Віляны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віляны
лац. Vilany
лат. Viļāni
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў
Герб Вілянаў
Дата заснаваньня: 1928
Краіна: Латвія
Рэгіён: Латгалія
Край: Вілянскі
Плошча: 4,9 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 3156 чал.[1]
шчыльнасьць: 644,08 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +371
Паштовы індэкс: LV-4650
Геаграфічныя каардынаты: 56°33′10″ пн. ш. 26°55′31″ у. д. / 56.55278° пн. ш. 26.92528° у. д. / 56.55278; 26.92528Каардынаты: 56°33′10″ пн. ш. 26°55′31″ у. д. / 56.55278° пн. ш. 26.92528° у. д. / 56.55278; 26.92528
Віляны на мапе Латвіі
Віляны
Віляны
Віляны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Віляны, Вялёны (лат. Viļāni) — места ў Латвіі, на рацэ Малце. Адміністрацыйны цэнтар Вілянскага краю. Плошча 4,9 км². Насельніцтва на 2016 год — 3156 чалавек. Знаходзяцца за 215 км ад Рыгі, чыгуначная станцыя на лініі Рыга — Масква. Аўтамабільныя дарогі на Люцын, Рэжыцу, Прэйлі.

Вялёны — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваўся комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла, помнік архітэктуры XVIII ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кляштар бэрнардынаў, абмеры 1833 г.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Вялёны (ням. Wielona) датуецца 1495 годам. У 1753 годзе Міхал Рык фундаваў тут кляштар бэрнардынаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Вялёны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні. У 2-й палове XIX ст. тут дзейнічаў касьцёл, працавалі школа і фабрыка[2].

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Вялёны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1920 годзе Віляны ўвайшлі ў склад Латвіі. 11 лютага 1929 году яны атрымалі статус места.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 3764 чал.; 2011 год — 3208 чал.; 2016 год — 3156 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар бэрнардынаў (1753)
  • Могілкі каталіцкія

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Капліца могілкавая

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā
  2. ^ Krzywicki J. Wielony // Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 360.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]