Вільлярэал (футбольны клюб)
| Поўная назва | Villarreal Club de Fútbol, S.A.D. | ||
|---|---|---|---|
| Заснаваны | 10 сакавіка 1923 | ||
| Горад | Вільлярэал, Гішпанія | ||
| Стадыён | Эль-Мадрыгаль Умяшчальнасьць: 25 000 |
||
| Прэзыдэнт | Фэрнанда Раіг Альфонса | ||
| Галоўны трэнэр | Хасэ Франсіска Маліна | ||
| Чэмпіянат | Ля Ліга | ||
| · 2010—2011 | 4 месца | ||
|
|||
Вільлярэал (па-гішпанску: Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.) — гішпанскі футбольны клюб, што базуецца ў маленькім мястэчку Вільлярэал у правінцыі Кастэльлён у складзе Валенсійскай аўтаномніі. Каманда гуляе на стадыёне «Эль-Мадрыгаль», што месьціць 25 тысяч чалавек.
Клюб быў заснаваны ў 1923 годзе яшчэ да грамадзянскай вайны й да сэзону 1955—1956 граў у рэгіянальных лігах. Клюб шмат часу правёў у Тарсэры, Сэгундзе Б і Сэгундзе (трэці, другі й першы нацыянальныя дывызіёны) пакуль у 1998 годзе не дэбютаваў у Ля Лізе. Гэта падзея адбылася 31 жніўня, калі «падводнікі» ў гасьцёх гулялі супраць мадрыдзкага «Рэалу».
У чэмпіянаце краіны клюб заваяваў срэбраны мэдаль (2008) і бронзавы (2005). Найвышэйшым дасягненьнем у кубку Гішпаніі для «Вільлярэалу» пакуль зьяўляецца тройчае пападаньне ў чвэрцьфінал (1993, 2002 і 2008).
Доўгі час асноўным супернікам «Вільлярэалу» быў клюб «Кастэльлён», бо абодва месьцяцца ў адной правінцыі. Але на сёньняшні момант галоўным супраціўнікам зьяўляецца «Валенсія». Супрацьборствы паміж гэтымі клюбамі атрымалі назоў Валенсійскае лякальнае дэрбі.
[рэдагаваць] Асноўны склад
На 31 студзеня 2012 году
|
|
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Вільлярэал (футбольны клюб) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйны сайт(гішп.)(анг.)
| Ля Ліга чэмпіянату Гішпаніі па футболе ў сэзоне 2011—2012 гадоў | |
|---|---|
|
Асасуна · Атлетык Більбао · Атлетыка Мадрыд · Барсэлёна · Бэтыс · Валенсія · Вільлярэал · Гранада · Левантэ · Мальлёрка · Маляга · Раё Вальлекана · Расінг · Рэал Мадрыд · Рэал Сасьедад · Сарагоса · Спортынг Хіхон · Сэвільля · Хэтафэ · Эспанёл
|
|