Віцебская вобласьць
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка | |
| Віцебская вобласьць Віцебская вобласць |
|
| Герб | Сьцяг |
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Беларусь |
| Статус | вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Віцебск |
| Улучае | 21 раён |
| Найбуйнейшыя гарады | Полацак Ворша Наваполацак Лепель |
| Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1938 року |
| Старшыня аблвыканкаму | Аляксандар Косінец |
| Насельніцтва (2011) |
1 221 800[1] (13%, 4-е месца) |
| Шчыльнасьць | 32 чал./км² |
| Нацыянальны склад | беларусы — 85,1% расейцы — 10,2% украінцы — 1,2% палякі — 0,9%[2] |
| Плошча | 40,1 тыс. км² (19,4%) |
| Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшая кропка |
Гаршэва (гара) 296 м |
| Месцазнаходжаньне Віцебскай вобласьці | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +2 |
| Код ISO 3166-2 | BY-VI |
| Тэлефонны код | +375-21 |
| Паштовыя індэксы | 210ххх 211ххх |
| Код аўтам. нумароў | 2 |
| Афіцыйны сайт | |
Ві́цебская во́бласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі. Плошча вобласьці складае 40,1 тыс. км². Насельніцтва — 1 221 800[1] чалавек (2011). Адміністрацыйны цэнтар — места Віцебск.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
- 1101: са складу Полацкага вылучалася Віцебскае ўдзельнае княства.
- 1508: утварылася Віцебскае ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, пазьней Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
- 12 сьнежня 1796: Віцебскі павет Беларускай губэрні ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 1802: Віцебская губэрня Расейскай імпэрыі.
- 1 студзеня 1919: Віцебскі раён у складзе Беларускай ССР.[3]
- 15 студзеня 1938: Віцебская вобласьць БССР.
- 27 ліпеня 1990: Віцебская вобласьць у складзе незалежнай Беларусі.
[рэдагаваць] Геаграфічнае становішча
Віцебская вобласьць разьмешчаная ў паўночнай частцы Беларусі. Максымальная працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 300 км, а з усходу на захад — 175 км. Тэрыторыя вобласьці займае 40,8 тыс. км².
На ўсходзе мяжуе са Смаленскай, на поўначы — з Пскоўскай абласьцямі Расеі, на паўночным захадзе — з Латвіяй, на захадзе — зь Летувай і Гарадзенскай вобласьцю, на поўдні — зь Менскай і Магілёўскай абласьцямі Беларусі.
[рэдагаваць] Рэльеф
Амаль уся тэрыторыя вобласьці разьмешчаная ў межах Беларускага Паазер’я. У цэнтральнай частцы і на захадзе Полацкая, на паўночным усходзе Сураская, на ўсходзе Лучоская нізіны, на поўдні Чашніцкая раўніна і Верхнебярэзінская нізіна. Узвышшы (Гарадоцкае, Віцебскае, Аршанскае, часткова Смаленскае, Вушацка-Лепельскае) і грады (Браслаўская і Сьвянцянскія) займаюць чвэрць тэрыторыі вобласьці і пераважаюць на яе ўскраінах.
[рэдагаваць] Карысныя выкапні
Выведаныя радовішчы далямітаў, частка іх прамыслова распрацоўваецца. Ёсьць паклады цэмэнтавых і легкаплаўкіх глінаў і суглінкаў, шмат торфу, будаўнічых пяскоў. У азёрах сустракаюцца мінэральныя воды й бузы.
[рэдагаваць] Клімат і расьліннасьць
Клімат умерана-кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад -6,6 °С на паўднёвым захадзе да -8,4 °С на паўночным усходзе, ліпеня каля 17—18 °С. Вэгетацыйны пэрыяд 180—190 дзён. Ападкаў выпадае ад 600 мм у рок на раўнінах да 750 мм на ўзвышшах.
Лясы займаюць 37,4% усёй тэрыторыі. Яны ў асноўным хваёвыя і яловыя. Ёсць таксама бярозавыя, алешнікавыя, асінавыя. Пад балотамі — каля 6%, палова зь іх асушаная.
На Віцебшчыне вялікае значэньне надаецца захаваньню прыродных помнікаў, Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» сумесна зь Бярэзінскім біясфэрным запаведнікам улучаныя ў праект Вольнай эканамічнай зоны «Залатое кольца Беларусі». Таксама створаныя 26 заказьнікаў дзяржаўнага значэньня, узятыя пад ахову каля 80 аб’ектаў прыроды.
[рэдагаваць] Гідраграфія
Вобласьць займае першае месца ў Беларусі паводле шчыльнасьці рачной сеткі, па колькасьці і агульнай плошчы азёраў. Яе рэкі належаць басэйну Заходняй Дзьвіны (80%), а таксама Дняпра, Нёману, Ловаці. Найвялікшыя — Заходняя Дзьвіна з прытокамі Усьвяча, Обаль, Палата, Дрыса, Каспля, Лучоса, Вула, Вушача, Дзісна, і Дняпро. Тут бяруць пачатак яго прытокі Бярэзіна і Друць. У вобласьці больш за 2,8 тыс. азёраў, буйнейшыя Асьвейскае, Лукомскае, Дрысьвяты, Дрывяты, Няшчэрда, Снуды, Езярышча, Струста, Абстэрна.
[рэдагаваць] Транспарт
Па тэрыторыі вобласьці праходзяць чыгуначныя міжнародныя магістралі Масква — Ворша — Менск — Варшава, Санкт-Пецярбург — Віцебск — Ворша — Кіеў, Смаленск — Віцебск — Полацак — Рыга. Важнае значэнне маюць таксама лініі Ворша — Унеча, Невель — Полацак — Маладэчна, Ворша — Лепель, Каралеўшчына — Паставы і далей у Летуву. Буйнейшыя вузлы — Ворша, Віцебск, Полацак. Эксплюатацыйная даўжыня чыгунак складае звыш 1 210 км.
Галоўныя аўтамагістралі, якія перасякаюць вобласьць: Масква — Ворша — Менск — Берасьце, Санкт-Пецярбург — Віцебск — Ворша — Кіеў, Смаленск — Віцебск — Полацак — Дзьвінск, Віцебск — Лепель — Менск. Дарогі з цьвёрдым пакрыцьцём складаюць звыш 3,6 тыс. км. Суднаходства зьдзяйсьняецца па Заходняй Дзьвіне ад Вяліжа да Полацку і па Дняпры ніжэй за Воршу.
У Віцебску ёсьць аэрапорт.
Па тэрыторыі вобласьці праходзіць адгалінаваньне нафтаправода «Сяброўства», пракладзены газаправод «Зьзяньне Поўначы».
[рэдагаваць] Прамысловасьць
Асноўная спэцыялізацыя — вытворчасьць электраэнэргіі, перапрацоўка нафты, нафтахімія, машынабудаваньне, лёгкая і харчовая галіны. Тут вырабляюць усе льняныя тканіны, поліэтылен, палову беларускіх нафтапрадуктаў і электраэнэргіі, каля 40 % дываноў, больш за 30 % панчошна-шкарпэткавых вырабаў. Выпускаюцца станкі, абутак, будаўнічыя матэрыялы, алей, мясныя і малочныя кансэрвы. Дзейнічае самая магутная ў Беларусі Лукомльская ГРЭС. Найбуйнейшыя спэцыялізаваныя прадпрыемствы засяроджаныя ў Віцебску, Полацкіам прамысловым вузле, Воршы. Функцыянуе вольная эканамічная зона «Віцебск». Вобласьць уваходзіць у эўрарэгіён «Азёрны край».
[рэдагаваць] Сельская гаспадарка
Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на вырошчваньні зерневых і кармавых культураў, а таксама льну. Разьвітыя азёрна-рыбныя гаспадаркі. Глебы сельскагаспадарчых земляў пераважна дзярнова-падзолістыя, дзярнова-забалочаныя, тарфяныя, займаюць 40,5% вобласьці. Для іх характэрная мазаічнасьць і камяністасьць. Працуюць калектыўныя сельгаспрадпрыемствы і каапэратывы, каля 400 фэрмэрскіх гаспадарак.
[рэдагаваць] Насельніцтва
Насельніцтва вобласьці паводле перапісу (1999) склала 81% колькасьці даваенных рокаў, або 1377,2 тыс. чалавек, у тым ліку ў мескіх паселішчах — 923,1 (67%), у сельскіх — 454,1 тыс. чалавек (33%).
За пэрыяд з 1959 па 1999 рок мескае насельніцтва павялічылася ў 2,3 разы, сельскае за гэты жа час паменшылася на 48%.
Працягласьць жыцьця дасягнула да канца 80-х рокаў ХХ ст. 71,3 году, але пасьля гэтага стала пасьлядоўна зьніжацца, і ў 2002 року склала 67,5 году, у тым ліку ў мужчын — 61,9 году, у жанчын — 73,6.
У вобласьці налічваецца 6480 сельскіх населеных пунктаў, зь іх 366 — без насельніцтва. Сярод сельскіх населеных пунктаў пераважаюць невялікія селішчы — зь лікам жыхароў да 10 чалавек. Такіх населеных пунктаў на пачатак 2006 року было 4718, або 73% ад агульнай колькасьці. У іх пражывае 19% сельскага насельніцтва. Асноўная дзель вяскоўцаў пражывае ў 116 населеных пунктах з колькасьцю больш за 500 чалавек у кожным зь іх. Найбуйнейшымі зьяўляюцца такія, як в. Кастрычніцкая і в. Ноўка Віцебскага, в. Фарынава Полацкага, в. Крулеўшчына Докшыцкага, в. Бароўка Лепельскага, в. Бабінічы і в. Андрэеўшчына Аршанскага раёнаў. У сярэднім у адным сельскім населеным пункце вобласьці пражывае 58 чалавек. Найбольш малалікія селішчы разьмешчаныя ў Браслаўскім, Мёрскім і Пастаўскім раёнах, а шчыльнанаселеныя — у Аршанскім і Віцебскім.
[рэдагаваць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Вобласьць налічвае 21 раён, 19 местаў, 19 мястэчак, 6400 вёсак.
[рэдагаваць] Глядзіце таксама
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b О демографической ситуации за январь-декабрь 2010 г.(рас.) // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 26 студзеня 2011
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область. Национальный состав населения(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
[рэдагаваць] Літаратура
- Витебская область // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Віцебская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Віцебскі абласны выканаўчы камітэт
- Віцебская вобласьць, гарады і вёскі. Фота славутасьцяў
- «Народнае слова». Газэта Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэту
- Рашэньне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Аб зьмене адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці» (рас.)
- Інфармацыя пра вобласьць на Belarus.by
|
Віцебская вобласьць |
||
|---|---|---|
| Раёны |
Аршанскі • Бешанковіцкі • Браслаўскі • Віцебскі • Вушацкі / Ушацкі • Гарадоцкі • Глыбоцкі • Докшыцкі • Дрысенскі (Верхнядзьвінскі) • Дубровенскі • Лепельскі • Лёзьненскі • Мёрскі • Пастаўскі • Полацкі • Расонскі • Сеньненскі • Талачынскі • Чашніцкі • Шаркоўшчынскі • Шумілінскі
|
|
| Гарады / Месты | ||
| Мястэчкі | ||
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі | ||
|---|---|---|
| Сталіца | ||
| Вобласьці | ||
| Вобласьці БССР | |
|---|---|
| Вобласьці |
Бабруйская (1944—1954) · Баранавіцкая (1939—1954) · Беластоцкая (1939—1944) · Берасьцейская (1939) · Віцебская (1938) · Вялейская (1939—1944) · Гарадзенская (1944) · Гомельская (1938) · Магілёўская (1938) · Маладэчанская (1944—1960) · Менская (1938) · Палеская (1938—1954) · Полацкая (1944—1954) · Пінская (1939—1954)
|
| Абласныя цэнтры | |