Вількамірскі павет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Вількамірскі павет
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Адміністрацыйны цэнтар Вількамір
Старосты Старосты вількамірскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Плошча 9,9 тыс. км²
Час існаваньня 1565/661795
Месцазнаходжаньне Вількамірскага павету
Вількамірскі павет на мапе

Вількамірскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Плошча каля 9,9 тыс. км². Сталіца — места Вількамір.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Узьнік у якасьці судовай і ваенна-мабілізацыйнай акругі (воласьці, харунжаства) не пазьней за 1380-я. 3 1413 уваходзіў у склад Віленскага ваяводзтва.

Пад назвай «павет» выступае ў попісе войска 1528 року, калі мясцовае паспалітае рушаньне налічвала 418 коньнікаў (зь іх 187 былі дробнымі шляхціцамі, якія ішлі ў войска асабіста, бяз слугаў). У 1567 вількамірскае рушаньне налічвала 653 коньнікі і 3 пешыя шляхцічы.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) да павету далучыліся Анікштынскага, Курклеўскага, Пенянскага, паўночная часткі Гедройцкага харунжастваў, дзяржаўнай Ушпольскай воласьці. У гэты час ўвадзіліся пасады павятовага маршалка, падкаморага, земскага судзьдзі з падсудкам і пісарам.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) спыніў сваё існаваньне.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

У сяр. XVII ст. налічваў 20,4 тыс. дымоў (каля 135—140 тыс. чал.), па Трынаццацігадовай вайны (16541667) колькасьць дымоў скарацілася да 15,8 тыс.

У апошняй чвэрці XVIII ст. насельніцтва павету складала каля 150—170 тыс. чал.

[рэдагаваць] Геаграфія

У 2-й пал. XVI ст. плошча павету склала каля 9,9 тыс. км² (польскія дасьледнікі трымаюцца лічбы 9 тыс. км²), ляжаў цалкам на тэрыторыі сучаснай Летувы.

У склад павету ўваходзіла тэрыторыя Анікштынскага, Больніцкага, Купіскага, Курклеўскага, Пенянскага і Ушпольскага старостваў (дзяржаўных воласьцяў), таксама буйныя вотчыны Радзівілаў (Віжуны, Дусяты, Саламесьць, Сьвядасьць, Солы) і роднасных ім Осьцікавічаў (Аванта)[1].

[рэдагаваць] Ураднікі

Асноўны артыкул: Старосты вількамірскія

У Вількаміры месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды, склікалася паспалітае рушаньне. Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян вількамірскі шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Ігнаці Касьцялкоўскі. Ён атрымаў прывілей 26.10.1793, але ўжо ў канцы восені таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала вількамірскую кашталянію. У выніку, кашталян вількамірскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Вячаслаў Насевіч. Вількамірскі павет // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 440.

[рэдагаваць] Літаратура

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты