Габсбургі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Габсбургі і ім спадкаемная сям'я Габсбургаў-Латарынзкіх былі адной з найважнейшых правячых дынастыяў Эўропы, і найлепш вядомыя як гаспадары Гішпаніі і Аўстрыі. Час іх гаспадараньня ахоплівае шэсьць стагодзьдзяў.

Пачатак дынастыі Габсбургаў палягае ў супрацьстаяньні паміж Папам Рыгорам Х і каралём Сіцыліі ў пытаньні скліканьня чарговага крыжовага паходу. У 1273 годзе, каб дамагчыся падтрымкі Імпэрыі, Папа Рыгор пераканаў нямецкіх уладароў абраць графа Рудольфа Габсбурга на імпэратарскі пасад.

Аднак сапраўднае ўзвышеньне Габсбургаў пачалося, калі Фрэдэрык V Габсбург, кароль Нямеччыны з 1440 года, быў каранаваны Сьвятым Рымскім Імпэратарам у 1452 годзе пад імем Фрэдэрыка ІІІ. Тытул імпэратараў захаваўся ў сям'і Габсбургаў і іх прамых спадкаемцаў, Габсбургаў Латарынгскіх, аж да самага ануляваньня Імпэрыі ў 1806 годзе зь невялікімі перапынкамі 1610-ых і 1740-ых гадох.

Некаторыя дынастыі ваявалі, каб дамагчыся вяршыняў улады, іншыя пайшлі шляхам інтрыгаў і змоваў, але Габсбургі пайшлі шляхам шлюбаў. Яны пачалі з Аўстрыі, а пасьля ажаніліся на Нідэрляндах, Бургундыі, Міланскім герцагстве, Сіцыліі і, зрэшты, Гішпаніі з усімі яе ўладаньнямі ў Амэрыке. Найвышэйшы ўздым Габсбургаў прыйшоўся на час гаспадараньня Карла V, імпэратара Сьвятое Рымскае Імпэрыі (1516-1556), над чыёй імпэрыяй «ніколі не заходзіла сонца».

Пасьля яго сьмерці Габсбургі падзяліліся на дзьве лініі: Гішпанскія Габсбургі (да 1700 году) ды Аўстрыйскія Габсбургі (да 1780 году). Прамымі спадкаемцамі аўстрыйскае лініі дому былі Габсбургі Латарынгскія, якія знаходзіліся на Аўстрыйскім, а пасьля Аўстра-Вугорскім троне да 1918 года. [1]

Кароткая гісторыя дому Габсбургаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імя дынастыі паходзіць ад назвы іх радавога замку Габзбург, які знаходзіцца ў сёняшнім швайцарскім кантоне Ааргаў. Габсбургскі замак быў радавым гняздом і цэнтрам улады дынастыі на працягу 11-13 стст. і знаходзіўся ў герцагстве Швабія, на тэрыторыі Сьвятое Рымскае Імпэрыі.

Зь цягам часу сям'я Габсбургаў пашырыла свой уплыў з паўднёва-заходняе Нямеччыны на паўднёва-ўсходнія абшары Імпэрыі, прыблізна, тэрыторыя сёняшняе Аўстрыі. Ажаніўшыся на Марыі, спадкаемцы Бургундыі, Максыміліян І атрымаў кантроль над Нідэрляндамі. Ягоны сым Філіп Прыгожы ажаніўся на Хуане, будучай каралеве Кастыліі - так Карл V стаў спадкаемцам Гішпаніі, паўднёвае Італіі, Аўстрыі і Нідэрляндаў. У 1580 годзе сын Карла, Філіп ІІ таксама атрымаў у спадчыну Партугалію і яе калёніі.

Падзел дынастыі на аўстрыйскую і гішпанскую лінію адбыўся ў 21 красавіка 1521 года, калі Фэрдынанд І атрымаў у кіраваньне ад Карла V (таксама вядомы як Карл І, кароль Гішпаніі) землі Аўстрыі. Аўстрыйскія Габсбургі трымалі (з 1556 году) тытул імпэратараў Сьвятое Рымскае Імпэрыі, габсбургскія спадкаемныя землі, каралеўствы Багеміі і Вугоршчыны, а Гішпанскія Габсбусргі гаспадарылі над каралеўствамі Гішпаніі, Нідэрляндамі, уладаньнямі ў паўднёвае Італіі і, непрацяглы час, Партугаліяй.

Гішпанскія Габсбургі зьніклі ў 1700 годзе са сьмерцю Карла ІІ. Яго сьмерць стала пачаткам і казусам для вайны за Гішпанскую спадчыну. Аўстрыскія лінія скончылася ў 1780 годзе са сьмерцю Марыі Тэрэзіі. Спадкаемцы Марыі Тэрэзіі і яе мужа Франца Стэфана, герцага Лятарынгскага працягнулі Габсбургскую лінію пад імем Габсбургаў Лятарынгскіх.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Габсбургісховішча мультымэдыйных матэрыялаў