Вілем Мэнгельбэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вілем Мэнгельбэрг

Ві́лем Мэ́нгельбэрг (Willem/Joseph Wilhelm Mengelberg; 28 сакавіка 187122 сакавіка 1951) — нідэрляндзкі дырыгент.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Утрэхце (Нідэрлянды), быў чацьвертым з 16 дзяцей у бацькоў нямецкага паходжаньня. Навучаўся ў Кёльнскай кансэрваторыі.

Мэнгельбэрг здабыў сусьветную вядомасьць як галоўны дырыгент Каралеўскага аркестру Канцэртгебаў у пэрыяд ад 1895 да 1945 году. У 1902 годзе ён пазнаёміўся з Малерам, быў ягоным добрым сябрам i прапагандаваў ягоныя творы ў Нідэрляндах. Малер часта бываў у Галяндыi на прэм’ерах сваіх твораў і нават уносіў зьмяненьні ў некаторыя зь іх, каб прыстасаваць сваю музыку да акустыкі Канцэртгебаў. У 1920 годзе, сьвяткуючы 25-годзьдзе ўзначальваньня Аркестру Канцэртгебаў, Мэнгельбэрг арганізаваў Фэстываль музыкі Малера (Mahlerfeest) ў Амстэрдаме. Гэта была ўнікальная падзея сусьветнага маштабу, калі на працягу 10 дзён у адным горадзе, адным аркестрам і адным дырыжорам былі выкананыя ўсе сымфанічныя творы Малера.

Мэнгельбэрг вядомы таксама як цудоўны інтэрпрэтатар твораў Рыхарда Штраўса, Бэтговэна, Брамса, Чайкоўскага. Ягоны стыль вызначаўся надзвычайнай экспрэсіўнасьцю і тэмпавай вольнасьцю, насычаным гучаньнем аркестру. У працэсе работы над тым ці іншым творам ён дазваляў сабе ўносіць зьмяненьні ў арыгінальныя тэксты кампазытараў.

Праз тое, што Мэнгельбэрг працягваў сваю працу ў час Другой cусьветнай вайны, супрацоўнічаючы з акупацыйным рэжымам, у 1945 годзе яму былa забароненая дырыжорская дзейнасьць у Нідэрляндах. Апошнія 6 гадоў жыцьця правёў у Швайцарыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]