Вільна (штат Нью-Ёрк)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вільна
анг. Wilna
Дата заснаваньня: 1813
Гарадзкая акруга з: 1813
Былая назва: Carthage village
Краіна: ЗША
Штат: Нью-Ёрк
Плошча: 204 км²
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 6427 чал.
шчыльнасьць: 31,5 чал./км²
Часавы пас: UTC-5
летні час: UTC-4
Геаграфічныя каардынаты: 44°1′5″ пн. ш. 75°35′49″ з. д. / 44.01806° пн. ш. 75.59694° з. д. / 44.01806; -75.59694Каардынаты: 44°1′5″ пн. ш. 75°35′49″ з. д. / 44.01806° пн. ш. 75.59694° з. д. / 44.01806; -75.59694
Вільна на мапе ЗША ±
Вільна
Вільна
Вільна
Вільна
Вільна
Вільна
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ві́льна — гарадзкая акруга ў графстве Джэфэрсан, штат Нью-Ёрк, Злучаныя Штаты Амэрыкі. Яе насельніцтва складае 6427 жыхароў паводле перапісу 2010 году.

Гарадзкая акруга Вільна знаходзіцца ва ўсходняй частцы графства, на ўсход ад Ўотэртаўну.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэтая акруга ўпершыню была заселеная ў 1798 годзе, на месцы будучай вёскі Картэйдж.

Гарадзкая акруга Вільна была заснаваная ў 1813 годзе з часткі гарадзкой акругі Ле Рэй і часткі зямель гарадзкой акругі Лэйдэн, што належала графству Льюіс. Як называлася акруга пры заснаваньні, цяпер невядома, але лічыцца, што назва «Вільна» паходзіць ад нямецкага вымаўленьня гораду Вільні, і гэтая назва была нададзеная ў гонар захопу войскамі Напалеона Вільні ў 1812 годзе.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле зьвестак Амэрыканскага Бюро Перапісаў, гарадзкая акруга мае плошчу 79.6 квадратныя мілі або 206 кв.км, зь якіх 78.9 кв.міляў (204 кв.км) складае суша ды 0.6 кв.мілі (1.6 кв.км) або 0.79% паверхня вадаёмаў.

Рака Блэк Рывэр працякае па паўднёвай частцы акругі, а Індыян Рывэр — па ўсходняй частцы Вільны.

Частка акругі ўваходзіць у вайсковы заказьнік Форт Драм.

Праз тэрыторыю Вільны праходзяць хайвэі штату Ню-Ёрк нумар 3 ды 3А.

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2000 году, у Вільні пражывала 6235 чалавек у 2335 хатніх гаспадарак і 1639 сем’ях. Шчыльнасьць насельніцтва, такім чынам, складала 30.5 чалавек на квадратны кілямэтар. На тэрыторыі акругі былі пабудаваныя 2658 жылых пабудоваў, што складала 13 пабудоваў на квадратны кілямэтар. Расавы склад насельніцтва быў наступным: 92.83% былі белыя, 2.92% афраамэрыканцы, 0.72 карэнныя амэрыканцы (індзейцы), 0.91% азіятаў, 0.03 выхадцаў з астравоў Ціхага акіяну, ды 0.85% аднесьлі сябе да іншых расаў, а 1.73% выказалі прыналежнасьць да дзьвюх або болей расаў. Лацінасы (выхадцы з Лацінскай Амэрыкі) склалі 2.1% папуляцыі.

3 2335 хатніх гаспадарак у 35.6% былі дзеці маладзейшыя за 18 гадоў, у 53.4% жылі афіцыйна жанатыя пары, 12.6% хатніх гаспадарак вялося адзінокімі жанчынамі, а ў 29.8% задэкляраваная адсутнасьць сем’яў. 24% гаспадарак вялося адзінокімі людзьмі, зь якіх у 10.8% жылі адзінокія людзі старэйшыя за 65 гадоў. Такім чынам, сярэдні памер хатняй гаспадаркі склаў 2.61 чалавека, а сярэдні памер сям’і — 3.08 чалавека.

Паводле ўзросту насельніцтва Вільны разьмеркавалася наступным чынам: 28.1% маладзейшыя за 18 год, 8.2% ад 18 да 24 гадоў, 29.1% ад 25 да 44 год, 21.6% ад 45 да 64 год, і 13% старэйшых за 65 год. Сярэдні ўзрост насельніцтва склаў 35 гадоў. На 100 жанчынаў у акрузе прыйшлося 95.8 мужчынаў, а на 100 жанчынаў маладзейшых за 18 гадоў было 91.1 іх равесьніка-мужчыны.

Сярэдні гадавы даход хатняй гаспадаркі склаў 29,103 даляры ЗША, а сярэдні даход на сям’ю — 35,022 даляры ЗША. Сярэдні даход мужчынаў быў 29,119 даляраў, а жанчынаў — 19,655 даляраў. Валавы ўнутраны прадукт акругі склаў 13,556 даляраў ЗША на аднаго жыхара. 15.7% сем’яў ды 20.4% насельніцтва жыло ніжэй афіцыйна ўсталяванай у ЗША рысы беднасьці, у тым ліку 29.3% дзяцей маладзейшых за 18 год ды 10.6% людзей старэйшых за 65 гадоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]