Віня-Пых (кніга)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Віня-Пых першая кніга прыгодаў пра Віня-Пыха, аўтарства A. A. Мілна, напісаная ў 1926 годзе. Працяг прыгодаў у кніжцы «Пыхаў Закуток».

Некаторыя часткі кнігі былі папярэдне друкаваныя ў форме апавяданьняў. Першая частка, напрыклад, была адаптаваная з апавяданьня «Падазроныя Пчолы», апублікаванага ў London Evening News, у час Божага Нараджэньня 1925 году.

Кніга была перакладзеная ў больш чым 30 моваў, у тым ліку і на беларускую, а таксама лацінскую і мову эспэранта.

На беларускую мову кніжка была перакладзеная ў 2003 годзе, але з прычыны доўгай працэдуры набываньня аўтарскіх правоў на выданьне, у форме кніжкі выйшла толькі ў 2007 годзе, у выдавецтве «Белы Крумкач». Пераклад на беларускую — Віталь Воранаў.

[рэдагаваць] Зьмест

  1. У якой мы знаёмімся зь Віня-Пыхам і грамадкай Пчолаў, і тут акурат пачынаюцца ўсе прыгоды
  2. У якой Пых ідзе ў госьці і захрасае ў дзірцы
  3. У якой Пых і Парсючок пайшлі на паляваньне і ледзь не злавілі Лыску
  4. У якой Восьлік Іа губляе хвост, а Пых ягоны хвост знаходзіць
  5. У якой Парсючок сустракае Мамантука
  6. У якой Іа сьвяткуе свой Дзень Народзінаў і атрымлівае два падарункі
  7. У якой Кенга і Малеча Ру зьяўляюцца ў Лесе, а Парсючку даюць лазьню
  8. У якой Крыштусь Родзька вядзе палярную Ікспыдыцыю на Паўночнае Канцавосьсе
  9. У якой Парсючок цалкам акружаны вадою
  10. У якой Крыштусь Родзька ладзіць імпрэзу ў гонар Пыха, а пасьля мы ўсе разьвітваемся

[рэдагаваць] Цытаты

Сьпярша ён падумаў: «Гэтае бзыканьне мусіць нешта азначаць. Так не бывае, каб нейкае бзыканьне гудзела і бзыкала проста так, зь ніадкуль. Калі я чую бзыканьне, значыць, хтосьці бзыкае, а дзеля таго, каб бзыкаць, наколькі я разумею, трэба быць пчалой».

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах