Газэнваген

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Газэнваген прадукцыі Magirus-Deutz у Хэлмне.

Газэнваген (па-нямецку: Gaswagen) — спэцыяльна абсталяваны аўтамабіль, з дапамогай якога ў пэрыяд Другой Сусьветнай вайны нацыскія войскі зьнішчалі людзей, атручваючы іх выхлапнымі газамі.

Пачатак прымяненьня серыйных газэнвагенаў адносіцца да лістапада — сьнежня 1941 году (Кіеў, Палтава (Украіна), Рыга (Латвія) і Хэлмна (Польшча). Зь вясны 1942 дакумэнтальна пацьверджана іх ужываньне ў Югаславіі.

Аб прымяненьні нацыстамі газэнвагенаў стала вядома ў 1943 годзе пасьля суда над удзельнікамі злачынстваў супраць чалавецтва, учыненых на тэрыторыі Краснадарскага краю СССР, дзе каля 6700 чалавек грамадзянскага насельніцтва былі забітыя шляхам атручвання газам у «душагубках» або былі закатаваныя і расстраляныя [1]. Матэрыялы аб выкарыстаньні дадзеных машын сьмерці на тэрыторыі СССР былі прадстаўлены савецкімі абвінаваўцамі на Нюрнбэрскім працэсе галоўных ваенных злачынцаў [2].

Агульная колькасьць ахвяр дадзенай прылады сьмерці за пэрыяд Другой сусьветнай вайны невядома.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ СС в действии. Документы о преступлениях СС. Перевод с немецкого. М.: СВЕТОТОН, 2000 — с.510 ISBN 5-7419-0049-6
  2. ^ Великая Отечественная Война. 1941—1945. Энциклопедия, Советская Энциклопедия, Москва, 1985, 256 ст

Commons-logo.svg  Газэнвагенсховішча мультымэдыйных матэрыялаў