Вінцэнт Жук-Грышкевіч
| Вінцэнт Жук-Грышкевіч | |
| Прэзыдэнт БНР | |
|---|---|
| 1970 — 1982 | |
| Папярэднік: | Мікола Абрамчык |
| Наступнік: | Язэп Сажыч |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 10 лютага 1903 Будслаў, Вялейскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя |
| Памёр: | 14 лютага 1989 Бэры (Barrie), правінцыя Антарыё, Канада |
| Нацыянальнасьць: | беларус |
| Сужэнец: | Раіса Жук-Грышкевіч |
| Адукацыя: | Праскі ўнівэрсытэт |
Вінцэнт Жук-Грышкевіч (10 лютага 1903, в. Будслаў, цяпер Мядзельскі раён — 14 лютага 1989, Бэры (Barrie), Канада) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, настаўнік.
Вучыўся ў Будслаўскай беларускай гімназіі да яе ліквідацыі, пасьля ў Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1922 годзе. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Праскім унівэрсытэце (1926). У 1927—1939 быў настаўнікам Віленскае беларускае гімназіі. Прымаў актыўны ўдзел у грамадзка-нацыянальным жыцьці. У канцы верасьня 1939 быў арыштаваны савецкімі ўладамі, зьняволены ў лягерах. У 1942 як польскі грамадзянін быў вызвалены, ваяваў у арміі генэрала Ўладзіслава Андэрса. Пасьля вайны, з 1950 жыў у Канадзе, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. Быў прэзыдэнтам Рады БНР (1971—1982).
14 верасьня 1953 ажаніўся зь беларускай дзяячкай Раісай з Жукоўскіх. Пахаваны ў штаце Нью-Джэрзі (ЗША) на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку.
Літаратура [рэдагаваць]
- Žuk-Hryškievič Vincent // Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998.— 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
|
|||||||||||||||||
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Мядзельскім раёне
- Навучэнцы Будслаўскай беларускай гімназіі
- Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі
- Беларускія настаўнікі
- Жаўнеры арміі Андэрса
- Удзельнікі Другой сусьветнай вайны
- Беларусы ў Канадзе
- Прэзыдэнты БНР
- Сябры Рады БНР
- Памерлі 14 лютага
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Канадзе
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансўіку