Віцебскі летапіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Віцебскі летапіс — летапісны звод, помнік літоўскага (беларускага) мескага летапісаньня ХVІІІ ст. Складзены ў 1768 на польскай мове жыхаром Віцебску Стэфанам Гаўрылавічам Аверкам на аснове летапісу Міхала Пaнцырнага (зьвесткі за пэрыяд 8961709), кароткіх 55 гістарычных запісаў Яна Чарноўскага (16011633) і Гаўрылы Аверкі (17331757), а таксама аўтарскіх матэрыялаў.

Зьмест

[рэдагаваць] Зьмест

Летапіс носіць кампіляцыйны характар, складаецца пераважна з кароткіх сухіх паведамленьняў, месцамі нелягічна разьмешчаных. Зьвесткі пра гістарычныя падзеі запазычаныя з польскіх хронік. Мэта аўтараў — рэгістрацыя фактаў і падзеяў. Але яны абмежаваныя гісторыяй Віцебску ў дзейнасьці каралёў Рэчы Паспалітай і войнах. Таму летапіс зафіксаваў амаль усё: пастаўкі харчаваньня, пастой войскаў, удзел месьцічаў у бітвах. Таксама адзначаны выпадкі пажараў і эпідэміяў.

[рэдагаваць] Каштоўнасьць

Найвялікшую каштоўнасьць уяўляе арыгінальная інфармацыя па айчыннай гісторыі, асабліва тая, якая датычыцца ваенна-палітычных падзеяў канца ХVІІ — пачатку ХVІІІ стст.[1]

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 54

[рэдагаваць] Літаратура

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006.— 345 с. ISBN 985-417-858-7.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах