ГАЗ-53

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
«ГАЗ-53-12»
Gaz53 kirov.jpg
Вытворца Горкаўскі аўтамабільны завод
Гады вытворчасьці 19611992
Папярэднік ГАЗ-51А
Наступнік ГАЗ-3307
Кляса грузавы
Рухавік ЗМЗ-53
Трансмісія мэханічная, чатырохступеневая
Прывад пярэднематорнае, заднематорнае кампанаваньне
Даўжыня 6395 мм
Шырыня 2020 мм
Вышыня 2220 мм
Поўная маса 7850 т

ГАЗ-52 і ГАЗ-53 — савецкія грузавыя аўтамабілі, сямейства сярэднетонных грузавых аўтамабіляў трэцяга пакаленьня ГАЗ. Грузавік ГАЗ-53 выпускаўся сэрыйна з кастрычніка 1961 году па 1967-ы пад індэксам ГАЗ-53Ф, з 1965-га па 1983-ы пад індэксам ГАЗ-53А і з 1983-га да студзеня 1993 году пад індэксам ГАЗ-53-12 Горкаўскім аўтазаводам; Грузавік ГАЗ-52 пад індэксам ГАЗ-52Ф — з 1958-га па 1959-ы, як ГАЗ-52-03 — з 1966-га па 1975-ы і як ГАЗ-52-04 — з 1975-га па 1989-ы (па іншых дадзеных па 1992-ы). ГАЗ-53 з наступнымі мадыфікацыямі — самы масавы грузавік на тэрыторыі былога СССР. Агульны выпуск ГАЗ-53 склаў звыш 4 млн. аўтамабіляў, а ГАЗ-52 — 1 006 330 ед.

Апісаньне сямейства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мадэльны шэраг грузавых аўтамабіляў ГАЗ трэцяга пакаленьня ўваходзілі, нароўні з ГАЗ-52 грузападымальнасьцю 2,5 т і ГАЗ-53 грузападымальнасьцю 3,0 (пазьней 3,5, 4,0 і 4,5 т), паўтаратонны ГАЗ-56 (сэрыйна не выпускаўся) і паўнапрывадныя ўсюдыходы ГАЗ-62 грузападымальнасьцю 1,2 т і ГАЗ-66 грузападымальнасьцю 2 т. Аўтамабілі ГАЗ сямейства 52/53 мелі ўніфікаваную кабіну. Па абліцоўваньні радыятара адрозьніваюць тры асноўных тыпу:

  • Агульная ідэя дызайнерскага рашэньня першае сэрыйнае вэрсіі абліцоўваньня была сугучная з абліцоўваньнем ЗІЛ-130: фары ўгары, падфарнікі — унізе. Гэты тып адпавядаў і ГАЗ-52-03 і першым ГАЗ-53Ф.
  • З 1975 году — падфарнікі ўгары, над фарамі, і абліцоўваньне з «усьмешкаю».
  • З 1985 году зьяўляецца чарговая, апошняя, вэрсія абліцоўваньня — адтуліны рашоткі выцягнуліся, падфарнікі зрушыліся кожны бліжэй да свайго краю.

А яшчэ праз год на ўсіх новых машынах сьпераду стандартна былі ўсталяваныя камбінаваныя дзьвухлямпавыя, зь няроўнымі па памеры, памяранцава-празрыстымі рассейвацелямі, «падфарнікі» (паказальнік заваротку/габарыт) новага тыпу.

Акрамя таго, адрозьненьні ГАЗ-52 ад ГАЗ-53 складаліся і ў колавых дысках: ГАЗ-52 і мадыфікацыі мелі дыскі з 6 вэнтыляцыйнымі адтулінамі і вузейшаю гумаю, а ГАЗ-53 неўзабаве пасьля пачатку выпуску атрымалі больш «грузападымальныя» з трыма адтулінамі, зьмесцаванымі пад кутом 120 градусаў. Усе дыскі без праблемаў былі ўзаемазаменныя.

У мадэльным шэрагу ГАЗ-52 выпускаліся наступныя мадыфікацыі: грузавікі з бартавою плятформаю і шасі з кабінаю ГАЗ-52-01 і ГАЗ-52-02 з двума варыянтамі колавае базы (3300 і 3700 мм). У 1959 годзе была выпушчана партыя шасі ГАЗ-52Ф з фаркамерным рухавіком ГАЗ-51Ф магутнасьцю 85 л.с., а з 1961 году выпускалася ГАЗ-52-03 на шасі ГАЗ-51 з рухавіком у 75 л. з. і кабінаю ад ГАЗ-53А. Пасьля здыманьня ГАЗ-51А з канвээра ў 1975 г. яго замяніў аналяґічны па памернасьці ГАЗ-52-04, уяўлялы сабою шасі ГАЗ-51 з кабінаю ад ГАЗ-53А з ранейшым 75-моцным рухавіком ГАЗ-51.

ГАЗ-52-05, ГАЗ-52-08 і ГАЗ-52-09 — грузапасажырскія таксі, прычым ГАЗ-52-09 быў пераабсталяваны для працы на звадкаваным нафтавым газе (СНД), дублюючае паліва — бэнзін А-76. Таксама выпускаўся седлавы цягач ГАЗ-52-06 для працы з 4-тонавым паўпрычэпам. Мадыфікацыя ГАЗ-52-07 на базе ГАЗ-52-04 была пераабсталявана для працы на СНД. Самаскідныя мадыфікацыі ГАЗ-52 выпускаліся саранскім аўтазаводам.

Стваральнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адмыслоўцы ГАЗ:

  • Галоўны канструктар — А. Прасвінын
  • Вядучыя канструктары — А. Шыхаў, В. Запойнаў
  • Вядучы канструктар рухавіка V8 — П. Сыркін.

Тэхнічныя характарыстыкі ГАЗ-52-03[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Gaz52 kirov.jpg
  • Рухавік: 75 л.с./2900аб/хв,
  • 6-цыліндравы, карбюратарны, 4-тактны, 3485 куб. гл. Дыямэтар цыліндру/Ход *поршня: 82/110 мм
  • Каробка перадачаў: 4 наперад + 1 задняя
  • Даўжыня: 6395 мм,
  • шырыня: 2280 мм,
  • вышыня: 2190 мм
  • База: 3700 мм,
  • дарожны прасьвет: 245мм
  • Падрыхтаваная маса: 2815 кг
  • Грузападымальнасьць: 2500 кг
  • Памер шынаў: 7,50-20 цаляў.
  • Ёмістасьць паліўнага бака: 90 л
  • Максымальная хуткасць з поўнаю нагрузкаю па шашы: 60 км/г
  • Выдатак паліва: 22,0 л/100км

Тэхнічныя характарыстыкі ГАЗ-53-12[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Рухавік: 120 л.с./3200аб/хв,
  • 8-цыліндравы, V-вобразны, 4-тактный, карбюратарны, 4254 куб. гл. Дыямэтар цыліндру/Ход *поршня: 92/80 мм
  • Каробка перадачаў: 4 наперад + 1 задняя
  • Даўжыня: 6395 мм,
  • шырыня: 2280 мм,
  • вышыня: 2190 мм
  • База: 3700 мм,
  • дарожны прасьвет: 245мм
  • Падрыхтаваная маса: 3200 кг
  • Грузападымальнасьць: 4500 кг
  • Памер шынаў: 8,25-20 цаляў.
  • Ёмістасьць паліўнага бака: 90 л
  • Максымальная хуткасьць з поўнаю нагрузкаю па шашы: 80 км/г
  • Выдатак паліва: 30,0 л/100км
Belarus-Ihawka-GAZ truck.jpg

Мадыфікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ГАЗ-52[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ГАЗ-52Ф (1958-1959 гг.) — бартавы грузавік, база 3,3 м, грузападымальнасьць 2,5 т з фаркамэрна-паходневым рухавіком магутнасьцю 85 л.с., была выпушчана дасведчана-прамысловая партыя;
  • ГАЗ-52Г (1959 год) — бартавы грузавік, база 3,7 м, грузападымальнасьць 4 т, сэрыйна не выпускаўся;
  • ГАЗ-52А (з сярэдзіны 1964 году да 1966 году) — шасі, база 3,7 м, грузападымальнасьць 4 т;
  • ГАЗ-52П (1959 год) — седлавы цягач, база 3,3 м, сэрыйна не выпускаўся;
  • ГАЗ-52Я (1959 год) — мадыфікацыя бартавога грузавіка з грузападымальным бортам, грузападымальнасьць 2,5 т, сэрыйна не выпускалася;
  • ГАЗ-52-03 (з чэрвеня 1966 году да 1975 году) — бартавы грузавік, база 3,7 м, грузападымальнасьць 2,5 т, рухавік ГАЗ-51 магутнасьцю 75 л.с.;
  • ГАЗ-52-01 (з 1966 году да 1989 году) — шасі, база 3,7 м, грузападымальнасьць 2,5 т для аўтобусаў і спэцыялізаваных аўтамабіляў;
  • ГАЗ-52-02 (з чэрвеня 1966 году да 1989 году) — шасі пад самаскіды ГАЗ-САЗ (САЗ-3503 і САЗ-3504);
  • ГАЗ-52-04 (з красавіка 1975 па 1989 год) — базавы бартавы грузавік, база 3,3 м;
  • ГАЗ-52-05 (з красавіка 1975 па 1989 год) — грузавое таксі на базе грузавіка 52-04;
  • ГАЗ-52-06 (з 1977 году па 1985 год) — седлавы цягач, база 3,3 м;
  • ГАЗ-52-07 (зь лістапада 1976 году па 1984 год) — мадыфікацыя 52-04 на звадкаваным газе, рухавік магутнасьцю 73 л.с., максымальная хуткасьць да 70 км/г;
  • ГАЗ-52-08 (з 1977 году да 1989 году) — мадыфікацыя падоўжынавобразнага шасі 52-01 на звадкаваным газе, максымальная хуткасьць да 70 км/г;
  • ГАЗ-52-09 (з 1977 году па 1989 год) — мадыфікацыя грузавога таксі 52-05 на звадкаваным газе;
  • ГАЗ-52-27 — (з 1984 году па 1988 год) — грузавік на сьціснутым прыродным газе, рухавік магутнасьцю 65 л.с., максымальная хуткасьць да 70 км/г;
  • ГАЗ-52-28 — (з 1984 году па 1988 год) — шасі на сьціснутым прыродным газе, база 3,7 м;
  • ГАЗ-52-74 - экспартная мадыфікацыя ГАЗ-52-04[1]
  • ГАЗ-52-50 - экспартная трапічная мадыфікацыя ГАЗ-52-04

ГАЗ-53[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

ГАЗ-53 у Душанбэ

* ГАЗ-53Ф (з кастрычніка 1961 году па студзень 1967 году) — бартавы грузавік і шасі з фарсыраваным рухавіком ГАЗ-51 магутнасьцю 82 л.з., заднім мостам ГАЗ-51 з рэдуктарам ад ГАЗ-63 (i=6,7), грузападымальнасьць 3,5/3,0 т, максымальная хуткасьць да 75 км/г;

  • ГАЗ-53 (з чэрвеня 1964 году па 1965 год) — базавая мадэль грузавіка з рухавіком ЗМЗ-53, V8, магутнасьцю 115 л.з., максымальная хуткасьць да 85 км/г;
  • ГАЗ-53А (з чэрвеня 1965 году па 1983 год) — мадэрнізаваная версія бартавога грузавіка ГАЗ-53 грузападымальнасьцю 4 т;
  • ГАЗ-53Н (з 1966 году па 1983 год) — армейская мадыфікацыя ГАЗ-53А з дадатковым паліўным бакам на 105 л, предпусковым падагравальнікам і камплектам дадатковага абсталяваньня;
  • ГАЗ-53-02 — шасі пад самаскід ГАЗ-САЗ (САЗ-3503);
  • ГАЗ-53-05 — седлавы цягач, сэрыйна не выпускаўся;
  • ГАЗ-53-40 (з 1971 году па 1984 год) — падоўжанае шасі ГАЗ-53А з апярэньнем, але без кабіны для пастаўкаў Курганскаму аўтобуснаму заводу для мантажу кузаваў аўтобуса КАВЗ-685, у невялікіх колькасьцях пастаўлялася і на СЕМАР для мантажу адмысловых кузаваў;
  • ГАЗ-53-50 — экспартная мадыфікацыя ГАЗ-53А для краінаў з трапічным кліматам;
  • ГАЗ-53-70 — экспартная мадыфікацыя ГАЗ-53А для краінаў з умераным кліматам;
  • ГАЗ-53-12 (з 1983 году па студзень 1993 году) — мадэрнізаваная базавая мадэль з рухавіком ЗМЗ-511 магутнасьцю 120 л.с., грузападымальнасьць 4,5 т, КПП без сынхранізатараў, максымальная хуткасьць да 90 км/г;
  • ГАЗ-53-19 (з 1984 году па 1992 год) — мадыфікацыя на звадкаваным газе, магутнасьць рухавіка 105 л.с., максымальная хуткасьць да 80 км/г;
  • ГАЗ-53-27 (з 1984 году па 1992 год) — мадыфікацыя на сьціснутым прыродным газе, магутнасьць рухавіка 100 л.с., максымальная хуткасьць да 80 км/г.

Адмысловыя вэрсіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Аўтаўсходы АЛ-18(52-02)-Л2. вырабляліся на Таржоцкам заводзе супрацьпажарнага абсталяваньня з 1967 г. Аўтамабіль прызначаўся для дастаўкі да месца пажару асабовага складу колькасцю два чалавека, правядзеньня выратавальных і дапаможных працаў, тушэньня пажараў у будынках вышынёю да шасьці паверхаў, а таксама для падачы вады лафэтным ствалом, які замацоўваецца на вяршыні ўсходаў. Аўтаўсходы ўкамплектаваныя трыма асноўнымі каленамі і адным дадатковым. Габарытныя памеры аўтамабіля ў транспартным становішчы складаюць 7980х2220х2670 мм. Калены АЛ-18 высоўваюцца гідрацыліндрам, ссоўваньне каленаў адбываецца пад дзеяньнем іх уласнае масы. Дадатковае калена высоўваюць і зрушваюць уручную, калі асноўныя калены замацаваны. Дадатковае калена служыць для даводкі вяршыні ўсходаў да неабходнага становішча.
  • МПР-9924 - (Майстэрская Перасоўная Рамонтная) - перасоўная рамонтная майстэрня на шасі аўтамабіля ГАЗ-53 ці ГАЗ 52-01.

Экспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грузавыя аўтамабілі сямейства ГАЗ-52/-53 экспартаваліся ў:

У 1967—1991 гг. аўтамабілі ГАЗ-53А і 53-12 зьбіраліся з савецкіх зборачных камплектаў на баўгарскім прадпрыемстве «Мадара» ў горадзе Шумны. Характэрна, што з пачатку 70-х баўгарскі «газік» абсталёўвалі 80-моцным дызэлем вытворчасьці варнэнскага маторабудаўнічага заводу «Васіл Калараў», якія выпускаліся па ліцэнзіі ангельскае фірмы Perkins. У 80-х сярэднегадовы выпуск ГАЗ-53 прадпрыемствам «Мадара» дасягнуў 3000 адзінкаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кароткі аўтамабільны даведнік НИИАТ. — выданне дзясятае, перапрацаванае і дапоўненае. — Масква: Транспарт, 1985. — С. 58. — 350 000 ас.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  ГАЗ-53/ГАЗ-52сховішча мультымэдыйных матэрыялаў