Гадуцішкі
| Гадуцішкі | |
| Adutiškis | |
Касьцёл Маці Божай Шкаплернай |
|
| Павет: | Віленскі |
| Раён: | Сьвянцянскі |
| Староства: | Гадуцішкаўскае |
| Насельніцтва: | 840 (2001) |
| Паштовы індэкс: | LT-18039 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 55°09′20″ пн. ш. 26°35′10″ у. д. / 55.15556° пн. ш. 26.58611° у. д.Каардынаты: 55°09′20″ пн. ш. 26°35′10″ у. д. / 55.15556° пн. ш. 26.58611° у. д. |
|
Гадуцішкі на мапе Летувы
Гадуцішкі
|
|
Гадуцішкі (па-летувіску: Adutiškis, па-польску: Hoduciszki) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Камайка. Цэнтар староства Сьвянцянскага раёну Віленскага павету. Насельніцтва 778 чал. (2001). Знаходзяцца за 29 км на паўночны ўсход ад Сьвянцянаў, каля граніцы зь Беларусьсю.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Гадуцішкі зьмяшчаецца ў Літоўскай Мэтрыцы і датуецца 1501. З 1526 мясьцінай валодаў Януш Радзівіл, пазьней — Кішкі, Віленская капітула. У 1608 тут збудавалі касьцёл.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гадуцішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. У 1-й пал. XIX ст. тут рэгулярна праводзіліся 3 кірмашы[1]. У 1895 у мястэчку пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя.
У 1920 Гадуцішкі ўвайшлі ў склад Сярэдняй Літвы, у 1922 — у склад міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся цэнтрам гміны Сьвянцянскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1939 Гадуцішкі ўвайшлі ў склад БССР, дзе зрабіліся цэнтрам раёну Вялейскай вобласьці. У лістападзе 1940 Масква перадала мястэчка ЛетССР.
[рэдагаваць] Тэрытарыяльная спрэчка
У пачатку 1990-х паміж Беларусьсю і Летувой разгарэлася тэрытарыяльная спрэчка за прыналежнасьць чыгуначнай станцыі Гадуцішкі. Станцыя хоць і знаходзілася ў савецкія часы на тэрыторыі ЛетССР, аднак адміністрацыйна падпарадкоўвалася Беларускай чыгунцы[2].
Толькі ўвосень 1994 беларускі бок, які раней патрабаваў грашовую кампэнсацыю за выкарыстаньне станцыі, перадаў яе Летуве бязвыплатна. 26 кастрычніка 1996 Беларусь ратыфікавала дамову аб беларуска-летувіскай граніцы. Дамова юрыдычна вызначыла і замацавала дзяржаўную граніцу на аснове «савецкай» лініі 1940 году[2].
[рэдагаваць] Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1862 — 764 чал.[3]; 1869 — 577 чал.[4]; 1879 — 1800 чал. (896 муж. і 904 жан.)[5]; 1869 — 2247 чал.
- XX стагодзьдзе: 1931 — 1539 чал.; 1959 — 1780 чал.; 1970 — 839 чал.; 1979 — 1058 чал.; 1984 — 1036 чал.; 1989 — 1023 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 — 840 чал.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Касьцёл Маці Божай Шкаплернай (1913)
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 114.
- ^ a b Алег Трусаў. Як мяняліся нашы межы ў ХХ ст. // «Наша Слова» № 32 (820), 22 жніўня 2007.
- ^ Годуцишки // Географическо-статистический словарь Российской империи. T. 1 (Аа — Гямъ-маликъ). — СПб, 1862. С. 647.
- ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 381.
- ^ Hoduciszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 89.
[рэдагаваць] Літаратура
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.— 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Hoduciszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 89
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Гадуцішкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Месты і мястэчкі гістарычнай Ашмяншчыны | |
|---|---|
|
Ашмяны ¹ (XVI ст.) ² · Баруны (1705) · Беніца · Будслаў · Вішнеў · Вішнеў (Завялейскі) · Валожын · Войстам · Вялейка (Куранец Стары) · Гадуцішкі · Гальшаны · Геранёны (25.05.1792) · Германішкі · Глыбокае · Граўжышкі · Груздава · Гудагай · Данюшава · Даўгінаў · Дуды · Дунілавічы · Жодзішкі (1774) · Жупраны · Забрэзьзе · Кабыльнік · Іўе · Камаі · Канвелішкі · Крывічы · Крэва (7.04.1559) · Куранец · Лаздуны · Лебедзева · Ліпнішкі (6.06.1633) · Лоск · Лучай · Лынтупы · Мосар · Мядзел (6.10.1762) · Параф’янава · Паставы · Пяршаі · Славенск · Смаргонь · Трабы · Солы · Суботнікі · Сурвілішкі · Сьвір · Сьвянцяны (1486) · Юрацішкі
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |