Віленская беларуская гімназія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Віленская Беларуская гімназія
Gimnazjum Białoruskie w Wilnie
Vilenskaja biełaruskaja gimnazija-1.jpg
Сьвяткаваньне ўгодкаў абвяшчэньня БНР у Віленскай беларускай гімназіі, 1935 год
Заснаваная 1918
Зачыненая 1944
Дырэктар Міхаіл Кахановіч
Браніслаў Тарашкевіч
Радаслаў Астроўскі
Адрас Другая Рэч ПаспалітаяВільня, вул. Востробрамская, 9
Геаграфічныя каардынаты 54°41′ пн. ш. 25°17′ у. д. / 54.683° пн. ш. 25.283° у. д. / 54.683; 25.283Каардынаты: 54°41′ пн. ш. 25°17′ у. д. / 54.683° пн. ш. 25.283° у. д. / 54.683; 25.283
Віленская Беларуская гімназія на мапе Польшчы (1918—1939)
Віленская Беларуская гімназія
Віленская Беларуская гімназія
Віленская Беларуская гімназія

Віленская Беларуская гімназія — навучальная ўстанова ў Вільні, якая існавала ў першай палове 20 стагодзьдзя.

Зьмест

Заснаваньне і дзейнасьць[рэдагаваць]

Віленская Беларуская гімназія была адчыненая ў 1919 годзе. У 1918 годзе нямецкія ўлады перад адступленьнем далі дазвол на адкрыцьцё гімназіі. Пасьля гэтага летувіскія ўлады дазволілі адчыніць беларускую гімназію ў памяшканьні Базыльянскіх муроў. Заняткі ў гімназіі пачаліся 1 лютага 1919 году.

Гімназія зьяўлялася навучальнай установай зьмешанага тыпу: у ён навучаліся як хлопчыкі, так і дзяўчынкі. Першапачаткова ў гімназіі было 8 клясаў, у ёй вучыліся каля 340 вучняў і працавалі 18 настаўнікаў. Доўгі час гімназія была прыватнай і фінансавалася рознымі грамадзкімі арганізацыямі, у ліку якіх былі Школьная рада ў Вільні, Таварыства беларускай школы і бацькоўскі камітэт. Частка вучняў, пераважна сіроты і вучні незаможных бацькоў, вучылася бясплатна.

Першым дырэктарам гімназіі быў Міхаіл Кахановіч.

Апроч адукацыі, у гімназіі праводзілася рознабаковае мастацкае навучаньне: працавалі літаратурны і драматычны гурткі, мастацкая студыя пад кіраўніцтвам Язэпа Драздовіча, духавы аркестар на 20 музычных інструмэтраў. Таксама быў хор, якім кіраваў Рыгор Шырма. Апроч усяго гэтага вучні займаліся выдавецтвам сваіх часопісаў, мелі свой вучнёўскі каапэратыў. Таксама ў межах гімназіі існавала скаўцкая арганізацыя.

У першыя гады пасьля адкрыцьця пры гімназіі быў створаны Беларускі прытулак для дзяцей-сірот. У прытулак траплялі дзеці зь Вільні, Ашмяншчыны, Гарадзеншчыны, Наваградчыны.

Група другога выпуску гімназіі. Першая справа ў другім шэрагу — Наталя Арсеньнева. 1921 год

Выпускнікі[рэдагаваць]

Выпускнікамі Віленскай Беларускай гімназіі зьяўляецца значная частка заходнебеларускай інтэлігенцыі. Сярод выпускнікоў гімназіі былі такія асобы, як Барыс Кіт, Максім Танк, Наталя Арсеньнева, Міхал Вітушка, Сьвятаслаў Коўш, Вітаўт Тумаш, Вінцэнт Жук-Грышкевіч.

Ліквідацыя і аднаўленьне[рэдагаваць]

У 1944 годзе пасьля сканчэньня навучальнага году гімназія была зачыненая бальшавіцкімі ўладамі пасьля таго, як яны захапілі Вільню.

Пасьля распаду СССР беларуская гімназія ў Вільні была адноўленая ў выглядзе сярэдняй школы №15 зь беларускай мовай навучаньня, якая пазьней была ператвораная ў беларускую школу імя Францішка Скарыны.

1 лютага ў Віленскай беларускай школе імя Францішка Скарыны адзначаецца як Дзень гімназіі.

Літаратура[рэдагаваць]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]