Віталь Воранаў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Віталь Воранаў | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Дата нараджэньня: | 18 сакавіка 1983 (29 гадоў) |
| Месца нараджэньня: | Менск, Беларусь |
| Грамадзянства: | Беларусь |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці: | літаратура |
| Дэбют: | 25 (6’06) Дзеяслоў |
Віталь Воранаў (нарадзіўся 18 сакавіка 1983, Менск) — беларускі літаратар, перакладчык, выдавец, сузаснавальнік і старшыня Беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру ў Познані. Заснавальнік выдавецтва «Белы крумкач».
[рэдагаваць] Жыцьцяпіс
1991—1995 — вучыўся ў школе № 2 у Глыбокім. У 1996 эміграваў у Польшчу. Там у 1999—2003 атрымаў сярэднюю адукацыю і міжнародны дыплём у Першым прыватным ліцэі ў Познані. Абсальвэнт унівэрсытэту імя Адама Міцкевіча ў Познані і ўнівэрсытэту Масарыка ў Брне.
[рэдагаваць] Творчасьць
Перакладчык «У чаканьні Гадо» аўтарства Сэм’юэла Бэкета і «Віня-Пыха» аўтарства Алана Мілна на беларускую мову. Адзін з рэдактараў літаратурнага часопісу «Паэтычныя сшыткі» (Гнезна, Польшча). Піша і публікуе пераважна прозу, але таксама вершы і п’есы.