Віравіціцка-Падраўская жупанія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка
Віравіціцка-Падраўская жупанія
Virovitičko-podravska županija
Virovitica-Podravina County coat of arms.png
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Харватыя
Статус жупанія
Адміністрацыйны цэнтар Віравіціца
Улучае 3 гарада і 13 абшчынаў
Найбуйнейшыя гарады Слаціна, Араховіца
Жупан Таміслаў Талусіч [1]
Насельніцтва (2011) 84 836[2]
Шчыльнасьць 42 чал./км²
Плошча 2 021 км²
Месцазнаходжаньне Віравіціцка-Падраўскай жупаніі
Віравіціцка-Падраўская жупанія на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас CET (UTC+1, летам UTC+2)
Код ISO 3166-2 HR-10
Тэлефонны код +385 33
Афіцыйны сайт

Віравіціцка-Падраўская жупанія (па-харвацку: Virovitičko-podravska županija) — адміністрацыйная адзінка Харватыі ў паўночнай Славоніі. Разьмяшчаецца ўздоўж ракі Драва. Сталіцай зьяўляецца горад Вітравіціца. Плошча жупаніі складае 2 024 км². На ўсходзе мяжуе з Асіецка-Баранскай жупаніяй, на поўдні – Пажэска-Славонскай жупаніяй, на паўднёвым захадзе з Белаварска-Білагорскай жупаніяй, на паўдночным захадзе з Капрыўніцка-Крыжэвацкай жупаніяй. На поўначы Вітравіціцка-Падраўская жупанія мяжуе з Вугоршчынай, мяжа праходзіць па рацэ Драва. Праз тэрыторыю жупаніі праходзяць некалькі буйных транспартных магістраляў ў накірунках Будапэшт - Баня-Лука і ВараждзінАсіек.

Польшая частка жупаніі знаходзіцца ш нізіннай раўніне ракі Драва (ці Падравіна). На поўдні на тэрыторыі жупаніі разьмяшчаецца горная града Папук.

Згодна з перапісам 2011 году на тэрыторыі жупаніі пражывае 84 836 чалавек[2].

У адміністрацыйным сэнсе жупанія падзеленая на 3 гарады і 13 абшчынаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [[1]] //Афіцыйны сайт Жупаніі (харв.)
  2. ^ а б [2] // Статыстычны камітэт Харватыі, вынікі перапісу 2011 г. (харв.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Віравіціцка-Падраўская жупаніясховішча мультымэдыйных матэрыялаў