Віцебскі трамвай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Вагон трамвая серыі Х у Музеі трамвая ў Віцебску

Віцебскі трамвай — сыстэма электрычнага трамвая ў Віцебску.

Уведзены ў эксплюатацыю ў траўні 1898 году — на год раней, чым у Маскве і на 9 гадоў раней, чым у Санкт-Пецербургу. Адлегласьць паміж рэйкамі тыпу «Фэнікс» складала 3,3 футы. Рэйкі злучаліся мэталічнымі папярочынамі, замацаванымі нітамі, і клаліся на друз і пясок без шпалаў. Зварот току ажыцьцяўляўся праз рэйкі, для гэтага яны злучаліся меднымі стрыжнямі. Апроч таго, была зробленая адмысловая каналізацыя зваротнага току, якая складалася з старых рэек, пакладзеных на некаторай глыбіні пад брукам, што стварала ўмовы для адводу зваротнага току ад перакрыжаваньня двух ліній на Саборнай плошчы да адмоўнага полюсу электрычных генэратараў. Тралейны дрот сячэньнем 84 мм быў падвешаны на ізалятарах праз кожныя 16 сажняў. Уся лінія падзялялася на ўчасткі па 230 сажэняў. Кожны ўчастак сілкаваўся ад электрастанцыі асобна. Віцебскі трамвай даваў сваім акцыянэрам па 20 тысячаў франкаў прыбытку штогод.

Цяпер агульная працягласьць трамвайных лініяў (па стане на 2008 год) складае больш за 60 км (9 ліній).

Беларускі трамвай АКСМ-62103 у Віцебску
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах