Вінцэсь Мудроў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Вінцэсь Мудроў | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся: | 11 верасьня 1953 (58 гадоў) Полацк |
| Грамадзянства: | Беларусь |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Гады творчасьці: | З 1992 |
| Жанр: | проза |
| Дэбют: | «Жанчыны ля басэйна» (1992) |
| Значныя творы: | «Гісторыя аднаго злачынства» (1993) |
| Творы на сайце Knihi.com | |
Вінцэсь Мудроў (нарадзіўся 11 верасьня 1953) — беларускі празаік.
[рэдагаваць] Біяграфія
Нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом Сямейны» (2007). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.