Віленскае ваяводзтва (1926—1939)
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Віленскае ваяводзтва | |
| Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Польская Рэспубліка |
| Статус | ваяводзтва |
| Адміністрацыйны цэнтар | Вільня |
| Улучае | 9 паветаў |
| Найбольшы горад | Вільня |
| Іншыя буйныя гарады | Ашмяны Сьвянцяны Дзісна |
| Дата ўтварэньня | 20 студзеня 1926 году |
| Ваявода | апошні — Артур Марушэўскі |
| Насельніцтва (1931) | 1 276 000 |
| Шчыльнасьць | 44 чал./км² |
| Нацыянальны склад | палякі — 59,7% беларусы — 22,7% габрэі — 8,5% летувісы — 5,2% расейцы — 3,4% іншыя — 0,3%. |
| Плошча | 29 011 км² (4-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Віленскага ваяводзтва | |
| Код аўтам. нумароў | WN |
Віленскае ваяводзтва (па-польску: województwo wileńskie, па-летувіску: Vilniaus vaivadija) — ваяводзтва ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі з 1926 году да перадачы гэтай тэрыторыі Савецкім Саюзам Летуве і Беларускай ССР у верасьні 1939 году. Было ўтворанае ў 1923 годзе. Сталіца ваяводзтва знаходзілася ў Вільні.
Зьмест |
[рэдагаваць] Апісаньне
Большасьць тэрыторыі ваяводзтва складала Сярэдняя Літва, якая была інкарпараваная да Польшчы ў 1922 годзе. З 6 красавіка 1922 году да 22 сьнежня 1925 году тэрыторыя ваяводзтва была вядомая пад назвай Віленская Зямля.
Плошча ваяводзтва складала 29 011 квадратных кілямэтраў, а колькасьць насельніцтва паводле перапісу насельніцтва ў Польшчы ў 1931 годзе — 1 276 000 чалавек. Большасьць насельніцтва складалі палякі (59,5%) і беларусы (22,7%). Таксама былі летувісы (5,2%), расейцы (3,4%) і іншыя (0,3%) ўключна ў караімамі. У гарадох (за выняткам Вільні) значную колькасьць насельніцтва складалі жыды (8.5% ад усяго насельніцтва).[1] 61,2% былі прызнаныя рыма-каталікамі, 26,9% — праваслаўнымі, 9,4% — юдэйцамі, 2,4% прыпадалі на іншыя веравызнаньні.
[рэдагаваць] Месцазнаходжаньне
Ваяводзтва разьмяшчалася ў паўночна-ўсходняй частцы дзяржавы, межавала з Савецкім Саюзам на ўсходзе, Летувай на захадзе, Латвіяй на поўначы Наваградзкім ваяводзтвам на поўдні і Беластоцкім ваяводзтвам на паўднёвым захадзе. Мясцовасьць была раўнінная, месцамі гарыстая, у склад ваяводзтва ўваходзілі некалькі азёраў (напрыклад, Нарач — найвялікшае возера Беларусі і найвялікшае возера Польшчы ў міжваенны пэрыяд). На 1 студзеня 1937 году лясы займалі 21.2% плошчы тэрыторыі ваяводзтва.
[рэдагаваць] Гарады і адміністрацыйны падзел
Вільня зьяўлялася пятым па велічыні горадам у Польшчы (у 1939 годзе налічвала 195 тысячаў месьцічаў). Віленскае ваяводзтва налічвала 14 гарадоў.
У 1922—1939 гадох Віленскае ваяводзтва падзялялася на 9 паветаў:
- Браслаўскі павет
(плошча 4 217 км², нас. 143 100), - Дзісноўскі павет
(плошча 3 968 км², нас. 159 900), - Маладэчанскі павет
(плошча 1 898 км², нас. 91 300), - Ашмянскі павет
(плошча 2 362 км², нас. 104 600), - Пастаўскі павет
county (плошча 3 050 км², нас. 99 900), - Сьвянцянскі павет
(плошча 4 017 км², нас. 136 500), - Вялейскі павет
(плошча 3 427 км², нас. 131 100), - павет горада Вільні (з 1930 году)
(плошча 105 км², нас. 195 100), - Віленска—Троцкі павет
(плошча 5 967 км², нас. 214 500. Гэта быў найвялікшы павет ва ўсёй міжваеннай Польшчы, большы за аўтаномнае Сылескае ваяводзтва).
Сталіцы паветаў паводле зьвестак на 1931 год налічвалі: Вільня — 190 172 жыхароў, Браслаў — 1587 жыхароў, Дзісна — 4413 жыхароў, Маладэчна — 1997 жыхароў, Ашмяны — 6000 жыхароў, Паставы — 974 жыхары, Сьвянцяны — 6000 жыхароў, Вялейка — 3417 жыхароў.
[рэдагаваць] Падзел 1939 году
У 1939 годзе выяводзтва было падзеленае паміж СССР і Летувіскай рэспублікай, а польскія дзяржаўныя дзеячы сышлі ў падпольле.[2]
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Паводле перапісу насельніцтва Польшчы 1931 году. «Drugi Powszechny Spis Ludności z dnia 9 XII 1931 r». Statystyka Polski D (34). 1939.
- ^ Заява рэгіянальнага ўраду ў Вільні (пол.)
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел міжваеннай Польскай Рэспублікі | ||
|---|---|---|
| Ваяводзтвы |
Беластоцкае · Валынскае · Варшаўскае · Віленскае · Келецкае · Кракаўскае · Лодзкае · Львоўскае · Люблінскае · Наваградзкае · Палескае · Паморскае · Познанскае · Станіславаўскае · Сылескае (аўтаномнае) · Тарнопальскае
|
|
| Гарады | ||