Гайнц Гопф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гэльмут Кнэзэр і Гайнц Гопф (справа)

Гайнц Гопф (па-нямецку: Heinz Hopf; 19 лістапада 1894, Грэбшэн, Нямеччына, цяпер Грабіцын, раён Уроцлава, Польшча — 3 чэрвеня 19713 чэрвеня 1971, Цалікон, Швайцарыя) — нямецкі і швайцарскі матэматык.

Гопф навучаўся ў Сылескім унівэрсытэце Фрыдрыха-Вільгельма, у Першую сусьветную вайну быў прызваны ў войска, двойчы паранены і ўзнагароджаны Жалезным крыжом 1-й ступені. Пасьля вайны працягваў адукацыю ў Гайдэльбэрскім і Бэрлінcкім унівэрсытэце. Сярод яго настаўнікаў былі І. Шур і Л. Бібэрбах. Абараніўшы ў 1925 дысэртацыю па тапалёгіі стаў працаваць у Гётынгенскім унівэрсытэце, дзе пачалося яго шчыльнае супрацоўніцтва з П. С. Аляксандравым. У 1927—1928 працаваў у Прынстанскім унівэрсытэце, з 1928 — у Бэрлінскім унівэрсытэце. У 1931 прафэсар Вышэйшай тэхнічнай школы Цюрыха, дзе займае катэдру знакамітага Гэрмана Вэйля. Пасьля прыходу да ўлады ў Нямеччыне нацыстаў, Гопфа, як асобу габрэйскага паходжаньня пазбаўляюць нямецкага грамадзянства і ён прымае швайцарскае.