Вікіпэдыя:Форум/Архіў 5

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Канвэртар Кірыліца ↔ Łacinka[рэдагаваць крыніцу]

Зроблены канвэртар Кірыліца ←→ Łacinka. Калі ў вас усталявана лякальная вэрсія MediaWiki, калі ласка, дапамажыце праверыць ці ўсё там працуе як трэба. — аляксей 23:14, 11 кастрычніка 2007 (UTC)

Я паспрабаваў. Праблем у канвэртацыі ў łacinku не заўважыў. Але вось наадварот не канвэртуе. Але, магчыма, гэта мае крывыя рукі :-)
Яшчэ была праблема з канвэртацыяй $SITENAME. Я ўзяў код з папярэдняга канвэртара і адпаведна адаптаваў:
        function convertGrammar( $word, $case ) {
                $fname="LanguageBeTarask::convertGrammar";
                wfProfileIn( $fname );

                //always convert to -tarask before convertGrammar
                $w1 = $word;
                $word = $this->mConverter->autoConvert( $word, 'be-tarask' );
                $w2 = $word;
                $case = $this->mConverter->autoConvert( $case, 'be-tarask' );
                $word = parent::convertGrammar( $word, $case );
                //restore encoding
                if( $w1 != $w2 ) {
                        $word = $this->mConverter->autoConvert( $word, 'be-latn' );
                }
                wfProfileOut( $fname );
                return $word;
        }
convertGrammar() у LanguageBe_tarask_cyrl.php ведае толькі пра кірыліцу і таму назву і склон трэба сканвэртаваць у кірыліцу, а потым, калі трэба, ізноў ў łacinku.
EugeneZelenko 14:13, 12 кастрычніка 2007 (UTC)
Каб канвэртавала у кірыліцу з лацінкі, трэба ўбраць з функцыі autoConvert() вось гэта:
if ($this->getPreferredVariant() == 'be-tarask') return $text; 
Але зьявіцца шмат праблем. Напрыклад, нейкі тэкст на ангельскай мове будзе лічыцца лацінкай, таму ён таксама будзе сканвэртаваны ў кірыліцу.
Я лічу, што ўсе артыкулы трэба пісаць кірыліцай. А ўжо адлюстроўвацца будуць лацінкай ці кірыліцай, як хто захоча. — аляксей 21:15, 12 кастрычніка 2007 (UTC)
Слушна. Для пачатку варта вырашыць усе праблемы з канвэртацыяй у адным напрамку. Існуюць назвы артыкулаў і тэкст на кірыліцы (напрыклад, на рсаейскай і украінскай мовах), які ня мусіць быць канвэртаваным. Мяркуючы па LanguageConverter.php, трэба будзе выкарыстоўваць (назва), (артыкул), -{ ... }- (тэкст). Дарэчы, прапаную зьмяніць пераклад у MessagesBe_tarask.php і MessagesBe_latn.php з
    'notitleconvert'         => array( 0,    '__NOTITLECONVERT__', '__NOTC__', '__БЕЗ_КАНВЭРТАЦЫІ_НАЗВЫ__' ),
    'nocontentconvert'       => array( 0,    '__NOCONTENTCONVERT__', '__NOCC__', '__БЕЗ_КАНВЭРТАЦЫІ_ТЭКСТУ__' ),

на

    'notitleconvert'         => array( 0,    '__NOTITLECONVERT__', '__NOTC__', '__НЕ_КАНВЭРТАВАЦЬ_НАЗВУ__' ),
    'nocontentconvert'       => array( 0,    '__NOCONTENTCONVERT__', '__NOCC__', '__НЕ_КАНВЭРТАВАЦЬ_ТЭКСТ__' ),
Мяркую, што варта дадаваць запыт у bugzilla:. Тады ўзьнікае асноўнае пытаньне філязофіі — хто будзе дадаваць? :-)
EugeneZelenko 15:02, 13 кастрычніка 2007 (UTC)
__НЕ_КАНВЭРТАВАЦЬ_ТЭКСТ__ і -{ ... }- працуюць як трэба. А вось __НЕ_КАНВЭРТАВАЦЬ_НАЗВУ__ і -{T| ... }- працуюць не заўсёды. Напрыклад у тэксьце есьць __НЕ_КАНВЭРТАВАЦЬ_НАЗВУ__ а ва ўстаноўках стаіць лацінка, то назва ўсё роўна канвэртуецца ў лацінку. Калі наадварот ва ўстаноўках кірыліца, то назва старонкі спачатку не канвэртуецца. Але пасьля абнаўленьня кэша старонкі (shift+абнавіць ці ctrl+shift+r) зноў канвэртуецца ў лацінку. Трэба разабрацца ў чым праблема. Можа гэта нейкі баг MediaWiki?
аляксей 00:43, 18 кастрычніка 2007 (UTC)
У мяне праблема паўтарылася. Варта запытацца ў распрацоўшчыкаў, альбо на сэрбскай/казахскай Вікіпэдыях. Магчыма там ужо сутыкаліся з падобнай праблемай.
Дарэчы заўважыў, што __NIE_KANVERTAVAĆ_NAZVU__ на працуе. Трэба будзе паспрабаваць іншыя ключавыя словы. Магчыма, у magicWords трэба дадаваць пераклады і на кірыліцы і на łacincy.
EugeneZelenko 14:17, 18 кастрычніка 2007 (UTC)
Я аб'яднаў magicwords, назвы спэцыяльных старонак і прасторы назваў лацінкі і кірыліцы ў адным файле (MessagesBe_tarask.php).
Таму зараз, напрыклад, гэтыя спасылкі вядуць на адну старонку: Спэцыяльныя:Apošnija źmieny, Спэцыяльныя:Апошнія зьмены, Specyjalnyja:Apošnija źmieny, Specyjalnyja:Апошнія зьмены, а «магічныя словы» магчыма пісаць лацінкай.
Таксама зараз добра працуе пошук. Але чаму не працуе я яшчэ не знайшоў.
аляксей 18:13, 18 кастрычніка 2007 (UTC)
Прыдумаў экспэрымэнт, але на жаль, не было часу зрабіць: паспрабаваць з казахскім/сэрбскім канвэртарам (у лякальнай MediaWiki/пясочніцы ў Вікіпэдыі). Калі праблема існуе незалежна ад рэалізацыі канвэртара — гэта памылка MediaWiki, і пра яе трэба будзе паведаміць асобна. --EugeneZelenko 13:58, 19 кастрычніка 2007 (UTC)
Ажыцьцявіў :-) у лякальнай копіі: у сэрбскім канвэртары гэткая ж праблема, а казахскі працуе як сьлед. --EugeneZelenko 14:21, 20 кастрычніка 2007 (UTC)
Нажаль, у мяне казахскі таксама не працуе. Пасьля таго, як я дадаю ў артыкул , то назва застаецца аднолькавай ва ўсіх варыянтах. Але калі я абнаўляю кэш старонкі (shift + аднавіць), то назва зноў канвэртуецца ў патрэбны варыянт. — аляксей 23:39, 20 кастрычніка 2007 (UTC)
Яшчэ трошкі паспрабаваў казахскі канвэртар лякальна: працуе для лацінскай назвы, але не для кірылічнай. Трэба будзе паспрабаваць на сапраўднай вікі (магчыма гэта праблемы канкрэтнай канфігурацыі: Apache, Squid, г.д.). Калі гэта праблема існуе і там, то пра яе трэба паведаміць у bugzilla:. --EugeneZelenko 15:28, 21 кастрычніка 2007 (UTC)
Нажаль, з лацінкай працуе з-за яшчэ аднаго бага (bugzilla:11751) --аляксей 02:37, 24 кастрычніка 2007 (UTC)
Будзем спадзявацца, што ў распрацоўшчыкаў дойдуць рукі да гэтай праблемы. Калі не — не перашкодзіць праз пэўны час патурбаваць іх праз wikitech-l альбо IRC. --EugeneZelenko 13:21, 24 кастрычніка 2007 (UTC)
Я поэкспериментировал с NOTITLECONVERT именно так и работает со всеми вариантами конвертора, если у вас зафиксирован в настройках пользователя один из вариантов. Видимо, для изменения поведения, надо обратиться к разработчикам, основные были китайские товарищи и сербы.
Кстати, я посмотрел код Alexey-я, он получился намного изящнее чем мой. Только всё-таки функцию loadDefaultTables, и всё связанное с нею, лучше оставить для обработки значений из базы данных для исключений (таких тяжёлых, как крымско-татарский), перенеся нынешний код для регексов в другую функцию с другими именами переменных и объектов. И сами регексы и определения я бы вынес в отдельный файл, разделив методы и свойства. Вышесказанное, кстати и для совместимости с базовым кодом для китайского конвертора.
AlefZet 16:11, 22 кастрычніка 2007 (UTC)

Запрацавала! =) Вось diff:

diff -ru /home/alex/downloads/mediawiki-1.11.0/includes/OutputPage.php includes/OutputPage.php
--- /home/alex/downloads/mediawiki-1.11.0/includes/OutputPage.php       2007-09-01 00:33:44.000000000 +0300
+++ includes/OutputPage.php     2007-10-24 23:18:28.000000000 +0300
@@ -206,9 +206,11 @@
 
        public function setRobotpolicy( $str ) { $this->mRobotpolicy = $str; }
        public function setHTMLTitle( $name ) {$this->mHTMLtitle = $name; }
-       public function setPageTitle( $name ) {
+       public function setPageTitle( $name , $convert = true) {
                global $action, $wgContLang;
-               $name = $wgContLang->convert($name, true);
+               if ($convert) {
+                       $name = $wgContLang->convert($name, true);
+               }
                $this->mPagetitle = $name;
                if(!empty($action)) {
                        $taction =  $this->getPageTitleActionText();
@@ -379,8 +381,8 @@
                $this->mTemplateIds += (array)$parserOutput->mTemplateIds;
 
                # Display title
-               if( ( $dt = $parserOutput->getDisplayTitle() ) !== false )
-                       $this->setPageTitle( $dt );
+               if( ( $dt = $parserOutput->getTitleText() ) !== '' )
+                       $this->setPageTitle( $dt, false );
 
                # Hooks registered in the object
                global $wgParserOutputHooks;
diff -ru /home/alex/downloads/mediawiki-1.11.0/includes/Parser.php includes/Parser.php
--- /home/alex/downloads/mediawiki-1.11.0/includes/Parser.php   2007-08-29 19:10:36.000000000 +0300
+++ includes/Parser.php 2007-10-24 23:33:56.000000000 +0300
@@ -395,6 +395,7 @@
                                "Maximum: $max bytes\n" .
                                "-->\n";
                }
+               $this->mOutput->setTitleText($wgContLang->convert($this->mTitle->getPrefixedText(), true));
                $this->mOutput->setText( $text );
                $this->mRevisionId = $oldRevisionId;
                $this->mRevisionTimestamp = $oldRevisionTimestamp;

Трэба яшчэ ўсё пераправерыць, а потым я паведамлю ў bugzilla. — аляксей 20:54, 24 кастрычніка 2007 (UTC)

Паспрабаваў. Усё праце як сьлед. Спадзяюся, што пабочных эфэктаў няма і распрацоўшчыкі хутка ўключаць выпраўленьне ў код MediaWiki. --EugeneZelenko 13:09, 25 кастрычніка 2007 (UTC)
bugzilla:11785 ~ аляксей 20:30, 27 кастрычніка 2007 (UTC)

Нарэшце сынхранізавалі код MediaWiki, які выкарыстоўваецца ў Вікіпэдыі, з SVN. На мой погляд, гэта добры момант часу, каб дадаць запыт на ўключэньне канвэртара ў bugzilla. --EugeneZelenko 16:08, 17 лістапада 2007 (UTC)

Ізноў пра катэгорыі ўдзельнікаў[рэдагаваць крыніцу]

Вяртаюся да праблем з Вікіпэдыя:Форум/Архіў 4#Шаблёны ўдзельнікаў. Пабачыў шмат цікавых вынікаў на en:Wikipedia:User categories for discussion/Archive/July 2007. Мяркую, што ёсьць нагода пачысьціць і нашы катэгорыі. --EugeneZelenko 15:48, 27 сьнежня 2008 (UTC)

Таксама думаю, што ёсьць сэнс, але кожную катэгорыю варта абмяркоўваць асобна. Калі, напрыклад, з Катэгорыя:Вікіпэдыйцы не паляць усё зразумела, то сустракаюцца і менш відавочныя прыклады, дзе аб’ектыўна складана вызначыць, ці ёсьць providing a foundation for effective collaboration, ці гэтага няма. —zedlik 15:08, 29 сьнежня 2008 (UTC)

Старыя вэрсіі старонак[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную зрабіць пазнаку пра старую вэрсію артыкула больш заўважнай, як гэта зроблена, напрыклад у ангельскай ці расейскай Вікіпэдыях па прыкладзе ангельскай. Зараз у нас гэтая пазнака выглядае падобным чынам [1] і яе лёгка незаўважыць. Аднойчы сам на такое напароўся.

Прапаную адвесьці тыдзень на чаканьне пярэчаньняў, але магу зрабіць гэта і раней, калі вызначымся.

Прапанова папярэджаньня ўверсе састарэлай вэрсіі старонкі:

Прапанова папярэджаньня на старонцы рэдагаваньня састарэлай вэрсіі замяніць на наступнае:

Вы рэдагуеце састарэлую вэрсію гэтай старонкі. Калі Вы захаваеце яе, любыя зьмены, зробленыя пасьля гэтай вэрсіі, будуць страчаныя. Глядзіце актуальную вэрсію старонкі.

zedlik 19:22, 8 студзеня 2009 (UTC)

Толькі не «бягучай», а «цяперашняй» ці «актуальнай», бо вэрсія нікуды не бяжыць. --Red_Winged_Duck 20:34, 8 студзеня 2009 (UTC)
Слоўнікі дапускаюць таксама і «бягучую», але рацыя, будзе лепей замяніць. Зьмяніў у прыкладзе на «цяперашнюю». —zedlik 20:59, 8 студзеня 2009 (UTC)
Мяркую, што спасылка на актуальную вэрсію (як у арыгінальным паведамленьні) у арыгінальным паведамленьні) старонкі не перашкодзіла бы. --EugeneZelenko 14:51, 9 студзеня 2009 (UTC)
Ага, напэўна варта. Другое паведамленьне будзе паказвацца адначасова зь першым, таму калі цяперашняя была там, то ў другой хай будзе актуальная. Абнавіў шаблён. —zedlik 16:13, 9 студзеня 2009 (UTC)

Для актуальнай вэрсіі па сталай спасылцы[рэдагаваць крыніцу]

Яшчэ пазнака для актуальнай вэрсіі па сталай спасылцы:

Гэта актуальная вэрсія старонкі, захаваная $2 у $1. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.

zedlik 17:21, 11 студзеня 2009 (UTC)

Зроблена. —zedlik 14:13, 15 студзеня 2009 (UTC)

Вонкавыя прылады прагляду гісторыі старонак[рэдагаваць крыніцу]

Яшчэ адна прапанова. Дадаць на старонку гісторыі зьменаў перад сьпісам радок з вонкавымі прыладамі прагляду статыстыкі для гэтай старонкі. У прыватнасьці: статыстыка правак старонкі (хто, калі і колькі); прылада пошуку правак, якія ўтрымліваюць пэўны тэкст; статыстыка індывідуальнай наведвальнасьці гэтай старонкі. Для першай пакуль падтрымка нашай вікі не рэалізаваная, але я падаў запыт на рэалізацыю. Выглядаць гэта будзе наступным чынам:

Вонкавыя прылады: 5 статыстыка правак · 5 пошук праўкі · 5 статыстыка наведваньняў.

На чаканьне пярэчаньняў таксама прапаную адвесьці тыдзень. —zedlik 14:09, 9 студзеня 2009 (UTC)

Мяркую, што падобныя інструмэнты ніяк не перашкодзяць :-) Дый і статыстыка наведваньняў будзе напэўна цікавая аўтарам артыкулаў. --EugeneZelenko 14:49, 9 студзеня 2009 (UTC)
Таму і прапаноўваю :) А статыстыка наведвальнасьці для кожнай старонкі — гэта ўвогуле зашыбенная рэч, пару гадзінаў учора гуляўся. —zedlik 16:16, 9 студзеня 2009 (UTC)
Цалкам згодзен і падтрымліваю! --Vasyl` Babych 17:03, 9 студзеня 2009 (UTC)
Падтрымліваю. --Ліцьвін 17:54, 9 студзеня 2009 (UTC)

Статыстыка правак працуе зараз і для нашага разьдзелу Вікіпэдыі. Спасылка ў прыкладзе актуальная. —zedlik 23:45, 10 студзеня 2009 (UTC)

Зроблена. —zedlik 23:19, 25 студзеня 2009 (UTC)

Накладаньне спасылак «Іншыя значэньні» і «каардынаты»[рэдагаваць крыніцу]

Можа гэта асаблівасьці наладак майго браўзэра і Вікі, але калі я адкрываю артыкул, у якім устаўленыя шаблёны {{Іншыя значэньні}} і {{Coor dm}}, спасылкі, якія дадаюць гэтыя шаблёны ў верхнім-правым кутку старонкі, амаль поўнасьцю перакрываюць адна другую. Праверце хто калі ласка, ці так жа сама ў вас, напрыклад, тут. --Юрцэвіч Дз. (гутаркі) 08:15, 13 студзеня 2009 (UTC)

У мяне так сама! --BluScorpio 09:16, 13 студзеня 2009 (UTC)
Паспрабаваў выправіць: [2], але нешта ня вельмі атрымалася, можа не там выправіў? --Юрцэвіч Дз. (гутаркі) 09:50, 13 студзеня 2009 (UTC)
Можна так, але лепей будзе аднак паправіць шаблён. Па-мойму, гэты: Шаблён:Coor dm (Шаблён для дадаваньна каардынатаў аб’екта. Значэньне паказваецца на экране ў верхнім правым куце старонкі). Bocianski 10:36, 13 студзеня 2009 (UTC)

Гэта я дапрацоўваў гэты шаблён, але ў мяне ў браўзэры (Opera), яны не накладаліся, хаця былі блізка адзін да аднога, таму гэта ўсё адклалася на пазьней. Сьвежым вокам прапаную увогуле прыбраць гэтае Ліцьвіны (неадназначнасьць), таму што сэнсу ад гэтага ня шмат, а таксама дублюецца з спасылкай пад назвай артыкула. Там таксама па змоўчаньні паказваецца блёк з нагаданьнямі, дык вось яно зараз крыху зачапляе спасылку [схаваць]. Вікіпэдыі на ангельскай, расейскай, польскай, украінскай — у іх такога няма. —zedlik 13:17, 13 студзеня 2009 (UTC)

Так, думаю гэтую спасылку (ад {{Іншыя значэньні}}) можна прыбраць з правага верхняга кутку. Але праблема з каардынатнай спасылкай застаецца. Адноснае ссоўваньне спасылкі ад верхняга краю мае недахоп, таму што, напрыклад, Вікі-банэр можа прысутнічаць, а можа быць схаваны. Ці можна так зрабіць, каб гэтая спасылка была заўсёды насупраць назвы артыкула (па-гарызанталі), трохі вышэй за лінію, якая аддзяляе назву артыкула ад яго тэксту?
Як я разумею, там задаецца адлегласьць ад верхняга краю для ўсіх гэтых шаблёнаў. Трэба разьвесьці так, каб гэтыя надпісы не перасякаліся. Але трэба падумаць, можа сапраўды можна зрабіць адноснае пазыцыяваньне. —zedlik 16:22, 24 студзеня 2009 (UTC)

Новая сыстэма каардынатаў[рэдагаваць крыніцу]

Я нарэшце дарабіў новы шаблён каардынатаў. Цяпер ён зьяўляецца больш зручным і замест некалькіх ранейшых шаблёнаў, паміж якімі заўжды была блытаніна, цяпер можна будзе выкарыстоўваць адзін унівэрсальны шаблён. Шаблён называецца {{Каардынаты}}, падрабязнае апісаньне даступнае на старонцы апісаньня шаблёна. Найбольшай перавагай усё ж зьяўляецца тое, што незалежна ад наяўнасьці/адсутнасьці/схаванасьці банэраў над загалоўкам старонкі шаблён заўжды адлюстроўваецца справа крыху ніжэй за гарызантальную лінію (разьмяшчэньне вышэй за лінію робіць уражаньне нібыта недатычнасьці каардынатаў да зьместу артыкула, хаця ў выпадку чаго, можна зрабіць і вышэй). Тэставы артыкул для гэтага шаблёна — Геаграфічны цэнтар Беларусі. Я пратэставаў разнаснайныя варыянты з адлюстраваньнем, адключэньнем і хаваньнем банэраў у браўзэрах Opera (9.52, 9.61, 10.0), Chrome 1, Firefox 3, IE 7 (усе пад Windows) — паўсюль працуе як мае быць.

У сувязі з гэтым просьба пратэставаць, наколькі добра гэта справа працуе ў іншых браўзэрах і на іншых сыстэмах, і калі ня будзе заўважана праблемаў цягам наступных некалькіх дзён (хай будзе 5), то я пляную замяніць гэтым шаблёнам усе існыя старыя каардынатныя шаблёны (а менавіта, тыя, што згаданыя ў Удзельнік:Zedlik/Праект:Каардынаты ў 3 і 4 абзацах першага разьдзелу).

Разьмяшчэньне каардынатаў, як яно задумвалася, можна ўбачыць на выяве ніжэй. Рэальнае разьмяшчэньне можа адрозьнівацца ў розных браўзэрах на піксэль-другі вышэй-ніжэй, але нічога ня мусіць накладацца і зьнешні выгляд мусіць заставацца такім. Крытыка вітаецца.

Разьмяшчэньне каардынатаў


zedlik 01:04, 14 лютага 2009 (UTC)

Калі каардынаты адлюстоўваюцца ня так, як на выяве, варта паспрабаваць ачысьціць кэш браўзэра. Старыя шаблёны з каардынатамі таксама мусяць адлюстроўвацца больш-менш карэктна. —zedlik 03:40, 14 лютага 2009 (UTC)
Быццам бы ўсё добра. Віста + Файэрфокс 3.0 --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 12:21, 14 лютага 2009 (UTC)
Файна, дзякуй. —zedlik 19:22, 14 лютага 2009 (UTC)

Шаблёны ўдзельнікаў на палітычныя тэмы[рэдагаваць крыніцу]

Мяркую, што і нам варта прытрымлівацца en:Wikipedia:What Wikipedia is not#Wikipedia is not a soapbox, ru:Википедия:Чем не является Википедия#Википедия — не трибуна. --EugeneZelenko 17:14, 18 студзеня 2009 (UTC)

Тамака гаворка ідзе пра артыкулы. Соты раз ужо гэта пішу. Я выступаю за то, каб гэтае правіла не распаўсюджвалася на асабістыя старонкі ўдзельнікаў, г.зн. лічу, што трэба прытрымлівацца таго, што тамака напісана. І наогул у нас Вольная энцыкляпэдыя на беларускай мове, а не расейская, не на расейскай мове, не ангельская, не на ангельскай мове… І ў Расейскай Вікіпэдыі выдаляючы шаблёны палітычнага характару («вельмі не нэўтральныя» па меркаваньні якога-небудзь адміністратара) не кіруюцца гэтым правілам, а ёсьць рашэньні АК. --Ліцьвін 17:56, 18 студзеня 2009 (UTC)
Цытата з правіл ангельскай Вікіпэдыі: Wikipedia is not a soapbox, a battleground, or a vehicle for propaganda and advertising. This applies to articles, categories, templates, talk page discussions, and user pages.. Калі патрэбны пераклад, калі ласка, паведаміце. --EugeneZelenko 18:10, 18 студзеня 2009 (UTC)
І наогул у нас Вольная энцыкляпэдыя на беларускай мове, а не расейская, не на расейскай мове, не ангельская, не на ангельскай мове… Калі патрэбны пераклад на ангельскую мову, калі ласка, паведаміце. У Расейскай Вікіпэдыі ідзе галасаваньне, што можна разьмяшаць, а што нельга разьмяшаць на асабістых старонках. Пакуль большасьць за пашырэньне. І ніхто ўсе палітычныя шаблёны не выдаляе, толькі тыя, што па меркаваньні адміністратара нясуць абразы. А нам ужо трэба пісаць правіла Вікіпэдыя:Беларуская Вікіпэдыя — не Ангельская Вікіпэдыя. --Ліцьвін 18:29, 18 студзеня 2009 (UTC)
Дзякуй за тое, што нагадалі пра энцыкляпэдыю на беларускай мове. Калі Вы абгрунтуеце, што прапаганда тых ці іншых палітычных поглядаў спрыяе стварэньні энцыкляпэдыі, то тады можна спрачацца пра няслушнасьць правілаў у іншых разьдзелах. --EugeneZelenko 18:39, 18 студзеня 2009 (UTC)
Калі Вы абгрунтуеце, што прапаганда (нядобрае слова) адлюстраваньне сваіх тых ці іншых палітычных поглядаў на сваёй асабістай старонцы шкодзіць стварэньню энцыкляпэдыі, то тады можна спрачацца пра няслушнасьць правілаў, якіх пакуль у нас няма. --Ліцьвін 18:56, 18 студзеня 2009 (UTC)

Мяркую, варта разглядаць кожны шаблён асобна і прыходзіць да пэўных высноваў, што зь ім рабіць. Усё разам — вельмі агульная тэма. Наколькі мне вядома, нават у разьдзеле Вікіпэдыі на расейскай мове гэта нічым не рэгулюецца на цяперашні момант. —zedlik 00:55, 19 студзеня 2009 (UTC)

У расейскай Вікіпэдыі апошнім часам уведзеная практыка выдаленьня пэўных шаблёнаў удзельнікаў пры ўмове, што яны перашкаджаюць нармальнай працы праекту (выклікаюць скаргі, правакуюць на вандалізм і г.д.). Мяркуючы па той прыязнай атмасфэры, што склалася ў нашым моўным сэгмэнце, існыя юзэрбоксы не ствараюць тут аніякіх канфліктаў. Таму асабіста я супраць уздыманьня гэтай тэмы, прынамсі на цяперашнім этапе. --Казімер Ляхновіч 01:50, 19 студзеня 2009 (UTC)
Асабіста я згодны, каб гэтае правіла распаўсюджвалася толькі на артыкулы, у шаблёнах ўдзельнікаў яна павінна дзейнічаць, выключна, у выпадках, калі шаблёны маюць адкрыта правакацыйны зьмест і г.д. Jim 06:07, 19 студзеня 2009 (UTC)
Не, гэта сапраўды так, я згодны. Проста мая рэпліка была пра тое, што пры ўсёй той колькасьці правілаў, якая існуе і іх, гэтыя юзэрбоксы фактычна нічым не рэгулююцца. Таму тут трэба асьцярожна, бо гэта вельмі тонкая тэма. А ўвогуле — падтрымліваю: нэгатыўнай рэакцыі ніводны зь існых юзэрбоксаў у мяне не выклікае. —zedlik 06:16, 19 студзеня 2009 (UTC)
Ня думаю, што дэманстрацыя асабістых палітычных поглядаў карэлюе з мэта Вікіпэдыі па стварэньню энцыкляпэдыі.
Мяркую, што дэманстрацыя асабістых палітычных поглядаў ёсьць парушэньне нэўтральнасьці на асобна ўзятай уласнай старонцы.
Вялікія ці малыя рэсурсы на сэрвэрах шаблёны і іх уключэньне пажывае.
У Інтэрнэце шмат іншых месцаў, дзе можна дэманстраваць свае палітычныя погляды.
Тое што няма канфліктаў — часова, пакуль хтосьці не растлумачыў альбанскім, абхаскім і г.д. калегам, што напісана на шаблёнах.
EugeneZelenko 14:56, 19 студзеня 2009 (UTC)
Я ня ведаю, што тут рабіць. Нават у самым простым цьвержаньні пра спрыяньне разьвіцьцю энцыкляпэдыі ёсьць, да чаго прычапіцца. Напрыклад, удзельнік піша, што ён зь Ліхтэнштайну і можа падзяліцца зьвесткамі пра краіну, а тут раптам прыходзіць удзельнік з Чэхіі, якая не прызнае Ліхтэнштайн, і кажа, што фраза пра ўдзельніка зь Ліхтэншайну закранае інтарэсы ягонай краіны: канфлікт на роўным месцы. І абсалютна незразумела, дзе скончваюцца дранікі і пачынаецца Альбанія. Карацей, замкнёнае кола... —zedlik 17:14, 19 студзеня 2009 (UTC)
Згодзен з тым, што агульнага правіла пра забарону юзэр-боксаў на палітычную тэму рабіць нельга. Толькі кропкавы разгляд/абмеркаваньне, забарона/дазвол. Напрыклад, юзэр-бокс пра прыхільнасьць да Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі — гэта на палітычную тэму? Калі так, чым ён каму пашкодзіць? Калі не, дзе мяжа? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:47, 19 студзеня 2009 (UTC)
Мяркую, што пытаньне трэба ставіць: Ці дапамагае?. Калі шаблён пра геаграфічнае месцазнаходжаньне, то гэта мае дачыненьне да Вікіпэдыі (выявы, вікі-сустрэчы), калі шаблён пра прызнаньне той ці іншай краіны, то як гэта тычыцца Вікіпэдыі? Гэтак жа і пра прыналежнасьць да палітычных партыяў. --EugeneZelenko 14:53, 20 студзеня 2009 (UTC)
Я — катэгарычна супраць. Лічу, што тое, што знаходзіцца на асабістай старонце ўдзельніка, гэта яго асабістая справа, і кропка. (Апроч выпадкаў парушэньня аўтарскіх правоў). Ды і калі бачыш пэўныя шаблёны, адразу разумееш, з кім маеш справу, і ня будзеш дарма марнаваць свой час. :-) --Vasyl` Babych 18:10, 19 студзеня 2009 (UTC)

Абмеркаваньне правіла[рэдагаваць крыніцу]

Спадарства, прыміце, калі ласка, ўдзел у абмеркаваньні правіла Нэўтральны пункт гледжаньня. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:16, 21 студзеня 2009 (UTC)

Адсутнасьць заўваг на старонцы абмеркаваньня азначае, што іх няма? :-) Ну, няма дык няма, а вось па назвам правілаў патрабуецца меркаваньне хаця б яшчэ 1-2 чалавек. Па меркаваньню аднаго чалавека складана прыняць рашэньне. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 10:54, 22 лютага 2009 (UTC)
Правіла дапрацаванае з улікам заўваг. Трымаю на абмеркаваньні шчэ тыдзень і пры адсутнасьці новых заўваг выношу на галасаваньне. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 13:43, 24 сакавіка 2009 (UTC)
Распрацоўка правіла выходзіць на фінішную прамую. Галасуйце калі ласка. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 13:21, 1 чэрвеня 2009 (UTC)

Сьпісы дробных населеных пунткаў з пазначэньнем колькасьці жыхароў[рэдагаваць крыніцу]

Панове, ці хтось ведае падобныя сьпісы (да прыкладу, на падставе перапісу 1999 року)? --Казімер Ляхновіч 23:31, 22 студзеня 2009 (UTC)

Мяркую яны існуюць :-), але я не сустракаў. --Ліцьвін 23:39, 22 студзеня 2009 (UTC)
Вось і я, на жаль, нідзе не сустракаў — ні саміх сьпісаў, ні нейкіх іхніх фрагмэнтаў... --Казімер Ляхновіч 00:55, 23 студзеня 2009 (UTC)
У онлайне не сустракаў, у офлайне ведаю, што ёсьць у пэўных кнігах «Памяць», але не ва ўсіх. Бачыў таксама кнігу «Вёскі Беларусі», магмыма, ёсьць там. Але яна і каштавала канкрэтна. —zedlik 00:32, 24 студзеня 2009 (UTC)
Дзякуй за інфармацыю. --Казімер Ляхновіч 03:18, 26 студзеня 2009 (UTC)

Іх імёнамі названыя...[рэдагаваць крыніцу]

Ці ёсьць сэнс ствараць падобныя катэгорыі? Ну, канечне, не ў такім патасным стылі, а проста «вуліцы гораду N». Цікавіць адказь ня толькі пра Менск, а пра іншыя беларускія (хаця б) гарады. --Taravyvan Adijene 13:36, 25 студзеня 2009 (UTC)

Як альтэрнатыўны варыянт, вуліцы можна ўзгадваць у артыкулах пра асобу. Дарэчы, ці ёсьць што пісаць пра кожную вуліцу? --EugeneZelenko 15:31, 25 студзеня 2009 (UTC)
Не, не пра кожную, а толькі пра названую ў чый-небудзь гонар. --Taravyvan Adijene 19:46, 26 студзеня 2009 (UTC)
І пісаць я пляную не пра саму вуліцу. Пісаць пра асобу, а ў артыкул пра асобу дадаваць катэгорыю "вуліцы гораду N". --Taravyvan Adijene 21:35, 27 студзеня 2009 (UTC)

На/Ва Ўкраіне[рэдагаваць крыніцу]

Якія існуюць абгрунтаваньні таго ці іншага варыянта? У «Бандароўне» Купалы выкарыстоўваецца на. --EugeneZelenko 15:54, 25 студзеня 2009 (UTC)

На маю думку, спасылка на Купалу ў гэтым пытаньні не зусім карэктная, бо тады Шаўчэнка таксама ўжываў «на» да і геапалітычнае становішча было крыху іншых. На сёньняшні дзень у беларускай мове гэта, здаецца, ніяк не вызначаецца, таму пакуль можна спасылацца толькі на меркаваньні мовазнаўцаў. Напрыклад, паводле Бушлякова [3] «на» ў дачыненьні краінаў ня самы лепшы выбар; у Пацюпы варыянт «на» ў дачыненьні да Ўкраіны нават не разглядаецца [4], яна ідзе як і ўсе словы на «у» пасьля прыназоўнікаў у/ува/ва. —zedlik 19:01, 25 студзеня 2009 (UTC)
Вялікі дзякуй! Але ці правільна разумею, што гэта сучасныя тэндэнцыі? --EugeneZelenko 14:55, 26 студзеня 2009 (UTC)
Наколькі мне вядома, гэта сапраўды сучасныя тэндэнцыі (тобо час пасьля распаду СССР), хаця пра дакладную мяжу пэўна не скажу. Але ў дачыненьні гэтага пытаньня розьніца паміж сёньняшнім выкарыстаньнем у/на і выкарыстаньнем яшчэ нават пачатку 20 стагодзьдзя прасочваецца. Мяркую, што цяпер магчымыя абодва варыянты з паступовым схіленьнем у бок у (ва) у будучыні. —zedlik 15:10, 26 студзеня 2009 (UTC)
Некалі чытаў (ці то ў НН, ці дзесь яшчэ) абгрунтаваньне ўжываньня прыназоўніка ўва (ва) у дачыненьні словаў з пачатковай "у", у тым ліку і Ўкраіны. Але зараз ня здолеў знайсьці той артыкул... На маю думку, спасылацца на Купалаўскую "Бандароўну", сапраўды, ня вельмі лягічна, бо на час напісаньня паэмы незалежнай украінскай дзяржавы яшчэ не існавала. Да таго ж, самі ўкраінцы па адношаньні да нашай краіны цяпер ужывацюь выключна назву "Білорусь" замест састарэлай "Білорусія". --Казімер Ляхновіч 08:47, 18 лютага 2009 (UTC)
Магчыма, ў гістарычным кантэксьце мэтазгодна ўжываць "на Ўкраіне", але ў дачыненьні да сучаснай дзяржавы - адназначна "ва Ўкраіне". Аналягічна - у гістарычным кантэксьце, датычна ВКЛ, мэтазгодна, мяркую, ужываць "на Літве". --Czalex 11:31, 18 лютага 2009 (UTC)
Не прайшло й чатырох гадоў... ;-)
З азнаямленьня з спрэчкамі ў Сеціву на гэтую тэму вынікае, калі адасобіцца ад ідэялягічных матывацыяў: „на Ўкраіне“ — звыкла, „ва Ўкраіне“ — правільна.
Да прыкладу:
  • 1) Согласно информации Института русского языка имени В. В. Виноградова РАН, в 1993 году правительство Украины потребовало признать нормативными варианты в Украине и из Украины, чтобы получить «лингвистическое подтверждение своего статуса суверенного государства». (Граудина, Л.; Ицкович, В.; Катлинская, Л. Грамматическая правильность русской речи. — М.: Наука, 2001. — С. 69)
  • 2) … предлог в употребляется с административно-географическими названиями, например: … в Украине… «Справочник по правописанию и литературной правке» под редакцией Д.Э. Розенталя, посмертное переиздание 1998 года. Грамота.ру, Справочное бюро.
  • 3) предлог "на" характерен не для стран, а для географических территорий с нечётко очерченными границами. С названиями стран (кроме островных) обычно используется предлог "в". Поэтому, например, говорится "на Руси" (где "Русь" - понятие достаточно расплывчатое, то ли историческое, то ли географическое, то ли "духовное", неизвестно где начинающееся и заканчивающееся), но "в России" - в государстве Российском. С этой точки зрения, говоря об Украине как о государстве с чётко определёнными границами и статусом, следует употреблять предлог "в" -- по крайней мере, в достаточно официальном контексте. (гэта — чыёсьці прыватнае меркаваньне)
  • 4) В ответе Института русского языка Российской Академии наук датированном 25.09.2009, говорится:
«На Ваш запрос от 12.01.2009 (исходящий № 408) относительно правильности употребления предлогов "в" и "на" со словом "Украина" сообщаем следующее. ...
... в 1993 Правительство Украины потребовало признать нормативными для русского языка варианты в Украину (соответственно из Украины). ... В официальных документах, касающихся взаимоотношений России и Украины, зачастую предпочитается "в" и "из".
... в устной разговорной речи, а в периоды явного охлаждения межгосударственных отношений и в публицистике, сохраняется традиционная литературная норма – то есть жить на Украине, приехать с Украины. ...
Старший научный сотрудник Учреждения Российской академии наук Института русского языка им. В.В. Виноградова РАН кандидат филологических наук О.М. Грунченко»
І „да кучы“:
* «В русском языке есть две святые ипостаси - "на Украине" и "на кухне". Просьба не трогать. Это ж святое!» :-)
* — Вопрос к защитникам предлога "на": объясните мне, почему вы его защищаете с таким пылом, словно Украина совершает попытку интервенции?
— Да просто звучит ПОКА не очень благозвучно.  :-)
Дадатковыя аргумэнты — ў вялікае размове на тэму «Как правильно: на Украине или в Украине?» — тут: http://gn.org.ua/in_ua
Sic! Падобна на тое, што асноўны кантынгент расейскамоўных „барцуноў“ за форму „на Украине“ матывуецца тым-жа, што й за „Белоруссию“.
--Adash (гутаркі) 23:18, 26 лютага 2013 (FET)

Панове, прыміце, калі ласка, удзел у апытаньні. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 23:01, 26 студзеня 2009 (UTC)

Прыняў. Вялікае Вам дзякуй за гэтую працу! --Vasyl` Babych 23:08, 26 студзеня 2009 (UTC)
Покуль яшчэ рана дзякаваць, яшчэ ж нічога ня зроблена. Пабачым, ці хопіць сілаў... --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:40, 27 студзеня 2009 (UTC)
Апытаньне закрытае, падведзены вынікі. Прашу ўсіх зацікаўленых азнаёміцца. Кожная назва блёка, які быў падтрыманы, у разьдзеле вынікаў зьвязана спасылкай на адпаведны праект. Хачу падкрэсьліць, што я, канешне ж, ня здолею самастойна весьці працу па ўсім гэнтым кірункам, таму запрашаю ўсіх зацікаўленых далучацца. Калі праект яшчэ ня створаны — стварайце, інакш — далучайцеся. Напрыклад, Jim мог бы ўзяць «Гэты дзень у гісторыі», так? Я мог бы заняцца «якаснымі артыкуламі». Хто шчэ што?
Таксама хачу зьвярнуць увагу, што зараз колькасьць артыкулаў даволі няблага расьце, і гэта ня можа ня цешыць, але ж... Напрыклад, анансаваць працу па стварэньні праекта «Якасныя артыкулы» і рабіць розную арганізацыйную працу недастаткова. Як правільна заўважыў сп. Яўген, трэба каб ішла праца па паляпшэньню існых, ці стварэньню новых але грунтоўных артыкулаў. У гэтым рэчышчы ня могуць ня радаваць артыкулы, якія надоечы былі высунуты на выбраныя — Траецкае прадмесьце і Ордэн базылянаў сьвятога Язафата. Вялікі дзякуй аўтарам (ня крыўдзіцеся астатнія, можа былі створаны і іншыя цудоўныя артыкулы, я ня вельмі пільна сачу, проста тое, што на паверхні). Прапаную асноўным нашым аўтарам разьмяркоўваць высілкі, напрыклад палову часу займацца стварэньнем накідаў, рознай чарнавой працай, а палову - працяглым стварэньнем аднаго грунтоўнага артыкула. Інакш ідзе перакос у бок артыкулаў, вартасьць якіх ня вельмі высокая. Дарэчы, тэндэнцыя ў нас такая ёсьць, відаць па лічбам на старонцы meta:List of Wikipedias. Індэкс Depth (суб'ектыўны паказчык якасьці) зьнізіўся за апошнюю палову года з 35 да 33. Я, зразумела, не імкнуся тут нікога вучыць, проста зьвяртаю ўвагу.
--Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 22:15, 21 лютага 2009 (UTC)
Я напэўна ў хуткім часе аформлю ў якасьці праекта рабатызацыю (ну ці падумаю, як гэта лепей зрабіць, бо думкі былі, але яшчэ канчаткова не сасьпелі). Ну а па прапанаваных напэўна я б змог далучыцца да выбранай выявы, але гэта хутчэй у доўгатэрміновай пэрспэктыве, калі пераклад ня будзе зроблены да мяне :) —zedlik 04:02, 22 лютага 2009 (UTC)

Ці можа хто зрабіць шаблён для роду па прыкладзе Магілы (шляхта)? — Удзельнік:Karybut

Перарабіў шаблён і дадаў яго ў артыкул. Атрымалася вось так: Магілы (шляхта). Ці добра? —zedlik 22:03, 11 лютага 2009 (UTC)

Наступныя пытаньні.

  1. Ці можна летувіскае seniūnija перакласьці як сельсавет?
  2. У ангельскім en:Seredžius ёсьць сказ: «A palace of the Tyszkiewicz family, called the Belvedere, was constructed nearby the town». Гаворка хутчэй за ўсё менавіта пра вышэйазначаную вёску, але ў артыкуле летувіскай Вікі ніводнага слова пра тое, што сядзіба менавіта Тышкевічаў няма. Няма нічога пра гэта і па спасылкам з артыкула. Можа хто спраўдзіць гэтую інфармацыю?

--Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 22:24, 29 студзеня 2009 (UTC)

Магчыма "seniūnija" можна перакласьці як "староства"? --Jim 07:09, 30 студзеня 2009 (UTC)
Думаю цалкам верагодна. А вось яшчэ падобнае пытаньне. Як лепш перадаць назву невялікіх паселішчаў у заходняй і паўночнай Эўропе, для якіх там часам выкарыстоўваюцца назвы ў даслоўным перакладзе грамада ці камуна - ням. Gemeinde, нарв. Kommune? Часьцей за ўсё гэта паселішчы, якія ня маюць статусу горада. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 10:40, 30 студзеня 2009 (UTC)
Гугал падае seniūnija як Parish, а ў гэта хутчэй «акруга». Наўрад ці там сельсаветы...
Таксама паводле летувіскай вікі lt:Tadas Tiškevičius Logoiskis і lt:Jonušas Tiškevičius Logoiskis II нарадзіліся ў гэтай вёсцы-мястэчку прыблізна ў час Орды, таму меркаваньні што там насамрэч ёсьць/быў палац Тышкевічаў не такія ўжо і хісткія.
zedlik 01:42, 31 студзеня 2009 (UTC)
Seniūnija — гэта найменшая адміністрацыйная адзінка ў Летуве, кшталту нашых сельсаветаў (па тэрыторыі і значымасьці). А акруга прынамсі ў мяне асацыюецца з нечым кшталту раёнаў ці абласьцей (паветаў). Напрыклад, у Нямеччыне Kreis — аналяг нашых раёнаў (хаця гэта і найменшая адзінка падзелу, але па тэрыторыі прыкладна як нашы раёны) і гэтае слова перакладаецца менавіта як акруга. Ці пасуе ўсё ж староства? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 15:20, 31 студзеня 2009 (UTC)
А «seniūnija» — гэта сапраўды «староства», вось адпаведны артыкул ангельскай Вікі: en:Elderships of Lithuania. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:57, 3 сакавіка 2009 (UTC)

Маёнтак - Сядзіба - ДварэцПалац[рэдагаваць крыніцу]

А можа хто мне, невуку, растлумачыць (а лепш стварыць адпаведныя артыкулы) якая розьніца паміж імі? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 22:35, 29 студзеня 2009 (UTC)

Наколькі мне вядома, маёнтак — гэта зямля і што на ёй; сядзіба — сам будынак (будынкі); а дварэц — нават ня ведаю. Тобо сядзіба можа знаходзіцца ў складзе маёнтку. Хаця магу памыляцца, абсалютна пэўна не скажу. —zedlik 01:49, 31 студзеня 2009 (UTC)
У старапольскае мове слова dworzec мяла значэньне: сядзіба караля/князя, палац, замак (ў якасьці сынаніміі слова dwór). Ад збудаваньня чыгункі dworzec азначае аднак: галоўны будынак чыгуначнае станцыі (трэба была назваць будынак, карысталі архаізмам). Таксама і па-руску: дворец - палац (Проф. Ежы Бральчык). Маёнтак - мае такае ж значэньне і па-польску (majątek <ziemski>, Słownik języka polskiego PWN). Bocianski 13:24, 31 студзеня 2009 (UTC)
Наконт дварца — гэта я загнуў канешне. Зразумела ж у беларускай гэта палац. Нешта пераклінавала, здаецца недзе ўбачыў і аўтаматычна запытаўся. ОК, маёнтак — гэта не будынак, але тэрыторыя. Палацдворец, а сядзіба — трохі больш абагульняючае слова, азначаючае таксама і звычайны дом/забудовы магната/шляхціца. Правільна? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 15:09, 31 студзеня 2009 (UTC)
У маім разуменьні прыблізна так і ёсьць, палац ад сядзібы адрозьніваецца пераважна памерамі і рэпрэзэнтатыўнасьцю на карысьць першага. Тобо вось сядзіба — [5], а вось палац — Палац (пабудова). —zedlik 15:24, 31 студзеня 2009 (UTC)
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы / А. Я. Баханькоў, І. М. Гайдукевіч, П. П. Шуба. — 1-е выд., перапрац. і дап. — Мн: Нар. асвета, 1990. — 396 с. ISBN 5-341-00259-8. дае наступныя вызначэньні: «Маёнтак. Гаспадарка памешчыка (жылыя і гаспадарчыя будынкі, прадпрыемствы і інш.) разам з зямельнымі ўгоддзямі». «Сядзіба. Жылыя і гаспадарчыя пабудовы разам з садам, агародам, якія складаюць адну гаспадарку. Сялянская сядзіба». Такім чынам, маёнтак сынанімічны сядзібе, але ў больш вузкім сэнсе (сядзіба абшарніка). А вось палац — гэта выключна парадная пабудова. --Казімер Ляхновіч 18:03, 31 студзеня 2009 (UTC)
Але ж зямлі ў другім выпадку няма? А ўвогуле, дзякуй за зьвесткі з слоўніка, я больш даверу ім бы даваў, чым маім папярэднім словам. —zedlik 21:14, 31 студзеня 2009 (UTC)
У выпадку «палаца»? :-) --Казімер Ляхновіч 21:24, 31 студзеня 2009 (UTC)
Не, у выпадку сядзібы. Тобо для маёнтка яўна напісана, што гэта гаспадарка зь зямлёй, а сядзіба — пабудовы з агародамі, што і зьяўляецца гаспадаркай. Але пра зямлю ні слова. Адмыслова так зробленая фармулёўка ці выпадковасьць — цікава. —zedlik 21:29, 31 студзеня 2009 (UTC)
Напэўна, я зрабіў няслушную выснову — і ў выпадку пазначэньня ўладаньняў абшарнікаў сядзіба (жыльлё + уласная гаспадарка), наадварот, мае вузейшы сэнс за «маёнтак» (зямельныя ўладаньні + жыльлё + уласная гаспадарка). Апроч таго, гэтую думку пацьверджвае калектыў сайту Radzima.org, які датычна абшарніцкіх архітэктурных комплексаў ужывае выключна паняцьце «сядзіба». --Казімер Ляхновіч 22:52, 31 студзеня 2009 (UTC)

Пасьля такіх грунтоўных адказаў я стаў нашмат большым адмыслоўцам у гэтым пытаньні. Вялікі дзякуй! :) --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 21:43, 31 студзеня 2009 (UTC)

У іншых разьдзелах ёсьць такая штука, як Wikiminiatlas. Працуе гэта так, што перад кожнай каардынатнай спасылкай устаўляецца выява плянэты, і калі націснуць на яе, зьяўляецца інтэрактыўная мапа з спасылкамі на артыкулы, аб’екты якіх геаграфічна знаходзяцца ў межах мапы (першапачаткова — недалёка ад пачатковага аб’екта). Убачыць, як гэта працуе ўжывую можна напрыклад, на uk:Гродно альбо ru:Гродно, націснуўшы на . Пытаньне: ці трэба нам такое? Калі трэба, то наш варыянт будзе больш падобны да ўкраінскага, чым да расейскага. —zedlik 22:44, 7 лютага 2009 (UTC)

Прыкольная функцыя, абавязкова трэба. Мяркую, лепшы варыянт у расейскай. --Ліцьвін 23:23, 7 лютага 2009 (UTC)
Натуральна, у расейскай лепшы, але для пазначэньня так, як робяць яны, мусіць быць створаны адмысловы міжнародны праект для нашага разьдзелу па дадаваньні парамэтраў у кожны пункт на мапе, што патрабуе вялікай колькасьці часу. Наколькі мне вядома, такіх праектаў цяпер усяго 11. А мапа па прыкладзе ўкраінскай вэрсіі генэруецца ў паўаўтаматычным рэжыме з архіваў базы зьвестак, таму гэты варыянт можна выкарыстоўваць. Праўда, для нашага разьдзелу пакуль функцыя працуе не зусім карэктна, таму калі вырашым канчаткова, што трэба, то напішу запыт, каб выправілі. —zedlik 23:39, 7 лютага 2009 (UTC)
Наколькі разумею, гутарка ідзе de:Wikipedia:WikiProjekt Georeferenzierung/Wikipedia-World/en. Так, напэўна гэта будзе цікава. Але варта падумаць пра шаблёны, тыпы аб'ектаў (для шаблёнаў накшталт Шаблён:Возера, Шаблён:Горад...) і г.д. --EugeneZelenko 15:15, 8 лютага 2009 (UTC)
Дарэчы, для вёсак выкарыстоўваецца Шаблён:Мястэчка з чаго будзе блытаніна. Ня ведаю, ці проста будзе аўтаматызаваць, бо трэба праглядзець кожны артыкул. --EugeneZelenko 15:20, 8 лютага 2009 (UTC)
{{Мястэчка}} — гэта спроба стварыць унівэрсальны шаблён, які б адпавядаў цяперашнім патрэбам і выглядаў бы больш-менш, бо шаблён {{Горад}} моцна састарэў, {{Вёска}} — увогуле абы-што, ну а для населеных пунктаў з прамежкавым адміністрацыйным статусам увогуле нічога няма. Мястэчка — гэча часовая назва, якая была не занятая. У доўгатэрміновых плянах — назваць гэты шаблён добрай назвай і перанесьці ўсё старое ў яго. Таксама пра гэта ёсьць у гутарках. Для аўтаматызацыі ў мяне ёсьць ідэі ўвесьці парамэтар адміністрацыйнага статусу, тады можна будзе сабраць патрэбныя рэчы для аўтамытычнай апрацоўкі ў асобныя катэгорыі. —zedlik 17:37, 8 лютага 2009 (UTC)
Так, менавіта, гэта я і меў на ўвазе. Толькі як я зразумеў, пакуль мы цалкам увесь гэты праект не пацягнем, але вось мапа з спасылкамі была б карысная ўжо цяпер. Хаця калі знойдуцца зацікаўленыя ва ўсім гэтым разабрацца і падтрымліваць, то гэта будзе толькі выдатна. Адзінае, я пакуль не магу ацаніць колькасьць працы для гэтага, але як я зразумеў з апісаньня яна вельмі вялікая і ўсё робіцца ледзьве не ўручную. —zedlik 17:37, 8 лютага 2009 (UTC)
А шчэ ёсьць такая штука, як Wikimapia. Можа гэта агульнавядомы сэрвіс, але я пра йго даведаўся толькі ўчора, калі дарэчы разьбіраўся з назвай той вёскі (Краснобель) і трапіў на наступную спасылку сярод вынікаў пошуку ў Гугле: [6]. Гэта ўжо я дадаў беларускую назву, першапачаткова была па-рускі. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 08:11, 8 лютага 2009 (UTC)
Наколькі ведаю, Wikimapia — праект не зьвязаны з Wikimedia, таму зьвесткамі абменьвацца будзе складаней. Але галоўнае, каб было чым абменьвацца :-) --EugeneZelenko 15:15, 8 лютага 2009 (UTC)
Вось тут ужо ёсьць: [7] :) Але там таксама розьніца ў ліцэнзіях: Wikimapia выкарыстоўвае гуглоўскі пласт мапы, а Wikiminiatlas — гэта спроба зрабіць цалкам свабодны прадукт. —zedlik 17:37, 8 лютага 2009 (UTC)

Шаблён:Новыя артыкулы[рэдагаваць крыніцу]

Запрапанаваў такі выгляд шаблёну. Прапаную, што б яго рэдагаваць каля кожнай нядзелі. Выбар артыкулаў можна б абмеркаваць. Калі Вам не падабаецца, адмяняйце. Bocianski 12:43, 8 лютага 2009 (UTC)

На мой погляд, вельмі добра! Але ўжо варта стварыць шаблён Ці ведаеце Вы (альбо як вырашыцца ў Вікіпэдыя:Апытаньні/Блёкі галоўнай старонкі). --EugeneZelenko 15:08, 8 лютага 2009 (UTC)
Мне таксама вельмі падабаецца, і нашмат лепей, чым было раней. Можна зрабіць службовую старонку, куды аўтары атрыкулаў маглі б упісваць у такім выглядзе цікавыя факты, а пасьля раз на тыдзень хутка зьбіраць іх у такі блёк. Толькі трэба прыдумаць, якім чынам выбіраць гэтыя зьвесткі для блёку галоўнай старонкі, бо іх можа аказацца болей, чым вольнага месца. Ну і па зьнешнім выглядзе ў мяне ёсьць пэўныя думкі, але гэта ўжо дробязі. —zedlik 17:45, 8 лютага 2009 (UTC)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі[рэдагаваць крыніцу]

Гэтая фраза пад загалоўкам артыкула ў нас схаваная адмыслова ці проста так атрымалася? Справа ў тым, што я спрабую прымацаваць блёк з каардынатамі адразу пад загаловак, але ўлічваючы тое, што блёк з каардынатамі знаходзіцца ў блёку з зьместам, адзінае выйсьце — замацаваць загаловак і кантэйнэр з зьместам. Гэтая фраза пад назвай і можа быць якарам, які б гэта зрабіў, але ў нас яна схаваная. Ці варта яе паказаць, каб вырашыць праблему з пазыцыяваньнем каардынатаў, ці ўсё ж яна будзе шкодзіць зьнешняму выгляду? —zedlik 03:31, 13 лютага 2009 (UTC)

Ня памятаю, каб спэцыяльна адключалі. Магчыма, кантралюецца ў LocalSettings.php, але каб зьмяніць гэта файл, трэба прасіць сыстэмных адміністратараў.
Іншыя магчымыя прычыны — MediaWiki:Common.css, MediaWiki:Common.js, MediaWiki:Monobook.css, MediaWiki:Monobook.js альбо gadgects.
EugeneZelenko 14:50, 13 лютага 2009 (UTC)
Не, адлючаецца-ўключаецца гэтая фраза праз CSS, не праблема яе паказаць (дарэчы, пры друку яна паказваецца, схаваная толькі пры праглядзе ў браўзэры), проста ці ня будзе яна псаваць зьнешні выгляд. Ну як я разумею, ня будзе, дзякуй :) —zedlik 15:23, 13 лютага 2009 (UTC)

Галасаваньне «Выбраная выява 2008 году»[рэдагаваць крыніцу]

Спадарства, да 26 лютага ўключна праходзяць выбары «Выява 2008 году». Галасаваць можа кожны, хто зарэгістраваўся не пазьней за 1 студзеня 2009 году і мае больш за 200 правак. Спасылка тут (рас.). Адміністратарам прапаную памясьціць банер наверсе ўсіх старонак. -- Jarash 23:33, 15 лютага 2009 (UTC)

Так, мяркую, што варта. Пакуль дадам зьвесткі ў паведамленьне ўверсе замест галасаваньня па выбраным артыкуле, бо на маю думку банэр завялікі. Хаця калі прыйдзем да такой высновы, то можна і яго. Ну і з-за таго, што беларускай мовы няма, на маю думку больш слушным будзе даць спасылку на агульную ангельскую вэрсію, а там ужо кожны зможа выбраць тую мову, якая больш даспадобы. —zedlik 00:38, 16 лютага 2009 (UTC)

няма зялёных гузікаў[рэдагаваць крыніцу]

Не ведаеце, чаму пад акнам рэдагаваньня няма зялёных гузікаў, якія яшчэ ўчора былі? Бачыў, зьменаў ў прасторы MediaWiki ня было.

Так, зьніклі. --Ліцьвін 19:46, 18 лютага 2009 (UTC)

Выпраўлена. Калі праблема ўсё яшчэ існуе, трэба ачысьціць кэш браўзэра. —zedlik 15:22, 19 лютага 2009 (UTC)

Індэксацыя Беларускай Вікіпэдыі ў пошукавых машынах[рэдагаваць крыніцу]

Сутыкнуўся зь цікавым і ў той жа час даволі непрыемным фактам. Дзьве галоўныя расейскія пошукавыя машыны поўнасьцю ігнаруюць наш моўны падзел 1, 2, у той жа час іх замежныя аналягі ўсё выдатна адшукваюць 3, 4, 5. Можа, хто ведае прычыны такой расейскай выбарковасьці? Да таго ж, калі мяне не падводзіць памяць, яшчэ нядаўна той жа Яндэкс усё нармальна індэксаваў, але зараз ён чамусьці адшуквае толькі наркамаўскі моўны падзел... --Казімер Ляхновіч 22:28, 23 лютага 2009 (UTC)

Афіцыйная пазыцыя Яндэкса такая: індэксуюцца альбо сайты па-расейску (з расейскай вэрсіяй), альбо сайты ў СНД-ншых дамэнах, усё астатняе ідзе лесам. Прынамсі такое было некалькі гадоў таму. З нашай Вікіпэдыі праіндэксавана нібыта 5829 старонак ([8]), але ў выніках пошуку яны не прысутнічаюць. Рэцэпт такі: прасьцей забіць, чым лячыць. Усё роўна гугал шукае лепей. —zedlik 23:44, 23 лютага 2009 (UTC)
Сам я Яндэксам практычна не карыстаюся (толькі калі трэба знайсьці што-небудзь спэцыфічнае па-расейску), але факт усё адно даволі прыкры. Да таго ж, думаю, ёсьць нямала людзей, якія шукаючы штосьці па-беларуску па старой звычцы або нядаўней рэкляме ў мэтро (ці яшчэ па якой прычыне) карыстаюцца Яндэксам. Дарэчы, старонкі хоць нібыта і праіндэксаваныя, але ў выніках пошуку яны адсутнічаюць + засмучвае, што іншая Беларуская Вікіпэдыя пры ўсім пры гэтым тамака ж выдатна адшукваецца-індэксуецца. --Казімер Ляхновіч 00:37, 24 лютага 2009 (UTC)
Можна, напэўна, толькі пісаць лісты ў сапорт. Ня ведаю, ці дасьць гэта што-небудзь, але можна і паспрабаваць. —zedlik 23:06, 24 лютага 2009 (UTC)

На пытаньне, чаму Вікіпэдыі няма ў выдачы і чаму яе забаронена дадаваць у індэкс, служба падтрымкі Яндэксу піша:

Сейчас с Вашим сайтом все в порядке. В ближайшее время он должен появиться в
поиске. Скорее всего, это произойдет в течение недели.

О том, как робот индексирует Ваш сайт и по каким запросам сайт уже находится в
выдаче, Вы можете узнавать в сервисе Я.Вебмастер
(http://webmaster.yandex.ru/wmconsole).

Апошняе нам не падыходзіць, бо там трэба рабіць праверку прыналежнасьці сайта ўладальніку, але ў прынцыпе крута. —zedlik 13:37, 26 кастрычніка 2009 (UTC)

О, дзяк! Добрая навіна В) Спадзяюся, гэта не дзяжурная адпіска. --Казімер Ляхновіч 17:13, 26 кастрычніка 2009 (UTC)

Неадназначнасьці ў назвах сельсаветаў[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, выкажыце сваё меркаваньне ў абмеркаваньні структуры неадназначных назваў сельсаветаў: Абмеркаваньне:Арэхаўскі сельсавет (Аршанскі раён). Дзякуй. —zedlik 23:04, 24 лютага 2009 (UTC)

Спасылкі на Commons[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную ўзгадніць разьмяшчэньне вонкавай спасылкі на галерэю ў Commons. З аднаго боку практычна ва ўсіх артыкулах, дзе яна ёсьць, спасылка на Commons ідзе першым пунктам у разьдзеле вонкавых спасылак і калі яна трэба, вока інтуітыўна шукае яе там. Зь іншага боку яна так арганічна ўпісалася ў шаблён {{Мястэчка}} (гл. напрыклад Астрына), што прыбіраць яе адтуль зусім ня хочацца.

Таму прапаную ў такіх выпадках дадаваць спасылку на Commons у абодвух месцах — у вонкавых спасылках (абавязкова) і ў самім шаблёне (на ўласны густ). На маю думку, гэта адзін з тых нешматлікіх выпадкаў, калі дубляваньне зьвестак не зьяўляецца кепскім і не патрабуе высілкаў на падтрымку, бо назва катэгорыі ў Commons практычна заўжды адна і тая ж, ну а сам шаблён прызначаны для збору асноўных зьвестак у адным месцы для зручнасьці. —zedlik 00:43, 28 лютага 2009 (UTC)

прыбіраць яе адтуль зусім ня хочацца і ня трэба. Ніхто нічога не казаў, таму праблемы дубляваньня няма. Усё слушна. --Ліцьвін 00:50, 28 лютага 2009 (UTC)
Праблема дубляваньня існуе незалежна ад таго, казаў нехта нешта ці не :) З пункту гледжаньня інфармацыйных сыстэмаў любое дубляваньне зьвестак — гэта альбо кепска, альбо вельмі кепска, бо спараджае праблемы залежнасьцяў. У выпадку з Commons гэта першы з гэтых двух варыянтаў у лёгкай форме, і я проста паспрабаваў выказаць уласнае бачаньне гэтага — раптам хто ня згодны. Паведамленьне пераважна інфармацыйнае, чым праблемаразьвязальнае. —zedlik 01:05, 28 лютага 2009 (UTC)
Так, ужо хопіць нам праблемаразьвязальных паведамленьняў :-) --Ліцьвін 01:12, 28 лютага 2009 (UTC)
Добра), буду дадаваць у вонкавыя спасылкі. --Казімер Ляхновіч 01:23, 28 лютага 2009 (UTC)
Ну, гэта было не асабістае, таму спакойна :) —zedlik 01:26, 28 лютага 2009 (UTC)
:) —zedlik 01:26, 28 лютага 2009 (UTC)
Калі дубляваць, то варта стандартызаваць назву парамэтру спасылкі на Commons у розных інфармацыйных шаблёнах, каб было прасьцей дадаваць/абнаўляць робатам. --EugeneZelenko 15:08, 28 лютага 2009 (UTC)
Сапраўды, гэта вылецела ў мяне з галавы. Мяркую, назва парамэтра Commons будзе лепей за ўсё для гэтых мэтаў. —zedlik 14:17, 1 сакавіка 2009 (UTC)

Патрэбна парада[рэдагаваць крыніцу]

У мяне ёсьць кніга М. Улашчыка, у якой ёсьць цудоўны гістарычны нарыс «Была такая вёска...». У ёй вельмі падрабязна расьпісваецца жыцьцё роднай вёскі гісторыка ў канцы 19 — пачатку 20 ст.ст. У гэтым нарысе аўтар робіць абагульненьне, што апісаныя аспэкты сялянскага жыцьця ў сярэднім з некаторым набліжэньнем тычацца ўсёй Менскай губэрні. Някепска было б гэтую інфармацыю перанесьці ў Вікі, але ня ведаю дакладна ў які артыкул лепш — у «Гісторыя Беларусі», «Менская губэрня#Гісторыя» ці яшчэ куды? Думаю ў артыкуле, які тычыцца самой гэтай невялікай вёскі (Віцькаўшчына Фаніпальскага сельсавету Койданаўскага раёну), зьмяшчаць такі вялікі і падрабязны матэрыял трохі недарэчна. Ці правільна мяркую, і, калі трэба зьмяшчаць у больш абагульняючым артыкуле, ці правільна з пункту гледжаньня энцыкляпэдыі рабіць такога кшталту абагульненьні? --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 09:21, 8 сакавіка 2009 (UTC)

Пакуль цяжка казаць канкрэтна, але на маю думку можна зрабіць асобны артыкул, напрыклад, «Сялянскае жыцьцё Менскай губэрні» (зь літаратурай і зноскай пра тое, што гэта дасьледаваньне гісторыка), а ў астатніх артыкулах, якія зьвязаныя з гэтай тэмай, альбо проста дадаць спасылку на гэты артыкул, альбо можна асобны разьдзел сьціслым абзацам у якасьці агульнага апісаньня і спасылкай на больш падрабязны асноўны артыкул. —zedlik 10:12, 8 сакавіка 2009 (UTC)
О, добрая ідэя. Чаму самому гэта не прыйшло ў галаву?... :) --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 11:17, 8 сакавіка 2009 (UTC)
Дзьве галавы лепей :) Можа хто што яшчэ прапануе. —zedlik 11:20, 8 сакавіка 2009 (UTC)
Дарэчы, шмат цікавага можна адшукаць (да 1855 году) у «Историческія свѣдѣнія о примѣчательнѣйшихъ мѣстахъ въ Бѣлоруссіи» Михаила Осиповича Безъ-Корниловича (увага: з-за праблем MediaWiki файлы трэба загрузіць на кампутар). --EugeneZelenko 15:44, 8 сакавіка 2009 (UTC)

Выдаленьне лякальных фразаў MediaWiki[рэдагаваць крыніцу]

Інфармацыя хутчэй для іншых адміністратараў. Я зрабіў параўнальныя сьпісы першых 200 фразаў з прасторы назваў MediaWiki для магчымасьці іхнага выдаленьня: MediaWiki да выдаленьня/01, MediaWiki да выдаленьня/02. Па маіх ацэнках, будзе яшчэ такіх старонак 10. Праглядзець усё — гэта запарыцца можна і да канца не дайсьці. Прынамсі, я не змагу. Таму ў сувязі з гэтым пытаньне — што рабіць з гэтым далей? Калі трэба, магу дарабіць гэты сьпіс да канца. Ёсьць варыянт таксама выдаліць робатам усё, што дакладна супадае, пасьля зь сьпісу прыбраць радкі для фразаў, якія адсутнічаюць у TranslateWiki, астатняе ўжо можна будзе разглядаць уручную. Думаю, разы ў тры пры гэтым сьпіс скароціцца. Толькі трэба вырашыць як выдаляць, ну і ці варта выдаляць такім чынам, ці лепей пасьлядоўна, калі патрэба ўзьнікне. —zedlik 01:50, 14 сакавіка 2009 (UTC)

Падобная магчымасьць існуе ў MediaWiki (глядзіце Удзельнік:MediaWiki default), але адпаведны скрыпт deleteDefaultMessages.php могуць запускаць толькі сыстэмныя адміністратары => патрэбны запыт у bugzilla:. Але, мяркую, што варта гэта рабіць адразу па ўсіх праектах. --EugeneZelenko 14:45, 14 сакавіка 2009 (UTC)
Запытаўся ў wikitech-l. --EugeneZelenko 15:24, 14 сакавіка 2009 (UTC)
Дзякуй вялікі! Сапраўды, лепей будзе паўсюль адразу. Але калі раптам не атрымаецца, будзем тут думаць. Прынамсі, гэта справа не гарыць. —zedlik 15:41, 14 сакавіка 2009 (UTC)

Абмеркаваньне рэкамэндацыі[рэдагаваць крыніцу]

Прыміце, калі ласка, удзел у абмеркаваньні. --Юрцэвіч Дз.(гутаркі) 23:01, 14 сакавіка 2009 (UTC)

Трохі зьдзіўляе збольшага маўчаньне ўдзельнікаў наконт прапанаванай рэкамэндацыі і скепсіс тых, хто ўсё ж выказаўся. Улічваючы папярэднія абмеркаваньні. Праблема ўвогуле існуе і ці патрэбныя зьмены ў гэтым кірунку, альбо ўсіх усё задавальняе? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 09:02, 24 сакавіка 2009 (UTC)

Катэгорыі-неадназначнасьці[рэдагаваць крыніцу]

У нас назьбіралася немалая колькасьць катэгорыяў-неадназначнасьцей, у сувязі з чым узьнікае пытаньне, што зь імі рабіць. Я бачу два варыянты:

  • стварыць шаблён {{Катэгорыя-неадназначнасьць}} па аналёгіі з en:Template:Category ambiguous;
  • калі ўзьнікае такая катэгорыя, пераносіць артыкулы ў адпаведныя катэгорыі, а неадназначную катэгорыю выдаляць, бо надта малая імавернасьць (у адрозьненьне ад артыкулаў-неадназначнасьцей), што нехта будзе ўводзіць катэгорыю ў адрасным радку, а не пераходзіць па катэгорыях праз навігацыю.

Хачу пачуць меркаваньні суполкі. --Red_Winged_Duck 19:40, 16 сакавіка 2009 (UTC)

Мяркую, лепш будзе рабіць як у пункце 2. Bocianski 19:51, 16 сакавіка 2009 (UTC)
Можна рабіць як у пункце 2. --Ліцьвін 19:56, 16 сакавіка 2009 (UTC)
Як я разумею, першае можа быць толькі дадаткам да другога. Праблема другога спосабу ў тым, што калі я ствараю артыкул пра Азярэвіцкі сельсавет ня ведаючы пра неадназначнасьць, то можна лёгка стварыць катэгорыю Катэгорыя:Азярэцкі сельсавет, калі яна будзе выдалена ў адпаведнасьці з другім пунктам і калі там ня будзе ўцямнага апісаньня, чаму катэгорыя была выдаленая і што замест яе трэба выкарыстоўваць. Дык можа ёсьць сэнс паведамляць пра гэта ў самой катэгорыі шаблёнам зь першага пункту, чым у апісаньні зьвестак падчас выдаленьня? Каб толькі магчы аўтаматычна колькасьць старонак ва ўкладзеных катэгорыях лічыць, дык і сачыць за гэтай справай можна б было аўтаматычна. —zedlik 21:14, 16 сакавіка 2009 (UTC)
Мяркую, што адказ на гэтае пытаньне залежыць ад таго наколькі часта шукаюць альбо дадаюць неадназначную катэгорыю. Але неіснаваньне катэгорыі таксама добры мэтад паведаміць пра яе няслушнасьць (напрыклад, у HotCat). --EugeneZelenko 13:49, 17 сакавіка 2009 (UTC)

А якім чынам рэдагуюцца значэньні Magic words? У translatewiki нічога, што б тычылася гэтай тэмы, не знайшоў, каб абмеркаваць там. Сэнс у тым, што хачу прапанаваць перакласьці __HIDDENCAT__ не як __СХАВАЦЬ_КАТЭГОРЫЮ__, а як __СХАВАНАЯ_КАТЭГОРЫЯ__. На мой густ, гэта бліжэй да арыгіналу і па перакладзе, і па сэнсе. —zedlik 22:00, 26 сакавіка 2009 (UTC)

Пытаньне ўсё яўчэ актуальнае :) —zedlik 09:16, 27 сакавіка 2009 (UTC)
Наконт перакладу цалкам згодзен, што правільней __СХАВАНАЯ_КАТЭГОРЫЯ__, але наконт тэхнічнага боку пытаньня нічым не магу дапамагчы, ня ведаю :) --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 09:29, 27 сакавіка 2009 (UTC)
http://translatewiki.net/wiki/Special:AdvancedTranslate.
Перакладаў як СХАВАЦЬ_КАТЭГОРЫЮ, бо гэта больш інструкцыя парсэру. Акрамя гэтага варта дадаць прэфікс Вікіпэдыя: (Project:) да катэгорыі, дзе зьмяшчаюцца ўсе схаваныя, бо гэта службовая катэгорыя.
EugeneZelenko 13:53, 27 сакавіка 2009 (UTC)
Дзякуй за спасылку. Атрымліваецца, што гэта ўсё ж службовая старонка, а таму абмяркоўваць яе ў translatewiki няма як.
Наконт інструкцыі крыху сумняюся, бо па сутнасьці шмат іншых магічных словаў зьяўляюцца інтсрукцыямі для парсэра, але напрыклад, перадаваць сартыроўку_па_змоўчваньні як сартаваць_па_змоўчаньні ці схаваць_зьмест замест бязь_зьместу было б сапраўды крыху дзіўна. Сюды ж і гэты выраз. Атрымліваецца, што ён адзіны ў магічных словах, дзе ў арыгінале няма дзеяслова, а ў перакладзе ёсьць. Увогуле, нічога кепскага ў цяперашнім перакладзе няма, проста калі даступныя і арыгінал, і пераклад, выклядае крыху нелягічна.
Пра прэфікс катэгорыі згодны, зара перанясу.
zedlik 20:00, 28 сакавіка 2009 (UTC)
У катэгорыі Вікіпэдыя:Схаваныя катэгорыі бачна, што зьмест у яе быў перанесены з катэгорыі Схаваныя катэгорыі, але пасьля яна была выдаленая (з паведамленьнем «Трэба сынхранізаваць устаноўкі MediaWIki. Пакуль што выкарыстоўваецца Катэгорыя:Схаваныя катэгорыі»). Тобо ці зробленае ўжо тое, што трэба было зрабіць і ўжо можна пераносіць зьмест ці яшчэ не? —zedlik 20:36, 28 сакавіка 2009 (UTC)
Пераклад паведамленьня з назвай катэгорыі трэба будзе зьмяніць. --EugeneZelenko 14:59, 29 сакавіка 2009 (UTC)
Замяніў лякальнае паведамленьне. Цяпер трэба дачакацца, пакуль катэгорыі перанясуцца пад новую назву, і выдаліць старую. —zedlik 00:54, 31 сакавіка 2009 (UTC)
Прайшло 2 дні, а ўсе схаваныя катэгорыі ўсё яшчэ ў Катэгорыя:Схаваныя катэгорыі. Хаця калі зайсьці ў любую зь іх, напрыклад, Катэгорыя:Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы es-wiki, Катэгорыя:Вікіпэдыя:Катэгорыі да ўпарадкаваньня, катэгорыя, пазначаная ўнізе ў сьпісе катэгорыяў, адлюстроўваецца правільна — з прэфіксам «Вікіпэдыя». У чым можа быць справа? —zedlik 22:08, 1 красавіка 2009 (UTC)
Дадаў адну, гэта тое самае што і з даданьнем старонак удзельнікаў у адпаведныя катэгорыі пры зьмене назвы катэгорыі/стварэньні шаблёна пасьля яго даданьня. --Ліцьвін 22:17, 1 красавіка 2009 (UTC)
Наўрад ці, звычайна пераіндэксацыя здараецца альбо адразу, альбо на працягу некалькіх гадзінаў. Некалькі дзён — гэта зашмат. Магчыма, прычынай зьяўляецца скрыпт MessagesBe_tarask.php: заўважыў, што ён яшчэ не абнавіўся. —zedlik 10:34, 3 красавіка 2009 (UTC)

Дарэчы, прапаную дадаць у схаваныя ўсе катэгорыі выгляду «Катэгорыя:Вікіпэдыя:…» (у тым ліку і накіды, і ўсе падобныя), бо яны ня маюць непасрэднага дачыненьня да зьместу Вікіпэдыі і зьяўляюцца службовымі і карыснымі толькі для тых, хто Вікіпэдыю рэдагуе (а яны могуць актывізаваць опцыю паказу схаваных катэгорыяў). --Red_Winged_Duck 11:16, 31 сакавіка 2009 (UTC)

Мяркую, што гэта слушна для службовых катэгорый, якія выкарыстоўваюцца ў артыкулах. --EugeneZelenko 13:46, 31 сакавіка 2009 (UTC)
Наконт таго, каб розныя катэгорыі накідаў схаваць, згодны. Але напрыклад Катэгорыя:Вікіпэдыя:Істотныя артыкулы, напэўна, лепей усё ж пакінуць. Тобо гэтыя катэгорыі могуць быць рознымі, таму лепей разглядаць кожную асобна. —zedlik 22:04, 1 красавіка 2009 (UTC)
Падтрымліваю. --Ліцьвін 22:11, 1 красавіка 2009 (UTC)

Перанёс усе накіды ў схаваныя. Што яшчэ? —zedlik 23:39, 8 красавіка 2009 (UTC)

Мяркую, што ўсе падкатэгорыі Катэгорыя:Вікіпэдыя:Артыкулы для рэвізіі. Дарэчы, можа перайменаваць у Вікіпэдыя:Старонкі для рэвізіі, бо гутарка ідзе ня толькі пра артыкулы? --EugeneZelenko 13:42, 9 красавіка 2009 (UTC)
Так, сапраўды. Наконт назвы таксама згодны, варта перанесьці. —zedlik 16:48, 9 красавіка 2009 (UTC)
Зроблена, і першае, і другое. —zedlik 01:35, 21 красавіка 2009 (UTC)
Вялікі дзякуй! --EugeneZelenko 13:40, 21 красавіка 2009 (UTC)
Мусіць нешта ня то выдалілі, бо шаблёны працуюць ня так як заўжды і няма верхняй панэлі. Ці гэта толькі ў мяне так? --Ліцьвін 00:20, 27 сакавіка 2009 (UTC)
Якія шаблёны? Што менавіта не працуе? Я нічога не заўважыў. Зьверху — як і было, два паведамленьні: пра Вікіманію і выбраны артыкул. Калі нешта зьмянілася, то трэба разьбірацца, бо нічога зьмяніцца ня мусіла. —zedlik 22:22, 26 сакавіка 2009 (UTC)
Хмм, дзіўна, бо ў мяне таксама ўсё нармальна працуе... --Казімер Ляхновіч 22:26, 26 сакавіка 2009 (UTC)
Няма паласы тамака дзе подпіс і г.д. А таксама няма паласы дзе меркаваньне, дапаўненьне і г.д. Шаблёны адразу адкрытыя. --Ліцьвін
Хутчэй за ўсё ў вас адключаны JavaScript. Ну ці выразаецца, напрыклад, антывірусам альбо фаерволам. —zedlik 22:36, 26 сакавіка 2009 (UTC)
Java (Sun) стаіць. Антывірус выдаліў, бо ён усё роўна не працуе, хутчэй за ўсё нейкі вірус блякуе. Зьверху — як і было, два паведамленьні: пра Вікіманію і выбраны артыкул. У мяне гэтага таксама няма. --Ліцьвін
Java (Sun) — гэта крыху іншае, для аплетаў. Але цяпер ужо відавочна, што справа ў JavaScript, бо паведамленьні пра Вікіманію таксама адлюстроўваюцца з ягонай дапамогай. Таксама паспрабаваў у сябе адключыць JavaScript — тое самае: няма радка з подпісам і зялёных кнопак унізе. Паспрабаваў на браўзэры з абсалютна пустым кэшам — падобных праблемаў няма. Мяркую, што праблема лякальная. Паспрабуйце любы сайт, дзе патрэбны JavaScript (напрыклад, стандартны інтэрфэйс Gmail на Ajax), хутчэй за ўсё ён таксама ня будзе працаваць. Ну ці напрыклад, на nn.by форма дадаваньня камэнтара будзе адразу разгорнутая. Калі JavaScript працуе як трэба, то адразу форма схаваная, а разгортваецца толькі пры націску на «камэнтаваць». Калі ж праблема толькі зь Вікіпэдыяй, тады ўжо больш складаны выпадак. —zedlik 23:08, 26 сакавіка 2009 (UTC)
Вялікі вялікі дзякуй! :-) Гэтыя вірусы, антывірусы і г.д. Зараз усё працуе. Я перайшоў на Mozilla Firefox, але штосьці мне стыль не падабаецца: неяк усё размыта, літары каравыя. Ці можна зрабіць як у Internet Explorer? Таксама ў мяне чамусьці не адкрываецца сайты антывірусных кампаніяў, вось напрыклад http://www.avast.ru/. З чым гэта можа быць зьвязана? --Ліцьвін 00:11, 27 сакавіка 2009 (UTC)
Калі не адкрываюцца антывірусныя сайты, але зь іншага кампутара яны працуюць, то гэта абсалютна дакладна вірус, траян ці іншая падобная халера. Можна паспрабаваць выдаліць увесь зьмест з файла C:\WINDOWS\system32\drivers\etc\hosts (сайты хутчэй за ўсё блякуюцца празь яго) і хутка паставіць яму атрыбут толькі для чытаньня, бо іначай вірус заблякуе сайты зноў. Хаця з больш-менш прасунутымі вірусамі гэты фокус ня пройдзе, бо атрыбут здыемецца гэтаксама проста, як і ставіцца. Пра Фаерфокс ня ведаю. Можна яшчэ паспрабаваць Опэру альбо Гугал Хром, але але выяўленьне ў іх таксама будзе адрозьнівацца ад Эксплорэра (у вэрсіяў да 8 самая нізкая адпаведнасьць стандартам, адсюль і розьніца). Але мяняць браўзэр — гэта як прыпаркі, спачатку трэба лячыць вірусы. Прасьцей за ўсё падключыць цьвёрды дыск да іншага кампутара і не заходзячы ў яго прасканаваць у бясьпечным рэжыме антывірусам. Хаця ня факт, што пасьля лячэньня ўсё запрацуе, у сур’ёзных выпадках, магчыма, давядзецца пераўсталёўваць сыстэму. —zedlik 09:16, 27 сакавіка 2009 (UTC)
Прасьцей за ўсё падключыць цьвёрды дыск да іншага кампутара і не заходзячы ў яго прасканаваць у бясьпечным рэжыме антывірусам. Хаця ня факт, што пасьля лячэньня ўсё запрацуе, у сур’ёзных выпадках, магчыма, давядзецца пераўсталёўваць сыстэму. Сканаваў у бясьпечным рэжыме, нічога доктар вэб не знайшоў. Я за віруса руткіт толькі-толькі пераўсталёўваў сыстэму і адразу пры ўсталёўцы антывіруса ён адмовіўся абнаўляцца. --Ліцьвін 10:54, 27 сакавіка 2009 (UTC)
Калі антывірусныя базы былі сьвежымі, то складана сказаць, у чым менавіта справа. Але калі антывірус не абнаўляецца ці не працуе, то дастаткова высокая імавернасьць, што ён блякуецца вірусам. Але зноў-такі канкрэтна сказаць што-небудзь складана, бо вельмі шмат варыянтаў. —zedlik 20:53, 28 сакавіка 2009 (UTC)
Net-Worm.Win32.Kido. Ведайце гэтую заразу :-) --Ліцьвін 22:24, 28 сакавіка 2009 (UTC)
Ну і зараза. Ня надта б хацелася зачапіць такую... —zedlik 12:15, 29 сакавіка 2009 (UTC)

Дазволы, атрыманыя іншымі моўнымі падзеламі[рэдагаваць крыніцу]

Шаноўныя, а ці распаўсюджваюцца дазволы на выкарыстаньне матэрыялаў, атрыманыя іншымі моўнымі падзеламі, на ўсю Вікі? Пытаньне ўзьнікла наконт вось гэтага be:Вікіпедыя:Суполка/Дазволы#Дазвол на выкарыстанне двух даведнікаў Л.У. Маракова. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 09:09, 27 сакавіка 2009 (UTC)

Мяркую, распаўсюджваюцца. --Ліцьвін 10:56, 27 сакавіка 2009 (UTC)
Так, вольная ліцэнзія ніяк не залежыць ад месца выкарыстаньня. --EugeneZelenko 13:50, 27 сакавіка 2009 (UTC)
Не. Дазвол быў для Вікіпэдыі акадэмічнай. Дарэчы, дазволы і так непатрэбныя. Хто раз апублікаваў матэрыял, павінен ведаць, што іншыя будуць такім карыстаць, нават без яго (аўтара) веданьня. Гэта нармальна. Карыстальнік павінен толькі пільнаваць, што б не было плягіяту. Яго няма, калі ёсьць зьдзейсьненыя ўмовы: карыстаецца з больш за адзінай крыніцы, не адбываецца простые капіяваньне тэксту, а яго рэдакцыя ўласнымі словамі, ёсьць спасылкі на выкарыстаны матэрыял. Bocianski 20:02, 27 сакавіка 2009 (UTC)
На самой справе аўтар даваў дазвол у адпаведнасьці з GNU Free Documentation License, што прадугледжвае любое выкарыстоўваньне матэрыялаў — ці то капіяваньне адзін у адзін, ці то мадыфікацыю. У гэтым жа і сэнс такіх дазволаў. Калі перадаваць тэкст сваімі словамі, ніякага дазволу не патрэбна, дастаткова ў сьпісе літаратуры пазначыць крыніцу. Мяркую, усё ж, што такі дазвол распаўсюджваецца на ўсю Вікі, проста хацеў удакладніць. Атрымліваецца, што Вікі наркамаўкай можа скапіраваць тэкст у пэўны артыкул у адпаведнасьці з дазволам, а мы можам скапіраваць тэкст з Вікі наркамаўкай у нашу Віку, таму што там гэты тэкст вольны (у адпаведнасьці з дазволам). Што мы пры гэтым парушаем? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 13:23, 29 сакавіка 2009 (UTC)
Але ён даваў дазвол на выкарыстоўваньне матэрыялаў на запыт адміністратара Вікіпэдыі ў дамэне .бэ.вікіпэдіа.орг і адказ быў да таго ж адміністратара. Другая рэч, наконт якай пішу - лепш ніколі не капіяваць тэксту, гэта не так цяжка (варта аднак пытаць о выкарыстоўваньне выяваў). Bocianski 13:36, 29 сакавіка 2009 (UTC)
Атрымліваецца цікавая з боку заканадаўства рэч. Аўтар дае дазвол на разьмяшчэньне свайго тэксту, які ахоўваецца аўтарскім правам, на старонцы пад пэўным адрасам на ўмовах ліцэнзіі GNU FDL, адкуль пры ўмове пазначэньня ўсіх аўтараў яе можа ўзяць хто заўгодна куды заўгодна і ў якіх заўгодна мэтах. Розьніца ад выпадку, калі тэкст бярэцца напрамую ў аўтара толькі ў наяўнасьці імя-пасярэдніка (ip-адраса?), які з згоды аўтара апублікаваў ягоны тэкст на старонку ў пэўным дамэне пад вольнай ліцэнзіяй. Адсюль атрымліваем, што а ці не ўсё адно ў выніковым выпадку? Але праблема ў тым, што гэтыя просьбы на дазвол цясьцяком зробленыя настолькі крыва, што максымум, што там можа быць напісана, — гэта пазнака пра GNU FDL, і ўжо сам шукай, што гэта азначае. Таму згодны зь меркаваньнем адносна некапіяваньня чужых тэкстаў (апроч выпадкаў, калі вольная ліцэнзія відавочная) — менш праблемаў будзе. —zedlik 00:35, 31 сакавіка 2009 (UTC)
Але ж, улічваючы апошнія меркаваньні, не зразумела навошта ўвогуле патрэбны такія дазволы (і запыты на іх)? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 08:11, 31 сакавіка 2009 (UTC)
Пераважная большасьць зь іх рабілася ўжо даўно, на пачатковых этапах разьвіцьця, але калі Вікіпэдыя выйшла за межы малой (умоўна, 10 тысячаў артыкулаў), то гэта перастала быць вартым таго. Але гэта маё асабістае меркаваньне, вядома, калі ёсьць дазвол на публікацыю, то перанос матэрыялаў у Вікіпэдыю ня можа лічыцца парушэньнем. —zedlik 10:38, 31 сакавіка 2009 (UTC)

Конференция польских проектов Викимедия[рэдагаваць крыніцу]

Приглашаем принять участие в ежегодном слёте польских викимедиян, который состоится в местечке Ядвисин близ Варшавы с 1 по 3 мая этого года. Возможное рассмотрение Обществом Викимедия Польша финансирования поездки иностранных участников, а также языковая поддержка на русском на месте. Подробности на главном сайте конференции - есть тоже русская версия. Добро пожаловать, Ency 12:00, 29 сакавіка 2009 (UTC)

Конкурс на проведение Викимании'2010 - срочно[рэдагаваць крыніцу]

В открытом конкурсе выступает Гданьск. Есть у нас просьба поддержать нас в рассмотрении этого предложения. Подробности - предложение Гданьска (англ.) (oсобенно просим записаться в список поддерживающих предложение в секции "Supporters"), интервью с главой оргкомитета Войцехом Пендзихом. Открытое обсуждение предложений состоится сегодния на канале IRC, #wikimania channel on Freenode, в 19:00 UTC - просим тоже принять участие. Ency 12:00, 29 сакавіка 2009 (UTC)

Я перанёс з польскай Вікіпэдыі гаджэт Popups. Ён мае разныя функцыі, але па-мойму, больш карысным ёсьць функцыя выпраўлянія спасылак, якія вадзіцца да старонкі-перанакірованьня або старонкі з неадназначнасьцю. Што важнае, калі памылковая спасылка ёсьць больш за 1 раз на старонцы, Popups напраўляе усе. Трэба знаць, гаджэт не захавае старонак аўтаматычна — можна найперш зрабіць гэтыя папраўкі, а пасьля — іншыя праўкі і захаваць старонку. Прыклад: [9].

Скрыпт не папраўляў спасылак на старонкі-неадназначнасьці, таму што не было шаблёну disambig (дзесьці ў кодзе быў згаданы). Зрабіў гэтакі, ён ёсьць перанакіраваньнем на шаблён неадназначнасьцьі цяпер ужо скрыпт дзейнічае. Калі хто ведае як, можа паправіць код скрыпту, што б карыстаньне з гэтакага перанакіраваньня не было канечным.

А, гаджэт дзейнічае ў якасьці гаджэту :) , што азначае, што што б яго ўключыць, трэба ўвайсьці ў свае ўстаноўкі і зрабіць маленькую праўку ў сваім монобуке (скапіяваць тэкст з Удзельнік:Bocianski/monobook.js).

Што трэба зрабіць:

У польскай Вікі ёсьць яшчэ іншыя гаджэты, якія адрозьніваюцца спасылкі на неадназначнасьці і перанакіраваньня колерамі. Bocianski 13:24, 29 сакавіка 2009 (UTC)

другі ўжо дзейнічае (гл. нізу). Bocianski 20:23, 29 сакавіка 2009 (UTC)
Крыху не сюды, а наконт Вікіфікатара. Мяркую, што дакумэнтацыю Вікіфікатара Удзельнік:Zedlik/Вікіфікатар варта перанесьці ў прастору назваў Вікіпэдыя. Спачатку гэта было ў якасьці экспэрымэнту, але ўжо няма сэнсу трымаць яе ў прасторы ўдзельнікаў. —zedlik 21:17, 29 сакавіка 2009 (UTC)
Ніхто не павінен быць супраць. Bocianski 21:21, 29 сакавіка 2009 (UTC)
Таксама так мяркую :) —zedlik 21:35, 29 сакавіка 2009 (UTC)
Наконт шаблёну disambig. Можна паспрабаваць чацьверты з канца радок зь зьместам, вось гэты:
newOption('popupDabRegexp', '([{][{]\\s*disambig|disambig\\s*[}][}]|disamb\\s*[}][}]|dab\\s*[}][}])|[{][{]\\s*(((geo|hn|road?|school|number)dis)|[234][lc][acw]|shipindex)(\\s*[|][^}]*)?\\s*[}][}]|is a .*disambiguation.*page');
замяніць на наступны, і тады шаблён не спатрэбіцца:
newOption('popupDabRegexp', '([{][{]\\s*Неадназначнасьць\\s*[}][}])');
Абяцяць, што запрацуе, пакуль не магу, бо пісаў з галавы, калі што, заўтра вернемся да гэтага. —zedlik 21:35, 29 сакавіка 2009 (UTC)

Вылучэньне зялёным колерам спасылак на перанакіраваньні[рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае гаджэт Адрозьніваньне зялёным колерам спасылак да перанакіраваньні (правільна напісаў назоў?). Уключэньне — ў сваіх устаноўках. Файна дзейнічае разам з попупсам — першы колеравае, другі папраўляе. Bocianski 20:23, 29 сакавіка 2009 (UTC)

Я б пераклаў як «Вылучэньне зялёным колерам спасылак на перанакіраваньні». —zedlik 21:14, 29 сакавіка 2009 (UTC)
OK. Bocianski 21:20, 29 сакавіка 2009 (UTC)

Катэгорыі часу ўзьнікненьня гарадоў[рэдагаваць крыніцу]

Калі ласка, вазьміце ўдзел у апытаньні пра назвы катэгорыяў часу ўзьнікненьня гарадоў: Вікіпэдыя:Апытаньні/Катэгорыі часу ўзьнікненьня гарадоў. —zedlik 22:28, 2 траўня 2009 (UTC)

«Распавядзіце пра вашую Вікіпэдыю»[рэдагаваць крыніцу]

Ziko van Dijk запрасіў мяне стварыць старонку на Мэце з апісаньнем нашай Вікіпэдыі: m:Tell us about Belarusian (Taraškievica) Wikipedia. Праект прызначаны для таго, каб дапамагчы ўдзельнікам з розных разьдзелаў даведацца пра іншыя Вікіпэдыі. Старонка зробленая ў форме пытаньняў-адказаў, дзе ўдзельнікі пэўнага разьдзелу Вікіпэдыі выказваюць свае меркаваньні, асабістыя пункты гледжаньня на пытаньні толькі вітаюцца. Таму запрашаю ўсіх ахвотных узяць удзел і дадаць сваё меркаваньне (па-ангельску). Глядзіце таксама апісаньні пра іншыя Вікіпэдыі: m:Tell us about your Wikipedia. —zedlik 00:25, 22 траўня 2009 (UTC)

Трошкі ўдакладніў. --EugeneZelenko 13:42, 22 траўня 2009 (UTC)
Дзякуй! —zedlik 21:40, 22 траўня 2009 (UTC)
А што там пасьля сказанага яшчэ можна дадаць? :) --Taravyvan Adijene 06:52, 2 ліпеня 2009 (UTC)
Выправіў лінгвістычныя памылкі: [10]. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 06:57, 26 траўня 2009 (UTC)
Дзякуй, сапраўды памылкі. —zedlik 11:38, 26 траўня 2009 (UTC)

Ці тытулы твораў у такім і падобных прыпадках павінны быць у арыгінале ці ў клясычным правапісе? Па-мойму, калі не былі выданыя ў тарашкевіцы, павінны быць у арыгінале; беларускі (клясычны) тытул можна падаць у (). Інакш гэта можа быць сугестыя, што твор выданы на беларускае мове. Bocianski 20:13, 26 траўня 2009 (UTC)

Насамрэч дастаткова дыскусійнае пытаньне. На маю думку, ўласныя назвы варта перадаваць такімі, якімі яны былі ў арыгінале, бо гэта проста пісьменна. Напрыклад, НН за 2000 год спрэс ужывае назву «Звязда» і ні разу «Зьвязда». Калі цікава, падобнае абмеркаваньне было ў Абмеркаваньне:Рок-каранацыя. —zedlik 20:42, 26 траўня 2009 (UTC)
Можна. Цікава, а як робяць у наркамаўцы? --Ліцьвін 20:53, 26 траўня 2009 (UTC)

Тыдні праз два будзе 20 тысячаў артыкулаў. Пішам прэс-рэліз? —zedlik 00:28, 29 траўня 2009 (UTC)

Зразумела трэба пісаць! Мяркую, напрыклад, "Наша Ніва" пра гэта напіша, Хартыя ці можа яшчэ хто. --Jim 06:03, 29 траўня 2009 (UTC)
Зрабіў пакуль балванку — Вікіпэдыя:Прэс-рэлізы/20k. Трэба прыдумаць якога тэксту :) Думаю, з абмеркаваньнем гэтай тэмы ўжо можна перамяшчацца туды ў гутаркі. —zedlik 13:02, 29 траўня 2009 (UTC)
Можа частку стандартнага тэксту ўзяць з Вікіпэдыя:Прэс-рэлізы/10.000? Дарэчы, варта стандартызаваць назвы. --EugeneZelenko 13:47, 29 траўня 2009 (UTC)
Так, натуральна можна. Пра назвы я напісаў крыху ў Абмеркаваньне Вікіпэдыя:Прэс-рэлізы: цяперашняя назва часовая, калі ня выберам лепшай. —zedlik 13:54, 29 траўня 2009 (UTC)
Прашу прабачэньня. Калі пісаў, яшчэ не праглядзеў апошнія зьмены :-) --EugeneZelenko 13:56, 29 траўня 2009 (UTC)
Нічога страшнага :) —zedlik 14:15, 29 траўня 2009 (UTC)
Ну што, рэдагуем рэліз і рассылаем? --Jim 10:25, 17 чэрвеня 2009 (UTC)
Так, я ўжо абнавіў зьвесткі і калі на працягу бліжэйшых гадзіны паўтыры ня будзе заўвагаў, то зьбіраўся разаслаць. Можа ў каго ёсьць жаданьне паўдзельнічаць у Вікіпэдыйнай прэс-службе? :) —zedlik 11:11, 17 чэрвеня 2009 (UTC)
Хаця ўсё неяк там імкліва адбылося, я не чакаў. Дзякуй, Rasa! :) —zedlik 11:20, 17 чэрвеня 2009 (UTC)
Дарэчы пра дасягненьні лічбы шмат артыкулаў было створана без катэгорый. Трэба дапрацоўваць :-) --EugeneZelenko 13:42, 17 чэрвеня 2009 (UTC)

Дадаў абвестку ўверсе галоўнай старонкі. —zedlik 11:33, 17 чэрвеня 2009 (UTC)

А чаму не зьмянілі лягатып? --Ліцьвін 15:52, 19 чэрвеня 2009 (UTC)

Ніхто не прапаноўваў, а капіяваць з расейскай у мяне не было вялікага жаданьня. Калі хто зробіць лягатып, дык за 3 хвіліны замяніць можна. —zedlik 16:10, 19 чэрвеня 2009 (UTC)
Прапаную як варыянт: [11] --Казімер Ляхновіч 21:46, 20 чэрвеня 2009 (UTC)
Ніхто ня супраць - можна зьмяняць. --Ліцьвін 23:04, 20 чэрвеня 2009 (UTC)
Дзякуй, абнавіў. —zedlik 01:23, 22 чэрвеня 2009 (UTC)

Напэўна, варта вяртаць усё назад, больш за месяц ужо мінуў. —zedlik 13:51, 23 ліпеня 2009 (UTC)

Слушна. --EugeneZelenko 14:10, 23 ліпеня 2009 (UTC)
Згодны, варта ўжо на 30к наладкоўвацца :) --Казімер Ляхновіч 13:41, 24 ліпеня 2009 (UTC)
Зроблена. Магчыма трэба абнавіць кэш браўзэра. --EugeneZelenko 13:46, 24 ліпеня 2009 (UTC)

Аб'ява Bocianski 18:39, 29 траўня 2009 (UTC)

Выбраны артыкул чэрвеня[рэдагаваць крыніцу]

Шаноўныя, на мой погляд, нягледзячы на фармальнае задавальненьне патрабаваньням, артыкул Губны гармонік неяк не выцягвае на тое, каб быць выбраным. Можа на чэрвень пакінуць артыкул траўня? Больш, на жаль, выбіраць не з чага. Хаця артыкул пра Гародню лічу нашмат больш адпавядаючым крытэрам, яго суполка не падтрымала. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 21:13, 30 траўня 2009 (UTC)

Рацыя, ёсьць такое. Ня ведаю, ці атрымаецца што з прэс-рэлізам, але на маю думку артыкул пра Траецкае нашмат мацнейшы за артыкул пра гармонікі. Таму я б таксама прапанаваў у якасьці выключэньня на чэрвень пакінуць актуальны выбраны артыкул яшчэ раз, а там ужо бачна будзе. У любым выпадку горай ня будзе, бо кандыдатаў на выбраныя пакуль ня шмат. —zedlik 21:31, 30 траўня 2009 (UTC)
Тады пераношу «паўнамоцтвы» Траецкага прадмесьця і на чэрвень. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 20:24, 31 траўня 2009 (UTC)

Падтрымка апострафа ў Вікіпэдыі[рэдагаваць крыніцу]

Зноў пра падтрымку апострафа ў Вікіпэдыі. Папярэднія дыскусіі: Вікіпэдыя:Форум/Архіў 4#Апостраф, Абмеркаваньне:Вераб’і (Падляскае ваяводзтва).

Для рэалізацыі падтрымкі слушнага кірылічнага апострафа ў Вікіпэдыі, неабходна вырашыць наступныя пытаньні:

  1. Якія апострафы лічыць дапушчальнымі;
  2. Сумяшчальнасьць назваў з усімі відамі апострафаў;
  3. Сумяшчальнасьць унутраных спасылак з усімі відамі апострафаў;
  4. Падтрымка ўсіх відаў апострафаў у функцыі пошуку (у т. л. па зьмесьце старонкі);
  5. Падтрымка ўсіх відаў апострафаў у функцыі ajax-пошуку;
  6. Праверка правапісу ў вонкавых праграмах.

У мяне атрымалася знайсьці наступныя спосабы вырашэньня гэтых пытаньняў:

  1. U+2019 і U+0027. Першы — таму што ru:Апостроф (орфографический знак) і uk:Апостроф, а другі — для сумяшчальнасьці.
  2. MediaWiki не падтрымлівае магчымасьці аўтаматычнай замены аднаго віда апострафа на іншы, а каб яе рэалізаваць спатрэбіцца перарабіць шмат коду, бо замена прагалу на «_» у назвах і наадварот вельмі часта проста захардкоджана і дадаць туды апостраф будзе нерэальна, таксама незразумела, ці адпавядае гэта сутнасьці іншых моваў. Таму гэта можна вырашаць перанакіраваньнямі.
  3. Пры наяўнасьці перанакіраваньняў праблема вырашаецца аўтаматычна.
  4. Па змоўчаньні не працуе. MediaWiki працуе так, што код артыкула сэрыялізуецца ў пошукавы індэкс з дапамогай адмысловай функцыі. Гэтую функцыю можна перавызначыць і канвэртаваць U+2019 у U+0027. На MediaWiki 1.16alpha, разгорнутай у мяне лякальна, атрымалася, што пры запыце, дзе ўтрымліваецца любы від апострафу, знаходзяцца ўсе артыкулы, дзе ўтрымліваецца такая ж фраза зь любым відам апострафу — то бок поўная сумяшчальнасьць. Пэўныя пытаньні ўзьнікаюць пры вывадзе кантэксту шуканай фразы пад назвай артыкула ў выніках пошуку, але ён працуе крыху дзіўна, прычым пры запыце, які ўтрымлівае апостраф U+0027 нічога не выводзіцца ўвогуле — гэта асаблівасьць MediaWiki, таму функцыянал пошуку не зьніжаецца абсалютна.
  5. Пры наяўнасьці перанакіраваньняў праблема вырашаецца аўтаматычна.
  6. Наколькі мне вядома, адзіная несумяшчальная з U+2019 праверка артаграфіі для браўзэраў выкарыстоўваецца ў Firefox, але любы ахвотны можа распакаваць пашырэньне праверкі артаграфіі архіватарам, знайсьці там файл слоўніка, замяніць адзін апостраф на іншы і запакаваць назад — усё працуе без праблемаў. Праверка артаграфіі ў іншых праграмах, апроч браўзэраў, для Вікіпэдыі не зьяўляецца актуальнай.

Такім чынам, для рэалізацыі нармальнай падтрымкі апострафа U+2019 у Вікіпэдыі патрэбна толькі абнаўленьне функцыі сэрыялізацыі і дасягненьне пагадненьня наконт перанакіраваньняў. Адправіць абнаўленьне функцыі я ўжо гатовы. Якія ў каго меркаваньні наконт гэтага ўсяго? —zedlik 03:08, 7 чэрвеня 2009 (UTC)

Варта было бы падлічыць колькасьць старонак, якая ўтрымлівае апостраф ў назьве. Таксама, варта падумаць пра робата, які будзе нармалізаваць апострафы ў назвах і ствараць перанакіраваньні.
Калі апостраф выкарыстоўваецца ў назьве шаблёнаў альбо катэгорый, можа падумаць пра назвы, якія яго не выкарыстоўваюць (як было з Шаблён:Каардынаты).
Пошук у MediaWiki не перашкодзіць абмеркаваць у wikitech-l, бо калі зьмяняецца толькі кляса мовы, то ўсё добра, калі не, варта было бы перанесьці канвэртацыю туды.
Што датычыцца праверкі правапісу ў Firefox, то не перашкодзіла бы абмеркаваць гэтае пытаньне таксама і з тымі, хто яе падтрымлівае.
Таксама трэба будзе скарэктаваць вікіфікатар.
EugeneZelenko 13:36, 7 чэрвеня 2009 (UTC)
Статыстыка такая. У прасторы артыкулаў 19759 старонак, 167 зь іх утрымліваюць той ці іншы апостраф (гэта каля 0,85%). Калі лічыць зь перанакіраваньнямі, то 24095 і 205 адпаведна (той самы адсотак). Катэгорыі — 20813/98 (0.5%), шаблёны — 3447/17 (0,5%). Пра робата — гэта слушна, варта паспрабаваць. Пазьбегнуць абсалютна апострафаў у назвах шаблёнаў і катэгорыі не атрымаецца (напрыклад, Катэгорыя:Рэйк'явік). У такіх выпадках для шаблёнаў можна таксама выкарыстоўваць перанакіраваньні, а для катэгорый рабіць гэтаксама, што і для катэгорыяў-неадназначнасьцяў: у прычыне выдаленьня пазначаць слушную катэгорыю. —zedlik 17:27, 7 чэрвеня 2009 (UTC)
Вялікі дзякуй! Здаецца, што і ня гэтак шмат :-)
Пра шаблёны і катэгорыі, вядома, пазьбегнуць паўсюль немагчыма, але ў некаторых выпадках варта паспрабаваць.
EugeneZelenko 13:41, 8 чэрвеня 2009 (UTC)
Я таксама спачатку думаў, што іх болей. Ну а дзе магчыма пазьбягаць, сапраўды, ёсьць сэнс так і рабіць, я не адмаўляю :) —zedlik 14:34, 8 чэрвеня 2009 (UTC)
Адносна MediaWiki — зьмяняецца толькі кляса мовы, на іншыя мовы гэта не ўплывае абсалютна. Код, які я дадаў, літаральна адзін радок (калі не лічыць афармленьня функцый):
$s = preg_replace( '/\xe2\x80\x99/', '\'', $s );
Можа сапраўды ёсьць сэнс запытацца ў распрацоўнікаў, ці можна так рабіць? Хаця для японскай і кітайскай моваў робяць нешта падобнае з знакамі прыпынку таксама. —zedlik 17:27, 7 чэрвеня 2009 (UTC)
Мяркую, што спытаць лепей чым бачыць вярнутую старую вэрсію :-)
Дарэчы, можа гэткую замену мае сэнс зрабіць для двукосьсяў?
EugeneZelenko 13:41, 8 чэрвеня 2009 (UTC)
Згодны. Тады напішу ў wikitech. Для двукосьсяў, падобна, гэта сэнсу ня мае, бо пошук у любым выпадку тут працуе без праблемаў: [12], [13], [14], а на візуальнае адлюстраваньне гэтая функцыя не ўплывае — толькі на ўнутраны індэкс пошуку. —zedlik 14:34, 8 чэрвеня 2009 (UTC)
А з слоўнікамі для Firefox у мяне пакуль вялікага жаданьня ўвогуле туды лезьці, калі рукі дойдуць, зраблю, напэўна, як зрабіў для Опэры, і выкладу ў сябе. Усё роўна, там будзе GPL, таму любы ахвотны зможа гэтым заняцца :)
Вікіфікатар, так, сапраўды трэба будзе абнавіць, але там дробязь, наколькі я памятаю.
zedlik 17:27, 7 чэрвеня 2009 (UTC)
Яшчэ трэба не забыцца пра белы сьпіс для назваў на іншых мовах (у першую чаргу ангельскай). --EugeneZelenko 14:56, 8 чэрвеня 2009 (UTC)
Рацыя, могуць быць выключэньні. Але хіба ў ангельскай не такі самы апостраф? У en:Apostrophy#Typographic form напісана, што U+2019 — гэта тыпаграфічны апостраф, а U+0027 ідзе ад друкарскіх машынак. —zedlik 15:08, 8 чэрвеня 2009 (UTC)
Я катэгарычна Супраць усіх апострафаў у тэкстах, акрамя таго, які ўваходзіць у 127 сымбаляў ASCII. Трэба аддзяляць унутранае прадстаўленьне ад таго, што бачыць карыстальнік. Унутранае прадстаўленьне мусіць быць U+0027 і ніяк інакш. Пры гэнэрацыі HTML гэты сымбаль можа замяняцца на тыпаграфскі апостраф. Слушныя сыстэмы апрацоўкі тэкстаў робяць гэта аўтаматычна і, я лічу, MediaWiki таксама можна наладзіць такім чынам. --Bełamp 10:54, 9 чэрвеня 2009 (UTC)
Ці маглі б вы аргумэнтаваць сваю пазыцыю? У 127 сымбаляў ASCII не ўваходяць ні двукосьсі, ні працяжнікі, ні нават кірыліцы там няма. А з пункту гледжаньня юнікоду, тут увогуле няма ніякай розьніцы. Дык які сэнс тады абмяжоўвацца і ахвяраваць зьнешнім выглядам тэкстаў? У кодзе MediaWiki нічога кшталту фарматаваньня тэксту перад праглядам я пакуль не знайшоў. Калі вы ведаеце, што MediaWiki можа быць так наладжаная, падкажыце, калі ласка, як гэта можна зрабіць? —zedlik 14:30, 9 чэрвеня 2009 (UTC)
Увядзеньне розных апострафаў вядзе да блытаніны. На клявіятуры ёсьць апостраф --- U+0027 --- яго мы і мусім выкарыстоўваць. Хопіць ужо таго, што многія з тых, хто дарваўся да рэдактару раскладак, пазамянялі гэты апостраф на розныя юнікодныя знакі, несумяшчальныя паміж сабою. Дарэчы, ангельская вікіпэдыя не сьпяшаецца пераходзіць на тыпаграфскія апострафы, хоць тэхнічных абмежаваньняў няма.
Наконт MediaWiki --- я код чытаў даўно, але нават калі б я яго ніколі ня бачыў, можна здагадацца, што гэта робіцца недзе тамсама, дзе квадратныя дужкі замяняюцца на спасылкі, па{двой,трой}ныя апострафы --- на выдзяленьні і г. д. --Bełamp 10:59, 10 чэрвеня 2009 (UTC)
Не раскладка мусіць вызначаць, што і як нам пісаць. Там яшчэ няма ©, «» і г.д., але гэта не нагода не карыстацца гэтымі сымбалямі, тым больш, калі яны цалкам адпавядаюць традыцыям беларускай тыпаграфікі. Калі некалі ўзьнікла памылка ў раскладцы — гэта не нагода гэтую памылку не выпраўляць, а пакінуць як ёсьць, бо «так атрымалася». --Red_Winged_Duck 11:26, 10 чэрвеня 2009 (UTC)
Згодны. У беларускай раскладцы Windows95, напрыклад, была літара «и». Але гэта ня значыць, што з-за хібаў раскладкі яе варта было выкарыстоўваць у беларускай мове. —zedlik 19:56, 10 чэрвеня 2009 (UTC)
Ня бачу памылкі ў раскладцы. Бо калі гэта --- памылка, то што тады робяць машынапісныя апостраф і двукосьсе ў ангельскай і расейскай раскладках? Таксама памылкі? Я лічу --- не. --Bełamp 19:53, 11 чэрвеня 2009 (UTC)
Чаму розных? У беларускай мове магчымы толькі адзін від апострафа, яго і прапануецца ўвесьці. У расейскай-украінскай мовах, дарэчы, тое самае. Калі ў кагосьці ёсьць тэхнічныя абмежаваньні, хай карыстаецца сурагатным, у чым праблема? Вы таксама катэгарычна супраць двукосьсяў (якія ня ") і працяжнікаў (якія ня -- або ---)? У чым прынцыповая розьніца двукосьсяў, працяжнікаў і апострафа? Нічога зь іх нельга ўвесьці з стандартнай раскладкі клявіятуры камбінацыяй меншай за 4 сымбалі, ніводны зь іх не знаходзіцца ў ASCII-7. Нават у расейскай мове адных злучкоў-мінусаў-працяжнікаў 9 штук [15], проста кожны зь іх выкарыстоўваецца ў адпаведнасьці з сваім прызначэньнем. Навошта заганяць сябе ў ASCII-7, час якога даўно мінуў, і які проста не адпавядае кірылічнай тыпаграфіцы?
Што тычыцца MediaWiki, то для мадыфікацыі там даступныя толькі клясы моваў і LocalSettings. Зьмяняць ядро ніхто не дазволіць, бо MediaWiki выкарыстоўваецца ня толькі для беларускай мовы, а ў іншых мовах могуць быць свае акалічнасьці. Як зрабіць тое, што вы прапануеце з тым функцыяналам, які існуе цяпер, я пакуль не знайшоў. Хаця ў такім выпадку таксама ўзьнікаюць пытаньні нагрузкі на сэрвэр. Ды і калі б такое было магчымае, Вікіфікатар, які займаецца тыпаграфаваньнем і шырока выкарыстоўваецца ў расейскай і ўкраінскай Вікіпэдыях, ніхто б не пісаў.
zedlik 19:56, 10 чэрвеня 2009 (UTC)
Нагрузка на сэрвэр? <<Вы мяне ўсьміхаеце>>. Нагрузка, якуе стварае пераўтварэньне "=== йцуйцу ===" у <h1>йцуйцу</h1>, роўна такая самая, якая была б ад замены апострафаў. Чалавек, які рэдагуе артыкул, мусіць працаваць з тэкстам, а не з тыпаграфікай. Пачытайце Кнута і Лямпарта. Яны што, нічога не разумеюць у падрыхтоўцы тэкстаў і ня могуць правесьці рысу паміж тэкстам і тыпаграфікай? --Bełamp 19:53, 11 чэрвеня 2009 (UTC)
Дарэчы, вікі першапачаткова ствараліся, каб аддаліць аўтара ад тыпаграфікі (дакладней кажучы, HTML). А цяпер хібы ў engine выпраўляюцца сіламі ўдзельнікаў. Гэта --- wrong way. Калі engine не працуе над тыпаграфікай так, каб рэзультат адпавядаў традыцыям, трэба правіць гэты самы engine. Аўтары мусяць рэдагаваць тэкст, сутнасьць, а не яго адлюстраваньне --- тыпаграфіку і інш. --Bełamp 19:59, 11 чэрвеня 2009 (UTC)
Дык што, тады патрэбная функцыя, якая будзе выключна апострафы замяняць? А іншыя сымбалі чым горшыя? Атрымаецца Вікіфікатар. А код фікіфікатара крыху складанейшы за замену вікітэксту на загалоўкі, таму так адназначна казаць я б ня браўся. Калі зараз пэрыядычна сэрвэр Вікіпэдыі выдае паведамленьне пра вялікую нагрузку з просьбай паспрабаваць пазьней, то што, на вашую думку, будзе, калі гэтую нагрузку павялічыць удвая? Калі спасылаецеся на Кнута, дайце ўжо тады канкрэтную спасылку, дзе ён піша пра рысу між тэкстам і тыпаграфікай, ці вы прапануеце яго ўсяго прачытаць? Пра Лямпарта ўвогуле першы раз чую, хто гэта? Гэта адно. А другое, хіба хтосьці зьбіраецца забараніць камусьці выкарыстоўваць ' і " у артыкулах? У чым, уласна, праблема? Хай аўтары рэдагуюць тэкст, а робаты расстаўляюць двукосьсі. У Вордзе аўтары ж неяк тэкст рэдагуюць, і тое, што Ворд аўтаматычна сам ставіць правільныя двукосьці і апострафы яшчэ нікога не бянтэжыла. У чым праблема зь Вікі? Я прапанаваў спосаб, які паляпшае вонкавы выгляд тэкстаў, але не пазбаўляе нікога таго, што было раней. Калі вы з гэтым катэгарычна ня згодныя, прапануйце, калі ласка, аналягічны па функцыянальнасьці спосаб, які б дазволіў адлюстроўваць правільныя апострафы і пры гэтым не ствараў праблемаў для іншых моваў. —zedlik 21:03, 11 чэрвеня 2009 (UTC)
А прычым тут тыпаграфіка да HTML? Кожны ўдзельнік працягвае рэдагаваць так, як рэдагаваў раней — хоць без афармленьня, хоць без апострафаў. Усю адпаведную працу будзе рабіць вікіфікатар або ўдзельнікі, якія і так гэтым займаюцца. Няма ніводнай прычыны, каб не прыводзіць тэксты ў адпаведнасьць зь беларускай тыпаграфікай. --Red_Winged_Duck 08:42, 12 чэрвеня 2009 (UTC)

Тэхнічная рэалізацыя[рэдагаваць крыніцу]

У выпадку тэхнічнай рэалізацыі пошуку такім чынам, поўная падтрымка пошуку зьявіцца пасьля выкананьня 2 умоваў:

  • Вікіпэдыя мусіць перайсьці на вэрсію MediaWiki, куды будзе ўключаная абноўленая кляса мовы (цяпер выкарыстоўваецца 1.15alpha, апошняй у svn ляжыць 1.16alpha);
    • Цяжка сказаць калі будзе. Наколькі ведаю, Brion у адпачынку, а Tim толькі пачаў рэцэнзаваць код пару дзён таму. --EugeneZelenko 13:41, 8 чэрвеня 2009 (UTC)
      Ну дык зь іншага боку гэта моцна не гарыць, куды сьпяшацца :) —zedlik 14:34, 8 чэрвеня 2009 (UTC)
      Сёньня абнавілася да 1.16alpha (r51864). --EugeneZelenko 14:39, 15 чэрвеня 2009 (UTC)
      Ага, «гутаркі» сталі «абмеркаваньнямі» :) —zedlik 00:05, 16 чэрвеня 2009 (UTC)
  • Пасьля гэтага мусіць абнавіцца пошукавы індэкс. Гэта адбываецца аўтаматычна не радзей за дадаваньне на старонку новай праўкі.

zedlik 17:59, 7 чэрвеня 2009 (UTC)

Дарэчы, у моўнай клясе для расейскай [16] і ўкраінскай моваў ёсьць перавызначаная функцыя commafy, якая групуе лікі ў адпаведасьці з моўнымі перавагамі: "1 234 567", "12 345" but "1234". Напэўна, варта нам таксама ўключыць такую ж. —zedlik 14:34, 8 чэрвеня 2009 (UTC)

І такое пытаньне: ці разьвіваецца яшчэ галіна 1.15? [17]. Магчыма, варта зрабіць абнаўленьне таксама і для яе, тады, думаю, ня трэба будзе чакаць пераезду на 1.16. —zedlik 14:34, 8 чэрвеня 2009 (UTC)

Так, у 1.15 выпраўляюцца памылкі, але яна для праектаў WMF усё роўна не выкарыстоўваецца. --EugeneZelenko 13:36, 21 чэрвеня 2009 (UTC)
Не, я меў на ўвазе, што калі вось пэўны час таму рухавік абнавіўся да 1.16alpha, то наступнае абнаўленьне (рухавіка і, адпаведна, моўных клясаў) будзе толькі 1.17alpha альбо робяцца таксама пэўныя прамежкавыя абнаўленьні 1.16alpha да актуальнага стану з рэпазыторыю, пакуль ня выйшла наступная вэрсія (1.17alpha)? —zedlik 01:27, 22 чэрвеня 2009 (UTC)
Пэўны час мусіць абнаўляцца 1.16alpha. У тэорыі — кожны тыдзень, калісьці было кожны дзень. Апошняя затрымка — хутчэй выключэньне, але, вядома, штосьці гарантаваць цяжка. --EugeneZelenko 13:31, 22 чэрвеня 2009 (UTC)
Ага, зразумела, дзякуй. Тады варта, напэўна, будзе зрабіць абнаўленьні для ўсіх актуальных галінаў. —zedlik 14:19, 22 чэрвеня 2009 (UTC)

wikitech[рэдагаваць крыніцу]

Напісаў у wikitech-l [18], у асноўным народ пайшоў расьцякацца па дрэве, якія віды апострафаў бываюць, але таксама быў адзін адказ, што падобную рэч зрабілі для кітайскай Вікіпэдыі [19], ну і ніякіх іншых ні пацьверджаньняў, ні пярэчаньняў не было. Мяркую, можна паспрабаваць, а там будзе бачна. —zedlik 13:45, 25 чэрвеня 2009 (UTC)

Дарэчы, у зьвязку з тым, што былі пярэчаньні наконт гэтай ідэі, а ці ня варта зрабіць галасаваньне на гэты конт і аформіць у выглядзе пагадненьня ў выпадку станоўчага выніку? —zedlik 13:45, 25 чэрвеня 2009 (UTC)

Мяркую ня трэба. Проста дадавайце. --Ліцьвін 13:48, 25 чэрвеня 2009 (UTC)
Гэта будзе, напэўна, ня вельмі ветліва ў дачыненьні да іншых удзельнікаў... —zedlik 14:11, 25 чэрвеня 2009 (UTC)
Ну тады рабіце. --Ліцьвін 14:16, 25 чэрвеня 2009 (UTC)
Мяпкую, што апытаньне не перашкодзіць. --EugeneZelenko 13:53, 25 чэрвеня 2009 (UTC)
Добра, паспрабую тады зрабіць апытаньне. —zedlik 14:11, 25 чэрвеня 2009 (UTC)

Апытаньне[рэдагаваць крыніцу]

Зрабіў апытаньне наконт гэтага пытаньня. Усе ахвотныя запрашаюцца ўзяць удзел: Вікіпэдыя:Апытаньні/Пра апострафы ў назвах артыкулаў і катэгорыяў. —zedlik 15:25, 25 чэрвеня 2009 (UTC)

Польская лічбавая бібліятэка[рэдагаваць крыніцу]

Для тых хто добра ведае польскую і цікавіцца гістарычнымі тэмамі сайт польскай лічбавай бібілятэкі: http://www.polona.pl/dlibra. Шмат у тым ліку і вельмі старых «адлічбаваных» крыніцаў. Калі спадарства ведае, прабачце за турботы. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 12:42, 15 чэрвеня 2009 (UTC)

Вікі-сустрэча ў Менску[рэдагаваць крыніцу]

Прапануецца тут. --EugeneZelenko 13:34, 16 чэрвеня 2009 (UTC)

На наркомаўскай пішуць пра аб'ектаў NGC. Варта вярнуць да гэтай тэматыкі. Bocianski 11:03, 20 чэрвеня 2009 (UTC)

Можна, у якасьці парытэту :) Толькі з аўтарскімі правамі варта ўдакладніць. —zedlik 01:28, 22 чэрвеня 2009 (UTC)

Запрашаю да абмеркаваньня плянуемага правіла. --Red_Winged_Duck 21:39, 29 чэрвеня 2009 (UTC)

Калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні. --Red_Winged_Duck 15:12, 16 кастрычніка 2009 (UTC)

Беларусь у лічбах[рэдагаваць крыніцу]

Статыстычныя зьвесткі пра Беларусь пачатку 2009 году (сьвяжак!) даступныя на сайце Міністэрства статыстыкі [20]zedlik 00:51, 1 ліпеня 2009 (UTC)

Дазвол на выкарыстаньне[рэдагаваць крыніцу]

Спадарства, ёсьць матэрыялы і ёсьць жаданьне (спадзяюся) гэтымі матэрыяламі падзяліцца. Як павінна выглядаць згода чалавека на выкарыстаньне ягоных фатаздымкаў? Аб’екты здымкаў — стравы, ніякіх іншых аўтараў зьявіцца наўрад ці можа. :) --Taravyvan Adijene 06:43, 2 ліпеня 2009 (UTC)

Глядзіце commons:Commons:Email templates і commons:Commons:OTRS. Але можа прасьцей будзе загрузіць аўтару (пры наяўнасьці часу). --EugeneZelenko 13:31, 2 ліпеня 2009 (UTC)

Кароткае апісаньне зьмяненьняў[рэдагаваць крыніцу]

Можа быць, ёсьць сэнс дадаць пімпачку "пунктуацыя"? Я ўжо падзакалупаўся кожны раз набіраць. :) --Taravyvan Adijene 06:44, 2 ліпеня 2009 (UTC)

Мяркую, што не перашкодзіць :-) Але гісторыя ў палях уводу ў Firefox ня горш :-) --EugeneZelenko 13:33, 2 ліпеня 2009 (UTC)
Карыстаюся гісторыяй у тым ліку, ды яна не заўжды дапамагае. Дык дадасьцё? --Taravyvan Adijene 13:49, 2 ліпеня 2009 (UTC)
Зроблена. Не забудзьцеся абнавіць кэш браўзэра. --EugeneZelenko 14:03, 2 ліпеня 2009 (UTC)
Дзяк. --Taravyvan Adijene 17:59, 2 ліпеня 2009 (UTC)

Дарэчы, можна дадаць у свой Удзельнік:Taravyvan Adijene/monobook.js наступны код. Зь яго дапамогай можна зрабіць сабе любую колькасьць любых гузікаў:

function addSummaryBr(el) {
	var btn = document.createElement('br');
	el.appendChild(btn);
}
 
addOnloadHook(function addCustomEditButtons()
{
    var parentContainer = document.getElementById('userSummaryButtonsA');
    if (parentContainer)
    {
        var cl = ;
        addSummaryBr(parentContainer);
 
        addSummaryBtn(parentContainer, 'надпіс на кнопцы', 
            'addSumm("што дадаць у радок зьменаў")', cl, 'тэкст падказкі для кнопкі');
        addSummaryBtn(parentContainer, 'яшчэ адзін надпіс на кнопцы', 
            'addSumm("што яшчэ дадаць у радок зьменаў")', cl, 'чарговы тэкст падказкі для кнопкі');
    }
});

Выраз addSummaryBr(parentContainer); дадае новы радок у сьпіс кнопак, а addSummaryBtn(...); дадае саму новую кнопку. —zedlik 22:52, 5 ліпеня 2009 (UTC)

Новае афармленьне[рэдагаваць крыніцу]

У межах ініцыятывы па паляпшэньню зручнасьці і прастаты выкарыстаньня зьявілася новая афармленьне Вэктар і новая панэль інструмэнтаў (глядзіце настройкі рэдагаваньня). Жадаючыя могуць паспрабаваць. --EugeneZelenko 13:35, 2 ліпеня 2009 (UTC)

У новым афармленьні пазьляталі каардынаты і іншыя элемэнты аздабленьня, якія ёсьць у монакнізе. Напэўна, варта скапіяваць у Vector.css з Monobook.css усё, што партуецца, а агульныя для усіх афармленьняў элемэнты перанесьці ў Common.css. --zedlik 01:15, 9 жніўня 2009 (UTC)
Скрыпты таксама ўсе паадвальваліся, зачапіў пакуль часовыя з Monobook.js. —zedlik 02:02, 9 жніўня 2009 (UTC)
Няма вікіфікатара, няма пазнакаў у «кароткім апісаньні зьменаў». --Ліцьвін 10:45, 9 жніўня 2009 (UTC)
Учора, атрымліваецца, зрабілі новую панэль прыладаў, у выніку гэтыя рэчы сапраўды перасталі працаваць. Я спрабаваў наладзіць. Там, дзе няма Вікіфікатара з кнопкамі ўнізе, якое ў вас афармленьне — монакніга і vector? І ўверсе над полем рэдагаваньня тэксту звычайны набор кнопак, як і раней, ці новы, у якім з правага боку ёсьць новыя спасылкі «Дадатковыя; Спэцыяльныя сымбалі; Дапамога»? —zedlik 14:49, 9 жніўня 2009 (UTC)

Выправіў алюстраваньне кнопак Вікіфікатара і канвэртара з наркамаўкі ў тарашкевіцу, якія адваліліся пасьля абнаўленьня асяродку MediaWiki некалькі дзён таму. Цяпер мусіць працаваць у афармленьнях Монакніга і Вэктар, з старой і новай панэлямі прыладаў, пры актывізацыі разам і Вікіфікатара, і канвэртара, кнопка Вікіфікатара мусіць ісьці першай. Да таго ж у новым афармленьні панэлі прыладаў кнопкі мусяць быць вынесеныя ў асобны блёк (аддзеленыя вэртыкальнай рыскай ад кнопак «а а»). Калі пасьля ачысткі кэшу ў кагосьці штосьці не працуе ці працуе ня так, паведамляйце, калі ласка. —zedlik 19:20, 20 верасьня 2009 (UTC)

У новым афармленьні зноў перастаў працаваць Вікіфікатар. Ня ведаю, што там дзеецца ў старым. Ня ведаю, рамантаваць усю гэтую справу, пакуль праз тыдзень пасьля абнаўленьня зноў адваліцца, ці пачакаць пакуль усё ўтрасецца. Паглядзім :) —zedlik 22:00, 8 кастрычніка 2009 (UTC)

Усё выправіў. Калі пасьля абнаўленьня кэшу браўзэра ў функцыях дадаваньня/функцыяваньня кнопак Вікіфікатара/Тарашкевізатара назіраюцца анамальныя эфэкты, паведамляйце, калі ласка. —zedlik 20:56, 17 кастрычніка 2009 (UTC)

Беларускі тыдзень[рэдагаваць крыніцу]

В Русской Википедии в рамках проекта «Тематическая неделя» стартовала Белорусская неделя, созданная для написания статей об Белоруссии, населении, культуре, истории страны, а также для улучшения уже имеющихся. Неделя продлится с 3 июля по 13 июля 2009 года. Приглашаем к участию. :) --Pauk 09:23, 3 ліпеня 2009 (UTC)

Шестаково (Белоруссия). Bocianski 20:23, 3 ліпеня 2009 (UTC)
Артыкулы трэба дадаваць на іх галоўнаю старонку — ru:Википедия:Проект:Тематическая неделя/Подготовка следующих недель/Белорусская неделя#Новые статьи, созданные в рамках «недели». --Ліцьвін 10:30, 4 ліпеня 2009 (UTC)
Ведаў, але падумаў, што хачу таксама тут напісаць. Але добра, што Вы напісалі, таму што іншыя будуць ведаць, дзе дадаваць. Bocianski 11:10, 4 ліпеня 2009 (UTC)

Злучаныя vs. Аб'яднаныя[рэдагаваць крыніцу]

Маю пытаньне: чаму у нас пішацца: «Злучаныя Арабскія Эміраты», «Злучаныя Штаты Амэрыкі», але: «Арганізацыя Аб'яднаных Нацый»? Пытаю, таму што найшоў акт у наркамаўцы, дзе пішуць: «у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах». Ці можа варыянт «Аб'яднаных» — слушны для наркамаўкі? Bocianski 12:22, 12 ліпеня 2009 (UTC)

На маю думку, гэта традыцыі ўжываньня і ўтварэньне назваў ад двух розных словаў: злучаць і аб’ядноўваць. Чаму ў нас выкарыстоўваецца варыянт «Злучаныя Арабскія Эміраты» я ня ведаю, бо «Аб’яднаныя» насамрэч зьяўляюцца нашмат больш распаўсюджанымі (у тым ліку ў НН і «Свабодзе»), правапіс тут ні пры чым. Хаця я знашоў адзін прыклад ужываньня «Злучаных Арабскіх Эміратаў» у афіцыйным дакумэнце — [21]. Адкуль ён там для мяне загадка. Мяркую, што ЗША зьяўляюцца злучанымі, а не аб’яднанымі з прычыны таго, што ва ўнутранай палітыцы кожны штат зьяўляецца асобнай краінай і няма адзінага цэнтра, які кіруе ўсімі штатамі, як гэта ёсьць у ААН альбо ААЭ, што і мае за сабой слова «аб’яднаны». —zedlik 02:36, 13 ліпеня 2009 (UTC)
ЗАЭ — гэта фактычна ЗША, толькі ў першай замест штатаў эміраты. --Ліцьвін 13:29, 13 ліпеня 2009 (UTC)
Не зусім. У Эміратах незалежнасьць кожнага з эміратаў зводзіцца да манапалістычнага кіраваньня ўласнымі запасамі нафты, але заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлада на ўсе эміраты адзіная. У ЗША ж у кожным штаце свая заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлада, агульная ў іх толькі зьнешняя палітыка ЗША як дзяржавы. —zedlik 15:14, 13 ліпеня 2009 (UTC)
Але законы штата не павінны супярэчыць фэдэральным. Атрымліваецца ў Штатах заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлада на ўсе штаты адзіная, фэдэральная. І, у любым выпадку, усе штаты павінны ім падпарадкоўвацца. Ды і тыя мясцовыя законы прымаюцца ў адносінах штосьці малаважнага, напрыклад, з якога ўзросту можна ўжываць сьпіртное, з якога ўзросту можна вадзіць машыну, ці можна выкарыстоўваць таніраваньне, якія штрафы за вызначаныя парушэньні..., а таксама экзатычныя, тыпу ўвядзеньне званьня адмірала марскога флёту ў штаце, які ня мае марскіх межаў. --Ліцьвін 16:29, 13 ліпеня 2009 (UTC)
Не, вы перагінаеце. Напрыклад, у пэўных штатах сьмяротнае пакараньне прызнанае неадваведным канстытуцыі і не ўжываецца, у іншых жа — спакойна ўжываецца ў адпаведнасьці з той самай канстытуцыяй. У адным з штатаў дазволеная эўтаназія, у іншых — забароненая. Гэта адрозьненьні, зьвязаныя з найвышэйшай каштоўнасьцю. А розныя адміралы і сушэньне котак у мікрахвалёўцы — гэта жмых, які патрэбны выключна для прававога рэгуляваньня ўсіх магчымых рознагалосьсяў. —zedlik 17:27, 13 ліпеня 2009 (UTC)

Учитывая неадекватность поведения и ответственность административного состава подобных проектов, а также своеобразный характер деятельности (и взаимосвязь с коллективом участников) к которой они зачастую стремятся сами и которых выбирают в «руководство», необходимо — в обязательном порядке опубликовывать реальные имена и фамилии этих персон, а возможно и род их деятельности в миру. Это поможет, прежде всего — им, быть более рассудительными и трезвыми в своих действиях, …как Петр первый заставлял дворян своих указы и грамоты подписывать именем собственным, дабы величия и глупости видимо было при дворе его… Можно понять некорых админов, которые будут удалять это сообщение по причине страха за себя и свою сюдьбу, как это произошло в Википедии, объявляя их «провокационными» и скрывая от общественности различних форумов.

Паважаны, Вам сюды--Jim 05:19, 24 ліпеня 2009 (UTC)
Мяркую, што падобныя адказы няслушныя. --EugeneZelenko 13:39, 24 ліпеня 2009 (UTC)
Подобные решения должны приниматься фондом «Викимедия», т.к. они противоречат существующим правилам относительно приватности. Знаю, что проверяется информация про стюартов, но она не делается общедоступной.
Согласен, что использование реально имени добавляет ответственности и читал, что в некоторых проектах так планировалось изначально.
Что касается области профессиональной деятельности, то думаю, что человеку не запрещено интересоваться и быть сведущим и в других областях.
PS
Я использую реальное имя.
EugeneZelenko 13:39, 24 ліпеня 2009 (UTC)

Што здарылася?[рэдагаваць крыніцу]

З суботы не магу ўвайсьці ў віку... зараз карыстаюся проксі-сэрвэрам, але ў такім выпадку не магу рэдагаваць старонкі...! SOS!!!--Jim 10:06, 27 ліпеня 2009 (UTC)

У мяне са зьменным посьпехам — калі ўсё ж атрымліваецца зайсьці, то Вікіпэдыя вельмі тармозіць + не адлюстроўваюцца выявы. --Казімер Ляхновіч 12:40, 27 ліпеня 2009 (UTC)
Нарэшце атрымалася зайсьці, але тлькі так...
О, дзякуй. Лётае як раней, ды й выявы адлюстроўваюцца. А ўвогуле, цікава чым выклікана падобнае... --Казімер Ляхновіч 13:17, 27 ліпеня 2009 (UTC)
Вось і мне цікава, што за тэхнічная праблема, ці існуе яна толькі ў Беларусі, і калі яна будзе вырашана? --Jim 13:36, 27 ліпеня 2009 (UTC)
Глядзіце таксама ru:Википедия:Форум/Технический#Не доступна Википедия по http. Сыстэмныя адміністратары спрабуюць выправіць праблему. --EugeneZelenko 13:52, 27 ліпеня 2009 (UTC)
Ужо-то ўсё нармалёва, здаецца. Прынамсі, я зайшоў нарэшце. Але што ж усё-ткі было? --Taravyvan Adijene 18:01, 27 ліпеня 2009 (UTC)
Праблемы з абсталяваньнем. Глядзіце журнал wikitech. --EugeneZelenko 13:45, 28 ліпеня 2009 (UTC)

Праект «Абраныя артыкулы»[рэдагаваць крыніцу]

Шаноўныя, прашу зазірнуць на праект наступных старонак: Абраныя артыкулы, Кандыдаты ў абраныя артыкулы, Крытэры абраных артыкулаў. Напэўна самая важная зь іх — апошняя, у першых — зьбольшага касмэтычныя зьмены. Патрабаваньні даволі жорсткія, ці варта ўносіць іх усе адразу, ці магчыма некаторыя пакуль выдаліць? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 18:50, 30 ліпеня 2009 (UTC)

Ніякіх камэнтароў? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 12:24, 3 жніўня 2009 (UTC)
Здаецца ніякіх, але ёсьць старое пытаньне: а чым яны адрозьніваюцца ад добрых? Мяркую, што варта абмяркоўваць гэтыя патрабаваньні разам. --EugeneZelenko 13:34, 3 жніўня 2009 (UTC)
Спадзяваўся правесьці гэтыя 2 разьдзелы паасобку, каб не марудзіць. Але відаць не атрымаецца :) Ну, добра, буду працаваць над другім зь іх (добрыя артыкулы). --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 14:20, 3 жніўня 2009 (UTC)
Падрабязьней яшчэ пагляджу пазьней, але пакуль ёсьць пытаньне па крытэрах: не павінны ўтрымліваць выявы, абароненыя аўтарскімі правамі, і ўтрымліваць абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасьць Fair-use выяваў — тут атрымліваецца, што часткі сказа супярэчаць адна адной, бо выявы пад статусам Fair-use і зьяўляюцца выявамі, абароненымі аўтарскімі правамі. Дарэчы, варта ці не дазваляць выкарыстаньне Fair-use-выяваў у такіх артыкулах? —zedlik 23:44, 5 жніўня 2009 (UTC)
Падправіў стыль гэтай фармулёўкі. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 09:05, 22 верасьня 2009 (UTC)
Наконт дазволу выкарыстаньня, мяркую варта дазваляць, таму што гэта не парушае ніякіх правілаў і звычайна паляпшае якасьць артыкулаў, калі няма вольных адпаведнікаў. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 09:08, 22 верасьня 2009 (UTC)
Дзякуй. На маю думку цяпер з гэтым усё добра. —zedlik 10:46, 22 верасьня 2009 (UTC)

Другая спроба :) Дадаў разьдзел па добрым артыкулам: Абраныя артыкулы/Добрыя артыкулы, Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Кандыдаты ў добрыя артыкулы. Натуральна, найбольш важная частка — крытэры: Крытэры абраных артыкулаў/Крытэры добрых артыкулаў. Калі коратка падсумаваць, то:

  1. Мова й стыль добрых павінны быць на добрым узроўні і не ўтрымліваць відавочных памылак, а абраных павінны быць на самым высокім, прафэсійным узроўні і не ўтрымліваць памылак.
  2. Добрыя павінны быць поўнымі, а абраныя — усёабдымнымі і поўнымі.
  3. У добрых артыкулах у адрозьненьні ад абраных часткі вялікай тэмы могуць быць не цалкам раскрытыя, пры ўмове, што асноўная тэма артыкула раскрытая.
  4. У добрых артыкулах у адрозьненьні ад абраных могуць адсутнічаць спасылкі на вонкавыя крыніцы.

Прымаюцца любыя заўвагі. Загадзя дзякуй. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 15:16, 22 верасьня 2009 (UTC)

Гэта як, могуць адсутнічаць спасылкі на вонкавыя крыніцы? Тады гэта арыгінальнае даследваньні... --Vasyl` Babych 05:53, 23 верасьня 2009 (UTC)
Артыкул можа быць напісаны цалкам на аснове друкаваных матэрыялаў. Іншымі словамі, каб быць добрым ці абраным, артыкул абавязкова павінен спасылацца на друкаваныя матэрыялы. У дадатак да гэтага абраны артыкул абавязкова павінен ўтрымліваць і спасылкі на вонкавыя матэрыялы. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 07:29, 23 верасьня 2009 (UTC)
Зразумеў, але, мяркую, правіла трэба ўдакладніць. Хіба кнігі — не «вонкавыя спасылкі» ;-) Можа лепей будзе «інтэрнэт спасылкі» ці нешта падобнае?--Vasyl` Babych 11:54, 23 верасьня 2009 (UTC)
Але спасылкамі звычайна называюць менавіта інтэрнэт-спасылкі ў адрозьненьне ад сьпісу літаратуры. У нас у рэкамэндацыі назва разьдзелу так і пазначана — «Вонкавыя спасылкі». Можа я памыляюся, няхай яшчэ хто выкажацца ці можна гэта няправільна зразумець. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 12:47, 23 верасьня 2009 (UTC)

Сытуацыя з выявамі ў шаблёнах[рэдагаваць крыніцу]

Я заўважыў, што менавіта ў беларускай Вікіпэдыі ў шаблёнах палі, дзе трэба ўвесьці спасылку на выяву, там трэба ўвёсьці толькі назву выявы, а не поўную вікі-спасылку, напрыклад:

Wiki-спасылка
Альтэрнтатыўны тэкст
Альтэрнтатыўны тэкст
...
|Выява = [[Файл:Street, Pinsk 2.JPG|340px|center|Альтэрнтатыўны тэкст]]
...
Імя выявы
...
|Выява = Файл:Street, Pinsk 2.JPG
...

У першым выпадку ў мяне ёсьць магчымасьць вызначыць іншыя памеры выявы, альтэрнатыўны тэкст. У другім выпадку (які зараз амаль ува ўсіх шаблёнах) у мяне няма яніякай магчымасьці паўплываць на выгляд выявы. Таму я прапаную зрабіць, як робіцца ўва ўсіх Вікіпэдыях.

Чакаю на вашыя меркаваньні й прапановы. --Wizardist 19:38, 1 жніўня 2009 (UTC)

На мой погляд, лепей будзе ўвесьці парамэтар для подпісу да выявы (калі гэтага парамэтру няма). Усё ж вольнае афармленьне выявы не абавязкова будзе адпавядаць афармленьню шаблёну. Дый магчымыя праблемы з памерамі і г.д. --EugeneZelenko 14:17, 2 жніўня 2009 (UTC)
Але калі мы можам вызначаць, напрыклад, памер выявы, выяўленьне шаблёну можна «сапсаваць» гэтаксама проста, як і калі маем вольнае афармленьне, то бок атрымліваецца ўсё залежыць ад асобы, якая гэты памер упіша. Я крыху паглядзеў шаблёны ў іншых вікіпэдыях, часам вольнае афармленьне выявы сапраўды ёсьць, але не заўжды. Магчыма, будзе сэнс зрабіць у пэўных шаблёнах магчымасьць дадаваньня выяваў любым з спосабаў на густ аўтара: альбо праз асобныя палі, альбо цалкам радком з выявай. Прынамсі, відавочнах хібаў і перавагаў ніводнага з спосабаў я пакуль ня бачу. —zedlik 23:33, 5 жніўня 2009 (UTC)

Ці "вікі-сустракаюцца" ў рамках гэтага праэкта ? Праз некаторы час буду ў Менску. Ахвотна ўбачыў бы карыстальнікаў БелВікі. --Turzh 06:20, 14 жніўня 2009 (UTC)

Пакуль што такіх сустрэчаў не было.--Jim 08:49, 14 жніўня 2009 (UTC)

Якім чынам можна адрэдагаваць гэтую бачыну? Хачу выправіць артаграфію. --Taravyvan Adijene 20:12, 15 жніўня 2009 (UTC)

Хутчэй за ўсё толькі адміністратары, бо спэцыяльная старонка. Лепш сказаць дзе памылка, а адміністратар выправіць. --Ліцьвін 20:18, 15 жніўня 2009 (UTC)
Усе фразы знаходзяцца ў http://translatewiki.net/ Вось, напрыклад, першая: [22]. Фразу можна знайсьці праз пошук па пэўным выразе ў прасторы назваў MediaWiki [23]. Адміністратары рэдагаваць ня могуць, там патрэбныя адмысловыя правы. Можна напісаць у гутарках да адпаведнага выразу, ці запытаць правы, каб адразу выпраўляць відавочныя артаграфічныя хібы (падрабязьней працэдура апісаная на самім сайце translatewiki). —zedlik 23:16, 15 жніўня 2009 (UTC)
Можаце проста пазначыць памылкі тут, ці выправіць іх на translatewiki.net. --Jim 05:08, 17 жніўня 2009 (UTC)
Воой, як усё цяжка. --Taravyvan Adijene 17:37, 21 жніўня 2009 (UTC)

Назва прасторы назваў[рэдагаваць крыніцу]

Ці ёсьць сэнс пераназваць прастору назваў «Абмеркаваньне Вікіпэдыя» ў «Абмеркаваньне Вікіпэдыі» (з скланеньнем назвы)? Ці ўжо позна? (з-за залежнасьцяў і зламаных спасылак). —zedlik 00:53, 17 жніўня 2009 (UTC)

Вызначэньне namespaceNames (MessagesBe_tarask.php): NS_PROJECT_TALK => 'Абмеркаваньне_$1',. Тэарэтычна можна выкарыстоўваць GRAMMAR, алё ці будзе працаваць на практыцы?
Мяркую, праблему будуць толькі са спасылкамі на падобныя абмеркаваньні. --EugeneZelenko 13:41, 17 жніўня 2009 (UTC)
А, зараз зразумеў, як яно працуе. Для расейскай і ўкраінскай моваў {{GRAMMAR:genitive|$1}} працуе выдатна і канчатак зьмяняецца, але каб быў бачны вынік, трэба таксама дапісаць функцыю convertGrammar() у наш моўны файл, хаця гэта дробязь: можна зрабіць разам з апострафамі. У гэтай прасторы толькі 70 старонак, я думаю, робатам выправіць спасылкі будзе нескладана. Карацей, калі ёсьць сэнс, я б за гэта ўзяўся. —zedlik 21:47, 17 жніўня 2009 (UTC)
У нас GRAMMAR таксама ёсьць, толькі гэта будзе {{GRAMMAR:родны|$1}}. --EugeneZelenko 13:36, 18 жніўня 2009 (UTC)
Ого, сапраўды. А якім чынам ён працуе? У сэнсе, дзе знаходзіцца код, які робіць канвэртацыю? Я думаў, што гэта мусіць рабіцца праз LanguageBe_tarask.php, але там пуста. І дарэчы, можа таксама варта у дадатак да перакладу «ГРАМАТЫКА:» дадаць псэўданім «СКЛОН:», як ва ўкраінскай. Усё-ткі {{СКЛОН:родны|$1}} выглядае больш арганічна, чым «{{ГРАМАТЫКА:родны|$1}}». —zedlik 17:59, 18 жніўня 2009 (UTC)
Код агульны ў Language.php, склоны ў WikimediaGrammarForms.php.
Пра СКЛОН магчыма слушна, але тэарэтычна GRAMMAR: можна выкарыстоўваць і ў іншых мэтах. Але ў сыстэмных паведамленьнях усё роўна трэба выкарыстоўваць GRAMMAR, каб не было праблем у вікі, дзе асноўная мова — не беларуская.
EugeneZelenko 13:43, 19 жніўня 2009 (UTC)
Зразумела, дзякуй за зьвесткі, гэтага файла я і ня мог знайсьці. Добра, тады атрымліваецца радок NS_PROJECT_TALK => 'Абмеркаваньне_{{GRAMMAR:родны|$1}}',. Ці ўсё тут слушна? Ну і тады ці можна лічыць, што (маўклівая) згода суполкі дасягнутая, ці варта яшчэ пачакаць пэўны час іншых меркаваньняў? —zedlik 21:47, 19 жніўня 2009 (UTC)
Якая яшчэ (маўклівая)? :-) Я лічу, што лепш зрабіць усюды аднолькава. --Ліцьвін 21:52, 19 жніўня 2009 (UTC)
Файна, ужо не маўклівая :) —zedlik 22:12, 20 жніўня 2009 (UTC)

Вонкавыя спасылкі на Radzima.org[рэдагаваць крыніцу]

Спадарства! Прашу зьвярнуць увагу на зьмену адрэсацыі старонак на Radzima.org. Было нешта накшталт http://radzima.org/pub/miesta.php?lang=by&miesta_id1=brivkosa стала http://www.radzima.org/be/pub/350_m/. Прашу пры магчымасьці зьмяняць гэтыя спасылкі. --Jarash 22:08, 17 жніўня 2009 (UTC)

Дзякуй за паведамленьне. Рэальную сьвіньню чувакі падклалі. Хоць бы пакінулі старыя адрасы зь перанакіраваньнямі на новыя. —zedlik 22:20, 17 жніўня 2009 (UTC)
Напісаў ліст на Radzima.org з пажаданьнем абнавіць старыя адрасы як перанакіраваньні на новыя.
Дарэчы, акрамя праблем :-), там зьявілася магчымасьць дадаваць геаграфічныя каардынаты і падтрымка мапаў. У каго будзе магчымасьць, калі ласка, дапамажыце.
EugeneZelenko 13:34, 18 жніўня 2009 (UTC)
І яны неяк паступова адмаўляюцца ад клясычнага правапісу. Прыклады: Берасьцейская вобласць, Менская вобласць, Версія на DVD... --Ліцьвін 13:39, 18 жніўня 2009 (UTC)
Адказалі, што перанакіраваньні са старых адрасоў зробяць, але на гэта патрэбны час. Мяркую, што з выпраўленьнямі спасылак пакуль што сьпяшацца ня трэба. --EugeneZelenko 14:27, 18 жніўня 2009 (UTC)
Будзе файна, дзякуй за зьвесткі. —zedlik 17:40, 18 жніўня 2009 (UTC)

Доўгія працяжнікі ў кодах ISBN[рэдагаваць крыніцу]

Зьвяртаўся да сп. Jarash'а ў гутарках, аднак адказу не пачуў — ці ўжываюцца ў ISBN-кодах доўгія працяжнікі "—": ISBN 978—985-11-0384-9 або ўсё ж такі ISBN 978-985-11-0384-9? --Казімер Ляхновіч 08:44, 31 жніўня 2009 (UTC)

Паглядзеў у некалькіх кнігах (у тым ліку на ангельскай мове) — выкарыстоўваюцца лучкі (-). Пра гэта ж гаворыцца ў en:International Standard Book Number. --EugeneZelenko 14:12, 31 жніўня 2009 (UTC)
Вялікі дзякуй за адказ! Варта неяк сп. Jarash'у данесьці, каб не выпраўляў злучкі на працяжнікі. --Казімер Ляхновіч 17:34, 7 верасьня 2009 (UTC)

Аўтаматычнае стварэньне артыкулаў пра гады[рэдагаваць крыніцу]

Апошнім часам Jim стварае артыкулы пра гады аддана ахвяруючы сабой :) Bocianski прапануе [24] (і я разам зь ім) стварыць іх робатам, каб не рабіць дармовай працы. Для аўтаматычнага стварэньня атрыкула патрэбная згода суполкі, а таксама трэба вызначыць зь якога году пачаць стварэньне. 1 н. э. ці раней? —zedlik 22:51, 6 верасьня 2009 (UTC)

Абавязкова трэба стварыць. Можна і з 1 н. э. --Ліцьвін 23:06, 6 верасьня 2009 (UTC)
Мяркую, што пры стварэньні варта мець хоць адзін запіс са зьместам (падзея, нараджэньне, сьмерць) у кожным артыкуле. --EugeneZelenko 13:54, 7 верасьня 2009 (UTC)
Згодны з панам Яўгенам. Стварыць артыкула, сапраўды, варта, але па магчымасьці з карысным зьместам. --Казімер Ляхновіч 17:39, 7 верасьня 2009 (UTC)
Але гэтага не можа зрабіць робат (патрэбны быў б трансьлятар, не просты робат). Па-мойму, гэта, што артыкулы будуць пустыя, не перашкаджае. Шмат катэгорыі яўляюцца пакуль пустымі, а ніхто не адмаўляе ім рацыі быцьця. Калі робат зрабі накіды артыкулаў (структура, то ёсьць сэкцыі, шаблёны, інтэрвікі, катэгорыі — цалкам простая), калі хто будзе хацеў, будзе меў магчымасьць яе запаўняць. Дадаць зьвесткі да ўжо існуючых артыкулаў будзе робіцца прасьцей і хутчэй, як пісаць артыкулы ад падстаў. Bocianski 17:47, 7 верасьня 2009 (UTC)
Рацыя, напоўніць ужо створаныя артыкулы нашмат прасьцей, чым ствараць наноў. Але і іншага боку пустыя артыкулы і разьдзелы глядзяцца ня надта прывабна для чытача. Таму атрымліваецца, што калі хто выкажа жаданьне напоўніць такія артыкулы хоць мінімальным зьместам, то можна будзе адразу стварыць. Тым больш, што ўсе інтэрвікі будуць пад рукой (праставяцца інтэрвкі-робатамі празь дзень-другі пасьля стварэньня). —zedlik 16:29, 8 верасьня 2009 (UTC)

Alkesander Rebak(Аляксандр Рыбак)[рэдагаваць крыніцу]

Hello; Please help me to pronounce "Alexander Rybak". My problem is "a" in "Rybak"; is it like "a" in "car" or like "e" in "bet" or none? (I should know it to make the Persian Wikipedia article on Alexander Rybak) Thanks. Hooman91 19:40, 8 верасьня 2009 (UTC)

Hello, "a" is like in "car", but dispite it is stressed, it sounds not so long like in "car", probably it is closer to the vowel [ʌ] in "bus". —zedlik 20:00, 8 верасьня 2009 (UTC)

Прароцтва?. Bocianski 20:08, 19 верасьня 2009 (UTC)

Наўрад ці. Правіламі адкрыцьця новых разьдзелаў не дазваляецца ствараць разьдзелы, якія арозьніваюцца толькі правапісам. Трэцяй Вікіпэдыі па-беларуску, на жаль, ня быць, нават ня гледзячы на тое, што беларусам заўжды мала :) —zedlik 23:37, 19 верасьня 2009 (UTC)

Дызайн галоўнай старонкі[рэдагаваць крыніцу]

На мой сьціплы погляд някепска атрымалася. Гэта макет. 3 з 5 блёкаў яшчэ не аформлена, але яны без праблем камэнтарацца і потым уключаюцца «на ляту». Выказвайце, калі ласка, свае заўвагі. Па шматлікім водгукам відавочна, што дызайн прысьпела зьмяняць, трэба нарэшце ўзяцца за гэта і вырашыць. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 22:05, 25 верасьня 2009 (UTC)

Дарэчы на IE 6 (13% выкарыстаньня на дадзены момант) шапкі блёкаў адлюстроўваюцца трохі глючна й ня вельмі прыгожа. Пакуль ня ведаю як вырашыць, можа хто дапаможа з адмыслоўцаў? На IE 7, Firefox 3.5, Safari 4, Opera 10 — ўсё адлюстроўвацца добра. Больш ня было магчымасьцяў праверыць. Робат са старонкамі Вікі чамусьці не працуе. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 22:16, 25 верасьня 2009 (UTC)

Цяпер на галоўнай старонцы ёсьць вельмі простая інфармацыя, што такое Вікіпэдыя, чаму ў яе малавата артыкулаў і што з гэтым можна зрабіць. Ёсьць карысная інфармацыя, што не трэба рэгістрацыі. Ёсьць на канец інфармацыя, што можна пабачыць ўсё, што новага зроблена. Па-мойму, гэта патрэбныя інфармацыі, якіх ў праекце няма. Ўсё іншыя - мне вельмі падабаецца. Bocianski 08:54, 26 верасьня 2009 (UTC)
Мяркую, што ў сьпісе катэгорыяў варта было б асобна вылучыць катэгорыі, зьвязаныя зь Беларусьсю. --Казімер Ляхновіч 10:04, 26 верасьня 2009 (UTC)
Вельмі добра, але, мяркую, лепш будзе даваць адразу 2-3 добрых артыкула. Але гэта ўжо як пойдзе. :-) Ня ведаю, ці добрая ідэя пакінуць «новыя артыкулы». Але гэта ўжо ня справа дызайну. --Vasyl` Babych 11:15, 26 верасьня 2009 (UTC)
Дызайн, на мой погляд, добры. Але калёнкі варта зрабіць роўнай вышыні, інакш атрымліваецца непрыгожа. У зьмесьце выкарыстоўваецца зашмат новых праектаў, якія яшчэ не паказалі сваю жыцьцяздольнасьць. --EugeneZelenko 13:52, 26 верасьня 2009 (UTC)
Адкажу комплексна адразу на ўсе заўвагі. Васілю і Яўгену — гэта «канцэптуальны» макет, я ў першым сваім допісу заўважыў, што тры з пяці блёкаў адносяцца да пакуль неактыўных (не прынятых) праектаў, таму пры прыняцьці макету гэтыя блёкі камэнтуюцца і адлюстроўваюцца толькі 2 — «абраныя артыкулы» і «ці ведаеце вы», а пры актыўнасьці астатніх трох яны ўключаюцца на галоўную старонку простым прыбраньнем камэнтараў; гэта ж тычыцца і роўнасьці вышыні левай і правай калёнкі — рэгулюецца наяўнасьцю блёкаў, колькасьцю тэксту ў іх і шырынёй левай і правай калёнкі (на мой погляд яны не абавязкова павінны быць у прапорцыі 50/50). На дадзеным этапе гэта не прынцыпова, таму не затлумліваўся. Казіміру — прапанова мае права на жыцьцё, хацелася б пачуць меркаваньне іншых, і, калі варта дадаць катэгорыі, у якім аб'ёме? Да Bocianski — а вось з гэтым ня згодны, прабачце. :) Асноўны прынцып юзабіліці — «don't make me think» (загаловак небезьвядомай кнігі Круга). На вэб-старонцы ўсё павінна быць проста, відавочна і нічога залішняга. А асабліва гэта тычыцца галоўнай старонкі. Усемагчымыя паясьняючыя прыпіскі ніхто (ці амаль ніхто) не чытае. Калі наведвальнік адкрывае старонку, ён павінен адразу ўбачыць што гэта і "з чым гэта ядуць" — Вікіпэдыя, электронная энцыкляпэдыя, каторую ЛЮБЫ можа рэдагаваць. УСЁ! Больш нічога ня трэба па вялікаму рахунку. Дадатак можа канечне быць, але па-мінімуму. Ня трэба перагрузкі інфармацыяй. Калі карыстальнік увогуле не знаём з Вікіпэдыяй, тады ён можа пайсьці па спасылкам і даведацца аб праекце больш падрабязна. Для бывалых жа карыстальнікаў гэтыя дадатковыя тлумачэньні ўвогуле не патрэбныя. У дадатак на відным месцы прысутнічаюць спасылкі на даведку і рэкамэндацыю як ствараць новыя артыкулы. Настойваю, каб у гэтай частцы ўсё ж была прастата. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 20:28, 26 верасьня 2009 (UTC)
На маю думку, цалкам лягічна, што большасьць наведнікаў беларускага падзелу Вікіпэдыі цікавяць у першую чаргу артыкулы беларускае тэматыкі, да таго ж яны аб'ектыўна лепей распрацаваныя. Наконт катэгорыяў: ня ведаю, наколькі гэта будзе пасаваць да канцэпту, але на маю думку варта ўлучыць прынамсі Выбітныя асобы — Гісторыя — Мова — Культура — ГеаграфіяНавукаЭканомікаСпорт. --Казімер Ляхновіч 22:38, 26 верасьня 2009 (UTC)
Блёкі аднолькавай вышыні — гэта, на жаль, тэхнічна немагчыма, толькі калі ўручную выроўніваць колькасьць тэксту ў блёках альбо прапорцыі шырыні, але ўсё роўна: піксэль-у-піксэль не атрымаецца... —zedlik 00:22, 28 верасьня 2009 (UTC)
На маю думку стала лепей. Ёсьць пэўныя рэчы па дробязі, якія б я прапанаваў палепшыць, але мне здаецца, што спачатку варта вызначыцца з кірункам. Увогуле, ідэя з дынамічным кантэнтам лепшая за цяперашні статычны варыянт. Блёкі добрых і абраных артыкулаў — зразумела, блёк пра «ці ведаеце вы», здаецца, хай ня кожны тыдзень, але паціху ідзе, блёк выбранай выявы, на мой погляд, зрабіць не складана, проста перакласьці подпісы выяваў (я б мог гэтым заняцца, напрыклад), дзень у гісторыі — пад пытаньнем, бо гэтым таксама трэба займацца. У выніку дастаткова проста атрымліваюцца прынамсі 4 блёкі зь зьместам. Наконт катэгорыяў: можна ўключыць і сусьветныя, і беларускія, графічна падзяліўшы іх як-небудзь, тым больш што зьместу на верхнюю правую частку старонкі пакуль мала. —zedlik 00:18, 28 верасьня 2009 (UTC)

Ізноў комплексна. Адноўлёны варыянт макету: 1. дададзены беларускія катэгорыі; 2. вышыня левай і правай частак па бордэру зараз роўныя, парамэтрам width у адсотках трэба будзе толькі выстаўляць адпаведныя значэньні каб вышыня зьместу гэтых частак была прыкладна аднолькавай (тэхнічна прыйшлося гэтыя часткі ўставіць у табліцу, div'амі гэтага ніяк не дабіцца). Акрамя канцэптуальнага макету (на далёкую будучыню), зрабіў макет на бліжэйшую будучыню (скажам з новага году), і макет, які можна ўжываць хоць заўтра (нічога новага са зьместу, чыста новы дызайн).

Шчыры дзякуй за працу! Цяпер, здаецца, усё выдатна. Калі суполка падтрымае, можна зьмяняць хоць заўтра ;) --Казімер Ляхновіч 17:11, 28 верасьня 2009 (UTC)
Дзякуй! Некалькі меркаваньняў па асобных пунктах:
  1. магчыма, ёсьць сэнс прыбраць пункт «усе катэгорыі» зь сьпісу катэгорыяў, спасылку на яго дадаць на слова «сусьвет», а на вызваленае месца — якую-небудзь іншую катэгорыю. На пустое месца ў беларускіх катэгорыях — Архітэктура Беларусі, Беларуская палітыка ці што-небудзь яшчэ, каб заняць месца.
  2. лепей пазьбягаць выкарыстаньня overflow: hidden; — сёньня залез з тэлефона, дык у пэўных словах проста абразаюцца літары.
  3. сьпіс роднасных праектаў таксама просіцца ў рамку, ну і памер іконак я б крыху паменшыў у адпаведнасьці з памерам тэксту.
  4. кідаецца ў вочы вялікія водступы зьлева ў блёках абранага і добрага артыкулаў, і крыху меншы ў блёку «ці ведаеце вы». Я б прапанаваў зьменшыць іх. напэўна, будзе лепей выраўняць левы бок тэксту па адной лініі з іконкамі абранага/добрага артыкула ў левых блёках і загалоўкам блёкаў у правых.
  5. заўважыў, што ў Firefox вуглы ўнутраных рамак скругляюцца. Мне здаецца, што квадратныя рамкі былі б лепей, бо губляецца рыфма з вонкавымі рамкамі.
  6. іконкі добрага і абранага артыкула не рыфмуюцца зумім. Прычым зоркі, аналягічнай сіняй, але іншага колеру для абранага артыкула я не знайшоў. Асобна іконкі глядзяцца добра, але калі яны будуць прысутнічаць разам у адным шэрагу, як на галоўнай старонцы, я б прапанаваў выбраць іншыя з адрозьненьнямі толькі ў колерах для ўжываньня толькі ў гэтым шэрагу.
  7. іконкі Wikibar2.png на мой погляд не зусім добра спалучаюцца з загалоўкамі, ды і вышыні ў іх не хапае. Можа прыбраць, бо не нясуць ніякай сэнсавай нагрузкі?
  8. выяву дня я б узяў у рамку, як выявы з добрага/абранага артыкула
  9. слова «(Тарашкевіца)» у сьпісе Вікіпэдыяў можна прыбаць, бо ў ім няма сэнсу (азначэньне «клясычны правапіс» цалкам самадастатковае).
  10. адлегласьць між фразамі «Вітаем у Вікіпэдыі,» і «вольнай энцыкляпэдыі, якую кожны можа рэдагаваць.» вельмі малая ў Firefox (хаця ў Opera усё добра) — я б рассунуў на пару піксэлаў.
  11. «якую кожны можа рэдагаваць» → «якую можа рэдагаваць кожны» (лягічны націск на слова «кожны» лепей за лягічны націк на слова «рэдагаваць»)
  12. «Зараз» → «Цяпер» («зараз» апісвае будучы час; «цяпер» — цяперашні і час увогуле)
  13. ну і там-сям водступы рознай шырыні, але гэта дробязі.
Першапачаткова я хацеў на аснове распрацаванага варыянта зрабіць варыянт з гэтымі паляпшэньнямі, каб было магчыма параўнаць і выбраць лепшае зь іх, але пакуль, на жаль, няма часу гэтым займацца, таму проста запісаў свае думкі тут. Магчыма, крыху пазьней атрымаецца зрабіць. —zedlik 21:33, 28 верасьня 2009 (UTC)
Зь некаторымі заўвагамі й прапановамі абсалютна згодзен, таму адразу іх выправіў. З іншымі ня згодны. Ніжэй што зроблена і з чым ня згодны:
  • 1, 7, 8, 9, 10, 11, 12, 13 — выправіў.
  • 2 — у адваротным выпадку адзін тэкст налазіць на іншы, такі варыянт мне яшчэ менш да спадобы.
  • 3 — ня згодны, адсутнасьць рамкі стылічна адзьдзяляе зьмест, які тычыцца менавіта Вікіпэдыі, ад праектаў хаця і роднасных, але ўсё ж іншых. Памер іконак (як і вышыню радка) зьменшыў.
  • 4 — ня згодны. Магчыма справа густу, але мне больш падабаецца большы водступ. Такі крок дазваляе ўвесьці дадатковы падзел загалоўкаў ад зьместу, тэкст загалоўкаў і зьместу атрымліваецца не ў адну лінію, што прыводзіла б да іх візуальнага зьліцьця.
  • 5 — ізноў такі справа густу, але мне больш падабаюцца скруглёныя куты. Адзінае, што выправіў — рамка левай і правай калёнак цяпер таксама скруглёныя. Гэта тычыцца толькі Firefox, у іншых браўзерах куты будуць прамымі (прычына — элемэнтарная рэалзізацыя гэтай фічы ў пазначаным браўзэры і не трывіяльная ў іншых).
  • 6 — я ў свой час задаваў пытаньне ў Вікіпэдыя:Форум/Архіў 4#Выява для добрых артыкулаў і зьвяртаў увагу на праблему падабенства/карэляцыі з нашай выявай для абраных і з адпаведнымі выявамі ў іншых моўных разьдзелах. У адпаведным апытаньні адзінагалосна! была падтрымана цяперашняя. Таму тут пытаньне да нашай дальнабачнасьці ў мінулым. :) Наколькі хутка мы зараз можам вярнуцца да гэтага пытаньня і вырашыць яго?
--Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 12:27, 29 верасьня 2009 (UTC)
Дзякуй. Тады буду адказваць таксама па пунктах :)
2. Не зьвярнуў увагі, што там div з float. Тады, напэўна, варта задаць min-width ці фіксаваную шырыню, пры якой увесь блёк з катэгорыямі яшчэ глядзіцца добра, каб ён не сьціскаўся туды, куды ня трэба? Тое самае, напэўна, для блёкаў абранага/добрага артыкулаў, бо яны сьціскаюцца да мінімума, пры якім нават зьяўляецца ўнутраны скролбар (у адрозьненьні ад правага блёку). Падзяляльнік dotted між сьпісамі катэгорый, як на мой густ, — файная ідэя.
3. Я меў на ўвазе не зусім тое, каб узяць менавіта гэты блёк у рамку, а проста ідзе блёк, блёк, блёк, і правал (незалежна ад зьместу). Можа памяняць месцамі блёкі зь спісамі Вікіпэдыяў і роднасных праектаў (як у ангельскай Вікіпэдыі)? Тады правал кампэнсуецца і агульны выгляд стане лепей.
4. Можа тады зрабіць водступы ў левых і правых блёках аднолькавай шырыні? :) Увогуле, разумею меркаваньне, але вось гляджу і нейкае адчуваньне, што іконкі артыкулаў зараз абваляцца ўніз. Ня ведаю, як гэта карэктней апісаць і якім чынам можна зьмяніць, каб стала лепей. Напэўна, падумаю яшчэ і напішу пазьней.
5. Рацыя, тут насамрэч густы, проста строгае мне падабаецца болей :) Настойваць ня буду, можна будзе пасьля апытаньнем-галасаваньнем выбраць.
6. Так, усё слушна. Але я калі пісаў пра гэта, кіраваўся тым, што калі абнаўленьне галоўнай старонкі будзе праводзіцца праз галасаваньне, то можна зрабіць выключэньне для адной галоўнай старонкі, якое будзе замацаванае галасаваньнем. Проста як на мой густ, з усіх іконак іконка зьяўляецца найлепшай, яна падыходзіць да добрых артыулаў, але не падыходзіць для абраных. І з іконак абраных атрыкулаў, якія я пераглядаў учора, таксама нічога ня ўпала на вока, каб адразу зачапіла (то бок выбраная зьяўляецца някепскай, але асобна ад другой іконкі). Таму я і падумаў пра тое, каб зрабіць новую іконку для абраных артыкулаў, каб яна рыфмавалася зь існай сіняй зоркай. Але пакуль іконкі няма, то і размовы няма, пазьней вернемся :)
zedlik 22:16, 29 верасьня 2009 (UTC)
Датычна апошняга пункта. Намаляваў, вось такая штука атрымліваецца: Вікіпэдыя:Праект:Галоўная старонка/Канцэпт 1a. —zedlik 23:01, 29 верасьня 2009 (UTC)
Як на мой погляд ды густ, Zedlik'аў канцэпт будзе як бы мовіць стылёвейшым =). Адзінае, я б пакінуў шырыні блёкаў такімі, як у пана Дзьмітрыя, бо прынамсі на маім маніторы «Выява дня» выглядае даволі куртата + нямашака ўзгадненьня паміж верхняй і сярэдняй часткай. Дарэчы, зьвярнуў увагу на «Зараз 21.594 артыкула» ў абодвух макетах — здаецца, варта перапісаць на «артыкулЫ». --Казімер Ляхновіч 23:35, 29 верасьня 2009 (UTC)
Які канцэпт, я проста напісаў меркаваньне па пэўных рэчах :) Асноўную ідэю, вядома, Дзьмітры распрацаваў. А пра якія шырыні размова? Я пакуль нічога не зьмяняў, проста жоўтую зорку намаляваў і паставіў. На малых разрозьненьнях «Выява дня» сапраўды выбіваецца за мяжу блёка, тут трэба спрабаваць. Узгадненьне — гэта, як разумею, захаваньне прапорцыяў калёнак у верхняй і сярэдняй частцы? Тут мне здаецца, ня вельмі шмат прасторы для зьменаў, бо сярэднія блёкі па ідэі будуць прыблізна аднолькавай шырыні, а для вітаньня патрэбна болей месца і прасторы, чым для сьпісу катэгорый. Хаця існы стан рэчаў у гэтых прапорцыях мне не падаецца ненатуральным. Хіба што сьпіс катэгорыяў крыху да правага краю падціснуць, каб адлегласьць паміж правым бокам рамкі і пачаткам апошняй калёнкі была роўная адлегласьцям між пачаткамі калёнак. Ну і так, пра «артыкулы» рацыя. —zedlik 00:02, 30 верасьня 2009 (UTC)
Пану Дзьмітрыю, вядома, вялікі дзякуй — за ідэю-распрацоўку і ўвогуле, за шчыраваньне на ня вельмі цікавай (як па мне=) тэхнічнай «ніве» праекту. А з макетамі я трохі пераблытаў... глядзеў на Дзьмітрыеў макет на бліжэйшую будучыню, таму меў на ўвазе тамтэйшыя прапорцыі блёкаў. --Казімер Ляхновіч 00:17, 30 верасьня 2009 (UTC)

Новая рэдакцыя.

  1. Блёкі з катэгорыямі прыціснуў бліжэй да правага краю.
  2. Задаў мінімальную шырыню для ўсіх блёкаў (750 пікселяў), гэта мінімальная шырыня, пры якой шапка «не плыве». Дарэчы, у гэтым выпадку і выява дня не выходзіць за рамкі блёку, хаця і застаецца не адцэнтраванай. Пры гэтым пры разрозненьні 600х800 старонка цалкам хутчэй за ўсё не ўлезе, зьявіцца скрол-бар.
  3. Зрабіў водступы ад рамкі да тэксту блёкаў асноўнай часткі не такімі вялікімі і роўнымі што зьлева, што зправа.

Па наступным пунктам, відаць, патрэбна галасаваньне:

  1. Ці патрэбна дадатковае афармленьне блёку іншых праектаў Вікімэдыі ў самым нізе старонкі (уключыць у рамку, перанесьці вышэй, да блёку зь іншымі моўнымі разьдзеламі і г.д.)
  2. Ці пакінуць скругленьне кутоў для Файэрфокса.
  3. Якую выяву выбраць для пазначэньня абраных артыкулаў на галоўнай старонцы.

Калі больш ніякіх значных заўваг няма, буду выносіць на галасаваньне цалкам па макету і там жа па гэтым дробным пытаньням. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 10:09, 1 кастрычніка 2009 (UTC)

Галасуйма, калегі. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 08:59, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Ну што, суполка прагаласавала, замяняем стары дызайн на новы? Адзінае, стыль шаблёну {{Ці ведаеце вы, што...}} трэба будзе падправіць пасьля пераносу. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 11:36, 20 кастрычніка 2009 (UTC)
Прашу яшчэ суткі-другія, каб паспрабаваць з стылямі. Пра вынік паведамлю тут. —zedlik 12:21, 20 кастрычніка 2009 (UTC)
Добра. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 13:09, 20 кастрычніка 2009 (UTC)

Перапрашаю за невялікую затрымку. Вось што ў мяне выйшла: Вікіпэдыя:Праект:Галоўная старонка/Канцэпт 1b. Адрозьненьні ад першапачатковага варыянта Вікіпэдыя:Праект:Галоўная старонка/Канцэпт 1 наступныя (можна адкрыць абедзьве старонкі і параўнаць візуальна, альбо параўнаць першую і апошнюю вэрсіі ў гісторыі):

  1. ва ўсёй сетцы зрабіў аднолькавыя адлегласьці у 8 піксэлаў па вэртыкалі і гарызанталі між усімі блёкамі, а таксама між плашкамі «Выбраны артыкул» і «Ці ведаеце вы...». Сэнс у тым, каб усе адлегласьці між блёкамі былі аднолькавыя, 8 піксэлаў — гэта не прынцыпова, можна зьмяніць, проста ў ангельскай Вікіпэдыі столькі, таму ўзяў значэньне адтуль.
  2. у першым блёку зь вітаньнем крыху зьмяніў прапорцыі левага і правага блёкаў (з 69%—30% на 66%—33%) — у такім выпадку на экранах разрозьненьнях назвы катэгорый не абразаюцца і не насоўваюцца адна на адну.
  3. у блёку з катэгорыямі зрабіў так, каб назвы «Сусьвет» і «Беларусь» знаходзіліся ў адным радку зь першым радком катэгорый (былі на пару піксэляў вышэй).
  4. зрабіў так, каб адлегласьць паміж рамкай і першым радком сьпісу катэгорый, а таксама рамкай і апошнім радком сьпісу катэгорый была аднолькавая. Тое самае для адлегласьцяў для вышэй і ніжэй пункцірнай рысы. Вышыня блёку павялічылася, таму таксама крыху падраўняў разьмяшчэньне блёку зь вітаньнем.
  5. фон блёку з выбраным артыкулам, а таксама блёку іншых праектаў яўна пафарбаваныя ў белы (для нестандартных стыляў)
  6. шырыня блёку іншых праектаў была на 2 піксэлі большая за шырыні іншых блёкаў. зрабіў, каб было аднолькава.
  7. у блёку іншых Вікіпэдыяў тэкст «Гэта разьдзел Вікіпэдыі» цяпер мае такі самы водступ, як і блёк вышэй з выбраным артыкулам.
  8. у блёку іншых Вікіпэдыяў зрабіў адлегласьці перад тэкстам, пад тэкстам і паміж загалоўкам і сьпісам аднолькавымі.
  9. у блёку іншых Вікіпэдыяў замяніў «Маюць звыш як» на «маюць больш за»: маленькая літара, бо гэта нібыта працяг няскончанага сказу, а «звыш як» — нейкі няпэўны выраз [25].
  10. у блёку іншых Вікіпэдыяў замяніў падзяляльнікі ў разрадах колькасьці артыкулаў з кропкі на прагал (кірылічная традыцыя; кропкі — з ангельскай мовы).
  11. у блёку іншых Вікіпэдыяў расставіў непарыўныя прагалы ў назвах і перад знакамі падзелу і знакі ў сьпісе паставіў крыху тлусьцейшыя з дапамогай шаблёну {{·}}.
  12. у блёку іншых праектаў зрабіў аднолькавымі адлегласьці перад і пасьля тэксту.
  13. у блёку іншых праектаў схаваў іконкі вонкавых спасылак, дзе яны былі (ВікіСлоўнік, ВікіКнігі, ВікіЦытатнік).
  14. усю старонку ўсяў у агульны div, каб можна было выставіць стылі параграфаў для нестандартных афармленьняў (у стылях Modern і Cologne Blue ўсё вельмі моцна скажалася), апроч гэтага на малых разрозьненьнях пры ўзьнікненьні гарызантальнай пракруткі гэты кантэйнэр трымае 8 піксэлаў з правага боку, каб раска не прыклейвалася да вэртыкальнай паласы пракруткі.

Здаецца, ўсё. Сьпіс пранумараваў, таму можна абмеркаваць, што пераносіць у канчатковую вэрсію, а што не :) —zedlik 23:30, 24 кастрычніка 2009 (UTC)

Бачна, што паболела сымэтрыі ды, увогуле, прапорцыі (дзякуючы ўраўнаньню водступаў, пазыцыяў ды адлегласьцяў) зрабіліся больш зграбнымі. Як на маю думку, зьмены цалкам слушныя. Вялікі дзякуй за працу! --Казімер Ляхновіч 00:13, 25 кастрычніка 2009 (UTC)
Дзякуй за меркаваньне! :) —zedlik 00:43, 25 кастрычніка 2009 (UTC)
Таксама пагаджуся, што ўсё слушна. Дзякуй! --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 08:24, 25 кастрычніка 2009 (UTC)
Супэр! Тады сёньня цягам некалькіх гадзінаў перараблю блёк «ці ведаеце вы што» і апублікую новую галоўную старонку :) —zedlik 14:33, 25 кастрычніка 2009 (UTC)

Вынік[рэдагаваць крыніцу]

Спадарства, віншую, цяпер у нас новая галоўная старонка!

Хацеў бы яшчэ раз шчыра падзякаваць Дзьмітрыю, безь якога гэтага дызайну не было б! :) —zedlik 21:20, 25 кастрычніка 2009 (UTC)

Далучаюся да віншаваньняў =) Падзея, сапраўды, знакавая. Мэгадзякуй пану Дзьмітрыю за супэрскі дызайн і Zedlik'у за слушную стылёвую дапрацоўку! --Казімер Ляхновіч 21:32, 25 кастрычніка 2009 (UTC)
Далучаюся да падзякаў у адрас Дзьмітрыя і Zedlik! --EugeneZelenko 13:41, 26 кастрычніка 2009 (UTC)
Ура! :) Таксама ўсім дзякуй за заўвагі і Zedlik'у за дапамогу ў прычэсваньні макету. Супольна зрабілі вельмі добрую і вялікую працу. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 08:23, 26 кастрычніка 2009 (UTC)
  • Панове, ёсьць праблема з адлюстраваньнем найвышэйшага [26] і найніжэйшага [27] блёкаў галоўнай старонкі ў IE-7. --Казімер Ляхновіч 10:40, 26 кастрычніка 2009 (UTC)
    Жах які, дзякуй за скрыншоты. Правяраў перад публікацыяй у IE8, там было ўсё выдатна. У IE6 ня так усё страшна, але таксама крыху зьехала. IE7 у мяне няма, паспрабую за сёньня падравіць у IE6, калі ў IE7 аўтаматычна ня выправіцца, то будзем думаць. —zedlik 13:03, 26 кастрычніка 2009 (UTC)
    Здаецца, баг са зьмяшчэньнем найніжэйшага блёку можна выправіць, прапісаўшы ў самым першым (найвышэйшым) div'е парамэтар width:100%. --Казімер Ляхновіч 16:43, 26 кастрычніка 2009 (UTC)
    Праблему зь перасоўваньнем двух крайніх правых слупкоў з катэгорыямі можна вырашыць памяншэньнем адпаведнага ім парамэтру width з 23% да 22%. Вось што атрымалася ў выніку з маім разрозьненьнем экрану (ніз [28], верх [29]). Зьмены пакуль ня ўношу, бо дакладна ня ведаю, ці карэктна яны паўплываюць на адлюстраваньне старонкі ў іншых браўзэрах, апроч IE-7/Opera 9.50, ды іншых разрозьненьнях экрану. --Казімер Ляхновіч 17:07, 26 кастрычніка 2009 (UTC)
    Супэр! Зараз паспрабую зрабіць гэта на тэставай старонцы, і калі ўсё будзе добра, перанясем на галоўную. —zedlik 22:02, 26 кастрычніка 2009 (UTC)
    Пасьля абнаўленьня запрацавала для ІЕ7, але павылазілі праблемы ў ІЕ6 :) Цяпер, здаецца, працуе і там, і там. Вылезла таксама праблема, што іконку абраных артыкулаў ІЕ6 маляваў на шэрым тле замест празрыстага, таму давялося вычварацца: [30]. Але працуе ў ІЕ6. Пасьля фіксаў для ІЕ7 перастаў прцаваць водступ справа ў малых памерах акна, каб рамка не прыліпала да скрола і вярнуць мне яе не атрымалася, але лепей ахвяраваць гэтым, чым сумяшчальнасьцю пад ІЕ7. Карацей, у мяне практычна аднолькава і бяз бачных праблемаў макет галоўнай старонкі добра адлюстроўваецца ў ІЕ6, ІЕ7, ІЕ8, Опэры 9.52, Опэры 10, ФФ 3.5.3 і Гугл-Хроме 3.0. Больш я браўзэраў не знайшоў :) Просьба да ўсіх: калі яшчэ дзе ёсьць касякі з адлюстраваньнем, паведамляйце, калі ласка. Для таго, каб зьявілася выява абраных артыкулаў, можа спатрэбіцца ачыстка кэшу браўзэра. Галоўную старонку я зараз апублікую з тэставай. —zedlik 01:09, 27 кастрычніка 2009 (UTC)
    Дзякуй, выдатная праца! Прыліпаньне да скролу пры малых памерах акна, на мой погляд, не катастрафічна. Можа, празь нейкі час «прыдумаецца» нейкая разьвязка :) --Казімер Ляхновіч 01:31, 27 кастрычніка 2009 (UTC)

Варта яшчэ ўдакладніць, артыкул «выбраны» ці «абраны», бо цяпер на галоўнай старонцы сустракаецца і тое, і тое. Трэба ўніфікаваць. --Red_Winged_Duck 12:30, 26 кастрычніка 2009 (UTC)

Зьмяніў пакуль на «абраны» для аднастайнасьці і па выніках апытаньня. Калі будзе скончаны пераход з «выбраных» на «абраныя», то мжна будзе зьмяніць таксама спасылкі. —zedlik 13:03, 26 кастрычніка 2009 (UTC)

Скарочаныя назва моў[рэдагаваць крыніцу]

Ва ўсіх вікіпэдыях моўныя шаблёны кшталту (па-ангельску: ) ці (па-габрэйску: ) абазначаюць мовы скарочанмі назвамі (як і павінна быць). Доўгія назвы асаблівы з прыстаўкай '-стара' адразу кідаюцца ў вочы, асабліва калі чырвоныя. Ці магчыма выправіць гэтую недарэчнасьць у гэтай Вікі, бо па-ангельску ці па-стараангельску выглядае уж надта вычурна. Jauhienij 10:47, 4 кастрычніка 2009 (UTC)

Мяркую, што скарачэньні ніяк не спрыяюць разуменьню. Што датычыцца неіснуючых артыкулаў пра мовы, то спадзяюся, што з цыянам часу, яны будуць створаныя. --EugeneZelenko 14:28, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Гэта падобна на нейкую недарэчную ініцыятыву. Усе найбуйнейшыя Вікі выкарыстоўваць скарачэньні, а тарашкевіцкая чамусьці праводзіць лікбез з 20 тысячамі артыкулаў. Гэта проста сьмешна. Хіба вы не бачыце як гэта неграманічна выглядае на старонцы? Дызайн і стыль, у шэрагу з якасьцю інфрамацыі, павінны быць у наяўнасьці, калі вы жадаеце, каб людзі далучаліся да гэтага праэкту.Jauhienij 15:47, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Прабачце, але на мой погляд як раз скарачэньні выглядаюць негарманічна і нязручна для чытаньня. Разумею, што ў кнігах гэта неабходна для эканоміі паперы. --EugeneZelenko 16:26, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Мне таксама падаецца, што трэба скарачаць назвы моваў. Да прыкладу, фраза «Касьцёл (ад па-лацінску: castellum «умацаваньне»)» выглядае даволі недарэчна. Да таго ж падобная практыка існуе ў найбліжэйшых да нас моўных праектах — ўкраінскім, летувіскім, польскім і расейскім. Магчыма, варта правесьці галасаваньне. --Казімер Ляхновіч 16:37, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Лічу што скарачэньне (іўр.) замест (па-габрэйску) нікога не абразіць, як і іншыя моўныя скарачэньні. з.ы. на конт граматыкі ці 'слушнасьці': габрэйскай мовы не існуе, ёсьць іўрыт ці ідыш. Вось і эканомія... на сэнсе--Jauhienij 17:09, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Але тады гэта праблема выключна гэтага шаблёну, а ня ўсіх шаблёнаў увогуле. Гэта ж пытаньні розных вымярэньняў. Ну і «габрэйская мова» — гэта проста літаральны пераклад словы «іўрыт» выпраўлена —zedlik 17:29, 4 кастрычніка 2009 (UTC). —zedlik 17:27, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
Зь іншага боку ангельская, нямецкая, чэская Вікіпэдыі не скарачаюць. Напэўна, тут проста справа густу. Фразы кшталту „ад па-лацінску: castellum «умацаваньне»“, вядома, мусяць быць замененыя на такія, якія адпавядаюць нормам мовы (магчыма, праз увядзеньне «парных» скарочаных шаблёнаў), сам сутыкаўся з такой праблемай, але скарачэньні такіх выразаў у звычайных азначэньнях, дзе яны зьяўляюцца цалкам натуральнымі (напрыклад, «Бэрлі́н (па-нямецку: Berlin)»), на маю думку таксама зьяўляецца проста эканоміяй месца і горш спрыяюць разуменьню, чым поўныя назвы. Магчыма, сапраўды варта стандартызаваць гэтае пытаньне. —zedlik 17:23, 4 кастрычніка 2009 (UTC)
АПВС, %USERNAME%? --Bełamp 09:58, 16 кастрычніка 2009 (UTC)

Вікіпэдыя:Аб’явы[рэдагаваць крыніцу]

Варта закрыць гэтую старонку. Яна мае характар блізкі форума. Можа перанесьці ў архіў і зрабіць спасылку да яго напрыклад на форуме? Варта прыбраць старонкі, якія дублюецца. Bocianski 21:06, 4 кастрычніка 2009 (UTC)

Згодны. Увогуле, магчыма, варта пераглядзець сьпісы спасылак у блёках справа: Вікіпэдыя:Актуальныя падзеі — ня ведаю, наколькі актуальна, тым больш вельмі моцна перасякаецца зь Вікіпэдыя:Гісторыя; зьвесткі з Вікіпэдыя:Суполка можна перанесьці ў які-небудзь артыкул/разьдзел дапамогі, бо якая тут сувязь з суполкай? Варта дадаць форум, каб можна было патрапіць у яго за адзін клік (цяпер трэба мінімум два) і зьмяніць спасылку ахвяраваньняў на [31] (існуе беларускі пераклад). —zedlik 20:16, 5 кастрычніка 2009 (UTC)
Аб падзеях і гісторыі ўжо даўна хацеў напісаць. Яны ў значнай часьці дублююцца. Калі будзе рашэньне заставіць іх, прапаную старонку падзеяў захаваць для менавіта падзеяў на сусьвеце, а старонку гісторыі — пасьвянціць для гісторыі нашай Вікіпэдыі. Можа замест Суполкі назваць Вікіпэдыя:Дапамога, або Вікіпэдыя:Правілы і парады. Bocianski 20:25, 5 кастрычніка 2009 (UTC)
Так, «Правілы і парады» на маю думку будзе лепей. Але, напэўна, будзе мэтазгодней уключыць гэтую старонку у шаблён {{Вітаем}}, чым у сьпіс спасылак з правага боку на кожнай старонцы. «Актуальныя падзеі» і «Гісторыю» сапраўды лепей будзе падзяліць такім чынам і дадаць абедзьве спасылкі хаця б у той жа цяперашні зьмест старонкі Вікіпэдыя:Суполка. Можа варта яшчэ якую-небудзь спасылку дадаць? Можа «абраныя артыкулы»? —zedlik 21:01, 5 кастрычніка 2009 (UTC)
Зьмяніў Гісторыю й Падзеі. Калі ніхто не будзе супраціў, трэба будзе перанесьці Вікіпэдыя:Суполка ў Вікіпэдыя:Правілы і парады й паправіць спасылкі ў вітайцы, толькі не ведаю, як. Bocianski 21:40, 5 кастрычніка 2009 (UTC)
Дзякуй. Так, згодны, шаблён вітаньня таксама можна крыху абнавіць. Я, здаецца, неяк раней недзе пісаў, але трэба пашукаць і падумаць, як лепей. —zedlik 22:35, 5 кастрычніка 2009 (UTC)
Я тут знайоў старонку Вікіпэдыя:Правілы і рэкамэндацыі. Калі перанесьці Суполку ў Вікіпэдыя:Правілы і парады, то, на маю думку, можа атрымацца блытаніна... Па ідэі Вікіпэдыя:Суполка мусіць быць «цэнтрам жыцьця суполкі», але, відаць, пакуль час не наступіў. Можа пакуль хай застаецца ў тым выглядзе, як ёсьць, а там далей бачна будзе? Тым больш у новым выглядзе яна больш падобная да «суполкі», чым была раней. —zedlik 22:39, 19 кастрычніка 2009 (UTC)
Запрапанаваў зьмены старонак: Вікіпэдыя:Суполка ды Дапамога:Зьмест. Bocianski 21:50, 13 кастрычніка 2009 (UTC)

Як рабіць з аб’явамі? Маю 2 прапазыцыі:

  • Можна абмеркаваньні дадаць да архіваў форуму за дадзены год — 2005 да 2005 ітд.
  • Можна зрабіць адзін або два архівы старонкі Вікіпэдыя:Аб’явы і дадаць спасылку на форуме, разам з архівамі форума.

Па-мойму, лепшая будзе 1 прапазыцыя, толькі адразу будзе праблема — першыя камэнтары на старонцы Вікіпэдыя:Аб’явы былі ў 2004 годзе, трэба зрабіць архіў 0 :) Bocianski 22:03, 13 кастрычніка 2009 (UTC)

На маю думку файна атрымалася. Мне таксама здаецца, што лепей будзе архіў аб’яваў «падшыць» да форуму, каб аднатыпныя архівы былі ў адным месцы. Замест «архіў 0» можна назваць, напрыклад, «архіў аб’яваў» (аб’яднаўшы старонку аб’яваў і архіў аб’яваў) і дадаць першым пунктам у сьпіс архіваў форуму. —zedlik 23:50, 13 кастрычніка 2009 (UTC)
Такім чынам, калі добра зразумеў, рабіць дадатковы архіў для ўсіх аб'яваў? Bocianski 18:35, 14 кастрычніка 2009 (UTC)
Дарэчы, наконт статыстыкі. Выдаленыя спасылкі былі вельмі старымі, але вось гэтыя дзьве — [32], [33] — жывыя. Ці варта іх дадаць у «Суполку»? —zedlik 23:56, 13 кастрычніка 2009 (UTC)
Прыбраў, таму што часткова не працавалі і да суполкі мяне не пасавалі. Варта дзесьці дадаць, хіба не там. Bocianski 18:35, 14 кастрычніка 2009 (UTC)
Так, я бачыў, старыя сапраўды не працавалі. Можа знойдзецца дзе ўдадае месца. —zedlik 21:35, 14 кастрычніка 2009 (UTC)

Блёк спасылак зьлева[рэдагаваць крыніцу]

Прапаную крыху абнавіць блёкі спасылак зь левага боку кожнай старонкі і перагрупаваць пункты наступным чынам:

Навігацыя
Галоўная старонка
Выпадковая старонка
Рубрыкацыя
Выбраныя артыкулы

Пошук

Удзел
Паведаміць пра памылку
Форум
Апошнія зьмены
Новыя старонкі
Дапамога
Ахвяраваньні

Інструмэнты
Спасылкі на старонку
Зьвязаныя праўкі
Загрузіць файл
Спэцыяльныя старонкі
Вэрсія для друку
Сталая спасылка
Цытаваць гэтую старонку

Што зьмянілася:

  • блёк «Навігацыя»
    • прыбраны пункт «Суполка» — неактыўная, можа калі-небудзь пазьней
    • прыбраны пункт «Актуальныя падзеі»
    • «Апошнія зьмены» і «Дапамога» перанесеныя ў новы блёк «Удзел»
    • дадаліся спасылкі на пошук па катэгорыях і старонку выбраных атрыкулаў.
  • новы блёк «Удзел» — сабраныя спасылкі, якія тычацца ўдзелу ў праекце: форум, апошнія зьмены, новыя старонкі, ахвяраваньні
  • блёк «Інструмэнты» застаецца як ёсьць.
  • пошук — паміж блёкамі «Навігацыя» і «Удзел» (у монакнізе).

Як такое? —zedlik 22:35, 19 кастрычніка 2009 (UTC)

Толькі, напэўна, не з правага, а зь левага боку старонкі :). У цэлым жа зьмены поўнасьцю слушныя, падтрымліваю. --Казімер Ляхновіч 19:17, 22 кастрычніка 2009 (UTC)
Так, натуральна зь левага, дзякуй за заўвагу!
Пытаньне да суполкі. Будзем рухацца ў гэтым кірунку — тады як: галасаваньне, апытаньне, маўклівая згода? :) — ці пакуль адкладзем? Хаця спасылкі на пустыя ці нязначныя старонкі кшталту Вікіпэдыя:Суполка і Вікіпэдыя:Актуальныя падзеі вісяць на самым бачным месцы, пры гэтым старонка Вікіпэдыя:Суполка мае прынамсі 60 наведаваньняў штодзённа і зьяўляецца пятай па наведвальнасьці ўвогуле [34], а Вікіпэдыя:Актуальныя падзеі наведваецца штодзённа 20-30 разоў [35]. Магчыма, будзе карысьней, калі гэтыя наведваньні будуць ісьці на карысны зьмест (тыя ж выбраныя артыкулы ці сьпіс усіх катэгорыяў), чым на практычна пустыя старонкі? —zedlik 23:03, 22 кастрычніка 2009 (UTC)
Лічу, што трэба сапраўды што-кольвечы зьмяніць. Але як заўсёды, калі справа дойдзе да рэальных зьменаў, знойдзецца хтось з пярэчаньнямі, таму прапаную зрабіць апытаньне. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 14:49, 23 кастрычніка 2009 (UTC)
Добра, дзякуй, зраблю заўтра апытаньне. —zedlik 23:36, 23 кастрычніка 2009 (UTC)

Усё абнавіў. Першым часам магчыма, усё будзе працаваць ня так, як мусіць, пакуль абновіцца кэш. —zedlik 22:52, 24 студзеня 2010 (UTC)

Кандыдатура ў выбраную выяву на Commons[рэдагаваць крыніцу]

Менская ратуша

Наўздагон абмеркаваньню закрыцьця разьдзелу аб’яваў. У гэты час на Commons ідзе галасаваньне наконт магчымага прызнаньня здымка менскай ратушы з плошчы Свабоды выбраным на Commons (імаверна, першага здымка, асацыяваны зь Беларусьсю). З улікам таго, што ўжо існыя меркаваньні падзяліліся і здымак мае як станоўчыя, так і адмоўныя водгукі, мне здаецца мэтазгодным зрабіць пра яго абвестку тут, каб атрымаць больш падрабязнае абмеркаваньне. Калі ў вас ёсьць дзейны рахунак на Commons і вы лічыце, што гэты здымак адпавядае або не адпавядае крытэрам выбраных атрыкулаў і варты або ня варты быць абраным у лік выбраных артыкулаў на Commons, то запрашаю ўзяць удзел у галасаваньні на старонцы commons:Commons:Featured picture candidates/File:Miensk - Ratuša.jpg. Галасаваньне працягнецца да вечара суботы, 17 кастрычніка. —zedlik 01:10, 12 кастрычніка 2009 (UTC)

Усім дзякуй, відаць, гэтым разам ня лёс :) —zedlik 01:00, 18 кастрычніка 2009 (UTC)
Ну, як кажуць — спроба не хвароба =). Тым часам пачатак пакладзены і, дарэчы, вельмі неблагі. --Казімер Ляхновіч 01:19, 18 кастрычніка 2009 (UTC)
Дзякуй! ;) —zedlik 01:30, 18 кастрычніка 2009 (UTC)

Зорачка ў сьпісе інтэрвікаў насупраць добрых артыкулаў на іншых мовах[рэдагаваць крыніцу]

Я зрабіў, каб для стыля Монакніга ў сьпісе інтэрвікаў насупраць назвы разьдзела, дзе артыкул зьяўляецца добрым, па аналёгіі з абранымі артыкуламі, паказвалася шэрая зорачка — такая вось: — як, напрыклад у нямецкай Вікіпэдыі (паводле Абмеркаваньне:Эмілі дэ Рэйвін). Меркаваньні вітаюцца.

Для адміністратараў: у выпадку, калі зорачку трэба прыбраць, трэба скасаваць гэтыя праўкі: [36], [37]. —zedlik 22:35, 14 кастрычніка 2009 (UTC)

Калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні. --Red_Winged_Duck 15:12, 16 кастрычніка 2009 (UTC)

Калі ласка, зярніце праект новага галасаваньня. Меркаваньні вітаюцца. Bocianski 21:16, 19 кастрычніка 2009 (UTC)

Я б прапанаваў таксама для кворуму лічыць і галасы «Нэўтральна» (дарэчы, трэба пераназваць сэкцыю з «Устрымаўся» на «Нэўтральна» ў шаблёне галасаваньняў), але для падліку разьмеркаваньня адсотку выніка — толькі «за» і «супраць».
І яшчэ пытаньне: што рабіць з вынікамі галасаваньняў, якія ўжо адбыліся, але могуць не падпасьці пад гэтыя крытэры па выніках галасаваньня? Магчыма, гэта таксама варта зазначыць яўна. —zedlik 21:49, 19 кастрычніка 2009 (UTC)
Тады дапішы адразу на падстаронцы, калі ласка. Прапаную кожную прапанову ўпісаць асобна, у пунктах. Bocianski 21:54, 19 кастрычніка 2009 (UTC)
Зрабіў наступным чынам [38]. Ці слушна ўсё? Першапачатковую пармулёўку пакінуў як было. —zedlik 22:28, 19 кастрычніка 2009 (UTC)
Увогуле - згодны, але ёсьць невялікая заўвага да фармулёўкі. Усюды фігуруе прыкладна наступнае: «прынамсі 5 прагаласаваўшых (лічацца толькі галасы за і супраць)», а ў пункце 2.: «прынамсі 5 удзельнікаў павінныя яўна выказаць сваё меркаваньне («за», «супраць» ці «нэўтральна», зьмешчаныя ў адпаведныя сэкцыі)». Я не даганяю нешта, ці тут памылка і пазначэньне «нэўтральна» трэба прыбраць?--Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 08:55, 20 кастрычніка 2009 (UTC)
«Нэўтральна» я сьвядома ўпісаў, патлумачу чаму. У маім бачаньні голас «нэўтральна» зьяўляецца сынонімам значэньня «мне не істотна, якое менавіта рашэньне будзе прынятае, мне істотна, што яно будзе прынятае ўвогуле», то бок голас удзе ў падтрымку легітымнасьці галасаваньня, але без схіленьня ў той ці іншы бок адносна пытаньня галасаваньня. Калі такое бачаньне ня мае сэнсу, тады натуральна, варта выключыць «нэўтральна» з фармулёўкі, але тады гэты варыянт варта прыбраць з магчымых варыянтаў галасоў і галасаваньняў, бо ў ім тады няма сэнсу, калі ён нідзе ня будзе падлічвацца. —zedlik 09:57, 20 кастрычніка 2009 (UTC)
Нешта я ўсё роўна не даганяю :) Я ня супраць таксама ўлічваць і нэўтральныя галасы, проста ў адным месцы фармулёўкі яны пазначаны, а ў іншых - не. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 11:42, 20 кастрычніка 2009 (UTC)
Мая ідэя вось у чым: пункт 2 -- гэта крытэр таго, што галасаваньне адбылося, для гэтага патрэбныя 5 любых галасоў (за, супраць, нэўтральна). Пункт 3 — гэта крытэр прыняцьця рашэньня, таму разглядаюцца толькі палярныя галасы «за» і «супраць», галасы «нэўтральна» па сутнасьці ня могуць уплываць на прыняцьце ці адхіленьне рашэньня, бо яны нэўтральныя (то бок ні за адзін, ні за другі варыянт). Калі ж у 3 пункце лічыць станоўчыя галасы ад усіх галасоў, то гэта прыроўнівае галасы «нэўтральна» да галасоў «супраць», паміж гэтымі варыянтамі зьнікаюць адрозьненьні і мы прыходзім да такога самага становішча, калі галасоў «нэўтральна» ня будзе даступна да галасаваньня, а толькі «за» і «супраць» (то бок з «нэўтральна» больш заблытана, але сутнасьць тая ж). Як вынік маем 2 магчымыя варыянты разгляду галасоў:
  • 1) дапускаюцца да галасаваньня толькі варыянты «за» і «супраць» (тады ўсё відавочна);
  • 2) дапускаюцца да галасаваньня варыянты «за», «супраць» і «нэўтральна», прычым галасы «нэўтральна» ўдзельнічаюць у крытэры на кворум, але ня ўдзельнічаюць у крытэры адсоткавага разьмеркаваньня галасоў «за» і «супраць» для прыняцьця рашэньня па галасаваньні.
Усе астатнія варыянты падліку зводзяцца да аднаго з гэтых двух. Асабіста я прапанаваў бы другі, бо ён дае больш свабоды выбару, але на маю думку, калі ёсьць іншыя меркаваньні датычна гэтага пытаньня, магчыма ёсьць сэнс зрабіць невялікае апытаньне. —zedlik 12:18, 20 кастрычніка 2009 (UTC)
А, цяпер дагнаў. :) Мяркую гэта не прынцыповае адрозьненьне. Згодзен і з такім, і з такім варыянтам. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 13:12, 20 кастрычніка 2009 (UTC)
Мне таксама гэтае пытаньне не прынцыповае, мэта была ў спрашчэньні фармулёкі. Калі пярэчаньняў з боку іншых удзельнікаў няма, то хай тады застаецца «максымальная» фармулёўка. —zedlik 01:29, 22 кастрычніка 2009 (UTC)
А наконт былых галасаваньняў лічу, што іх вынікі нельга адмяняць, таму што яны праводзіліся па старым правілам. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 08:58, 20 кастрычніка 2009 (UTC)
Ці цяпер лепей? Bocianski 19:24, 20 кастрычніка 2009 (UTC)
Крыху падправіў стыль, а ўвогуле ў мяне пярэчаньняў няма. Улічваючы, што іншых прапановаў няма, думаю, можна выносіць на галасаваньне. —zedlik 01:29, 22 кастрычніка 2009 (UTC)

Калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні. Bocianski 21:19, 22 кастрычніка 2009 (UTC)

Патрэбная катэгорыя[рэдагаваць крыніцу]

Патрэбная катэгорыя накшталт Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў Трэцім Райху й яго акупаваных тэрыторыях. Ці такая назва правільная? Bocianski 00:07, 25 кастрычніка 2009 (UTC)

Я памылак ня бачу, здаецца, ўсё добра. —zedlik 00:43, 25 кастрычніка 2009 (UTC)

Энцыкляпэдычнасьць філёзафаў , вікіфікацыя[рэдагаваць крыніцу]

Ці каля 20-гадавыя філёзафы, якія ня маюць друкаванай кніжкі, толькі артыкулы, няма іх ў гуглю — гэта так знакамітыя асобы, што б аб іх пісаць у энцыкляпэдыі, праўда — інтэрнэтаўскай? Гаворка пра артыкулаў: Яўген Задруцкі, Пётра Пятроўскі. Bocianski 00:18, 25 кастрычніка 2009 (UTC)

Ну, у мяне таксама была такая першая рэакцыя... Ня ведаю, што рабіць з гэтымі артыкуламі. —zedlik 00:48, 25 кастрычніка 2009 (UTC)
Я так сама супраць такіх артыкулаў... Існуе шмат сапраўды значных асобаў, па якіх няма яшчэ артыкулаў... --Jim 06:33, 26 кастрычніка 2009 (UTC)
Я вынес артыкулы на выдаленьне. Прапаную працягнуць абмеркаваньне тут. --Red_Winged_Duck 12:47, 26 кастрычніка 2009 (UTC)

Правілы выкарыстаньня выяваў[рэдагаваць крыніцу]

Зраблю невялікую аб’вестку наконт новых правілаў выкарыстаньня выяваў у Вікіпэдыі, бо, як бачна, гэта патрабуе пэўнага тлумачэньня.

Фундацыя «Вікімэдыя», якая кіруе працай усіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі, дазваляе выкарыстаньне ў межах Вікіпэдыі толькі вольных выяваў [39], то бок тых, дзе аўтар (праваўладальнік) адмовіўся ад часткі сваіх правоў і апублікаваў свой твор пад адной з вольных ліцэнзій, якія дазваляюць свабодна мадыфікаваць выявы і выкарыстоўваць у любых мэтах (магчыма, з выкананьнем пэўных дадатковых патрабаваньняў ліцэнзіі кшталту пазначэньня першапачатковага аўтара твору, але гэта не істотна: істотная магчымасьць вольнага выкарыстаньня ў любых мэтах), альбо перадаў твор у грамадзкую ўласнасьць, альбо выйшаў тэрмін аховы аўтарскіх правоў. Дапушчальнымі вольнымі ліцэнзіямі зьяўляюцца, напрыклад, GNU FDL альбо ліцэнзіі CC-BY і CC-BY-SA зь сям’і en:Creative Commons.

Разам з тым існуе вялікая колькасьць несвабодных выяваў, якія ў пэўных краінах законам аб аўтарскім праве дазволена выкарыстоўваць у абмежаванай колькасьці і якія маглі б быць добрымі ілюстрацыямі для выкананьня адукацыйнай мэты Вікіпэдыі. Таму Фундацыя «Вікімэдыя» дадаткова дазволіла кожнаму праекту выпрацаваць свае правілы выкарыстаньня несвабодных матэрыялаў, бо, строга кажучы, бяз гэтых правілаў выкарыстоўваць несвабодныя выявы нельга ўвогуле. Гэтыя правілы і былі ў нас прынятыя ў выглядзе Вікіпэдыя:Крытэры добрасумленнага выкарыстаньня. Сьпіс крытэраў у правіле абумоўлены тым, што паводле дазволу Фундацыі, а таксама ў адпаведнасьці з Законам РБ аб аўтарскім і сумежных правах, выкарыстаньне мусіць быць мінімальным. Неабходнасьць запаўненьня зьвестак у абодва шаблёны {{Інфармацыя}}, {{Абгрунтаваньне добрасумленнага выкарыстаньня}} абумоўленая тым, што ўсе гэтыя зьвесткі мусяць прысутнічаць у апісаньні выявы ў адпаведнасьці з законам аб аўтарскім праве і/альбо рашэньнем Фундацыі. Неабходнасьць афармленьня гэтых зьвестак праз шаблёны абумоўленая тым, што гэтыя зьвесткі мусяць быць даступныя для аўтаматычнага прачытаньня (то бок робатамі). Адсюль усе гэтыя патрабаваньні з запаўненьнямі шаблёнаў і афармленьнем старонкі апісаньня выявы такім чынам. Паводле рашэньня Фундацыі, калі выява не адпавядае гэтым патрабаваньням, яна мусіць быць выдаленая. Таму калі ласка, зьвярніце на гэта ўвагу і пры загрузцы новых выяваў кіруйцеся дзейнымі правіламі, а таксама па магчымасьці дадайце адпаведныя зьвесткі ў выявы, якія былі загружаныя вамі раней.

Калі ёсьць якія пытаньні на гэты конт ці нешта застаецца нявысьветленым — зьвяртайцеся. —zedlik 23:19, 4 лістапада 2009 (UTC)

Артыкулы, што тычацца сьвятаў[рэдагаваць крыніцу]

Вітаю ўсіх! Паважаныя Адміністратары, аўтары й ўдзельнікі - хацеў ўнесьці прапановы па аднаму няпростаму пытаньню - пра артыкулы, што тычацца сьвятаў. На маю думку гэтае пытаньне складае - бо маюцца прыхільнікі каталіцкай традыцыі, праваслаўнай і пагаскай традыцыі (адразу скажу, што я прыхільнік паганскай традыцыі) - але жадаю, каб у Вольнай энцыклапедыі было як мага больш праўдзівай інфармацыі:) - каб не было аднабаковага тлумачэньня. Таму прапаноўваю для кожнага сьвята (якое ўваходзіць ў цыкл Земляробчага календара (паганскай традыцыі) і падобныя Праваслаўныя, Каталіцкія традыцыі) выпрацаваць агульны зьмест. Першапачатковы выгляд зьместу з майго боку будзе наступным:

  • Тлумачэньне
  • Паганская традыцыя альбо Народная традыцыя
  • Праваслаўная традыцыя
  • Каталіцкая традыцыя
  • Сьвята ў Народным календары
  • Сучаснасьць

Гіерархія зьместу паводле "старадаўнасьці" традыцый (заўвага: Праваслаўная й Каталіцкая традыцыя нібыта стаяць на адным ўзроўні). Зьмест можа складацца з гэтых і йншых частак. Vaukalaka 12:41, 6 лістапада 2009 (UTC)

Так, сапраўды, у нашай нэўтральнай энцыкляпэдыі мусіць падавацца рознабаковае тлумачэньне тых або іншых паняцьцяў. Адзінае, ня ведаю наколькі будзе карэктным прапанаваны падзел артыкулаў, бо часьцяком, здаецца (я не адмысловец у гэтым пытаньні), у народнай традыцыі маглі даволі шчыльна пераплятацца як паганскія, так і хрысьціянскія элемэнты. --Казімер Ляхновіч 13:12, 6 лістапада 2009 (UTC)
Галоўнае - вялікая просьба абгрунтоўваць тыя ці іншыя тлумачэньні спасылкамі на аўтарытэтныя крыніцы--Czalex 14:14, 6 лістапада 2009 (UTC)
Добра, паспрабую на нейкім артыкулу "паспрабаваць", каб атрымаць відавочны варыянт.Vaukalaka 14:53, 6 лістапада 2009 (UTC)
Я ня супраць, хаця, мяркую, лепей за ўсё сапраўды будзе паспрабаваць на якім-небудзь прыкладзе, каб усё было зразумела. —zedlik 23:33, 6 лістапада 2009 (UTC)
Ёсьць яшчэ адна акалічнасьць пра саму назву сьвята (напрыклад, Купальле паганскае сьвята (назва замацавана ў народнай традыцыі, паганскай традыцыі) - а хрысьціянскае Раство Іаана Хрысьціцеля), таму напрыклад артыкул Купальле (пра паганскую, народную традыцыю), а Раство Іаана.... пра хрысьціянскую традыцыю, ня ведаю, як будзе звацца сьвята ў каталікоў (і адпаведна артыкул). Можа было б лепей разьмежаваць артыкулы па назвах? трошкі яшчэ трэба падумаць. Vaukalaka 13:12, 8 лістапада 2009 (UTC)
Калі адрозьніваецца і зьмест, і назва, то разьмежаваць па назвах, на маю думку, будзе прасьцей за ўсё. Можна, напрыклад, таксама ў гэтых артыкулах праставіць унутраныя спасылкі з тэксьце, што Капальле прыпадае на Раство, а Раство — на Купальле. —zedlik 17:56, 8 лістапада 2009 (UTC)
Можа стварыць якую невялічкую шаблён-картку для сьвятаў, дзе будуць пазначаныя розныя назовы ў хрысьціянскай традыцыі? а ўжо гэтыя розначытаньні размежаваць па падразьдзелам --Jauhienij 18:08, 8 лістапада 2009 (UTC)
А можна прыклад, як і дзе гэта магло б выкарыстоўвацца? Асноўная розьніца ж у датах і наяўнасьці, а ня ў назвах. Розьніца кшталту Ян-Іаан вельмі нязначная, можна проста пазначыць у зносцы, што ў праваслаўнай традыцыі сустракаецца і так, і так. А Вялікдзень — ён ва ўсіх Вялікдзень, хіба не? —zedlik 18:22, 8 лістапада 2009 (UTC)
Так, згодны. --Jauhienij 18:32, 8 лістапада 2009 (UTC)
Калі я не памыляюся Вялікдзень (паг. трад.), Вялікдзень (кат. трад.) і Пасха (прав. трад.). Згодзен з тым, што розьніца паміж Ян-Іаан нязначнае й яе можна не разьмяжоўваць. І добра будзе з вышэй прыведзенай прапановы ставіць унутраныя спасылкі (Купальле прыпадае на Ражство... ў артыкуле, што датычыцца паганскай традыцыі, Ражство... прыпадае на Купальле ў артыкуле, што тычыцца праваслаўнай традыцыі, і адпаведна з каталіцкай традыцыяй. А шаблён - гэта добра... паспрабую зрабіць, калі разьбяруся як:) (на маю думку: у ім пазначыць традыцыю, назву сьвята паводле той ці йншай традыцыі, таксама час калі сьвяткуецца; можа яшчэ дадаць невялікае тлумачэньне (кшталту: Купальле - зьвязана з росквітам прыроды, верхавіны земляробчага цыклу сьвятаў і абрадаў; Ражство... - дзень народзінаў аднаго з галоўных кананізаваных сьвятых хрысціянскага сьвету...неяк так (прабачце за верагодную недакладнасьць)).Vaukalaka 07:44, 9 лістапада 2009 (UTC)
Наконт Вялікдня паглядзеў акадэмічны РБС Крапівы, нават там для сьвята (у хрысьціянаў і юдэяў) выключна Вялікдзень. Пасха — гэта нейкі русізм апошніх гадоў. Пра шаблён — не да канца ўяўляю, бо не валодаю тэмай, але можа проста варта паспрабаваць :) Прасьцей за ўсё стварыць шаблён на падставе шаблёну {{Infobox}}, які і прызначаны для стварэньня іншых шаблёнаў. Паглядзець як гэта працуе можна, напрыклад, у кодзе шаблёну {{Музычны гурт}}. Ну ці напрыклад я магу стварыць, толькі трэба больш-менш акрэсьліць зьмест :) —zedlik 21:55, 9 лістапада 2009 (UTC)
Вось як цяжка са сьвятамі:))) дапрацую думку-зьмест для шаблёна. Трошкі пазьней, што атрымаецца пакажу. Vaukalaka 14:11, 10 лістапада 2009 (UTC)

На старонцы мае гутаркі недзе тутака:))- прыведзены макет шаблёну пра сьвята.Vaukalaka 10:47, 18 лістапада 2009 (UTC)

Абарона старонак[рэдагаваць крыніцу]

Да іншых адміністратараў. За апошні час я паздымаў абароны з старонак, для якіх адсутнасьць абароны можа прынесьці больш карысьці, чым яе наяўнасьць. Зьбіраюся зрабіць тое самае з большасьцю старонак з [40].

Заўважыў, што большасьць абаронаў была ўсталяваная на неабмежаваны тэрмін (пэўныя яшчэ некалькі гадоў таму) для прадухіленьня рэдагаваньняў з боку аднаго-двух удзельнікаў. Мяркую, што ў такіх выпадках больш эфэкыўным сродкам будзе папярэджаньне і блякаваньне канкрэтнага ўдзельніка, чым абарона старонкі ад усіх, а ў выпадку, калі яна патрэбная (напрыклад, шырокі вандалізм з боку некалькіх удзельнікаў), усталёўваць яе на пэўны час (напрыклад, дзень-тыдзень-месяц).

Калі ёсьць якія-небудзь заўвагі на гэты конт, то буду рады пачуць. —zedlik 03:31, 9 лістапада 2009 (UTC)

Апошнім часам больш абараняў ад ананімаў. Але слушна, варта рабіць абарону не бясконцай. --EugeneZelenko 14:41, 9 лістапада 2009 (UTC)
Пад «удзельнікамі» я ананамаў лічыў таксама :) Натуральна, паспрабую пасачыць за гэтымі старонкамі, але, здаецца, з тымі, дзе абарона ўжо зьнятая, пакуль усё спакойна. —zedlik 21:45, 9 лістапада 2009 (UTC)

Кампанія па зборы ахвяраваньняў 2009 году[рэдагаваць крыніцу]

Я пераклаў выразы кампаніі па зборы ахвяраваньняў 2009 году: meta:Fundraising_2009/core_messages/be-tarask. Просьба праверыць адсутнасьць стылістычных памылак. Ці магчыма калі існуюць якія больш трапныя беларускія выразы, якія былі б дарэчы, то буду рады пачуць. Запыт на публікацыю зьбіраюся падаць у суботу дзе-небузь а 6-7 вечара, бо кампанія ўжо пачалася. —zedlik 03:51, 14 лістапада 2009 (UTC)

Выправіў дробязі. --EugeneZelenko 15:45, 14 лістапада 2009 (UTC)
Дзякуй! —zedlik 16:49, 14 лістапада 2009 (UTC)

Што вы лічыце наконт вось гээтага: en:Wikipedia:Route_diagram_template. Я маю на ўвазе ідэю зрабіць тое самае і ў нас. Ну, не з нуля, але ж скапіяваць, і цалкам перакласьці. Мабыць стварыць вікіпраект? Дапамажыце, проста я жалею ад чыгункі, асабліва ад мэтро... Таму цікава вашая думка. — Wizardist 02:18, 15 лістапада 2009 (UTC)

Мяркую, што будзе крута. Асабліва для мэтро, бо такі шаблён прыгажэйшы за наш цяперашні. —zedlik 03:13, 15 лістапада 2009 (UTC)
А ў нас хіба ёсьць шаблён? Пакажы-ка, пакажы-ка. :) — Wizardist 09:31, 15 лістапада 2009 (UTC)
Вось, напрыклад тут: Кастрычніцкая (станцыя мэтро, Менск). —zedlik 15:50, 15 лістапада 2009 (UTC)
А, я ўжо і забыўся. :) Ну, можна было б пачаць ці ў межах праекта, ці проста, але я ня ведаю як гэта цывілізавана зрабіць. Вы — адміны, вам руліць. :) — Wizardist 15:39, 17 лістапада 2009 (UTC)
Тлумачу: узяць код шаблёна, перакласьці яго (назву, парамэтры), захаваць як шаблён тут, перакласьці дакумэнтацыю і выкарыстоўваць. Нішто з гэтага не вымагае адмінскіх паўнамоцтваў :) Вядома, ня варта перакладаць палову разьвязак і тыпаў, бо наўрад ці яны тут будуць выкарыстоўвацца, а толькі самыя асноўныя з пакінутай магчымасьцю дадаваньня новага. У прынцыпе, вось і ўсё :) —zedlik 17:17, 17 лістапада 2009 (UTC)

Пачаў Вікіпраект Вікіпэдыя:Праект:Шаблёны маршрутаў. — Wizardist 18:33, 22 лістапада 2009 (UTC)

Маю гонар абвясьціць аб першым пераробленым шаблёне — {{Маскоўская лінія мэтро (Менск)}}. Празь некалькі дзён вельмі плённай працы, якую ніхто ня здольны быў супыніць >:) , першы камень закладзены. Wizardist 21:14, 27 лістапада 2009 (UTC)

Дзяк за працу! Выглядае насамрэч супэрскі =) --Казімер Ляхновіч 00:34, 28 лістапада 2009 (UTC)

Фізычная тэрміналёгія[рэдагаваць крыніцу]

У артыкулах, катэгорыях і іх назвах, што тычацца фізыкі элемэнтарных часьцінак даволі часта праскокваюць словы "часьцінка", "часьціца" і "часціца". Асабіста я сустракаў такой аналяг толькі ў занадта русыфікаваных слоўніках. Нават Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя апэруе назвай "часцінка" (наркамаўка). Лічу, што варта высьветліць якую ж назву карыстаць тут, у вікі, каб адначасова пазьбегнуць і русізмаў і навуковых недакладнасьцей. Адзіны варыянт, які я лічу слушным — гэта карыстаць слова "часьцінка". Калі хто валодае тэрміналёгіяй, ці адпаведнымі слоўнікамі і інш. прашу напісаць. Мушу хуткім часам выправіць усю блытаніну. —Антон Гліністы

Дзякуй за цікавацьць да артыкулаў фізычнай тэматыкі. Магу параіць Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. (сьцягнуць яго можна адсюль), выдадзены пад грыфам тэрміналягічнай камісіі ТБМ імя Ф. Скарыны. Паралельна можна арыентавацца на Інбелкультаўскія тэрміналягічныя распрацоўкі, выкладзеныя ў слоўніку С. Некрашэвіча і М. Байкова [41] (звычайна яны пазначаныя скаротам «НТ»). Дарэчы, русыфікаваную «часьціцу» паводле першага слоўніка можна сьмела пераносіць у часьцінку. --Казімер Ляхновіч 21:06, 20 лістапада 2009 (UTC)
Згодны з папярэднім меркаваньнем, дадам толькі, што «часціца» — відавочная памылка, таму калі дзе будзе сустракацца, то, вядома, варта выпраўляць. —zedlik 02:34, 21 лістапада 2009 (UTC)

Дзякуй. А якім чынам лепей зьмяніць імя катэгорыі на "Элемэнтарныя часьцінкі"? Бо пераносу там ня бачу. --Удзельнік:Антон Гліністы 10:03, 21 лістапада 2009 (UTC)

Так, рацыя, катэгорыі нельга пераносіць: трэба ўручную стварыць новую катэгорыю, а пасьля замяніць старую катэгорыю на новую ва ўсіх старонказ з былой катэгорыі, пасьля чаго дадаць у старую катэгорыю шаблён {{Выдаліць|катэгорыя замененая на [[:Катэгорыя:Назва новай катэгорыі]]}}, і старая будзе выдаленая адміністратарамі. Вядома, так пераносіць варта ў выпадках, калі катэгорыя невялікая і калі перанос відавочны. Іначай лепей спачатку абмеркаваць у размовах катэгорыі, а для пераносу вялікіх катэгорый існуюць пэўныя аўтаматычныя сродкі, таксама ўсё вырашаецца ў абмеркаваньні адпаведнай катэгорыі. —zedlik 11:48, 21 лістапада 2009 (UTC)

Назва разьдзела па-ангельску[рэдагаваць крыніцу]

Як вядома, уласная назва мовы нашага разьдзелу — «беларуская (тарашкевіца)». Яна пішацца ў інтэрвіках і назьве мовы па-беларуску. Але існуе праблема з напісаньнем гэтай назвы па-ангельску. Справа ў тым, што цяпер разьдзел мае назву «Belarusian (Tarashkyevitsa)». Паводле назвы мовы па-ангельску ў [42], а таксама на падставе рэгістру моўных падтэгаў (дзе зьвесткі падаюцца ў plain text) і правілаў беларускай лацінкі, слушнай назвай нашага разьдзелу для выкарыстаньня ў ангельскай мове зьяўляецца «Belarusian (Taraškievica)». Я падаў некалькі запытаў зьмяніць Tarashkyevitsa на Taraškievica, але ў адным з выпадкаў мяне запыталіся наконт таго, ці захоўваюцца дыякрытычныя знакі ў ангельскай мове ў выпадку з Taraškievica альбо назву ўсё ж варта перадаваць як Taraskievica. Па ідэі, у ангельскай мове без дыякрытыкаў перадаюцца толькі засвоеныя назвы, а ў выпадках калі няма асваеньня, дыякрытыкі ці ўмляўты ва ўласных імёнах, уласных назвах, геаграфічных назвах перадаюцца так, як яны запісваюцца на нацыянальнай мове. Таму як вы мяркуеце, як будзе больш правільна перадаваць назву нашага разьдзела па-ангельску:

  • Belarusian (Taraškievica), або
  • Belarusian (Taraskievica)?

Розьніца толькі ў š — s. —zedlik 13:41, 24 лістапада 2009 (UTC)

Цяжка казаць, як будзе правільна па-ангельску, бо мэтадаў трансьлітарацыі шмат... Але Taraškievica будзе больш зразумелай Taraskievica. Іншая справа, што патрабуецца, ASCII альбо іншыя кадыроўки накшталт UTF-8. --EugeneZelenko 15:08, 24 лістапада 2009 (UTC)
Дзякуй. Тут пытаньне ў першую чаргу тычыцца выкарыстаньня назвы ў праектах «Вікімэдыя», дзе паўсюль выкарыстоўваецца UTF-8, таму тэхнічных праблемаў з дыякрытыкамі дакладна быць не павінна ўвогуле, як на маю думку. —zedlik 15:30, 24 лістапада 2009 (UTC)
На маё суб'ектыўнае меркаваньне больш слушнай назвай зьяўляецца Taraškievica — прынамсі варыянту «Taraskievica» сустракаць не даводзілася. --Казімер Ляхновіч 18:23, 24 лістапада 2009 (UTC)
Дзякуй за суб’ектыўнае меркаваньне! :) —zedlik 00:31, 25 лістапада 2009 (UTC)

Вынік[рэдагаваць крыніцу]

Тады як вынік меркаваньня суполкі атрымліваецца наступнае. Калі з кадыроўкай праблемаў няма, то лепш за ўсё будзе аддаваць перавагу варыянту «Belarusian (Taraškievica)». Калі ж набор сымбаляў абмежаваны ASCII, то ў гэтым выпадку дапушчальна ўжываць «Belarusian (Taraskievica)» (š пераходзіць у s). —zedlik 01:27, 17 сьнежня 2009 (UTC)

Summary[рэдагаваць крыніцу]

en: To summarize, the community decision is the following. If no encoding restriction is present, the usage of “Belarusian (Taraškievica)” is more preferable. If there are some encoding restrictions (e.g. the codepage is limited by only ASCII characters) the title “Belarusian (Taraskievica)” (s instead of š) may be used in this case. —zedlik 01:27, 17 сьнежня 2009 (UTC)

Ці не плянуецца ніякіх вікі-сустрэч у новым годзе? Я мяркую, беларускай Вікіпэдыі патрэбная каардынаваная сустрэча, каб абмеркаваць разьвіцьцё разьдзелу. Нажаль, няшмат людзей можа прыйсьці (з-за іх браку). Навогул, неяк будзе наладжвацца RL-узаемадзеяньне? Wizardist г 01:40, 17 сьнежня 2009 (UTC)

Пакуль гэтага ніхто ня ведае :) —zedlik 23:51, 17 сьнежня 2009 (UTC)
Шкада. Wizardist г 00:43, 20 сьнежня 2009 (UTC)
Асабіста мне было б цікава, таму сапраўды шкада. --Казімер Ляхновіч 12:14, 22 сьнежня 2009 (UTC)

А ці ёсьць сэнс? --Jauhienij 12:15, 22 сьнежня 2009 (UTC)

Канал Вікіпэдыі ў IRC[рэдагаваць крыніцу]

Мы тут сумесна зь Wizardist запусьцілі канал беларускай Вікіпэдыі ў IRC#wikipedia-be-tarask. Напэўна, сёньняшні дзень можна лічыць пачаткам пранікненьня нашай Вікіпэдыі яшчэ і ў гэтую сетку. Карацей, калі вам не хапае гутарак у старонках абмеркаваньняў, запрашаю далучацца :) —zedlik 00:56, 25 сьнежня 2009 (UTC)

Далучаюся да запрашэньня. Паверце, узровень інтэракцыі ўзрастае мамэнтальна! Wizardist г 00:59, 25 сьнежня 2009 (UTC)
Можна зрабіць таксама сьпіс дыскусійны (добра пераклаў?). Пачынаецца тут. Bocianski 07:43, 28 сьнежня 2009 (UTC)
Улічваючы, што гэта другая прапанова стварыць maillist за апошнія 9 дзён, мяркую, што варта ствараць :) Горай дакладна ня будзе. (у беларускай мове ўстойлівага перакладу няма, я звычайна называю гэта «групай рассылкі») —zedlik 00:10, 29 сьнежня 2009 (UTC)

Шрыфты шаблёнаў у афармленьні «Вэктар»[рэдагаваць крыніцу]

Як можна было заўважыць, пры выкарыстаньні афармленьня «Вэктар» шрыфты ў пэўных шаблёнах выглядаюць павялічанымі, калі параўноўваць з «Монакнігай». Прапаную зрабіць так, каб было аднолькава. У ангельскай Вікіпэдыі, напрыклад, ужо зрабілі. —zedlik 00:33, 26 сьнежня 2009 (UTC)

Падтрымліваю Wizardist г 00:36, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Таксама падтрымліваю. Ня думаю, што хтосьці будзе супраць :) --Казімер Ляхновіч 00:43, 26 сьнежня 2009 (UTC)
Я таксама, але ж трэба пра гэта паведаміць перад тым, як глябальныя стылі правіць істотным чынам :) —zedlik 00:48, 26 сьнежня 2009 (UTC)

Першая прылада зь беларускай Вікіпэдыі на тулсэрвэры (toolserver)[рэдагаваць крыніцу]

Рады абвясьціць, што працуе першая беларуская прылада на Toolserver'ы. Гэта база зьвестак, якая зьмяшчае артыкулы зь Вікіпэдыяў абодвумі правапісамі, у якіх няма interwiki-спасылкі на разьдзел супрацьлеглым правапісам. Дадзеныя абнаўляюцца раз у дзьве гадзіны. Навігацыя ня з зручных, але, здаецца, працуе. Wizardist г 15:39, 29 сьнежня 2009 (UTC)