Гайна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Гайна
лац. Hajna
Гайна каля в. Гасьцілавічаў
Гайна каля в. Гасьцілавічаў
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Гайны
Вусьце Бярэзіна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 100 км
Сярэднегадавы сьцёк 11,7 м³/с
Плошча басэйну 1 670 км²
Нахіл воднай паверхні 1,01 ‰

Га́йна — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Цячэ ў Менскай вобласьці. Даўжыня 100 км. Плошча вадазбору 1 670 км². Выдатак вады ў вусьці 11,7 м³/с. Агульны спад ракі 100,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,01 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца з крыніцаў на захад ад вёскі Гайны Лагойскага раёну, цячэ ў Смалявіцкім і Барысаўскім раёнах, дзе за 1 км ад вёскі Весялова ўпадае ў Бярэзіну. У вярхоўі цячэ Менскім узвышшам, у ніжняй плыні — Верхнебярэзінскай нізінай.

Даліна трапэцападобная, ніжэй за ўток Цны невыразная, шырыня яе ад 0,8—1,2 км у верхняй плыні да 2,5—3 км у нізкай. Абалона да вёскі Сьвідна адсутнічае, на астатняй працягласьці двухбаковая, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае на 9 км (ад вёскі Гайны да вёскі Кузевічаў), на астатнім працягу зьвілістае. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 2—4 м, ніжэй 10—16 м, у вусьцевай частцы да 20 м. Берагі стромкія, часта абрывістыя, вышынёй 1—4 м.

Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 0,9—1,6 м, найбольшая 2,1 м. Рака замярзае ў сярэдзіне сьнежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Суднаходзтва за 30 км ад вусьця ў высокую ваду. На рацэ плаціна і невялікае вадасховішча (у межах Лагойску)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 119.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 119.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 1: Ааліты ― Гасцінец / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 574 с.: іл.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.