Вінтоўка
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Вінтоўка Мосіна узору 1891/30 году
Вінтоўка — індывідуальная даўгастволая пальная зброя зь вінтавымі нарэзамі ў канале ствала. Вінтавыя нарэзы забясьпечваюць вярчэньне кулі ў палёце, што забясьпечвае больш устойлівую траекторыю і, адпаведна, большую дальнасьць і дакладнасьць стральбы ў параўнаньні з гладкаствольнымі стрэльбамі.
У якасьці асноўнае вайсковае зброі ўжывалася ў канцы XIX — першай палове XX ст. У наш час саступілі месца аўтаматам, выкарыстоўваюцца ў асноўным у якасьці снайпэрскае зброі.
Клясыфікацыя [рэдагаваць]
Вінтоўкі падзяляюць на:
- Аўтаматычныя вінтоўкі
- Карабіны — укарочаныя і палегчаныя вінтоўкі (самазарадныя ці з ручным перазараджаньнем), а таксама некаторыя тыпы стрэльбаў
- Самазарадныя вінтоўкі
- Снайпэрскія вінтоўкі
Па спосабу перазараджаньня:
- Аўтаматычныя
- Не аўтаматычная
У некаторых выпадках пад тэрмінам штурмавыя вінтоўкі абазначаюць аўтамат
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вінтоўка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў