Гагары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гагары
PacificLoon24.jpg
Ціхаакіянская гагара (Gavia pacifica) — роднасны від для чорнавальлёвага гагача (G. arctica)
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Птушкі
Атрад Гагарападобныя
Сямейства Гагаравыя
Род Гагары
Віды
Бінамінальная намэнклятура
Gavia

Гага́ры (па-лацінску: Gavia) — род вадаплаўных птушак з монатыповага атраду гагарападобных (па-лацінску: Gaviiformes). Уяўляюць зь сябе кампактную групу блізкароднасных відаў, што заўважна вылучаюцца між астатніх птушак. У сусьветнай фаўне налічваецца агулам 5 відаў гагараў.

Нягледзячы на падабенства назваў гагары і гагі, гэта птушкі розных атрадаў — гагарападобныя і гусепадобныя адпаведна, і вонкава яны вельмі адрозьніваюцца.

Характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вадаплаўныя птушкі памерам з гуся ці буйную качку, ад якіх адрозьніваюцца востраканцавой (не пляскатай) дзюбай. Даўжыня гагарападобных ад 53 да 91 см, размах крылаў ад 106 і 152 см, маса ад 1 да 6,4 кг. У палёце крылы выглядаюць параўнальна маленькімі, ногі выдаюцца далёка назад, нібыта замест хваста, шыя крыху прагінаецца ўніз. Ад паганак адрозьніваюцца большымі памерамі, у шлюбны пэрыяд — адсутнасьцю падоўжанага пер’я на галаве. Найбольш заўважнае анатамічнае адрозьненьне — будова ног (у гагараў тры пярэднія пальцы злучаныя перепонкай, тады як у паганак няма. Цэўка вельмі ўшчыльненая.

Апярэньне брушнога боку белае, а верхняга чорнае зь белым або шэравата-бурае. На галаве і шыі прысутнічае характэрны для кожнага віду малюнак. У маладых птушак, а таксама ў дарослых у пэрыяд зімоўляў, гэтага малюнку няма, а афарбоўка апярэньня больш манатонная — белы ніз і цёмны верх.

Гагары настолькі прыстасаваныя да воднага асяродзьдзя, што па сушы перасоўваюцца зь вялікай цяжкасьцю, і ўбачыць іх на беразе атрымоўваецца вельмі рэдка. Зазвычай гагары ня ходзяць, а сьлізгаюць на ступнях, з-за чаго ствараецца ўражаньне, што яны поўзаюць на бруху. Гагары нават сьпяць на вадзе і наведваюць сушу толькі ў пэрыяд гняздоўлі.

Голас[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Голас вельмі гучны і разнастайны, складаецца з пранізьлівых лямантаў і стогнаў. У пэрыяд гняздоўлі характэрны гучны вокліч «га-га-га-ррра». У чырвонавальлёвай гагары гэты вокліч выдаюць абодва партнэры, у іншых відаў — толькі самец.

Вокліч перасьцярогі ў чорнадзюбай, чырвонавальлёвай і ціхаакіянскай гагараў — гэта карканьне, падобнае да варонінавага, у беладзюбай і палярнай гагараў гэты гук найбольш нагадвае віскатлівы сьмех.

Распаўсюд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насяляюць тундравую і лясную зоны Эўропы, Азіі і Паўночнай Амэрыкі, дзе распаўсюджаныя на поўнач да самых аддаленых выспаў. У Азіі пражываюць таксама па стэпавых азёрах і на азёрах высокагорных хрыбтоў Паўднёвай Сыбіры.

Зімуюць па берагох незамярзальных мораў. У Эўропе гэта Паўночнае і Балтыйскія моры, а таксама поўнач Міжземнага мора. У Амэрыцы гэта ўзьбярэжжа Ціхага акіяну на поўдзень да Каліфарнійскае паўвыспы і ўзьбярэжжа Атлянтычнага акіяну да Флорыды. У Азіі гэта ўзьбярэжжа Кітаю да выспы Хайнань.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Козлова Е. В., Гагарообразные, трубконосые, в кн.: Фауна СССР, т. 1, в. 3, М. — Л., 1947.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гагарысховішча мультымэдыйных матэрыялаў