Вільянава
| Вільянава | |
| Вобласьць: | Берасьцейская |
| Раён: | Пружанскі |
| Сельсавет: | Зеляневіцкі |
| Вышыня: | 174 м н. у. м. |
| Насельніцтва (2005) | |
| колькасьць: | 75 чал.[1] |
| Колькасьць двароў: | 41 |
| Часавы пас: | UTC+3 |
| Тэлефонны код: | +375 1632 |
| Паштовы індэкс: | 225158[2] |
| СААТА: | 1256825018 |
| Нумарны знак: | 1 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°49′21.6″ пн. ш. 24°36′26″ у. д. / 52.822667° пн. ш. 24.60722° у. д.Каардынаты: 52°49′21.6″ пн. ш. 24°36′26″ у. д. / 52.822667° пн. ш. 24.60722° у. д. |
|
Вільянава на мапе Беларусі
Вільянава
|
|
Вілья́нава[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Вільянава ўваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавету. Знаходзіцца за 40 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 37 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі Баранавічы — Сьвіслач. Насельніцтва — 75 жыхароў, 41 двор (2005).
Зьмест |
[рэдагаваць] Мінуўшчына
За расейскім часам — у Лыскаўскай воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні[4]. У пачатку XX стагодзьдзя 320 жыхароў.
За польскім часам — у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[5].
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Ружанскага, з 25 сьнежня 1962 — Пружанскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 Гарадзенскай вобласьці). Паводле перапісу 1959 — 269 жыхароў; у 1970 — 233 жыхары; у 2003 — 80 жыхароў, 43 гаспадаркі.
[рэдагаваць] Транспарт
Аўтамабільная дарога Н521 Ружаны — Лыскава — Дабучын[6].
[рэдагаваць] Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Аляксандар Жылінскі — старшыня праўленьня стваранага банку «Эўрасэтбанк»[7]
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
- ^ Вільянава // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — С. 497
- ^ Алфавитный список улиц по Вильяново(рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь(рас.). Дзяржаўны цэнтар картографа-геадэзічных матэрыялаў і зьвестак Рэспублікі Беларусь. Праверана 26 сакавіка 2012 г.
- ^ Wilanowo (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. — S. 452
- ^ Вильяново, вёска. Radzima.net. Праверана 26 сакавіка 2012 г.
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области»(рас.) Спэцпраект «Зона». Валер Леванеўскі. Праверана 26 сакавіка 2012 г.
- ^ Ирина Казакевич. Назначения // Банкаўскі веснік. — люты 2012. — С. 43.
[рэдагаваць] Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0303-0.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
| Зеляневіцкі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету | |
| Вёскі | |
| Хутар | |