Віленская губэрня
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Віленская губэрня Виленская губернія |
|
| Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расейская імпэрыя |
| Адміністрацыйны цэнтар | Вільня |
| Губэрнатары | гл. Віленскія губэрнатары |
| Насельніцтва (1909) | 1 550 057 |
| Час існаваньня | 1793—1797, 1802—1917 |
| Месцазнаходжаньне Віленскай губэрні | |
Віленская губэрня |
|
Ві́ленская губэ́рня (па-расейску: Виленская губерния) — губэрня з цэнтрам у Вільні ў складзе Расейскае імпэрыі. Разам з Ковенскай, Гарадзенскай, Менскай, Магілёўскай і Віцебскай губэрнямі ўтварала Паўночна-Заходні край.
Створана ў 1795 годзе пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай і далучэньня да Расейскае імпэрыі сучасных заходне-беларускіх і летувіскіх земляў. Першапачаткова падзялялася на паветы Ашмянскі, Браслаўскі (пасьля Новааляксандраўскі), Віленскі, Вількамірскі, Завілейскі, Ковенскі, Расіенскі, Троцкі, Упіцкі (Панявескі), Цельшаўскі, Шаўлінскі. Падчас адміністрацыйна-тэрытарыяльных рэформаў Паўла I паводле загаду ад 12 сьнежня 1796 году ў 1797 годзе злучана з Слонімскай губэрняй у адну Літоўскую губэрню з губэрнскім кіраваньнем у Вільні. Пры Аляксандры I Літоўская губэрня ў 1801 падзеленая на Віленскую губэрню (да 1840 называлася Літоўска-Віленскай губэрняй) і Гарадзенскую губэрню (раней Слонімская губэрня). У 1843 частка тэрыторыі ўвайшла ў склад ізноў створанай Ковенскай губэрні. У складзе Віленскай губэрні засталіся Віленскі, Ашмянскі, Сьвянцянскі (Завілейскі) і Троцкі паветы, а таксама перададзеныя з Гарадзенскай губэрні Лідзкі й зь Менскай губэрні — Вялейскі й Дзісенскі паветы.
У 1914—1918 гадах тэрыторыя губэрні была акупаваная нямецкімі войскамі. У 1918 годзе прэтэнзіі на Віленшчыну прад’явілі Беларуская Народная Рэспубліка, Летува й Польшча. У 1919 годзе Вільня была абвешчаная сталіцай Летувіска-Беларускае ССР. У 1920 землі губэрні былі акупаваныя бальшавіцкімі войскамі й перададзеная Летуве, але неўзабаве мяцеж дывізіі Люцыяна Жалігоўскага прывёў да стварэньня Сярэдняе Літвы, якая праз два гады ўвайшла ў склад Польшчы.
Насельніцтва [рэдагаваць]
У 1839 годзе ў губэрні жылі 789 000 жыхароў, да 1909 году колькасьць насельніцтва павялічылася да 1 550 057 прычым 60% жыхароў былі каталікамі, 25% — праваслаўнымі.
| Год | Агулам | Летувісы | Палякі | Беларусы | Расейцы | Габрэі | Іншыя | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1862 | 838 464 | 418 880 | 50% | 154 386 | 18% | 146 431 | 17% | 14 950 | 2% | 76 802 | 9% | 27 035 | 3% |
| 1865 | 891 715 | 210 273 | 24% | 154 386 | 17% | 418 289 | 47% | 27 845 | 3% | 76 802 | 9% | 4120 | 0% |
| 1883 | 1 192 000 | 417 200 | 35% | 281 312 | 24% | 239 592 | 20% | – | 176 416 | 15% | 77 480 | 7% | |
| 1897 | 1 561 713 | 274 414 | 18% | 126 770 | 8% | 880 940 | 56% | 75 803 | 5% | 197 929 | 13% | 5857 | 0% |
| 1909 | 1 550 057 | 231 848 | 15% | 188 931 | 12% | 570 351 | 37% | 408 817 | 26% | 146 066 | 9% | 4094 | 0% |
Літаратура [рэдагаваць]
- Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). Санкт-Петербург: 1890—1907.
|
||||||||
|
|||||||||||||