Гадэрсфілд
| Гадэрсфілд | |
| Huddersfield | |
Выгляд на горад |
|
| Насельніцтва: | 146,234 (2001) |
| Часавы пас: | UTC+0 |
| Тэлефонны код: | 01484 |
| Паштовы індэкс: | HD1-5, HD7-8 |
| Геаграфічныя каардынаты: | 53°38′42″ пн. ш. 1°46′47″ з. д. / 53.645° пн. ш. 1.77972° з. д.Каардынаты: 53°38′42″ пн. ш. 1°46′47″ з. д. / 53.645° пн. ш. 1.77972° з. д. |
|
Гадэрсфілд на мапе Вялікабрытаніі
Гадэрсфілд
|
|
| http://www.derby.gov.uk/ | |
Га́дэрсфілд (па-ангельску: Huddersfield) — горад у акрузе Кэркліс (анг. Kirklees) на захадзе графства Заходні Ёркшыр у Ангельшчыне, непадалёк ад зьліцьця рэкаў Колн і Голм, у 310 кілямэтрах ад Лёндану й у 16.6 кілямэтрах ад Брэдфарду, найбліжэйшага буйнога населенага пункта.
Насельніцтва Гадэрсфілда складае, паводле дадзеных перапісу 2001 году, 146 234 чалавек, што дае магчымасьць займаць гораду 10-ы радок у сьпісе найбуйнейшых гарадоў Вялікабрытаніі. Гэта найбуйнейшы населены цэнтар акругі Кэркліс і ягоны адміністрацыйны цэнтар.
Гадэрсфілд згуляў важную ролю ў індустрыяльнай рэвалюцыі Вялікабрытаніі. Сёньня гэта буйны прамысловы (вытворчасьць ваўняных тканінаў, фарбавальнікаў, машынабудаваньне), спартовы й адукацыйны цэнтар[1]. Горад увайшоў у гісторыю як месца нараджэньня нацыянальнай рэгбійнай лігі й прэм’ер-міністра Гаральда Ўілсана.
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Хадэрсфілд. Вялікая савецкая энцыклапедыя bse.sci-lib.com, 2010-04-08
[рэдагаваць] Спасылкі
- Цэнтар гораду. Красавік 2007
- About Huddersfield
- Гісторыя Гадэрсфілда
- www.geograph.co.uk : Фатаздымкі Гадэрсфілда й навакольляў
| Гэта — накід артыкула пра Вялікабрытанію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |