Газэта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Street Scene - Salta - Argentina.jpg

Газэ́та[1] — від папяровага сродку масавай інфармацыі, пэрыядычнасьць выданьня якога, звычайна, часьцей чым раз на тыдзень. Паходжаньне слова “газэта” не яснае. Магчымае паходжаньне ад італьянскага слова gaza, якое азначае дробную манэту, за якую ў сярэднявеччы набывалі газэты ў Вэнэцыі. Gaza звычайна дадаецца да назваў сучасных італьянскіх газэт. Мажлівае паходжаньне так сама і ад іўрытскага izgard, якое азначае герольд, ганец. Сучасныя газэты з вялікімі накладамі, могуць мець рэгіянальныя дадаткі, ці проста рэгіянальныя адрозьненьні ў аб'явах, рэкляме і г.д. Існуюць газэты, якія выдаюцца нават у некалькіх краінах. Існуюць газэты, існаваньне якіх абмежавана часам ці накладам, напрыклад фэстывальныя газэты ці газэты якія распаўсюджваюцца на вялікіх (шматдзённых) выставах. Звычайная газэта — адзін, альбо некалькі лістоў друкаваных на газэтнай паперы, нават калі выдаюцца радзей чым раз на тыдзень.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Газэты ў сучасным разуменьні гэтага слова ўзьніклі ў пачатку XVII стагодзьдзя на тэрыторыі Сьвятой Рымскай імпэрыі Нямецкай нацыі: спачатку ў 1605 годзе ў Страсбургу друкаром Ёганам Каролюсам была заснаваная газэта « Relation aller Fürnemmen und gedenckwürdigen Historien », вядомая таксама як « die Straßburger Relation »[2], а ў 1609 годзе ў Вольфэнбютэлі пабачыла сьвет Aviso — цяпер гэта найстарэйшая газэта, што захавалася да нашага часу. Крыху пазьней газэты зьявіліся і ў іншых краінах: La Gazette ў Францыі (1631, праіснавала да 1915)[3], Post och Inrikes Tidningar у Швэцыі (1645, першапачаткова называлася Ordinari Post Tijdender; зьяўляецца найстарэйшай у сьвеце газэтай, што выходзіць без перапынку з часу заснаваньня[4], з 2007 году — толькі ў электронным выглядзе)[5]. Першая штодзённая газэта (выдавалася 6 дзён у тыдзень) узьнікла ў Ляйпцыгу ў 1650 годзе.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1941 г. у Беларусі выходзіла 162 газэты з разавым накладам у 1067 тыс. асобнікаў[6]. У 2010 годзе з 713 найменьняў газэтаў толькі 185 (26%) выдавалася на беларускай мове. З гадавога накладу ў 510,3 млн. асобнікаў толькі крыху больш як чвэрць выходзіла па-беларуску. У разавым накладзе (8,1 млн. асобнікаў) на беларускамоўныя газэты прыпадала толькі 1,2 млн. асобнікаў (14,8%)[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ у 70-ых гадах, пра аналізе мовы пісьменнікаў з Маладзечанскага раёну, быў зафіксаваны варыянт вымаўлення /Газэта/ (з выбухным г) (А.І. Падлужны, "Фанетыка беларускага слова")
  2. ^ http://www.gralon.net/articles/news-et-media/magazines/article-histoire-de-la-presse--des-premiers-journaux-a-nos-jours-1339.htm
  3. ^ Ivan Chupin, Nicolas Hubé et Nicolas Kaciaf, Histoire politique et économique des médias en France, La Découverte, 2009, 126 p. (ISBN 978-2-7071-5465-1), p. 12
  4. ^ Lönnroth Lars, Delblanc Sven, red (1999). Den svenska litteraturen. 1, Från runor till romantik : 800-1830. Stockholm: Bonnier. sid. 207. Libris 8233782. ISBN 91-0-056773-6
  5. ^ https://poit.bolagsverket.se/poit/PublikPoitIn.do)
  6. ^ Цікава ведаць // Кантакт. — 25 лістапада 2010. — № 3 (3). — С. 4.
  7. ^ Беларускую мову лічаць роднай 5 млн. 58 тыс. жыхароў Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 20 лютага 2012 г. Праверана 10 лістапада 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Газэтасховішча мультымэдыйных матэрыялаў