Вільгельм II

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Bundesarchiv Bild 146-1991-076-14A, Kaiser Wilhelm II..jpg

Вільгельм II (27 студзеня 1859, Патсдам — 4 чэрвеня 1941, Даорн), імпэратар Нямеччыны і кароль Прусіі (18881918), з дынастыі Гагенцолернаў.

Скончыў Бонскі ўнівэрсытэт (1879). Брыгадны генэрал-маёр (1888). Праводзіў палітыку ўмацаваньня кайзэраўскага рэжыму на аснове клясавага кампрамісу паміж буйнымі аграрыямі і буржуазіяй. У рабочым пытаньні балянсаваў паміж палітыкай рэпрэсіяў і сацыяльнай дэмагогіяй. Праводзіў агрэсіўную зьнешнію палітыку, накіраваную на стварэньне нямецкай каляніяльнай імпэрыі, пашыраў нямецкую экспансію на Балканах, Блізкім Ўсходзе, Усходняй Азіі, Афрыцы, што прывяло да абвастрэньня суперніцтва Нямеччыны з Вялікабрытаніяй, Расеяй, Францыяй і садзейнічала набліжэньню Першай сусьветнай вайны. Вільгельм II нясе асабістую адказнасьць за яе разьвязваньне. Займаў пасаду вярхоўнага галоўнакамандуючага. Пасьля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 году ў Нямеччыне ўцёк у Нідэрлянды і 28 лістапада 1918 адрокся ад стальца. Паводле рашэньня Парыскай мірнай канфэрэнцыі (1919) падлягаў суду міжнароднага трыбунала, але ня быў прыцягнуты да адказнасьці, падтрымаў усталяваньне ў Нямеччыне фашысцкай дыктатуры.

Аўтар мэмуараў Aus meinem Leben. 1859—1888. K. F. Koehler, Leipzig 1926; Ereignisse und Gestalten aus den Jahren 1878—1918. K. F. Koehler, Leipzig und Berlin 1922; Erinnerungen an Korfu. De Gruyter & Co., Berlin 1924.

Літаратура [рэдагаваць]