Гайдэльбэрскі рамантызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Клемэнс Брэнтана
Ахім фон Арнім

Гайдэльбэрскі рамантызм (па-нямецку: Heidelberger Romantik) — зборная назва другога пакаленьня нямецкіх рамантыкаў, мастацка-культурны цэнтар якіх знаходзіўся ў горадзе Гайдэльбэргу. Для гэтай літаратурнай плыні ў рэчышчы нямецкага рамантызму ўласьцівая цікавасьць да праблемаў веравызнаньня, нацыянальнай даўніны і фальклёрнай творчасьці (браты Грым, Ёзэф фон Айхэндорф, Ахім фон Арнім, Клемэнс Брэнтана). Абапіраючыся на міталягічныя ідэі Шэлінга і братоў Шлегеляў, гайдэльбэрскія рамантыкі канчаткова сфармулявалі прынцыпы першага навуковага напрамку ў фальклярыстыцы і літаратуразнаўстве — міталягічнай школы.

Кандыдат філялягічных навук Сьвятлана Малюковіч ахарактарызоўвае гэты этап нямецкага рамантызму наступным чынам:

Позьнім нямецкім рамантыкам належыць заслуга пераўтварэньня ўсёй эстэтычнай культуры. Яны зьвярнуліся да фальклёру, пачалі актыўна выкарыстоўваць фармальныя сродкі народнай песьні (рэканструявалі народны верш шляхам замены яго танічнай структуры праз дольнік на сілябатанічную), і гэта ўзмацняла лірычнасьць і мілагучнасьць верша, рабіла паэтычную мову больш простай і даходлівай[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Святлана Малюковіч. «Блакітную кветку шукаю…»: Рамантычная лірыка паэтаў Германіі // Роднае слова. — 1999. — № 2. — С. 34.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Armin Schlechter: Die Romantik in Heidelberg. Heidelberg 2007, ISBN 978-3-8253-5385-8
  • Herbert Levin: Die Heidelberger Romantik. Preisschrift der Corps-Suevia-Stiftung der Universität Heidelberg. München 1922. (Zuverlässige Darstellung aller Fakten, wer sich wann in Heidelberg aufhielt)