Віцебская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

(Перанакіраваная з Віцебская вобласць)
Перайсьці да: навігацыя, пошук
Адміністрацыйная адзінка
Віцебская вобласьць
(Віцебская вобласць)
Сьцяг Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус вобласьць
Улучае 21 раён
Адміністрацыйны цэнтар Віцебск
Найвялікшы горад Віцебск
Іншыя буйныя гарады Полацак
Ворша
Наваполацак
Лепель
Дата ўтварэньня 15 студзеня 1938 року
Насельніцтва (2006) 1,283 млн.
Шчыльнасьць 34 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы - 82%
расейцы - 13,6%
украінцы - 1,6%
палякі - 1,5%.
Плошча 40,1 тыс. км²
(19,4 %)
Месцазнаходжаньне Віцебскай вобласьці:
Віцебская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +2
Код ISO 3166-2 BY-VI
Тэлефонны код +375-21
Паштовыя індэксы 210ххх 211ххх
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы


Віце́бская во́бласьць - адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі. Плошча вобласьці складае 40,1 тыс. км². Насельніцтва - 1,283 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтар - места Віцебск.

Зьмест

[рэдагаваць] Геаграфічнае становішча

Віцебская вобласьць разьмешчаная ў паўночнай частцы Беларусі. Максымальная працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень – 300 км, а з усходу на захад – 175 км. Тэрыторыя вобласьці займае 40,8 тыс. км².

На ўсходзе мяжуе са Смаленскай, на поўначы — з Пскоўскай абласцямі Расеі, на паўночным захадзе — з Латвіяй, на захадзе — зь Летувай і Гарадзенскай вобласьцю, на поўдні — зь Менскай і Магілёўскай абласьцямі Беларусі.

[рэдагаваць] Рэльеф

Амаль уся тэрыторыя вобласьці разьмешчаная ў межах Беларускага Паазер'я. У цэнтральнай частцы і на захадзе Полацкая, на поўнача-усходзе Сураская, на ўсходзе Лучоская нізіны, на поўдні Чашніцкая раўніна і Верхнебярэзінская нізіна. Узвышшы (Гарадоцкае, Віцебскае, Аршанскае, часткова Смаленскае, Вушацка-Лепельскае) і грады (Браслаўская і Сьвянцянскія) займаюць чвэрць тэрыторыі вобласьці і пераважаюць на яе ўскраінах.

[рэдагаваць] Карысныя выкапні

Выведаныя радовішчы даламітаў, частка іх прамыслова распрацоўваецца. Ёсць паклады цэмэнтавых і лёгкаплаўкіх глінаў і суглінкаў, шмат торфу, будаўнічых пяскоў. У азёрах сустракаюцца мінэральныя воды й бузы.

[рэдагаваць] Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана-кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад -6,6 °С на паўднёвым захадзе да -8,4 °С на паўночным усходзе, ліпеня каля 17—18 °С. Вэгетацыйны пэрыяд 180 — 190 дзён. Ападкаў выпадае ад 600 мм у рок на раўнінах да 750 мм на ўзвышшах.

Лясы займаюць 37,4% усёй тэрыторыі. Яны ў асноўным хваёвыя і яловыя. Ёсць таксама бярозавыя, альховыя, асінавыя. Пад балотамі - каля 6%, палова зь іх асушаная.

На Віцебшчыне вялікае значэньне надаецца захаваньню прыродных помнікаў, Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» сумесна зь Бярэзінскім біясфэрным запаведнікам уключаны ў праект Вольнай эканамічнай зоны «Залатое кольца Беларусі». Таксама створаныя 26 заказьнікаў дзяржаўнага значэньня, узятыя пад ахову каля 80 аб'ектаў прыроды.

[рэдагаваць] Гідраграфія

Вобласьць займае першае месца ў Беларусі паводле шчыльнасьці рачной сеткі, па колькасьці і агульнай плошчы азёраў. Яе рэкі належаць басэйну Заходняй Дзьвіны (80%), а таксама Дняпра, Нёмана, Ловаці. Найвялікшыя - Заходняя Дзьвіна з прытокамі Усьвяча, Обаль, Палата, Дрыса, Каспля, Лучоса, Вула, Вушача, Дзісна, і Дняпро. Тут бяруць пачатак яго прытокі Бярэзіна і Друць. У вобласьці больш за 2,8 тыс. азёраў, буйнейшыя Асьвейскае, Лукомскае, Дрысьвяты, Дрывяты, Няшчэрда, Снуды, Езярышча, Струста, Абстэрна

[рэдагаваць] Транспарт

Па тэрыторыі вобласьці праходзяць чыгуначныя міжнародныя магістралі МаскваВоршаМенскВаршава, Санкт-ПецярбургВіцебскВоршаКіеў, СмаленскВіцебскПолацакРыга. Важнае значэнне маюць таксама лініі ВоршаУнеча, НевельПолацакМаладэчна, ВоршаЛепель, КруляўшчызнаПаставы і далей у Летуву. Буйнейшыя вузлы - Ворша, Віцебск, Полацак. Эксплуатацыйная даўжыня чыгунак складае звыш 1 210 км.

Галоўныя аўтамагістралі, якія перасякаюць вобласьць: МаскваВоршаМенскБерасьце, Санкт-ПецярбургВіцебскВоршаКіеў, СмаленскВіцебскПолацакДзьвінск, ВіцебскЛепельМенск. Дарогі з цьвёрдым пакрыцьцём складаюць звыш 3,6 тыс. км. Суднаходства зьдзяйсьняецца па Заходняй Дзьвіне ад Веліжа да Полацка і па Дняпры ніжэй Воршы.

У Віцебску ёсць аэрапорт.

Па тэрыторыі вобласьці праходзіць адгалінаваньне нафтаправода «Сяброўства», пракладзены газаправод «Зьзяньне Поўначы».

[рэдагаваць] Прамысловасьць

Асноўная спэцыялізацыя - вытворчасьць электраэнэргіі, перапрацоўка нафты, нафтахімія, машынабудаваньне, лёгкая і харчовая галіны. Тут вырабляюць усе льняныя тканкі, поліэтылен, палову беларускіх нафтапрадуктаў і электраэнэргіі, каля 40% дыванаў, больш 30% панчошна-шкарпэткавых вырабаў. Выпускаюцца станкі, абутак, будаўнічыя матэрыялы, алей, мясныя і малочныя кансэрвы. Дзейнічае самая магутная ў Беларусі Лукомльская ГРЭС. Буйнейшыя спэцыялізаваныя прадпрыемствы засяроджаныя ў Віцебску, Полацкіам прамысловым вузле, Воршы. Функцыянуе вольная эканамічная зона «Віцебск». Вобласьць уваходзіць у эўрарэгіён «Азёрны край».

[рэдагаваць] Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на вырошчваньні зерневых і кармавых культураў, а таксама льну. Разьвітыя азёрна-рыбныя гаспадаркі. Глебы сельскагаспадарчых земляз пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-забалочаныя, тарфяныя, займаюць 40,5% вобласьці. Для іх характэрная мазаічнасьць і камяністасьць. Працуюць калектыўныя сельгаспрадпрыемствы і каапэратывы, каля 400 фэрмэрскіх гаспадарак.

[рэдагаваць] Насельніцтва

Насельніцтва вобласьці паводле перапісу (1999) склала 81% колькасьці даваенных рокаў, або 1377,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў меставых селішчах — 923,1 (67%), у сельскіх — 454,1 тыс. чалавек (33%).

За пэрыяд з 1959 па 1999 рок меставое насельніцтва павялічылася ў 2,3 разы, сельскае за гэты жа час паменшылася на 48%.

Працягласьць жыцьця дасягнула да канца 80-х рр.ХХ ст. 71,3 год, але пасьля гэтага стала пасьлядоўна зьніжацца, і ў 2002 року склала 67,5 год, у тым ліку ў мужчын — 61,9 гады, у жанчын — 73,6.

У вобласьці налічваецца 6480 сельскіх населеных пунктаў, зь іх 366 - без насельніцтва. Сярод сельскіх населеных пунктаў пераважаюць невялікія селішчы - зь лікам жыхароў да 10 чалавек. Такіх населеных пунктаў на пачатак 2006 року было 4718, або 73% ад агульнай колькасьці. У іх пражывае 19% сельскага насельніцтва. Асноўная дзель вяскоўцаў пражывае ў 116 населеных пунктах з колькасьцю больш за 500 чалавек у кожным зь іх. Найбуйнейшымі зьяўляюцца такія, як в. Кастрычніцкая і в. Ноўка Віцебскага, в. Фарынава Полацкага, Крулеўшчына Докшыцкага, в. Бароўка Лепельскага, в. Бабінічі Аршанскага раёнаў. У сярэднім у адным сельскім населеным пункце вобласьці пражывае 58 чалавек. Найбольш малалікія селішчы разьмешчаныя ў Браслаўскім, Мёрскім і Пастаўскім раёнах, а шчыльнанаселеныя - у Аршанскім і Віцебскім.

[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Вобласьць налічвае 21 раён, 19 месты, 19 мястэчкі, 6400 вёсак.

[рэдагаваць] Крыніцы

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

 Віцебская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў


Асабістыя прылады