Гадава пакаленьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тэрыторыя Гадавага пакаленьня паказана зялёным колерам на цэнтральным усходзе гэтае мапы іншых пакаленьняў. Тэкст напісаны па-нямецку.

Гадава пакаленьне — радаслоўную вяло ад Гада, сёмага сына Якава. Пры падзеле Палестыны яно, валодаючы мноствам статкаў жывёлы, атрымала разам з Рубімавым пакаленьнем і паловай Манасіева пакаленьня тэрыторыю на ўсходнім беразе ракі Ярдан. Нягледзячы на пастухоўскі лад жыцьця, вылучалася сваёй ваяўнічасьцю. Будучы пярэднім краем ізраільскага народа за Ярданам, яно актыўна дапамагала сваім суплеменьнікам заваёўваць палестынскія землі, вяло пасьпяховыя і пераможныя войны з агаранамі, ізмаілцянамі і іншымі арабійскімі плямёнамі таго часу. Гадава пакаленьне раней за іншыя ізраільскія плямёны стала аб’ектам нападаў асырыйскіх цароў. У часы прароцтва Ераміі яго тэрыторыя была заваяваная аманітамі, а ў 733732 да н. э. далучана да Асырыі.[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Скарына Ф. Творы:… С. 166.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.165. ISBN 5-343-00151-3.