ГШ-30-1
| ГШ-30-1 | |
|---|---|
| Тып | Авіяцыйная гармата |
| Краіна паходжаньня | |
| Гісторыя вытворчасьці | |
| Канструктар | В. П. Гразеў, А. Р. Шыпуноў |
| Характарыстыкі | |
| Вага | 50 кг |
|
|
|
| Калібар | 30×165 мм |
| Хуткастрэльнасьць | 1500 ст/хв |
| Від боясілкаваньня | лента на 150 снарадаў |
ГШ-30-1 (Грязева — Шыпунова - 30 мм, 9-A-4071K) — авіяцыйная гармата, прызначаная для абсталяваньня зьнішчальнікаў (МІГ-29, МІГ-35, Су-27, Су-30, Су-33, Су-35, Су-37), франтавых бамбавікоў (Су-34), самалётаў вертыкальнага ўзлёту і пасадкі (Як-41, Як-141).
Гармата распрацавана ў ДУП «Канструктарскае бюро прыборабудаваньня» (г. Тула) пад кіраўніцтвам В. П. Гразева і А. Р. Шыпунова і паступіла на ўзбраеньне напачатку 1980-х гадоў. Вытворчасьцю гарматы ГШ-30-1 займаецца ААТ «Іжэўскі машынабудаўнічы завод».
[рэдагаваць] Апісаннье
Гармата выканана па аднаствольнай схэме аўтаматыкі адкрытага тыпу. Сілкаваньне гарматы — стужачнае, двухбаковае. Для камплектацыі 30 x 165 мм патронных стужак выкарыстоўваюцца сталёвыя звёны 9-Н-623, патроны 9-А-4002 c аскепкава-фугасна-запальнымі снарадамі і патроны 9-А-4511 з бранябойна-трасавальнымі снарадамі, прызначаныя для паразы лёгкабраняваных і лёгкапашкодваемых наземных, надводных і паветраных мэт.
ГШ-30-1 — гэта першая сэрыйная савецкая авіяцыйная гармата, якая мае вадзяное астуджэньне. У кожухе гарматы знаходзіцца вада аб'ёмам 700 мл³. Падчас стральбы пры награваньні ствала вада ператвараецца ў пару. Пароводная сумесь праходзіць па шрубавай праточцы на ствале, астуджаючы яго, а затым выходзіць у вонкавае асяроддзе.
Кіраваьнне стральбой — дыстанцыйнае ад крыніцы току напругай 27В (патроны маюць электрычны капсуль-запальнік). Праца аўтаматыкі гарматы забяспечваецца за кошт выкарыстаньня энэргіі адкату ствала.
Ухіленьне асечак ажыццяўляецца пры дапамозе дадатковага запала. Пры яго спрацоўваньні гільза асечнага патрона прабіваецца адмысловым байком, адбываецца ўзгараньне пораху патрона, што выклікае стрэл.