Вішнявецкія
| Вішнявецкія | |
Герб «Карыбут» |
|
| Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
|---|---|
| Тытул | князі |
| Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая |
Вішнявецкія (Višniavieckija), Карыбут-Вішнявецкія — княскі род гербу «Карыбут».
Валодалі вялізнымі маёнткамі на тэрыторыі сучасных Украіны і Беларусі (у тым ліку з 1509 року — Брагінскім староствам[1]).
Сваё паходжаньне выводзілі з Альгердавічаў ад князя ноўгарад-северскага Зьмітра Карыбута Альгердавіча, якога дасьледнікі атаясамліваюць зь Фёдарам Нясьвіцкім[2]. Ягоны ўнук, Міхал Збараскі (? — па 1516), валодаў замкам Вішнявец у Крамянецкім павеце на Валыні (адсюль прозьвішча роду).
У XVI ст. падзяліліся на дзьве лініі: старэйшую (пайшла ад старосты прапойскага, чачэрскага і варнянскага князя Івана) і малодшую (пайшла ад старосты рэчыцкага князя Аляксандра). Першая лінія ў мужчынскім родзе згасла ў 1744, другая — у 1673[3].
Зьмест |
Найбольш вядомыя прадстаўнікі [рэдагаваць]
- Міхал Карыбут Вішнявецкі (1640—1673) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі
- Януш Антоні Вішнявецкі (1678—1741) — гетман вялікі літоўскі, ваявода віленскі
- Міхал Сэрвацы Вішнявецкі (1680—1744) — гетман і канцлер вялікі літоўскі, ваявода віленскі
- Францішка Ўршуля Радзівіл (1705—1753) — пісьменьніца, асьветніца і драматург
Галерэя [рэдагаваць]
- Іканаграфія роду Вішнявецкіх
-
Тэафілія Вішнявецкая (зь Ляшчынскіх)
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 459.
- ^ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 458.
- ^ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 344.
Літаратура [рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Вішнявецкія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў