Галадамор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Галадамор

Галадамор (1932—1933) — масавы штучны голад у Савецкай Украіне (землі сучаснае Ўкраіны за выключэньнем сямі заходніх вабласьцей, Крыму й Паўднёвае Бесарабіі) ды Кубані (дзе бальшыня насельніцтва была ўкраінскае нацыянальнасьці). Зьяўляецца адной з найвялікшых нацыянальных катастрофаў украінскага народа. Ахвярамі па розных ацэнках сталі ад 2 да 6 млн чалавек. Голад быў адмыслова выкліканы палітыкай савецкага ўраду, на чале зь Іосіфам Сталінам. Галадамор 1932—1933 гадоў закрануў ня толькі Ўкраіну, але й іншыя рэгіёны Савецкага Саюзу (у тым ліку й тагачасную БССР). Гістарычна тэрмін замацаваўся за тэрыторыяй, дзе пражывалі этнічныя ўкраінцы, як вынік узьнікненьне панятку Ўкраінскі генацыд альбо Ўкраінскі галакост, што падразумявае наўмысна арганізаванае забойства ўкраінскага народа. Галадамор ва Ўкраіне юрыдычна аформлены як генацыд, гэта падтрымалі й прызналі шмат краінаў сьвету.

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах