Вільсандзі (нацыянальны парк)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нацыянальны парк Вільсандзі

Ві́льсандзі (па-эстонску: Vilsandi rahvuspark) — найстарэйшы нацыянальны парк у Эстоніі, разьмешчаны ў павеце Саарэмаа. Складаецца з часткі вострава Вільсандзі, шэрагу дробных астравоў да захаду ад вострава Саарэмаа, а таксама паўвострава Харылайд вострава Саарэмаа.

Створаны 14 жніўня 1910 року як птушыны запаведнік, з 1957 — ахоўная тэрыторыя. Нацыянальны парк заснаваны 21 верасьня 1971 року. Ягоная плошча складае 237,6 км², зь якіх 105 км² займае мора. У Вільсандзі пражываюць 247 відаў птушак, каля 80 відаў рыб, каля 500 відаў імхоў і лішайнікаў.

Гэта высокаадчувальная экасыстэма, якая выкарыстоўваецца пералётнымі птушкамі як месца гнездаваньня і выседжваньня птушанят. Паляваньне забароненае.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вільсандзі (нацыянальны парк)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: 58°22′43″ пн. ш. 21°52′38″ у. д. / 58.37861° пн. ш. 21.87722° у. д. / 58.37861; 21.87722