Віцебскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Віцебскі мэдычны ўнівэрсытэт
Віцебскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт
Заснаваны 1 лістапада 1934 (77 гадоў таму)
Тып урадавы
Рэктар Валер Дэйкала
Факультэтаў 7
Месцазнаходжаньне
Горад Віцебск
Краіна Беларусь
Былыя назвы Віцебскі дзяржаўны мэдычны інстытут
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Вэб-сайт vgmu.vitebsk.by

Віцебскі дзяржаўны мэдычны ўнівэрсытэт (ВДМУ) — профільны ўнівэрсытэт, знаходзіцца ў Віцебску. Утвораны пад назвай Віцебскі дзяржаўны мэдычны інстытут Пастановай Савета народных камісараў БССР 1 лістапада 1934 як бальніца-мэдычная ВНУ, на ўсіх курсах навучаліся 250 чалавек.

Першым дырэктарам інстытута быў прызначаны доктар мэдычных навук, прафэсар Майсей Анісімавіч Хазанаш, выхаванец мэдычнага факультэта Бэрнскага ўнівэрсытэта.

У 1938 годзе бальніца-мэдычная ВНУ пераназваная ў Віцебскі медыцынскі інстытут.

[рэдагаваць] Інстытут падчас вайны

Да 1941 году было ажыцьцёўлена сем выпускаў урачоў. У пачатку вайны інстытут быў эвакуіраваны ў Чалябінск, затым у 1943 годзе — у Яраслаўль. Пасьля на базе Віцебскага мэдычнага інстытута быў створаны Яраслаўскі мэдычны інстытут. У 1944 годзе частка супрацоўнікаў інстытута вярнулася ў Менск, удзельнічала ў аднаўленьні Менскага мэдычнага інстытута. У 1946 годзе інстытут вярнуўся на родную Віцебшчыну. З 1946 году па 1950 ВНУ ўзначальваў Анісім Іванавіч Саўчанка, намесьнік Міністра аховы здароўя БССР. У 1948 годзе было створана студэнцкае навуковае таварыства.

[рэдагаваць] 1980-я гг.

У 1984 годзе адкрываецца факультэт ўдасканаленьня урачоў. У 1989 годзе інстытут з падначаленьня Міністэрства аховы здароўя СССР перадаецца Міністэрству аховы здароўя БССР.

З 1997 па 2005 гг. унівэрсытэт узначальваў Аляксандар Косінец. За гэты пэрыяд у унівэрсытэце праведзены глыбокія пераўтварэньні. Адкрытыя факультэты: падрыхтоўкі замежных грамадзян (1997), павышэньня кваліфікацыі спэцыялістаў і перападрыхтоўкі кадраў (1997), прафарыентацыі і давузаўскай падрыхтоўкі (1998), стаматалягічны (2001), пэдагогікі і псыхалёгіі вышэйшай мэдычнай школы (2001). На факультэтах арганізуюцца новыя катэдры і курсы павышэньня кваліфікацыі спэцыялістаў. 10 сакавіка 2003 году загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь была створана Клініка ВДМУ.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Віцебскі мэдычны ўнівэрсытэт(рас.)

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах