Вінея

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вінея (vineae) — подступны крыты ход, абложная машына старажытных, якая служыла для арґанізацыі паралеляў і подступаў. Вінея ўяўляла род каркасу лёгкай адрыны на катках з двухсхільным або плоскім дахам з тынам або дашчанай, пакрытай сырымі валовымі шкурамі або дзірваном супраць навясной паразы й агню. Бакі таксама апраналіся плятнямі й забясьпечваліся ад параз. Вышыня да 16 футаў і даўжыня 7 футаў. У бакавых сьценах прароблівалі дзьверы й байніцы. Па меры руху вінеі наперад ззаду прыстаўлялі іншыя вінеі і ўладкоўваўся крыты ход — прататып пакрытых сап; у галаве йшла вінея вялікіх памераў з нахільным шчытам наперадзе, званая «мускул», якая гуляла ролю менталета ў туравых сапах і прызначаная для разьмяшчэньня тарана.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Военная энцыкляпэдыя / Под ред. В. Ф. Новыцького и др. — СПб.: т-во И. В. Сытіна, 1911—1915. — Т. 6.