Гадзіньнік (сузор’е)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гадзіньнік
Гадзіньнік
Лацінская назва Horologium
 · у родным склоне Horologii
 · скарот Hor
Простае ўзьняцьцё 3г
Схіленьне −60°
Квадрант SQ1
Плошча 249 кв. гр. (58-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 10
Зорак з плянэтамі 2
Зорак ярчэй за 3.00m 0
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 1
Найярчэйшая зорка α Hor (3,85m)
Найбліжэйшая зорка GJ 1061
(11,99 сьв. г., 3,66 пк)
Аб’екты Мэсье 0
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +30° і −90°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу сьнежня.

Гадзі́ньнік (па-лацінску: Horologium, Hor) — невялікае цёмнае сузор’е ў паўднёвай частцы зорнага неба.

Адметнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сузор’е Гадзіньнік у начным небе.

Зоркі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сузор’ Гадзіньнік ня мае яскравых зорак. Найярчэйшай зоркай зьяўляецца α Гадзіньніка — аранжавы гігант зорнай велічыні 3,9, што знаходзіцца за 117 сьв. гадоў ад Зямлі. β Гадзіньніка — белы гігант зорнай велічыні 5,0 за 314 сьв. гадоў ад Зямлі.

Хоць Гадзіньнік ня мае яскравых адметных зорак, у ім ёсьць некалькі зьменных зорак. R Гадзіньніка — чырвоны гігант з клясы мірыд, які мае вельмі шырокі дыяпазон зорных велічынь: ад мінімальнай велічыні 14,3 да максымальнай 4,7; пэрыяд гэтай зьменнай зоркі складае каля 13 месяцаў.[1]

Аб’екты глыбокага космасу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сузор’ю Гадзіньнік бракуе ня толькі адметных зорак, але і аб’ектаў глыбокага космасу. Тут маецца колькі шаравых скупнасьцяў, як то NGC 1261, якая мае зорную велічыню 8 і знаходзіцца за 44 000 сьв. гадоў ад Зямлі.[1] У сузор’і знаходзіцца шаравая скупнасьць Arp-Madore 1, якая зьяўляецца найаддаленейшай вядомай шаравой скупнасьцю у Млечным Шляху — яна знаходзіцца за 398 000 сьв. гадоў ад Зямлі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сузор’е Гадзіньнік было створана ў XVIII стагодзьдзі Нікаля Люі дэ Лякайлем,[1] які даў яму першую назву Horologium Oscillitorium (па-беларуску: Гадзіньнік з Хістальнікам[2]), каб адзначыць вынаходніка мэханічнага гадзіньніка, Крыстыяна Гюйгэнса. Пазьней назва была скарочаная, каб пазьбегнуць залішняй грувасткасьці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Ridpath & Tirion 2001. С. 156—157.
  2. ^ Гадзіньнік з Хістальнікам // Географічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел (БНТ)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2001. — ISBN 0-691-08913-2
  • Ridpath, Ian; Tirion, Wil Stars and Planets Guide. — Princeton University Press, 2007. — ISBN 978-0-691-13556-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гадзіньнік (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 03г 00х 00с, −60° 00′ 00″