Габданк (герб)
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Габданк, Абданк — прыватнаўласьніцкі герб.
У чырвоным полі срэбраны знак у выглядзе лацінскай літары «W». Клейнод — на прылбіцы шляхецкая карона таксама са знакам «W» або з выяваю пяці пёраў страўса.
Існуюць вялікія варыянты гэтага гербу: з дадаткам над літарай «W» крыжа (герб Сыракомлі), стралы, паловы стралы, стралы, якая крыжуе літару «W», і г. д.
Паводле легендарных зьвестак узьнік у канцы 11-12 ст. На тэрыторыі ВКЛ асаблівае пашырэньне набыў пасьля прыняцьця Гарадзельскага прывілею (1413). Гербам «Габданк» без варыянтаў карысталіся больш за 160 родаў на Беларусі, Летуве, Польшчы і Ўкраіне[1][2].
[рэдагаваць] Крыніцы
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.