Галатасарай Стамбул
| Поўная назва | Galatasaray Spor Kulúbú | ||
|---|---|---|---|
| Заснаваны | 20 кастрычніка 1905 | ||
| Горад | Стамбул, Турэччына | ||
| Стадыён | Турк Тэлеком Арэна Умяшчальнасьць: 52 695 |
||
| Галоўны трэнэр | Фатых Тэрым | ||
| Чэмпіянат | Супэрліга | ||
| · 2011—2012 | 1 месца | ||
|
|||
| Афіцыйны сайт | |||
Галатасарай (па-турэцку: Galatasaray) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбул. Заснаваны ў 1905 годзе. 18-разовы чэмпіён Турэччыны, 14-разовы ўладальнік Кубка Турэччыны. Уладальнік Кубка УЭФА (2000). Галатасарай зьяўляецца адным з трох эўрапейскіх клюбаў, якія калі-небудзь дасягнулі перамогі ў чатырох спаборніцтвах за адзіны сэзон, то бок клюб дамогся перамогі ў Кубку УЭФА, Супэркубку УЭФА, Чэмпіянату й Кубку Турэччыны ў 2000 годзе. Традыцыйнымі колерамі клуба зьяўляюцца чырвоны й жоўты. Хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне «Турк Тэлеком Арэна», які мае ўмяшчальнасьць у 52 695 чалавек.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Заснаваньне [рэдагаваць]
«Галатасарай» быў заснаваны восеньню 1905 году групоўкай студэнтаў як футбольны клюб. Першым прэзыдэнтам клюба быў Алі Самі Ен. У сваю першую гульню клюб атрымаў перамогу над камандай «Кадзі-Кеўі» зь лікам 2:0. Першапачаткова ўдзельнікі клюба склалі некалькі назоваў каманды, аднак было вырашана, што ейнае імя будзе «Галатасарай».
Назва Галатасарай паходзіць ад назвы Галатасарайкага ліцэю, які ў сваю чаргу бярэ сваю назву ад Галацкай палацавай імпэратарскай школы (турэц. Galata Sarayı Enderûn-u Hümâyûn), імені зыходнай школы, якая была заснаваная ў 1481 годзе, і якая ў сваю чаргу ўзяла сваю назву ад найблізкай сярэднявечнай генуэскай калёніі Галаты. Галатасарай, непасрэдна, перакладаецца як «Галатаў палац».
На думку дасьледчыка Чэма Атабэяглу, «Галатасарай» атрымаў сваю назву пасьля аднаго са сваіх першых матчаў. У ім «Галатасарай» перамог зь лікам 2:0 клюб «Рум» і гледачы назвалі каманду пераможцаў «Джэнтэльмэны Галацкага (у сэнсе гарадзкога) палацу» (турэц. Galata Sarayı efendileri), і, пасьля гэтага інцыдэнту, яны й перанялі гэтае імя й сталі называць свой клюб «Галатаў Сарай». У 1905 годзе ў часы Асманскай імпэрыі, не існавала ніякіх заканадаўчых вызначэньняў асацыяцыі, таму клюб і ня быў здольны мець афіцыйную рэгістрацыю, але, пасьля таго, як у 1912 годзе ўсё ж такі зьявіўся закон аб асацыяцыях, клюб быў зарэгістраваны на законных падставах.
Стадыён [рэдагаваць]
- Асноўны артыкул: Турк Тэлеком Арэна
Хатнім стадыёнам для «Галатасарая» зьяўляецца сучасная шматфункцыянальная «Турк Тэлеком Арэна», разьмешчаная ў раёне Шышла горада Стамбул. Умяшчальнасьць арэны складае 52 650 гледачоў. Пераезд з «Алі Самі Ен» быў задуманы з мэтай зьмяніць састарэлы стадыён на новую сучасную арэну, якая задавальняе ўсім патрабаваньням гранда турэцкага футбола. У канцы 2007 году пры ўдзеле ўрадавых чыноўнікаў быў закладзены падмурак новага стадыёна. Гэтая падзея адбылося 13 сьнежня 2007 года. Кошт будаўніцтва склаў 128 млн эўра[1].
У 2008 годзе Турэцкая футбольная фэдэрацыя вырашыла падаць заяўку на правядзеньне чэмпіянату Эўропы па футболе 2016 году ў сябе ў краіне, пазьней і на правядзеньне чэмпіянату Эўропы 2020 году[2]. Гэтае рашэньне пацягнула ўнесьці папраўкі ў праект стадыёна, каб ён мог адпавядаць правядзеньню матчаў паўфінальнай стадыі кантынэнтальнага першынства па стандартах УЭФА. Правы на назву стадыёна былі прададзеныя найбуйнейшай тэлекамунікацыйнай кампаніі Türk Telekom тэрмінам на 10 гадоў за 100,5 млн даляраў.
Урачыстае адкрыцьцё «Турк Тэлеком Арэны» адбылося 15 студзеня 2011 года таварыскім матчам паміж футбольнымі клюбамі «Галатасарай» і «Аякс». Матч завяршыўся зь лікам 0:0. Пачынаючы з 1933 году, больш чым праз 77 гадоў была выканана запаветная мара шматлікіх мільёнаў прыхільнікаў клюба. Першы афіцыйны матч «Галатасарая» на новай арэне прыйшоўся на гульню супраць «Сывасспору», якая скончылася перамогай гаспадароў зь лікам 1:0. Першы гол на новай арэне быў забіты абаронцам зборнай Турэччыны Сэрвэтам Чэтынам. 18 сакавіка 2011 года ў матчы супраць «Фэнэрбахчэ» быў усталяваны сусьветны рэкорд шуму на спартовых арэнах у дэцыбэлах. Ён склаў 131,76 дб і патрапіў у «кнігу рэкордаў Гінэса»[3].
Склад [рэдагаваць]
Па стане на 1 красавіка 2013 году
|
|
Крыніцы [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
|
|||||