Вікіпэдыя:Спасылкі на крыніцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Артыкулы Вікіпэдыі мусяць утрымліваць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Любы матэрыял, што выклікае сумнеў, можа быць выдалены, калі ён не пацьверджаны спасылкамі на крыніцы інфармацыі, вартыя даверу. Асабліва трэба выконваць гэтае патрабаваньне для простай мовы, спрэчных ці суб’ектыўных сьцьвярджэньняў (такіх як «найлепшы», «найпершы», «адзіны падобны»).

Калі Вы ня ведаеце, якім чынам дадаваць спасылкі на крыніцы, проста пакіньце гэтую інфармацыю ў якім-небудзь іншым выглядзе. У афармленьні Вам дапамогуць іншыя ўдзельнікі.

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тэксьце артыкула спасылкі на крыніцы, заўвагі і тлумачэньні падаюцца тэгам <ref>Назва крыніцы, спасылка, тлумачэньне</ref>. Калі адна й тая ж крыніца выкарыстоўваецца ў некалькіх месцах, да першага ўзгадваньня крыніцы дадаецца ідэнтыфікатар крыніцы: <ref name="ідэнт">Назва крыніцы, спасылка, тлумачэньне</ref>, а ў наступныя разы выкарыстоўваецца тэг <ref name="ідэнт" />. Замест ідэнт дадаецца ідэнтыфікатар крыніцы, які будзе вылучаць яе ў артыкуле.

У стандартны разьдзел артыкула Крыніцы (глядзіце Пагадненьне па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула) дадаецца шаблён {{Зноскі}}. Для даданьня дадатковых парамэтраў шаблёну глядзіце дакумэнтацыю шаблёну.

Спасылкі ў тэксьце[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цытаты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цытаваньне кавалкаў тэкстаў з крыніц інфармацыі падаецца пры дапамозе шаблёнаў {{Пачатак цытаты}}, {{Канец цытаты}}. Калі патрабуецца дадаць арыгінал (што ў большасьці выпадкаў вынікае з-за браку аўтарытэтнага перакладу, глядзіце Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць уласных дасьледаваньняў), скарыстайцеся шаблёнам {{Арыгінал}}.

Разьдзел «Літаратура»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паколькі артыкулы зь Вікіпэдыі прызначаюцца таксама і для друку, то друкаваныя выданьні варта адасабляць ад сеціўных спасылак. Таму сьпіс літаратуры рэкамэндуецца прыводзіць у блёку «Літаратура» асобна ад сьпісу інтэрнэт-рэсурсаў.

Пошук кніг[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вікіпэдыя ёсьць вэб-энцыкляпэдыяй, таму прысутныя ў ёй крыніцы інфармацыі варта па магчымасьці зьвязваць з інтэрнэтам. Але акрамя гэтага трэба пастарацца падаць выходныя зьвесткі для пошуку ў звычайных бібліятэках. Самым унівэрсальным сродкам для гэтага ёсьць ISBN (International Standard Book Number), унікальны для кожнага выданьня.

Спасылкі на вэб-бачыны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для пошуку вэб-бачыны найлепей карыстацца звычайнымі пашуковікамі ці інтэрнэт-каталёгамі.

Калі крыніца адсутнічае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калі ў артыкуле ёсьць нейкае сумнеўнае сьцьвярджэньне, не падмацаванае крыніцай, можна падставіць {{Няма крыніцы}} непасрэдна пасьля сумнеўнага выказваньня. Выглядаць гэта будзе такім чынам:

Скарлет Ёхансан — амэрыканская кінаакторка і прадусарка беларускага паходжаньня[Крыніца?].

Згодна з правіламі Вікіпэдыі, калі Вы сумняваецеся ў слушнасьці якой-небудзь інфармацыі, але ня маеце ўпэўненасьці, абгрунтаванай аўтарытэтнымі крыніцамі, ня варта адразу выдаляць сумнеўны фрагмэнт, бо іншыя ўдзельнікі могуць абвінаваціць Вас у тым, што Вы ня далі мажлівасьці палепшыць артыкул (ды і ўвогуле гэта стварае ўражаньне агрэсіўных дзеяньняў). Менавіта таму карысьней ставіць пасьля сумнеўных зьвестак шаблён {{Няма крыніцы}}. Выдаляць сумнеўную інфармацыю варта толькі тады, калі вы ўпэўненыя, што яна няслушная, ці калі на шаблён не было рэакцыі цягам як мінімум двух тыдняў, каб іншыя ўдзельнікі мелі час і магчымасьць азнаёміцца з артыкулам і ўнесьці неабходныя ўдакладненьні. Зрэшты, выдаленьне сумнеўнай інфармацыі мажліва ў тым ліку й раней, калі аўтары пагадзіліся з гэтым на старонцы абмеркаваньня артыкулу.

Калі ж артыкул уяўляе сабой цалкам неабгрунтаваныя і недакладныя выказваньні, і Вы ня бачыце мажлівасьцей яго палепшыць, артыкул варта прапанаваць на выдаленьне.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]