Гадзюкавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гадзюкавыя
ViperaAspis 1469AE.jpg
Гадзюка аспідавая
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Тып Хордавыя
Кляса Паўзуны
Атрад Лускаватыя
Падатрад Зьмеі
Сямейства Гадзюкавыя
Бінамінальная намэнклятура
Viperidae

Гадзюкавыя (Viperidae) — сямейства ядавігых зьмей атрада лускаватых.

Зьмест

[рэдагаваць] Агульная характарыстыка

Сямейства налічвае 11 родаў і каля 60 відаў са складаным ядазубным апаратам.

Даўжыня да 2 м. Цела рознай афарбоўкі. Галава акругла-трохвугольнай формы, з прытупленай насавой часткай, выразна адмяжоўваецца ад шыі і пакрыта дробнымі шчыткамі. Тулава адносна тоўстае, хвост кароткі. Характэрная асаблівасьць — вэртыкальная зрэнка. На верхняй сківіцы 1-2 вялікія рухомыя ядавітыя зубы і па 3-5 больш дробных. Ядаправодныя зубы ў стане спакою знаходзяцца ў складзеным становішчы (прыціснуты, канцы накіраваны назад), а пры ўкусе разам з адкрываньнем пашчы высоўваюцца ўперад і ўстаюць вэртыкальна. Дробныя неядавітыя зубы, якія прыстасаваны для заглытвання забітых ядам ахвяраў, размешчаны на нёбных і ніжнясківічных касьцях.

Найбольш вядомыя — гюрза, эфа. На Беларусі 1 від — гадзюка звычайная.

[рэдагаваць] Пашырэньне

Прадстаўнікі сямейства пашыраны ў Афрыцы (адкуль, верагодна, паходзяць) і Эўразіі. Насяляюць вільготныя экватарыяльныя лясы, сухія саванны і стэпы, бязводныя пустыні, паўночныя хваёвыя лясы, скалістыя горы да 3000 м над узр. м. Большасьць вядзе наземны спосаб жыцьця, іншыя жывуць на дрэвах або пад зямлёй.

[рэдагаваць] Асаблівасьці біялёгіі

Актыўныя пераважна прыцемкам і ўначы. Дарослыя кормяцца дробнымі жывёламі, птушкамі, яйцамі, моладзь — насякомымі і чэлясонгімі. Яйцажывародныя, некаторыя адкладваюць яйцы.

[рэдагаваць] Ахова

4 віды гадзюк знаходзяцца у Чырвонай кнізе МСАП.

[рэдагаваць] Утрыманьне ў няволі

Аб’екты адлову і ўтрыманьня ў сэрпэнтарыях для атрыманьня змяінага яду.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Земнаводныя. Паўзуны: Энцыкл. даведнік. — Мн.: БелЭн, 1996. ISBN 985-11-0067-6
  • Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Т. 4. — Мн.: БелЭн, 1997.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах