Габрыеля Запольская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Габрыеля Запольская
Gabriela Zapolska
Gabriela Zapolska.PNG
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Maria Gabriela Korwin-Piotrowska
Псэўданімы Gabriela Zapolska, Józef Maskoff, Walery Tomicki, Maryja, Marya, Omega, Szczerba
Нарадзілася 30 сакавіка 1857
Падгайцы каля Луцку, Аўстра-Вугоршчына
Памерла 21 сьнежня 1921
Львоў
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, акторка, драматург і журналіст
Подпіс

Марыя Габрыеля Стэфанія Корвін-Пятроўская, больш вядомая як Габрыеля Запольская (па-польску: Gabriela Zapolska; 30 сакавіка 1857, Падгайцы каля Луцку, Аўстра-Вугоршчына21 сьнежня 1921, Львоў) — польская пісьменьніца-натуралістка, драматург, акторка і аўтарка фэльетонаў. Напісала 41 п'есу, 23 рамана, 177 апавяданьняў, 252 журналісцкіх артыкулаў, адзін сцэнар да фільму і каля 1 500 лістоў[1].

Запольская здабыла найбольшую папулярнасьць сваімі грамадзка-сатырычнымі камэдыямі. Сярод іх, Маральнасьць пані Дульскай (Moralność pani Dulskiej) - трагіфарс пра дробную буржуазію - вызнаецца за найбольш папулярны твор па-за межамі Польшчы і яскравы прыклад раньняй мадэрнісцкай драмы[2]. Яе тэатральныя п'есы перакладаліся на шэраг замежных моваў і ставіліся на польскіх і эўрапейскіх тэатральных падмостках. Сама Запольская брала ўдзел у больш за 200 пастаноўках у Варшаве, Кракаве, Познані, Львове, Санкт-Пецярбургу і Парыжы[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Elwira M. Grossman (2007-03-30) Świat lustrzanych odbić. W 150. rocznicę urodzin Gabrieli Zapolskiej (1857-1921)(пол.) Przegląd Polski on-line. Bicentennial Publishing Co., Inc. Праверана 2007-11-26 г.
  2. ^ Teresa Murjas (2007) Zapolska, Gabriela: The Morality of Mrs. Dulska The University of Chicago Press Books Праверана 2007-11-26 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Габрыеля Запольскаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў