Вішнеўскае возера

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Вішнеўскае
Панарама возера Вішнеўскага
Панарама возера Вішнеўскага
Возера Вішнеўскае
Краіна Беларусь
Плошча 9,97 км²
Плошча вадазбору 56,2 км²
Максымальная глыбіня 6,3 м
Найбольшая даўжыня 4,38 км
Найбольшая шырыня 3,52 км
Даўжыня берагавой лініі 13,6 км
Вышыня над узроўнем мора 148 м[1]
Аб’ём вады 19,79 млн м³
Каардынаты 54°43′26″ пн. ш. 26°33′59″ у. д. / 54.72389° пн. ш. 26.56639° у. д. / 54.72389; 26.56639Каардынаты: 54°43′26″ пн. ш. 26°33′59″ у. д. / 54.72389° пн. ш. 26.56639° у. д. / 54.72389; 26.56639
Вішнеўскае на мапе Беларусі ±
Вішнеўскае
Вішнеўскае
Вішнеўскае
Вішнеўскае
Вішнеўскае
Вішнеўскае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ві́шнеўскае — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Страчы. Знаходзіцца ў Вялейскім раёне Менскай вобласьці, на мяжы зь Мядзельскім раёнам Менскай вобласьці і Смаргонскім раёнам Гарадзенскай вобласьці, за 32 км на паўночны захад ад Вялейкі. Належыць да групы Сьвірскіх азёр. Плошча паверхні возера 9,97 км². Даўжыня возера 4,38 км, найбольшая шырыня 3,52 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,3 м, сярэдняя складае 2 м. Аб’ём вады 19,79 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 13,6 км.

На заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Вішнеў.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катлавіна рэшткавага тыпу, крыху выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы маюць вышыню 2—3 м, знаходзяцца пад хваёвым лесам. Берагі нізкія, часта забалочаныя і затарфаваныя, знаходзяцца пад хмызьняком. На поўдні і захадзе берагі высокія. Абалона мае шырыню 5—50 м, забалочаная і знаходзіцца пад хмызьняком. Дно вадаёма роўнае, да глыбіні 1,5 м высьцілаецца пяском і глеем, на большых глыбінях — сапрапэлем.

Паласа прыбярэжнай расьліннасьці складае 100—800 м, расьліннасьць пашыраецца да глыбіні 2 м.

На поўначы выцякае рака Смолка, якая злучае Вішнеўскае з возерам Сьвірам[2].

Флёра і фаўна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У возеры водзяцца шчупак, акунь, карась, плотка, сазан ды іншыя віды рыбаў, сустракаецца вугор[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.
  2. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 99—100.
  3. ^ Мельнікаў А. Вішнеўскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 472.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.