня — 4 лютага
З новых артыкулаў (29 студзеня — 4 лютага 2012 году)
- …колькі каштуе вытворчасьць адзінкі танка M1 Abrams (на выяве)?
- …супраць каго змагаліся ў палескім паўстаньні 1918—1919 гадоў?
- …калі выйшаў адзіны зборнік вершаў Аляксея Коршака?
- …колькі каштаваў «Чэлсі» трансфэр Фэрнанда Торэса?
- …што прадстаўляе абарону маўрытанскаму клоўну?
- …чым характарызуецца тэхніка мільліфіёры?
- …якая карціна Фэрдынанда Рушчыца — адзіная, што захоўваецца ў Беларусі?
5—11 лютага
З новых артыкулаў (5-11 лютага 2012 году)
- …які ангельскі паляўнічы на ведзьмаў за 14 месяцаў здушыў больш чалавек чым за апошнія 100 гадоў да таго ў Ангельшчыне? (на выяве)
- …што ўдзельнік партызанскага руху ёсьць героем аповесьці Якуба Коласа «Дрыгва»?
- …які помнік абарончага дойлідзтва на Пружаншчыне быў каралеўскім замкам у XV—XVIII стагодзьдзі?
- …які футбаліст быў абраны лепшым гульцом сьвету ў 2008 годзе?
- …зь якога году эксплюатуецца знакаміты расейскі штурмавік?
- …што за стратэгія паводле меркаваньня часопісу «Игромания» «сапраўды перадае дух эпохі»?
- …якая кінастужка была прэзэнтавана ў навагоднюю ноч на спадарожнікавым тэлеканале «Белсат»?
12—18 лютага
З новых артыкулаў (12-18 лютага 2012 году)
- …што запісалі ў Кнізе рэкордаў Гінэса датычна Ўітні Г’юстан (на выяве)?
- …якую шчыльнасьць мае нэўтронная зорка?
- …колькі аб’ектаў зьмяшчае Індэксны каталёг (IC)?
- …што трэба было зрабіць, каб Ісьляндыя перайшла на правабаковы дарожны рух?
- …дзе ўтварыўся першы ўва Ўсходняй Эўропе школьны тэатар?
- …што заснаваў Якаў Малайчук?
- …што сталася зь бібліятэкай з палацу Трэмбіцкіх у Лінове?
- …які помнік Яну Непамуцкаму зьяўляецца найвялікшым у сьвеце помнікам гэтаму сьвятому?
- …у гонар каго Тыха Брагэ назваў свой замак-абсэрваторыю?
19—25 лютага
З новых артыкулаў (19—25 лютага 2012 году)
- …які астраном (на выяве) лічыцца заснавальнікам трыганамэтрыі?
- …якая эмблема выкарыстоўвае спалучэньне абодвух мілянскіх гербаў?
- …чаму зборнік «Гусьляр» лічыцца наватарскім?
- …як тлумачаць ілюзіі «Загадкавага месца»?
- …дзякуючы чаму атрымалася пазьбегнуць абмежаваньняў з рэгістрацыяй гарэлкі «Путинка»?
- …колькі тавараў можа забраць з сабой «Крашэўскі»?
- …за які клюб выступаюць польскія футбалісты Якуб Блашчыкоўскі, Лукаш Пішчэк і Робэрт Левандоўскі?
- …якія кампаніі апрацавалі праект цягніка ДП-1?
- …дзе знаходзілася катэдра Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі мітраполіі?
26 лютага — 3 сакавіка
З новых артыкулаў (26 лютага — 3 сакавіка 2012 году)
- …што выступае ў карцінах Арнольда Бёкліна (на выяве)?
- …што было названа ў гонар матэматычкі Марыі Гаэтаны Аньезі?
- …якія задачы атрымала «Кайзэрына Аўгуста Вікторыя» за польскім часам?
- …чые пахаваньні сталіся прычынай першай у гісторыі Горадні працэсіі зь беларускімі нацыянальнымі сьцягамі?
- …чаму палядын Ласла Гараі прасіў па дапамогу супраць свайго караля?
- …што надзвычай цікавага друкавалася ў «Athenaeum»?
- …што параіў Мэнэляй Пратэю?
- …што сталася з калекцыяй Віленскай археалягічнай камісіі?
- …колькі гадоў Каліпса трымала ў сябе Адысэя?
4—10 сакавіка
З новых артыкулаў (4—10 сакавіка 2012 году)
- …якія здарэньні адлюстроўвае дыван з Баё? (на выяве)
- …чаму 4 сакавіка 2012 году ў Польшчы была абвешчана нацыянальная жалоба?
- …чаму Франк Рыбэры адмовіўся ад плястычнай апэрацыі?
- …пра што распавядае фільм «Таварыства мёртвых паэтаў»?
- …якую тэатральную прэмію атрымаў Робэрт Шон Леанард?
- …кім працаваў галоўны герой у фільме «Разумнік Ўіл Гантынг»?
- …хто быў запісаны ў Кнігу рэкордаў Гінэса як самы высокааплатны актор тэлевізійнай драмы?
- …чаго вучыўся ў Папскім Усходнім інстытуце ў Рыме айцец Робэрт Тамушанскі?
- …у якіх жанрах уручаецца літаратурная прэмія Ежы Гедройца?
- …колькі бюджэтных сродкаў атрымоўвае Беларускае рэспубліканскае таварыства ратаваньня на вадзе?
11—17 сакавіка
З новых артыкулаў (11—17 сакавіка 2012 году)
- …у якой галіне фізыкі спэцыялізаваўся францускі вайсковец Эт’ен Люі Малюс (на выяве)?
- …які расейскі генэрал грунтоўна дасьледаваў гісторыю Гарадзеншчыны і Беласточчыны?
- …чаму Люрд зьяўляецца адным з самых папулярных месцаў пілігрымства ў Эўропе?
- …якое замежнае прадпрыемства ўваходзіць у Белдзяржхарчпрам?
- …які вядомы сьвятар працаваў у Малай Лапеніцы?
- …чый твор лічаць апошнім творам трубадураў?
- …на якой падставе быў закрыты тыднёвік «Nad Świsłoczą»?
18—24 сакавіка
З новых артыкулаў (18—24 сакавіка 2012 году)
- …чаму ўлады гораду Э (на выяве) плянуюць зьмяніць яго назву?
- …якое дзіцячае грамадзкае аб’яднаньне Беларусі — найбуйнейшае?
- …што Беларускі рэспубліканскі саюз спажывецкіх таварыстваў мае нават аўтамыйкі й аўташколы?
- …як рабін Эліяху Файнштайн дапамог адбудаваць Пружану?
- …за што атрымала вядомасьць Ганна Шарэвіч?
- …чым адзначыўся 1863 год у суполцы пружанскіх жыдоў?
- …чаму Эліяху-Хаім Майзэль адмовіўся ад запрашэньня варшаўскай жыдоўскай суполкі?
- …калі завяршылася будаўніцтва цяперашняга будынка Магілёўскай ратушы?
- …як цяпер выкарыстоўваецца колішняя катэдра ў Магілёве?
25—31 сакавіка
З новых артыкулаў (25—31 сакавіка 2012 году)
- …што біскуп Дыега дэ Лянда (на выяве) адначасова лічыцца захавальнікам і зьнішчальнікам культуры цывілізацыі мая?
- …дзе служыў Аляксандар Язэп Лісоўскі пасьля завочнага пакараньня яго соймавым судом?
- …які вядомы чалавек быў забіты ў Скрыгалаве?
- …што азначала паняцьце Анафеляс у летувіскай паганскай міталёгіі?
- …якую фабрыку хацеў адчыніць былы прадстаўнік ураду БНР?
- …чаму быў арыштаваны Дзяніс Малец?
- …чаму ўвагу грамадзкай думкі прыцягнула трагедыя ў Налібоках?
- …за які клюб выступаюць: беларус Аляксандар Бычанок, украінец Максім Лісавы і сэрб Слабадан Сімавіч?
1—7 красавіка
З новых артыкулаў (1—7 красавіка 2012 году)
- …які тытул атрымаў Мішэль Нэй (на выяве) пасьля бітвы пад Барадзіно?
- …якія перадумовы меў антыалькагольны рух сялянаў у Расейскай імпэрыі?
- …якое месца займае Мэдаль за Доўгатэрміновае Сямейнае Жыцьцё ў парадку старшынства польскіх ордэнаў?
- …чаму Беларуснафта была змушана спыніць здабычу ў Іране?
- …хто быў першым вядомым інжынэрам-будаўніком?
- …які танк зьяўляецца асноўным у ВС Польшчы?
- …колькі людзей размаўляе на удмурцкай мове, а колькі яшчэ разумее ліўскую мову?
- …да чаго служыць сыстэма Moodle?
- …калі зьявілася ў Беларусі першая SOS-Дзіцячая вёска?
- …якая краіна мае самы высокі вонкавы доўг на душу насельніцтва?
8—14 красавіка
З новых артыкулаў (8—14 красавіка 2012 году)
- …колькі кілямэтраў можа праехаць без кантакту з правадамі тралейбус АКСМ-420 (на выяве)?
- …калі былі выдадзеныя пераклады Бібліі на беларускую мову клясычным і афіцыйным правапісамі?
- …зь якімі беларускімі населенымі пунктамі былі зьвязаныя Ян Кукульскі, Фелікс Мішчак і Юзэф Тваруг?
- …які музычны гурт мае болей за ўсіх прэміяў «Грэмі»?
- …дзякуючы чаму навукоўцы здолелі аднавіць частку слоўнага запасу ды фанэтыкі яцьвяскай мовы, якая была безьпісьмовай?
- …чаму рыба стала першым сымбалем хрысьціянства?
- …дзе працаваў за часам вайны Вінцэнты Данэк, пазьней — пэдагог, дасьледнік жыцьця і творчасьці Язэпа Крашэўскага?
- …якую неафіцыйную мянушку атрымала лодка, на якой старшыной быў Казімер Марач?
- …хто вынайшаў сусьветнавядомую ўпакоўку Tetra Pak?
15—21 красавіка
З новых артыкулаў (15—21 красавіка 2012 году)
- …якое татуяваньне паводле легенды выявілі на руцэ Карла XIV Югана (на выяве)?
- …якою машынаю кіраваў падчас афіцыйнага візыту ў Харкаў Уладзімер Літвін?
- …якія пярэчаньні з боку вайскоўцаў выклікаў танк Т-62?
- …якія задачы ў дачыненьні да дзяцей мела Ўсерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяю й сабатажам?
- …калі ва Ўзброеных сілах Беларусі былі перакладзеныя на беларускую мову агульнавайсковыя статуты?
- …якія мэты мае фактарны аналіз?
- …хто быў першым біёграфам Янкі Купалы?
- …колькі моваў ведае Сэрафін Міхалеўскі?
- …навошта быў сканструяваны Deep Blue?
- …над якімі важнымі законамі працаваў Сяргей Слабчанка?
22—28 красавіка
З новых артыкулаў (22—28 красавіка 2012 году)
- …дзе месьцілася фабрыка аўтамабіляў Руса-Балт (на выяве)?
- …чым герой фільму «Джосі Ўэйлс — чалавек па-за законам» зьнішчыў палову атрада паўночнікаў-кавалерыстаў?
- …які адміністрацыйны орган ВКЛ быў утвораны ў 1812 годзе?
- …якія браніраваныя машыны маюць Сухапутныя войскі Рэспублікі Беларусь?
- …хто кіруе Транспартнымі войскамі Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь?
- …калі й дзе адбыўся першы суботнік?
- …чаму служыць клетка Фарадэя?
- …хто быў апошнім камандуючым паўстанцкімі войскамі ВКЛ у паўстаньні 1794 году?
- …што ўдалося 25-аму полку вялікапольскіх уланаў 23 верасьня 1939 году?
- …за якую зборную выступае Давыд Аляба?
29 красавіка — 5 траўня
З новых артыкулаў (29 красавіка — 5 траўня 2012 году)
- …чаму ў арміі ЗША не прыжылася лінейная пяхота (на выяве)?
- …што стала прычынай банкаўскага крызысу у Рэчы Паспалітай у 1793 годзе?
- …чаму расейскі аўтамабіль Lada Kalina ў Фінляндыі называюць Lada 119?
- …якая расейская папулярная песьня зьяўляецца перакладам верша ангельскамоўнага ірляндзкага пісьменьніка Томаса Мура?
- …якая была экспартная назва аўтамабіля Запарожац?
- …чаму немагчыма існаваньне вечнага рухавіка?
- …якое індзейскае племя да прыбыцьця эўрапейцаў існавала на тэрыторыі сучаснага Мэмфісу?
- …хто займаўся арганізацыяй зялёнага войска на Беларусі ў 1920 годзе?
- …чальцы якой дзяржаўнай установы ВКЛ амаль усе далучыліся да паўстаньня 1794 году?
13—19 траўня
З новых артыкулаў (13—19 траўня 2012 году)
- …якія вагоны (на выяве) складаюць аснову рухомага складу Менскага мэтрапалітэну?
- …што пісаў у сваіх працах пра Беларусь расейскі дарэвалюцыйны гісторык Платон Жуковіч?
- …якую зьяву, якая адбылася ў 1934 годзе на Пружаншчыне, аднесьлі да ліку цудадзейных?
- …якое дзяржаўнае ўтварэньне выступае за ідэю сусьветнага джыхаду супраць усіх немусульманаў?
- …у выніку чаго нямецкія вагоны мэтро 1927 году выпуску эксплюатаваліся ў СССР з 1946 году?
- …дзе яшчэ эксплюатуюцца вагоны мэтро тыпу Е?
- …акцыямі якіх беларускіх прадпрыемстваў валодае Ўпендра Махата?
- …калі спыніла сваю дзейнасьць Віленская пушкарня?
- …якую вышыню мае касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў Гервятах?
- …у якім мэтрапалітэне працуе цягнік «Ладага»?
20—26 траўня
З новых артыкулаў (20—26 траўня 2012 году)
- …калі афіцыйна спыніла сваё існаваньне пруская дзяржава (на выяве)?
- …які беларускі акрывіст у канцы 1940-х гадоў распаўсюджваў улёткі антысавецкага зьместу?
- …якія наступствы прынесла Пружаншчыне вайна 1812 году?
- …чым адрозьніваецца аўтамабіль УАЗ-31512 ад вайсковай вэрсіі УАЗ-469?
- …у выніку чаго маскоўскія войскі пачалі наступ на ўсходзе Беларусі ў 1501 годзе?
- …колькі было выпушчана аўтобусаў ПАЗ-3205?
- …які будынак ва Ўроцлаве занесены ў сьпіс аб’ектаў сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО?
- …калі спыніла сваю дзейнасьць самая масавая таксаматорная кампанія Checker Taxi?
- …колькі крамаў па ўсёй Беларусі мае ААТ Белкніга?
- …колькі стагодзьдзяў налічвае гісторыя ганчарства на Пружаншчыне?