Гайске

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гайске
Hájske
Першыя згадкі: 1113
Краіна: Славаччына
Край: Нітранскі
Раён: Шаля
Староста: Ёзэф Матушыца
Плошча: 14,066 км²
Вышыня: 126 м н. у. м.
Насельніцтва (2008)
• колькасьць:
• шчыльнасьць:

1 341 чалавек
95,34 чал/км²
Часавы пас:
• летні час:
UTC+1
UTC+2
Геаграфічныя каардынаты: 48°15′13″ пн. ш. 17°52′07″ у. д. / 48.25361° пн. ш. 17.86861° у. д. / 48.25361; 17.86861Каардынаты: 48°15′13″ пн. ш. 17°52′07″ у. д. / 48.25361° пн. ш. 17.86861° у. д. / 48.25361; 17.86861
Гайске на мапе Славаччыны
Гайске
Гайске
Гайске

Гайске (па-славацку: Hájske; па-вугорску: Köpösd; па-нямецку: Köppeschd[1]) — вёска ў раёне Шаля Нітранскага краю паўднёва-заходняй Славаччыны.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Знаходзіцца за 26 км на захад ад Нітры на Дунайскай нізіне на паўднёва-ўсходнім ускрайку Нітранскага ўзвышша.

Вышыня вёскі — 126 м над узроўнем мора.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая пісьмовая згадка пра Гайске датуецца 1113 годам, дзе вёска фігуруе пад назваю «Copusde» як прылеглая ўласнасьць Нітранскага замку. Пазьней Гайске пераходзіла ў маёмасьць шматлікім уладальнікам — Balogovci, Nagyovci, Turčániovci, Esterháziovci і іншым[2]. Назва вёскі зьмянялася цягам наступных стагодзьдзяў: у 1270 — «Kopusd», у 1773 — «Kőpösd» і ў 1786 — «Köppeschd». У пачатку XIX стагодзьдзя тры варыянты назвы (Köpösd, Kepessd, Kepežd) фігуравалі адначасна, аднак з 1867 году ўстойлівым стаў вугорскі варыянт «Köpösd»[1].

Паводле перапісу 1715 году ў Гайске налічваўся 21 двор. Далейшая статыстыка з 1751 году паказвае наяўнасьць у вёсцы 109 сем’яў. У 1787 — 143 двары і 709 жыхароў, у 1828 — 123 двароў і 861 жыхароў[2]. У вугорскім геаграфічным лексыконе 1851 году вёска згадваецца як пераважна славацкая з 858 жыхарамі[3]. Паводле перапісу 1910 году насельніцтва Гайске налічвала 1289 жыхароў, зь якіх 1215 былі славакамі, 34 — вугорцамі, 26 — немцамі і 14 — прадстаўнікамі іншага этнасу[4].

Пасьля Першай сусьветнай вайны ў складзе Чэхаславаччыны. У міжваенны пэрыяд зазнала актыўную славакізацыю. У лістападзе 1938 годзе паводле Венскага арбітражу адыйшла да Вугоршчыны, але пасьля ўрадавых узгадненьняў была ізноў вернутая ў склад Чэхаславаччыны[5]. У 1948 годзе назва вёскі была зьмененая на «Dverníky», і праз тры гады назоў вёскі набыў цяперашні выгляд[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в MAJTÁN, Milan. Názvy obcí Slovenskej republiky (Vývin v rokoch 1773—1997). Bratislava : [s.n.], 1998.
  2. ^ а б KROPILÁK, Miroslav. Vlastivedný slovník obcí na Slovensku, I. zväzok A-J. Bratislava : [s.n.], 1977.
  3. ^ FÉNYES, Elek. Uhorský geografický slovník (Magyarország Geographiai Szótára). Pešť : [s.n.], 1851.
  4. ^ Sčítanie obyvateľov v krajinách uhorskej svätej koruny v roku 1910. Budapešť : Uhorský kráľovský štatistický úrad, 1912.
  5. ^ DEÁK, Ladislav. Viedenská arbitráž – 2. november 1938, Dokumenty III. (3. november 1938 – 4. apríl 1939). [s.l.] : Matica slovenská, 2005.