Віні Джонс
| Віні Джонс | |
| Vinnie Jones | |
Віні Джонс у 2007 годзе |
|
| Імя пры нараджэньні | Vincent Peter Jones |
|---|---|
| Род дзейнасьці | футбаліст, актор |
| Дата нараджэньня | 5 студзеня 1965 |
| Месца нараджэньня | Ўотфард, Ангельшчына |
Ві́ні Джонс (па-ангельску: Vinnie Jones, нар. 5 студзеня 1965 году ў Ўотфардзе[1]) – былы брытанскі футбаліст (граў за зборную Ўэльса), цяпер актор.
Жыцьцяпіс [рэдагаваць]
Джонс нарадзіўся ў горадзе Ўотфардзе, у сям’і Пітэра і Гленды Джонс. Футбольшую кар’еру ён пачаў у 1984 годзе ў Нацыянальнай канфэрэнцыі (вышэйшы дывізіён Футбольнай канфэрэнцыі Ангельшчыны) за клюб Ўіалдстоўн. Ён граў адзін сэзон за клюб другой швэдзкай лігі «IFK Holmsund» у 1986 годзе і дапамог яму заняць першае месца ў лізе[2].
Пад час футбольнай кар’ёры Віні Джонс граў за такія клюбы ангельскай лігі, як Ўімблдан, Лідз Юнайтыд, Шэфілд Юнайтыд, Чэлсі і Куінз Парк Рэйджэрз. Быў вядомы з-за вострага, часта грубага стылю гульні, па прычыне чаго яго часта выдалялі з поля. Разам з клюбам Ўімблдан, у 1988 годзе выйграў Кубак Ангельшчыны. За зборную Ўэльсу, Віні Джонс, народжаны ў Ангельшчыне, змог гуляць дзякуючы паходжаньню продкаў. Нягледзячы на тое, што за зборную Ўэльса ён гуляў усяго некалькі матчаў, быў выбраны яе капітанам.
Як актор, Віні Джонс дэбютаваў у фільме Гая Рычы «Карты, грошы, два ствалы» у 1998 годзе, дзе граў ролю лёнданскага бандыта Вялікага Крыса. Пасьля гэтага ён пасьпеў зьняцца ў некалькіх дзесятках фільмаў, звычайна ў ролях бандытаў.
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Віні Джонс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка (анг.)