Вінаград (ягада)
Вінаград — садавіна расьлінаў роду вінаград, якая ў сьпелым выглядзе ўяўляе сабой салодкія ягады. Зьяўляецца каштоўным харчовым прадуктам і сыравінай для вінаробства, а таксама ён можа быць выкарыстаны для вырабу сочыва, сокаў, жэле, воцату, разынак, патакі й алею зь вінаградных костачак. Вінаград выкарыстоўваецца ў некаторых відах кандытарскіх вырабаў. Плады вінаграду, а таксама прадукты ягонай перапрацоўкі валодаюць каштоўнымі лекавымі, смакавымі і харчовымі якасьцямі. Вінаград, як правіла, мае эліпсоідную форму, якая нагадвае выцягнуты сфэроід.
Гісторыя [рэдагаваць]
Вырошчваньне фіялетавага вінаграда паўстала ў Цэнтральнай Азіі[1]. Тэхналёгія вырабу віна паўстала крыху пазьней, калі было заўважана, што дрожджы, што асядаюць на плады вінаграду, прыводзяць да браджэньня, і ў выніку атрымоўваецца алькагольны напой. Першыя сьляды вырабу чырвонага віна выяўляюцца ў старажытнай Пэрсіі ў Армэніі. Старажытныя эгіпецкія гіерогліфы зафіксавалі факт вырошчваньня фіялетавага вінаграда ў Эгіпце. Пасьля вінаград меў распаўсюд у Старажытнай Грэцыі, у Фінікіі й Рыме, жыхары якога вырошчвалі вінаград для выкарыстаньня ў ежу й дзеля вырабу зь яго віна. Пазьней, вінаград распаўсюдзіўся па ўсёй Эўропе, Паўночнай Афрыцы, і ў рэшце рэшт патрапіў у Паўночную Амэрыку.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Patrice This, Thierry Lacombe, Mark R. Thomash. «Historical Origins and Genetic Diversity of Wine Grapes». Trends in Genetics 22 No.8.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вінаград (ягада) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Батанічная інфармацыя пра вінаград. GrapesWeb.com